Download as docx, pdf, or txt
Download as docx, pdf, or txt
You are on page 1of 3

Здановіч 2 курс Сачыненне

Гамлет -- гэта пра жыццё

Пра што на самай справе трагедыя "Гамлет"? На мой погляд, даць


адназначны адказ немагчыма, але калі шукаць найбольш вычэрпны, то гэта
п'еса пра жыццё. Універсальнасць, магчымасць суіснавання шэрагу трактовак
сюжэта -- тое, што абумовіла бессмяротнасць твора ў стагоддзях. Праз
шматлікую колькасць рознабаковых аналізаў, пастановак і даследаванняў
трагедыя Гамлета не страціла сваёй актуальнасці і па сённяшні дзень,
негледзячы на неаднаразовую змену жыццёвых рэалій.

Гамлет можа быць прынцам Дацкім і займаць асаблівае становішча ў


тагачасным грамадстве, але праблемы, з якімі ён сустракаецца, і боль, якую
ён адчувае, заўсёды застаюцца надзвычай распаўсюджанымі і не маюць
дачынення да асобнай эпохі. Тым больш, п'еса ахоплівае і арганічна
сумяшчае буйныя аспекты чалавечага жыцця, сярод іх: палітыка, рэлігія,
сямейныя адносіны, помста, каханне і г.д.

Не патрэбна быць уважлівым падчас чытання п'есы, каб зразумець, што


"феномен Гамлета" -- гэта перш за ўсё вынік палітычнай гульні.

1. Прынц Гамлет -- ахвяра змоў яго дзядзькі Клаўдзія, які забівае караля, каб
авалодаць тронам, і ажаніцца з маці Гамлета.

2. Усведамляючы, што Гамлет у рэшце рэшт адпомсціць за смерць бацькі,


Клаўдзій дамаўляецца з лордам Палоніем, каб шпіёніць за прынцам.

3. Дачка Палонія, Афелія, выкарыстоўваецца сваім жа бацькам як інструмент


для нагляду і ўрэгулявання паводзін і дзеянняў Гамлета і г.д.

Трагедыя кананічна заканчваецца, калі змовы дасягаюць сваіх вяршыняў,


смерцю Гамлета, Лаэрта, Гертруды і Клаўдзія.

Тэма рэлігіі ў "Гамлеце" паўстае не менш відавочна. П'еса змяшчае некалькі


істотных эпізодаў, якія маюць пэўныя багаслоўскія інтэрпрэтацыі.

1. Шлюб Клаўдзія з Гертрудай: згодна з хрысціянскай тэалогіяй, ажаніцца з


жонкай брата забаронена.

2. Выпадак, які не патрабуе асобнай трактоўкі -- самагубства Афеліі.

3. Пасля смерці бацькі Гамлет перажывае моцную дэпрэсію і таксама ўвесь


час схільны да самагубства, аднак ён кіруе сваімі імпульсамі з-за веры ў
хрысціянства.
4. Страшэнны грэх і біблейскі матыў -- братазабойства.

5. Клаўдзій звяртаецца да Бога падчас свайго адкрыцця, што перашкаджае


Гамлету забіць яго акурат ў той жа момант, бо чалавек, які спавядаецца ў
наступным выпадку, адправіцца на неба і выкупіць свой грэх раскаяннем і
крывёю.

Сямейныя адносіны -- трэцяя скразная тэма Шэкспіраўскага "Гамлета", якая


ідзе паралельна з палітычнай і рэлігійнай. Гамлет -- сын караля Гамлета,
пляменнік Клаўдзія і сын Гертруды, каралевы.

1. Хоць Клаўдзій і дзядзька Гамлета, пасля забойства свайго брата ён


фактычна ўзурпіруе ўладу на падставе шлюбу з Гертрудай.

2. Брат Афеліі, Лаэрт, таксама сын Палонія, у сваю чаргу перажывае страту
сям'і і вырашае адпомсціць за іх смерць Гамлету, які мае да гэтага прамое і
ўскоснае дачыненне.

Адсюль заканамерна паўстае матыў помсты Гамлета, які, на першы погляд,


падаецца асноватворным для сюжэта. Сюды можна дадаць Лаэрта, які
матываваны адплаціць за смерць бацькі і сястры, і прыход Форцінбраса, што
таксама з'яўляецца часткай помсты. Але на самай справе Гамлет з'яўляецца
амаль ні персанажнай іпастассю гуманізма ў дадзенай трагедыі і помста для
яго адыходзіць на другі план, саступаючы месца пошуку ісцін (прыземленых,
як выява асобы забойцы і вечных, як пошукі свайго месца ў жыцці). Хоць
наступнае прамаруджанне ў дзеяннях Гамлета прыводзіць да непатрэбнай
смерці Палонія, Афеліі, Гертруды і Лаэрта, варта пазначыць, што разам з тым
Гамлет адклаў і волю памерлага бацькі ў пошуках праўды. Ён не збіраўся
забіваць Клаўдзія без доказаў, што супярэчыла б яго прынцыпам, чым
даказаў сваю кемлівасць, самадысцыпліну і кантроль.

Такім чынам, Гамлет старанна абдумвае ўсе вышэйпералічаныя аспекты, і,


тым не меней, часам дзейнічае паспешліва. Яго не мучыць раскаянне, таму
што Палоній занядбаў сваім гонарам, уступіўшы ў змову з каралём. Аднак ён
шкадуе лёс Афеліі, якая стала нявіннай ахвярай яго помсты. Часткова
трагедыя Гамлета ў тым, што ён любіў Афелію, але не толькі не змог
зберагчы каханне, ды стаў міжвольнай прычынай вар'яцтва дзяўчыны.

Галоўнае жа расчараванне Гамлета з пункту гледжання крызісу рэнесанснага


гуманізму палягае ў тым, што ён імкнуўся да гуманістычных ідэалаў, але быў
вымушаны стаць ваяром. Ён не ведае дакладна, што рабіць, вагаецца. Яго
гора настолькі ашаламляючае, што ён хоча памерці. І, магчыма б, сышоў на
той свет, калі б ні няведанне таго, што будзе пасля смерці. Было б выдатна,
калі б канец жыцця атаясамляў канец пакут галоўнага героя, але што, калі яго
цела памрэ, а розум працягне працаваць асобна?

Такім чынам, Гамлет уяўляе сабе цэлую вечнасць душэўных пакут і вырашае,
што адзінае выйсце -- сутыкнуцца са сваімі праблемамі. І гэта жыццё. Мы не
можам пазбегнуць праблем, інакш мы ніколі не зможам сумленна
адпачываць, а жыццё пераўтварыцца ў існаванне.

You might also like