вершы на водгук

You might also like

Download as docx, pdf, or txt
Download as docx, pdf, or txt
You are on page 1of 4

Максім Танк Быць чалавекам я рад

Добра быць хваляй марской,


Ветрам, крыніцай, пясчынкай,
Ці неабсяжнай скалой,
Ці мімалётнай сьняжынкай;
Добра быць кветкай, травой,
Сонцам, вясёлкавай стужкай
Або ў глушы баравой
Спрытнай зьвярынай ці птушкай.

Толькі я, зьведаўшы ўсё:


Сьцюжу, няволю, астрогі,
Попел разбураных сёл
I франтавыя дарогі,
Скіб узараных цяпло,
Смак набрынялай чарэшні,
Дружбы, каханьня сьвятло,
Сілу магутную песьні, –
Быць чалавекам я рад.
Быць ім хацеў бы заўсёды,
А на ўсё іншае, брат,
Я не даю сваёй згоды.

1954
Пімен Панчанка А мову родную заўсёды

«А мову ледзь не затапталі...» I ўсюды вучыць першы клас.

А мову ледзь не затапталі А ў нас стыдаюцца: «Не модна...»,

I асмяялі, як раней. Як і калісьці ў царскі час.

А вы ў народа запыталі,  

Якая мова нам радней? Усе сыны усіх народаў

  На памяць помняць родны верш

Бацькі (яшчэ не ўсе), I ганарацца песняй роднай,

I Дурні, 3 якой з калыскі ты жывеш.

I хамы (хамам не пярэч!)  

  Ну, а салдаты з Беларусі

Сцвярджаюць: Ці служаць, ці ідуць на бой,

«Руская — культурней Саромяцца ў юнацкай скрусе:

I прагрэсіўней. Не знаюць спадчыны сваёй...

Нашу — прэч!»  

  Мілей мне «кнігаўка», чым «чыбіс»,

Так мова руская — Бо голас кнігаўкі ў душы.

У сіле! I бульбу смажаную чыпсам

Яна багатая... Ты зваць па модзе не спяшы.

Але  

Мы бульбай дзелімся з Расіяй, I я на «клюкву» «журавіны»

Шлём сала, мяса і алей. Не прамяняю, не аддам.

  I светлы край наш жураўліны

Мацуем нашу роднасць працай, Я дзецям ціха перадам.

Дзе цяжка —

Мы туды ідзём.

Над кожнаю магілай брацкай

Мы кветкі памяці кладзём.


Урок паўтарэння

Васіль Зуёнак

Зноў лічэбнік... Жывым і мёртвым —


Паўтарэння зададзены ўрок...
Паўтараем: «кожны чацвёрты...»
I — «чацвёрты энергаблок...».

Паўтараем... Настаўнік Чарнобыль


Нагадаў, нібы назнарок:
Той — чацвёрты — ваеннай пробы
I — чацвёрты — энергаблок...

У палях, на лугах, на прысадах —


Нібы водгук на кожны крок —
Рэха чорнай атамнай здрады...
I — чацвёрты энергаблок.

Ha ўзбалотку гараць журавіны,


Баравік залез на грудок,
А ў вачах — туман з Украіны...
I — чацвёрты энергаблок...

I глядзіць — у чырвоных пражылках –


Склератычным тварам лісток,
Што скідае клён на сцяжынку...
I — чацвёрты энергаблок.

Чуюць Хойнікі, чуе Брагін


Жураўліны крык ля аблок:
Hi расінкі — адолець смагу...
I — чацвёрты энергаблок.

Як прадвесце сусветнай пустэчы,


Як Зямлі патушаны зрок, —
Гэты з цёмнымі хатамі вечар...
I — чацвёрты энергаблок...

Крочыць здань на хадулях ракетных...


Просіць свет надзеі глыток...
Б'юць у звон Чарнобыля ветры
I — чацвёрты энергаблок.

Ён гукае: устаньце, людзі,


Каб адолець ядзерны змрок,
Бо інакш — не жыццё ў нас будзе,
А чацвёрты энергаблок...
Алякceй Пыciн - Рyчнiкi

Bышывaлa мaцi... У pyкax,

Як вяcёлкi, нiткi мiльгaцeлi.

Клaлicя нa бeлыx pyчнiкax

Рoднaй нiвы фapбы i aдцeннi.

Рacцвiтaлi pyжы i ляны

Ў нeпaўтopныx вecнaвыx yзopax.

Уплятaлicя нaпeвы, cны,

Пpoмнi coнцa i дaлёкix зopaк.

Дoчкi i cыны ў жыццёвы шляx

Гэты дap – блaгacлaвeннe бpaлi;

У пapтызaнcкix бapaвыx ляcax

Рyчнiкi нa paнax aбгapaлi;

Tлeлi пaд cнягaмi i дaжджoм

Нa мaгiльным пoмнiкy Гepoю.

Сёння ў xaтax мнoгix нaд Сaжoм

Ўзopы тыя ж зixaцяць зapoю.

Нa дaлёкiм пoлi цaлiны

Bыцipae xлoпeц твap cпaцeлы,

Зa пaўcвeтa ў cвeт,

Зa кpaй ляcны

Рyчнiкi, як птaxi, зaляцeлi.

Кpылы iльняныя... Рyчнiкi...

Рyжы нeзaвялыя i кpacкi...

Пpыклaдзeшcя вiльгaццю шчaкi,

Быццaм мaтчынy aдчyeш лacкy.

1956 г.  

You might also like