Download as docx, pdf, or txt
Download as docx, pdf, or txt
You are on page 1of 3

Кантрольная тэставая работа ( 8 кл.

)
А1. Адзначце нумары словазлучэнняў.
1) стары лес; 4) елкі і хвоі;
2) каля лесу; 5) шумяць верхавіны.
3) ісці лесам;

А2. Адзначце нумары правільных сцвярджэнняў.


1) Кампаненты словазлучэння звязаны падпарадкавальнай сувяззю.
2) Словазлучэнне – гэта сінтаксічная адзінка, якая складаецца з двух ці больш
слоў.
3) Словазлучэнне, у адрозненне ад слова, называе прадмет, прымету дзеяння
больш канкрэтна і дакладна.
4) У адпаведнасці з марфалагічным выражэннем галоўнага слова словазлучэнні
падзяляюцца на дзеяслоўныя, іменныя, прыназоўнікавыя.
5) Дапасаванне – спосаб сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў тых жа
граматычных формах, што і галоўнае.

А3. Адзначце нумары іменных словазлучэнняў.


1) стомлены чалавек; 4) нечакана для ўсіх;
2) вельмі стаміцца; 5) ісці па дарозе.
3) вырвоны ад марозу.

А4. Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх словы звязаны сувяззю дапасавання.


1) шчырыя словы; 4) нашы магчымасці;
2) чацвёрты паверх; 5) словы ўдзячнасці.
3) вельмі хутка.

А5. Адзначце нумары простых сказаў.


1) Ля берага, у вялікай палонцы, гайдалася дашчаная лодка, пашпакляваная і
прасмоленая.
2) Днём была пагода, ярка свяціла нізкае чырвонае сонца.
3) На дварэ толькі шапацеў па саламянай страсе, булькатаў па нябачных
лужынах дождж.
4) Палянка зноў змянілася лесам, то стройным баравым, то нізкім балотным.
5) Дождж перастаў, але дзьме моцны вецер.

А6. Выберыце правільнае сцвярджэнне(сцвярджэнні).


1) Простым называецца сказ, у якім адна граматычная аснова.
2) Простым называецца сказ, граматычная аснова якога складаецца з аднаго
галоўнага члена – дзейніка або выказніка.
3) Развітым называееца сказ, які мае дзве і больш граматычныя асновы.
А7. Якая характарыстыка з’яўляецца правільнай у адносінах да сказа “ Адразу за
вёскай поле “? Адзначце нумар правільнага адказу.
1) аднасастаўны, развіты;
2) аднасастаўны, неразвіты;
3) двухсастаўны, развіты;
4) двухсастаўны, неразвіты.

А8. Адзначце сказы з састаўным дзеяслоўным выказнікам.


1) Хутка тут будуць бялець рамонкі.
2) Я хацеў бы пабываць у Белавежскай пушчы.
3) Салаўі ў цёмным лесе пяюць аб шчасці і тузе.
4) Лес стаяў спакойны і нахмураны.
5) Душа і голас мой у вершах застануцца.

А9. Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам ( на месцы пропуску)


трэба паставіць працяжнік.
1) Без птушак лес __ сірата.
2) Пра ўсё даведацца і ўсё ўбачыць __ вось мая мара.
3) Вочы __быццам зоркі.
4) Плошча поля __ тры гектары.
5) Кот мышы __ не таварыш.

А10. Адзначце аднасастаўныя сказы.


1) На гонары далёка не паедзеш.
2) З забыцця вывела мяне трывожнае вухканне балотнага бугая.
3) У расчыненыя дзверы плыла вільготная свежасць.
4) Сяджу на беразе і лаўлю рыбу.
5) Вось і прытулак.

В1. Закончы фармулёўку.


Даданы член сказа, які абазначае аб’ект і адказвае на пытанні ўскосных склонаў, -
гэта …

В2. Знайдзі граматычную аснову і выпішы яе.


Не тужы ты, Нёман, адзінока па красуні Прыпяці шырокай.

В3. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх сінтаксічнай роляй у


сказе. Адказ запішыце. Напрыклад: А3Б2В4Г1.
А) Маладосць – краса людзей, найлепшы час.
Б) Мы сагрэем планету сваімі рукамі, каб наступнікам нашым паднесці яе ў дар.
В) Добры гаспадар Міхась.
Г) Сняцца рэкі і горы перадвячэрняй парой і світальныя зоры над любімай зямлёй.
1) дзейнік. 4) дапаўненне.
2) азначэнне. 5) выказнік.
3) акалічнасць

В4. Знайдзіце безасабовы сказ і выпішыце яго граматычную аснову.


1) Успамінаеш шчымлівае, да болю далёкае маленства і такімі маладымі і
светлымі бачыш абліччы родных і блізкіх, настаўнкаў, сяброў.
2) Розуму грашыма не заменіш.
3) Халодная, усеўладная і бясконцая бель.
4) Праўды не схаваеш.
5) У лесе не чуваць нават подыху ветру.

В5. Устанавіце адпаведнасць паміж сказам і яго тыпам. Адказ запішыце ( узор
задання – В3 )
А) Тут, дзе бяроза, заўсёды пануе цішыня глыбокага смутку па навекі супакоеным
маладым сэрцы.
Б) Востра тады пахла гаркаватай лазой, талым снегам, вільгоным халадком.
В) Залатым лесам называлі гэтую мясціну.
Г) Суджанага і канём не аб’едзеш.
1) Няпэўна-асабовы. 4) Безасабовы.
2) Пэўна-асабовы. 5) Абагульнена-асабовы.
3) Двухсастаўны.

You might also like