Правап - - с не (ня), н - -

You might also like

Download as docx, pdf, or txt
Download as docx, pdf, or txt
You are on page 1of 3

Тэма «Правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы»

Не (ня) пішацца разам:


1) калі слова не ўжываецца без не: няўмека, нянавісць; непахісны,
няспынны; няўхільна, нездаровіцца, ненавідзець, непакоячыся;
2) у словах з прыстаўкай неда-, якія маюць значэнне непаўнаты:
недабачыць, недавыканаць, недаробка, недаацэнка;
3) калі не ўтварае новыя словы з супрацьлеглым значэннем, якія
звычайна можна замяніць сінонімамі без прыстаўкі не- (ня-): праўда – няпраўда
(хлусня); вялікі – невялікі (малы); высока – невысока (нізка);
4) з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх няма залежных слоў: нязжатае
жыта, незапісаныя словы, ненамаляваная карціна;
5) у неазначальных займенніках і прыслоўях: нехта, нешта, нейкі, недзе,
некалі, неяк.
Часціца не пішацца асобна:
1) з рознымі часцінамі мовы, калі ёсць ці падразумяваецца
супрацьпастаўленне: не праўда, а хлусня; не шырокая, а хутчэй вузкая рэчка;
2) з дзеясловамі, дзеепрыслоўямі, кароткімі прыметнікамі і
дзеепрыметнікамі: не пісаў, не думаў; не думаючы, не напісаўшы; не дуж, не
ўласціва; сачыненне не напісана;
3) з поўнымі дзеепрыметнікамі пры наяўнасці залежных слоў або
супрацьпастаўлення, а таксама ў ролі выказніка: не закончаны аўтарам твор,
вельмі не акрэсленая думка; не закончаная, а толькі пачатая праца; сказ не
закончаны, параграф не вывучаны;
4) калі не ўваходзіць у склад узмацняльных выразаў тыпу далёка не, зусім
не, ніхто не, ніколькі не: далёка не лепшы вынік, нікому не патрэбны;
5) у выразе не раз.
1. Прачытайце афарыстычныя выслоўі з кнігі Ніны Мацяш «Душою
з небам гаварыць» (1999), растлумачце іх сэнс. Спішыце, раскрываючы дужкі
і ўстаўляючы прапушчаныя літары.
1. Чужое неба (с / ш)часця (н..) дае. 2. А (н..) падсудны хіба толькі робат:
яму (н..) што лю(ц / дс)кое (н..) баліць. 3. Дай нам, лёс, таго, чаго мы вартыя,
каб (н..) здрадзіць нам самім с..бе. 4. Калі крыштальным быў выток –
(н..) замутнёным будзь і вусце! 5. Люблю (н..) паўторны свой род і яго (ан..) дзе
(н..) зракуся. 6. Узросту (н..) мае Гармонія, (н..) ведае межаў Краса.
Падрыхтуйце сачыненне-мініяцюру (тып маўлення – разважанне) на
тэму аднаго з выслоўяў.

Часціца ні пішацца са словамі асобна.


Прыстаўка ні- з’яўляецца часткай слова і пішацца разам:
1) у адмоўных займенніках (калі пасля ні няма прыназоўніка) і ў
адмоўных прыслоўях: ніхто, нішто, ніякі, нічый (але: ні ў кога, ні ў якой), нідзе,
ніколі, нікуды, ніколькі;
2) у словах, якія без ні не ўжываюцца: нішчымніца, нікчэмны, нішчымны,
ніякавата.

2. Утварыце і запішыце ад прапанаваных слоў новыя з прыстаўкамі не- і


ні-. Запішыце пары слоў з не- і ні-, пастаўце націск.
Хто, што, які, дзе, куды, калі, як, колькі.
Растлумачце, калі пішацца не-, а калі – ні-.
Складзіце і запішыце сказы з дзвюма парамі слоў (на выбар).

3. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя


літары.
(Н..) водная з тутэйшых жанчын у дні, што аддзялялі Нараджэнне
Хрыстова ад свята Трох каралёў, (н..) за(?) што на свеце (н..) разу
(н..) пакруціла б верацяном, бо тады вясной хатняя птушка паздыхала б ад
завароту галавы. (Н..) водная ў дзень Паднясення Святога Крыжа (н..) хадзіла ў
грыбы і ягады, бо тады навяла б лясных гадаў на сваю хату. (Н..) водная,
жнучы, (н..) ўпускала з пільнай увагі, каб выпадкова (н..) зрэзаць сярпом
звязаных ці заламаных каласоў, бо звязвае іх так альбо заломвае (н..) зычлівая
рука на (н..) шчасце той, якая іх сажне (Паводле Э. Ажэшкі).
Раскрыйце алегарычны сэнс прыказкі «І дурань ведае, што ў нядзелю
свята».
Растлумачце паходжанне слова нядзеля.
Як называюцца звязаныя ці заламаныя каласы, якія, згодна з уяўленнямі
забабонных людзей, могуць наклікаць бяду на гаспадара нівы?

4. Спішыце тэкст, рашаючы арфаграфічныя і пунктуацыйныя задачы.


Ля сам..га парога др..ўлянага дома р..слі старыя ябл..ні і вішні пад якімі
(н..) хто (н..) ўскопваў з..млю на грады. Са(д/т) зарос (н..) колі (н..) кошанаю
травою ў якой густа ўзяўся дз..мухавец. Цэлае лета цв..лі сонечныя кветкі
потым б..лелі іх круглыя лё(г/х)кія г..лоўкі.
Малы С..рожа (н..) зграбны як м..дзведз..ня тупаў да бац..кі. Хлопчык
апрануты ў белен..кі касцюмчык здаваўся гэткім жа чыстым і лё(г/х)кім на
з..лёнай з..млі як дз..мухавец. Сын быў шчаслівы ад (н..) спазнанага свету травы
і дрэў а бац..ка ад блі(з/с)кіх і чыстых в..чэй сына ў якіх (н..) было (н..) крыўды
(н..) жорсткасці… (Паводле А. Жука).
Растлумачце правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы.

You might also like