Professional Documents
Culture Documents
Беларусь Пад Нямецкай Акупацыяй. Туронак
Беларусь Пад Нямецкай Акупацыяй. Туронак
Беларусь Пад Нямецкай Акупацыяй. Туронак
Юры Туронак
БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ
.
УСТУП
4 Галоўная ўправа СС – вядучы кіраўнічы орган гэтай арганізацыі, да кампэтэнцыі якога належалі справы
кадраў, права, адміністрацыі і г. д. – А. П.
5 Бэргер Готлаб (1896–1975) – генэрал войскаў СС. 20 жніўня 1943 г. быў прызначаны начальнікам 1-га галоўнага
аддзелу імпэрскага міністэрства акупаваных усходніх земляў. – А. П.
6 Цанава Лаўрэнці (1900–1955) – у канцы 1930 – пачатку 1950-х кіраўнік органаў дзяржаўнай бясьпекі БССР,
фармальны аўтар кнігі «Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков». – А. П.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 4
П. Панамарэнка,7 В. Раманоўскага і іншых, нарэшце, ува ўспамінах шматлікіх яе ўдзельнікаў.
Карныя дзеяньні атрадаў СС і Вэрмахту разглядаюцца ў такіх дакумэнтальных
публікацыях, як «Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии (1941–1944)»
(Менск, 1965), «Нацистская политика геноцида и «выжженной земли» в Белоруссии» (Менск,
1984), «Я з вогненнай вёскі» (Менск, 1975) пад аўтарствам Я. Брыля, У. Калесьніка і
А. Адамовіча. Гэтую дзейнасьць звычайна паказваюць як вынік пасьлядоўнага генацыду
беларускага народу, аднак ня ўказваецца, што яна была адказам на партызанскія выступленьні.
Ня выйшла ў БССР і асобных дасьледаваньняў, прысьвечаных вынішчэньню габрэйскага
насельніцтва. Мала ўвагі ўдзялялася нямецкай палітыцы на Беларусі, функцыянаваньню
акупацыйнага рэжыму на яе тэрыторыі, нарэшце, дзейнасьці нацыяналістычных групаў. Гэтыя
праблемы закранае В. Раманоўскі ў спэцыфічным кантэксьце выкрыцьця беларускага
нацыяналізму (Саўдзельнікі ў злачынствах. Менск, 1964), а таксама А. Фактаровіч у сваёй
працы, прысьвечанай барацьбе беларускіх партызан з аграрнай палітыкай акупацыйных уладаў.
Павярхоўна раскрываюць гэтыя пытаньні і аўтары «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 4).
Гэтыя прагалы ў некаторай ступені запоўніла беларуская эміграцыйная гістарыяграфія. У
прыватнасьці, заслугоўваюць увагі два каштоўныя зборы дакумэнтаў, якія датычаць дзейнасьці
Беларускай цэнтральнай рады: «Другі ўсебеларускі кангрэс» (Мюнхэн, 1954), а таксама «За
дзяржаўную незалежнасьць Беларусі» (Лёндан, 1960). Вельмі пазнавальныя ў гэтым пляне
ўспаміны К. Акулы, Л. Галяка, С. Каўша, Я. Малецкага, працы І. Касяка, В. Калюша
(Р. Астроўскага), А. Мартэна, Л. Рыдлеўскага, нарэшце, шматлікія артыкулы, апублікаваныя ў
эміграцыйнай пэрыёдыцы. Недахоп гэтых распрацовак у тым, што яны не абапіраюцца на
архіўныя крыніцы, затое вартасьць – у багацьці дробных дэталяў, канкрэтных здарэньняў,
рэльефных гістарычных постацяў і людзкіх узаемадачыненьняў, апісаных з уласнага досьведу і
назіраньняў.
Заходненямецкія, ангельскія і амэрыканскія аўтары разглядаюць гісторыю акупацыйнага
пэрыяду на Беларусі альбо як частку агульнай нямецкай палітыкі на акупаваных землях СССР
(О. Бройтыгам, А. Далін, Р. Тэрцэт, Э. Гэсэ, П. Кляйст, Дж. Райтлінджэр), альбо ў агульным
кантэксьце гісторыі Беларусі (І. Любачка, Н. Вакар), альбо ў аспэкце паходжаньня беларускай
пасьляваеннай эміграцыі (Д. Лофтус). Некаторыя з гэтых аўтараў не надавалі вялікай увагі
гісторыі нямецкай акупацыі менавіта на тэрыторыі Беларусі, але зрабілі сур’ёзны ўнёсак у
асьвятленьне паасобных спэцыфічных праблемаў, такіх, як партызанская вайна (Гэсэ),
паходжаньне і дзейнасьць Саюзу беларускай моладзі (Тэрцэт), альбо пазыцыя жыхароў
Усходняй Беларусі на пачатку акупацыі (Вакар), ці стаўленьне Кубэ да праблемы вынішчэньня
габрэйскага насельніцтва на Беларусі (Гайбэр, Райтлінджэр).
Акупацыйная гісторыя Беларусі не была прадметам дасьледаваньняў польскіх вучоных.
Вельмі коратка ў больш шырокім кантэксьце асьвятлялі гэтую тэму У. Банусяк, М. Косман,
Ч. Малайчын. Е. Карлікоўскі разглядаў нямецкую палітыку ў Беластоцкай акрузе, аднак пры
гэтым ён мала закрануў усходнія раёны Беласточчыны, якія пасьля вайны засталіся ў складзе
Беларускай ССР. І ужо зусім слаба было дасьледавана польскае пытаньне на тэрыторыі
акупаванай Беларусі, на гэты конт сустракаліся толькі паасобныя кароткія згадкі. Так,
М. ІОхневіч апісаў удзел палякаў у савецкім руху супраціву на Беларусі, а Ц. Хлябоўскі –
дывэрсійную дзейнасьць «Wachlarza» на гэтай тэрыторыі. Больш інфармацыі пра
польска-беларускія ўзаемадачыненьні таго пэрыяду можна атрымаць з працаў эміграцыйных
аўтараў Я. Эрдмана, Я. Праўдзіца-ІІІляскага, прысьвечаных гісторыі Арміі Краёвай на
Наваградчыне.
Такім чынам, трэба сказаць, што, апрача дакумэнтальных збораў і распрацовак паасобных
пытаньняў, дагэтуль не было напісана навуковай манаграфіі, якая ахапіла б у поўным аб’ёме
асноўныя пытаньні акупацыйнай гісторыі Беларусі. Аўтар гэтай кнігі таксама не прэтэндуе на
стварэньне такога дасьледаваньня, яго задачаю было паказаць асноўныя палітычныя працэсы,
якія дзеяліся на Беларусі ў 1941–1944 г., разгледзець іх па магчымасьці поўна і ўсебакова,
7 Панамарэнка Панцеляймон (1902–1984) – былы першы сакратар ЦК КП(б)Б і начальнік Цэнтральнага штабу
партызанскага руху. – А. П.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 5
дайсьці да ўласных высноў, незалежных ад папярэдніх супярэчлівых ацэнак сьведак і
пасьляваенных інтэрпрэтатараў падзеяў. І таму ня варта дый немагчыма было загадзя
вызначыць нейкую акрэсьленую генэральную тэзу альбо якія-небудзь агульныя гатовыя
меркаваньні. Наадварот, у працэсе дасьледаваньня аўтар пастараўся перш за ўсё знайсьці
дакумэнтальныя пацьвярджэньні дэталяў і ўжо на іх падставе самастойна фармуляваць лягічныя
высновы.
Таму асабліва вялікая ўвага была нададзена знаёмству з тагачаснай дакумэнтацыяй, як
апублікаванай (дакумэнты Нюрнбэрскага працэсу), так і архіўнай. Многія з гэтых крыніц
аказаліся даступныя ў Польшчы. Пасьля вайны ў Злучаных Штатах былі перазьнятыя на
мікрафільмы калекцыі дакумэнтаў нямецкага міністэрства ўсходніх земляў (Reichsministerium
fiir die besetzten Ostgebiete ) – т. зв. александрыйскія мікрафільмы (Т-454), якія амаль поўнасьцю
захоўваюцца ў Архіве новых актаў у Варшаве (далей – AAN8 ). Калекцыі дакумэнтаў
райхсфюрэра СС (Т-175) і НСРПН9 (Т-81) часткова таксама знаходзяцца ў AAN , а часткова – у
Архіве галоўнай камісіі па расьсьледаваньні гітлераўскіх злачынстваў у Польшчы, дзе ляжыць
яшчэ адзін багаты збор дакумэнтаў Амэрыканскага вайсковага трыбуналу ў Нюрнбэргу. Шмат
матэрыялаў, асабліва якія датычаць польскага насельніцтва ў Беларусі і польска-беларускіх
узаемадачыненьняў, можна знайсьці сярод папер Дэлегатуры польскага эміграцыйнага ўраду і
Арміі Краёвай – калекцыі іх дакумэнтаў зьберагаліся ў Цэнтральным архіве ЦК ПАРП 10 (цяпер
– AAN ). Выявілася, што ў польскіх бібліятэках ёсьць неспадзявана багатыя зборы нямецкай і
беларускай пэрыёдыкі, а таксама іншых выданьняў, якія выходзілі ў час вайны. Аднак стан
гэтых крыніц не паўсюль аднолькавы – ад паасобных выданьняў засталіся толькі рэшткі, іншыя
ляжалі амаль у камплекце. У гэтым сэнсе самыя лепшыя калекцыі аказаліся ўва ўнівэрсытэцкіх
бібліятэках Варшавы, Торуні, Познані, а таксама ў бібліятэцы Ossolineum ува Ўроцлаве.
Ксэракопіі шэрагу артыкулаў удалося атрымаць зь бібліятэк Масквы і ФРН 11. Былі выкарыстаны
пэрыядычныя беларускія выданьні 1940–1945 г. і неапублікаваныя ўспаміны тагачасных
палітычных дзеячаў з збораў Беларускай бібліятэкі і музэю імя Ф. Скарыны ў Лёндане.
Дадатковую істотную інфармацыю ўдалося атрымаць зь перапіскі, якую аўтар вёў з
удзельнікамі падзеяў Другой сусьветнай вайны на Беларусі.
У выніку на руках у аўтара аказалася дастатковая колькасьць крыніц, неабходных для
дасьледаваньня. Напэўна, дадатковыя архіўныя пошукі дазволілі б паглыбіць і пашырыць
асьвятленьне некаторых спэцыфічных пытаньняў, асабліва ў гаспадарчай і культурна-асьветнай
галіне.
У дасьледаваньні прыняты храналагічны парадак апісаньня падзеяў. У першым разьдзеле
разглядаецца стаўленьне Нямеччыны да беларускага пытаньня ў пэрыяд да нападу на СССР у
чэрвені 1941 г. У наступным разьдзеле апісваецца сытуацыя на Беларусі ў першыя месяцы
вайны. Трэці, шырокі, разьдзел ахоплівае пэрыяд, пачынаючы ад бітвы пад Масквой да паразы
нямецкай арміі пад Курскам, у ім разгледжаны актывізацыя савецкага партызанскага руху,
разьвіцьцё тэндэнцыяў ува ўсходняй палітыцы кіраўнічых колаў Райху, а таксама акупацыйныя
мэтады на Беларусі. На гэтым фоне апісваецца фармаваньне настрояў насельніцтва і дзейнасьць
беларускіх палітычных згуртаваньняў. У чацьвёртым разьдзеле гэтыя самыя праблемы
асьвятляюцца ў апошняй фазе акупацыі, ува ўмовах набліжэньня татальнага разгрому
Нямеччыны, які ўсьведамлялі ўсе ўдзельнікі палітычнай гульні і насельніцтва. Нарэшце, пад
канец аўтар спрабуе даць ацэнку вынікаў вайны і акупацыі.
У 1902 г. у Пецярбургу ўбачыла сьвет гектаграфічная адозва «Да інтэлігенцыі», якая ад імя
Беларускай рэвалюцыйнай партыі, што была па сутнасьці студэнцкім гуртком, створаным
Вацлавам Іваноўскім, заклікала выхаваную ў традыцыях польскай культуры інтэлігенцыю
беларускіх земляў распачаць асьветную дзейнасьць сярод беларускага люду на яго роднай
мове.12 Аўтары адозвы разумелі, што такая дзейнасьць патуль яшчэ немагчымая, бо па сутнасьці
не існавала ні беларускай літаратуры, ні агульнанацыянальнай беларускай літаратурнай мовы.
Таму яны прапанавалі канкрэтную праграму стварэньня гэтай мовы і літаратуры, вывучэньня
роднай гісторыі і арганізацыі выдавецкай дзейнасьці. Гэта была пачатковая, найпрасьцейшая
культурна-асьветная праграма, якая адлюстроўвала ледзь не нулявы ўзровень беларускага
нацыянальнага руху на пачатку XX ст., а таксама імкненьне да стварэньня такога руху.
Рэалізацыі гэтай праграмы спрыяла царская адмена абмежаваньняў друку на беларускай
мове (25.12.1904 г.), гэтак жа, як і рост грамадзкай актыўнасьці, зьвязаны з рэвалюцыйнымі
падзеямі 1905 г. Праўда, царскія ўлады і надалей не прызнавалі нацыянальнай адметнасьці
беларусаў (што, між іншым, выявілася ў забароне беларускіх школаў), тым ня менш
прынцыпова не перашкаджалі разьвіцьцю выдавецкай дзейнасьці, літаратуры і культуры, у якіх
былі дасягнуты даволі значныя вынікі.13 Паступова беларускі нацыянальны рух рабіўся
прыкметным грамадзкім фактам, знаходзіў сабе прыхільнікаў і ворагаў, аднак у момант выбуху
Першай сусьветнай вайны заставаўся ўсё ж зьявішчам вельмі маладым: з моманту выданьня
прыгаданай адозвы прайшло дванаццаць год, а ад пачатку ў 1906 г. легальнай выдавецкай
дзейнасьці – толькі восем. Пэрыяд гэты быў замалы, каб рух стаў масавым, а беларуская
нацыянальная традыцыя і грамадзка-палітычная думка набылі належнае разьвіцьцё.
Узьнікненьне беларускага нацыянальнага руху выклікала шматлікія і разнастайныя водгукі
польскіх, расейскіх, украінскіх і літоўскіх публіцыстаў, беспасярэдне зацікаўленых яго
пэрспэктывай і вынікамі. Але для Нямеччыны гэтае пытаньне было занадта далёкае і нязначнае,
таму перад Першай сусьветнай вайной там не зьявілася аніводнай кнігі ці якой-небудзь саліднай
публікацыі, прысьвечанай Беларусі і яе праблемам. 14 У нямецкіх навуковых і палітычных колах
гэты край звычайна трактавалі як гаспадарна і культурна адсталую частку Расеі, якая
вылучалася толькі сваёй этнічнай спэцыфікай.
Выбух сусьветнай вайны значна павялічыў цікавасьць нямецкіх гісторыкаў і публіцыстаў
да праблем нерасейскіх народаў Расеі. У 1915–1916 г. у Нямеччыне заявіўся шэраг працаў, дзе
12 Вацлаў Іваноўскі нарадзіўся 7.6.1880 у фальварку Лябёдка Лідзкага павету Віленскай губ. у памешчыцкай
сям’і. Скончыў V клясычную гімназію ў Варшаве (1899 г.), восеньню таго ж году паступіў на факультэт хіміі
Пецярбурскага тэхналягічнага інстытуту, які скончыў у 1904 г. Заснавальнік і старшыня выдавецкіх таварыстваў у
Пецярбургу (1906–1913) і Вільні (1913–1915). У 1915–1917 г. – кіраўнік Беларускага камітэту дапамогі ахвярам
вайны ў Вільні і Петраградзе. У 1918 г. – выкладчык пэдагагічнага інстытуту ў Менску і міністар асьветы БНР.
Пасьля няўдалых спробаў па стварэньні беларускай дзяржавы ў 1921 г. сышоў з палітычнай арэны. У 1922–1939 г. –
прафэсар Варшаўскага політэхнічнага інстытуту, а ў 1940–1941 г. – Віленскага ўнівэрсытэту. У лістападзе 1941 г.
стаў бурмістрам г. Менску, дзе і памёр ад ранаў, нанесеных у часе замаху на яго асобу.
13 У 1906 г. у Пецярбургу было створана першае беларускае легальнае выдавецтва, а ў Вільні пачалі выходзіць
першыя газэты: «Наша Доля» і «Наша Ніва». Гэтая дзейнасьць хутка пашыраецца, і ўжо празь некалькі год
зьяўляюцца новыя выдавецкія суполкі і часопісы, між іншым, у Менску («Саха», «Лучынка»), вандроўны аматарскі
тэатар, Беларускі настаўніцкі саюз – з дапамогай яго сяброў былі арганізаваны першыя беларускія школы,
па-ранейшаму яшчэ нелегальныя. Да беларускага руху далучаюцца беларускія каталіцкія ксяндзы, арганізуецца
беларускі гурток у Пецярбурскай рыма-каталіцкай духоўнай акадэміі, у сьвет выходзіць беларуская каталіцкая
літаратура, між іншага – штотыднёвік «Беларус» у Вільні.
16 Варта адзначыць, што ў жніўні – верасьні 1914 г. канцлер Райху Тэабальд фон Бэтман Гольвэг прызнаваў
неабходнасьць ліквідацыі панаваньня Расеі над нерасейскімі народамі і лічыў, што мэтазгодна стварыць паміж
Нямеччынай і Расеяй шэраг буфэрных дзяржаваў. Аднак гэтыя погляды не распаўсюджваліся на Беларусь.
17 На жаль, аўтар не пацьвярджае дакумэнтальна, хто зь беларускіх адраджэнцаў і калі распрацаваў канцэпцыю
стварэньня залежнай ад Нямеччыны буфэрнай беларускай дзяржавы. – А. С.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 8
Вадзіма Круталевіча пад нямецкай акупацыяй заставаліся яе заходнія землі плошчаю 50 тыс.
кв. км, што складала прыкладна 25 % сучаснай тэрыторыі Беларусі.
Увосень 1915 г. на частцы занятых паўночна-ўсходніх земляў быў створаны вайсковы
адміністрацыйны абшар Обэр Ост, які ўзначаліў шэф генэральнага штабу генэрал Эрых
Людэндорф пад агульным кіраўніцтвам камандуючага Ўсходнім фронтам фэльдмаршала Паўля
фон Гіндэнбурга. Абшар гэты, плошчаю 109 тыс. кв. км, пасьля неаднаразовых зьменаў
унутранай адміністрацыйнай структуры вясной 1917 г. падзяляўся на тры адзінкі: Літву,
Курляндыю і Беластоцка-Гарадзенскую акругу, якой прызначалася роля сувязнога зьвяна паміж
Прыбалтыкай і Польшчай. У межах гэтай акругі апынулася трэцяя частка акупаваных
беларускіх земляў плошчаю каля 17 тыс. кв. км. На адрэзку ад ваколіц Ліды да Браслава
ўсходняя мяжа Обэр Осту супадала, зь невялікімі адхіленьнямі, з сучаснай граніцай Літвы і
Беларусі.18
Усходняя мяжа Обэр Осту супадала з засягам нямецкіх тэрытарыяльных дамаганьняў у
Расеі. Разам з усходняй граніцай запраектаванай польскай дзяржавы яна павінна была
разьдзяліць тэрыторыі панаваньня Расеі і Нямеччыны. Рэштка акупаваных беларускіх земляў
плошчаю каля 33 тыс. кв. км уваходзіла ў склад апэрацыйнай паласы войска паміж граніцай
Обэр Осту і лініяй нямецка-расейскіх акопаў. Да гэтых земляў урадавыя колы Райху ня мелі
анэксійных намераў. Яны павінны былі адыграць ролю разьменнай пазыцыі ў будучых мірных
перамовах і вярнуцца да Расеі пасьля адмаўленьня апошняй ад прэтэнзій на землі, далучаныя да
Обэр Осту.19
Урадавая пазыцыя Райху ў гэтай справе заставалася нязьменнай прыкладна да капца
1916 г. Аб гэтым сьведчыць выказваньне канцлера Тэабальда фон Бэтман Гольвэга ад
23.11.1916 г., у якім ён акрэсьліў ваенныя задачы Нямеччыны наступным чынам:
18 Выкарыстаны ў тэксьце тэрмін «беларускія землі» датычыць толькі тэрыторыі сучаснай Беларусі і не ўлучае ў
сябе земляў, што ўваходзяць цяпер у склад Польшчы (паветы Беластоцкі, Бельскі, Сакольскі, а таксама частка
Ваўкавыскага і Гарадзенскага). У такім самым значэньні ўжывае яго і В. Круталевіч. Тым ня менш мы разумеем
усю яго ўмоўнасьць: улучаныя ў склад Польшчы землі належаць да зоны кампактнага пражываньня беларусаў.
Паводле падлікаў аўтара, з агульнай плошчы Беластоцка-Гарадзенскай акругі, улучанай у склад Обэр Осту
(2664 тыс. км кв.), на тэрыторыю Польшчы прыпадала каля 9,2 тыс. км кв., а на Беларусь – каля 17,2 тыс. км кв.
19 Паводле арт. 4 Берасьцейскага трактату, акупаваныя беларускія землі, разьмешчаныя на ўсход ад Обэр Осту,
павінны былі далучыцца да Расеі пасьля заключэньня ўсеагульнага міру і дэмабілізацыі расейскай арміі, аднак у
дадатковай умове нямецка-расейскай дамовы ад 27.8.1918 г. прадугледжваўся больш раньні зварот тэрыторый на
ўсход ад Бярэзіны – па меры таго як Расея будзе выконваць фінансавыя забавязаньні перад Нямеччынай.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 9
становішчы, апрача імкненьняў да максымальнай эксплуатацыі гаспадаркі, характэрнай,
дарэчы, для ўсіх акупаваных тэрыторый, паводзіны нямецкіх акупацыйных уладаў
абмяжоўваліся фактычна рэалізацыяй вышэй акрэсьленай нацыянальнай палітыкі.
З гэтага гледзішча па тэрыторыі Обэр Осту панавалі вельмі адрозныя ўмовы. Паводле
дадзеных перапісу 1897 г., якімі карысталася нямецкая адміністрацыя, 34,4 % жыхароў гэтага
абшару складалі літоўцы, 20,8 % – беларусы, 13,5 % – габрэі, 11,8 % – палякі, 10,5 % – латышы,
6,2 % – расейцы і 2,5 % – немцы (гл. табл. 1). Каля 2/3 ад усяго беларускага насельніцтва Обэр
Осту прыпадала на Беластоцка-Гарадзенскую акругу, дзе яно складала абсалютную большасьць
(56,0 %). Аднак дадзеныя перапісу ў часе вайны не адлюстроўвалі фактычнага стану галоўным
чынам таму, што ня ўлічвалі істотных дэмаграфічных зрухаў, якія адбыліся за гэты пэрыяд. А
між тым з 1897 па 1914 г. агульная колькасьць жыхароў краю ўзрасла на 30 % – да 5,8 млн.,20
пасьля чаго, у выніку эвакуацыі ў глыб Расеі ў 1915 г., паменшала напалову і ў 1916 г. складала
2,9 млн. У яшчэ большай ступені зьменшылася колькасьць праваслаўнага насельніцтва, і
працэнт беларусаў ад агульнай лічбы жыхароў Обэр Осту ў выніку быў, напэўна, ніжэйшы, чым
у 1897 г.
21 Першая беларуская народная школа была заснаваная ў Вільні на Лукішках 13 лістапада 1915 г. 15 сьнежня
пачала працаваць школа на Антокалі. У стадыі падрыхтоўкі да працы знаходзілася па стане на 15 сьнежня школа на
Сьніпішках. 15 сьнежня пачалі працаваць 6-тыднёвыя настаўніцкія курсы на Лукішках (у тым памяшканьні, дзе і
першая школа). – А. С.
22 Паводле Цэмке, толькі ў адной Беластоцкай акрузе існавала 417 польскіх пачатковых школаў, створаных без
папярэдняга ўзгадненьня зь нямецкімі ўладамі.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 11
Гэтае параўнаньне яскрава адлюстроўвала розьніцу інтэлектуальнага і матэрыяльнага
патэнцыялу палякаў і беларусаў. Не былі таму перабольшаньнем словы Людэндорфа, які пісаў:
…ведалі палякаў, расейцаў, габрэяў, часткаю – літоўцаў, але беларусы былі для іх
нечым новым. Колькі мэмарыялаў з гістарычнымі тлумачэннямі трэба было
апрацаваць, каб абгрунтаваць жаданьні і патрэбы беларусаў!
23 Газэта «Grodnoer Zeitung», якая выдавалася для жыхароў Беластоцка-Гарадзенскай акругі, у 1916 г. выходзіла
на трох мовах: расейскай, польскай і габрэйскай, але не па-беларуску. Урадавы «Befehls-und Verordnungsblatt»
зьмяшчаў тэксты на літоўскай, латыскай і польскай мовах, аднак не на беларускай. Напэўна, такая сытуацыя
тлумачылася адсутнасьцю перакладчыкаў зь нямецкай на беларускую мову.
24 Для першага набору слухачоў курсы былі трохмесячныя, для наступных – шасьцімесячныя.
Віною таму быў ня толькі недахоп настаўнікаў, але і пазыцыя польскага каталіцкага
духавенства. Яно працівілася адкрыцьцю школаў на роднай мове для беларускіх
дзяцей-каталікоў. Спробы нямецкіх уладаў адчыніць беларускія школы былі сустрэты рашучым
супрацівам большасьці ксяндзоў, якія выкарыстоўвалі з гэтай мэтай разнастайныя санкцыі: не
дапускалі да споведзі і прычасьця бацькоў, што пасылалі сваіх дзяцей у беларускія школы, або і
саміх вучняў. Ксяндзы звычайна адмаўляліся выкладаць рэлігію па-беларуску і забаранялі
дзецям карыстацца падручнікамі катэхізісу на гэтай мове. Паводзіны кліру ў гэтай справе, з
традыцыйным трактаваньнем беларусаў каталіцкага веравызнаньня як палякаў, а праваслаўнага
– як расейцаў, мелі выразны палітычны характар, яны выяўлялі імкненьні большасьці
палітычных груповак у Польшчы да фэдэралізацыі або анэксіі беларускіх земляў. З прычыны
супраціву духавенства да вясны 1918 г. у каталіцкіх асяродках Обэр Осту было створана ўсяго
толькі пяць беларускіх школаў, пераважная іх большасьць узьнікла сярод праваслаўнага
насельніцтва, якое складала каля 60 % беларускамоўнай масы на гэтай тэрыторыі і ўхваляла
школы на роднай мове. Паводле сьведчаньняў Цэмке, нямецкія ўлады ў
Беластоцка-Гарадзенскай акрузе часам ішлі насуперак інструкцыям, даючы згоду на адкрыцьцё
польскіх школаў для беларусаў-каталікоў пасьля іх настойлівых пісьмовых хадайніцтваў.
У апэрацыйнай вайсковай паласе, якая распасьцерлася на большую частку акупаваных
беларускіх земляў, тэндэнцыі нямецкай палітыкі адрозьніваліся ад тых, што панавалі на
тэрыторыі Обэр Осту. Яны не знайшлі пакуль што адлюстраваньня ў гістарычных працах і
могуць быць апісаны толькі пасьля вывучэньня архіўных матэрыялаў штабу 10 арміі. У роўнай
ступені ні беларуская літаратура, ні «Zeitung der 10 Armee» ня ўказваюць на зьяўленьне там
якіх-небудзь арганізацыяў, не надаюць інфармацыі пра культурную і выдавецкую дзейнасьць.
Напэўна, тут распаўсюджваліся кнігі і часопісы, якія выдаваліся ў Вільні. Аднак прынцыпы
школьнай палітыкі ўладаў Обэр Осту хоць і датычылі толькі гэтай тэрыторыі, але аказвалі
ўплыў на ўзьнікненьне беларускіх школаў таксама і ў вайсковай апэрацыйнай зоне. Паводле
зьвестак А. Луцкевіча, на канец 1918 г. агульная колькасьць гэтых школаў на зямлі «старой
акупацыі» (г. зн. на тэрыторыях, занятых немцамі да 18.2.1918 г.) перавышала 150.26 У
параўнаньні да 89 школаў, зарэгістраваных увесну 1918 г. на землях Обэр Осту, гэта азначала,
што каля 60 беларускіх школаў было створана ў апэрацыйнай зоне. Іншыя аўтары называюць
значна большыя лічбы, аднак не акрэсьліваюць часу і месца існаваньня гэтых школаў. Так,
напрыклад, Адам Станкевіч агульны лік беларускіх школаў, створаных за час нямецкай
акупацыі, называе больш за 200, Вэрнэр Гасэльблат – аж за 300, а Канстанцін Сракоўскі – каля
350. Магчыма, гэтыя зьвесткі датычаць ня толькі пэрыяду «старой акупацыі», але таксама і
часткі земляў, занятых у 1918 г.27
Такім чынам, нямецкая палітыка што да беларусаў у абедзьвюх зонах акупацыі
абмяжоўвалася ў асноўным культурна-асьветнымі справамі і не давала падстаў спадзявацца
вырашыць справу беларускай дзяржаўнасьці зь нямецкай дапамогай. Незалежна ад прычын
такога стаўленьня Нямеччыны беларускія дзеячы на чале з Іванам і Антонам Луцкевічамі, а
таксама Вацлавам Ластоўскім разумелі немагчымасьць стварэньня асобнай дзяржавы ў зоне
акупацыі, пад якой знаходзілася чвэрць беларускіх земляў. Гэта абумовіла тактыку іх паводзін:
немцаў трэба было пераканаць у мэтазгоднасьці стварэньня новай самастойнай дзяржаўнай
адзінкі – Вялікага Княства Літоўскага, дзе беларускія і літоўскія землі злучаліся б па прынцыпе
аўтаноміі. Такая пазыцыя беларускіх дзеячаў знайшла адлюстраваньне ў выдадзеных зь іх
ініцыятывы ў сьнежні 1915 г. і лютым 1916 г. адозвах канфэдэрацыі Вялікага Княства
26 У артыкуле «Вільня, 13 жніўня 1918 г.» (Homan. 1918. 13 жніўня) А. Луцкевіч пісаў, што «беларускія
народныя школы дайшлі ў нас даволі вялікай цыфры – 150». У брашуры «Польская акупацыя ў Беларусі» (1920) і
артыкуле «Дзесяцілецьце Беларускае школы» (Жыцьцё Беларуса. 1925. 12 лістапада) ён адзначаў, што ў
Віленшчыне і Гарадзеншчыне ў пэрыяд нямецкае акупацыі было закладзена 153 школы. Гэтая лічба названая і ў
зборніку «Наша Ніва» (Вільня, 1920. С. 48). – А. С.
27 М. Семаковіч піша, што ў сьнежні 1918 г. існавала каля 400 беларускіх школаў: 135 – на Гарадзеншчыне, 150 –
на Віленшчыне, 54 – на Наваградчыне. Лічбу школаў на Меншчыне аўтар не назваў. – А. С.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 14
Літоўскага,28 мэмарыялах да парлямэнту (1.9.1917 г.)29 і канцлера Райху30 (сьнежань 1917 г.),
нарэшце, у рэзалюцыях канфэрэнцыі прадстаўнікоў усіх беларускіх груповак, якая адбылася ў
Вільні 25–27.1.1918 г. Гэтая канцэпцыя не ўзбудзіла, аднак, зацікаўленасьці нямецкіх уладаў,
якія з 1917 г. імкнуліся да стварэньня асобнай літоўскай дзяржавы, у якую меліся ўвайсьці, між
іншым, і далучаныя да Обэр Осту беларускія землі.
Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі ажывіўся беларускі нацыянальны рух і на тэрыторыі
Ўсходняй Беларусі. У сакавіку 1917 г. узьнікае Беларускі нацыянальны камітэт, які ў выніку
шэрагу зьменаў ператвараецца ў Вялікую беларускую раду. Яна прэтэндуе на ролю краёвага
палітычнага прадстаўніцтва, у сярэдзіне лістапада 1917 г. патрабуе заключэньня міру зь
Нямеччынай, аб’яднаньня акупаваных немцамі беларускіх земляў з рэшткай краю і
фэдэралізацыі з Расеяй Беларускай дэмакратычнай рэспублікі. 14.12.1917 г. Рада склікае ў
Менску першы ўсебеларускі зьезд, які прыняў пастанову аб неадкладным стварэньні
выканаўчага органа ўлады ў Беларусі.31 Ноччу 18 сьнежня савецкія войскі разагналі зьезд, з
гэтай прычыны яго функцыі пераняў падпольны Выканаўчы камітэт Рады зьезду, 32 які, між
іншым, выслаў сваіх прадстаўнікоў на мірныя перамовы ў Берасьце. 33 Пасьля новага нямецкага
наступу (18.2.1918 г.) і адыходу зь Менску савецкіх войскаў (19.2.1918 г.) Рада зьезду выходзіць
з падпольля, абвяшчаючы сябе часовым урадам на Беларусі, і 21.2.1918 г. утварае свой
выканаўчы орган – Народны сакратарыят на чале зь Язэпам Варонкам.34
Палітычная сытуацыя ў Менску мянялася хутка, таму, калі нямецкія войскі ўваходзілі ў
горад (25.2.1918 г.), ні бэрлінскія ўлады, ні камандаваньне 10-й арміі ня ведалі яе дакладна.
Палітычнай асновай іх паводзінаў мог быць толькі Берасьцейскі трактат, у якім, аднак,
беларускае пытаньне не было ўлічана. Займаючы Беларусь аж да Дняпра, немцы па-ранейшаму
трактавалі яе як расейскую тэрыторыю, своеасаблівы заклад пад кантрыбуцыю памерам 6 млрд.
рублёў, выплочваць якія абавязвалася савецкая Расея. Але ў Менску яны нечакана сутыкнуліся з
палітычным цэнтрам, які менаваў сябе беларускім урадам. Увайшоўшы ў горад, нямецкія
28 Гаворка пра ўнівэрсал Канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага, пісаны І. Луцкевічам, і адозву
Канфэдэрацыі, аўтарам якое быў Ю. Шаўліс. – А. С.
29 Гаворка пра зварот «беларускага арганізаванага грамадзянства» да Галоўнай камісіі Райхстагу, апублікаваны ў
«Homanie» 28 верасьня 1917 г. – А. С.
30 Вядомыя таксама звароты да райхсканцлера, пісаныя 26 сакавіка 1917 г. і 16 кастрычніка 1917 г. – А. С.
31 Усебеларускі зьезд пачаў працу 5(18) сьнежня 1917 г. Ініцыятыва яго скліканьня, акрамя Выканаўчага камітэту
Вялікай беларускай рады, належыць таксама Выканаўчаму камітэту Цэнтральнай вайсковай беларускай рады і
Беларускаму выканаўчаму камітэту Заходняга фронту. Зьезд пастанавіў утварыць з свайго складу орган краёвай
улады Беларусі – Усебеларускі савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. – А. С.
32 У НАРБ захоўваецца машынапісная копія пратаколу паседжаньня агульнага сходу сяброў 1-га ўсебеларускага
зьезду ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі раніцай 18 сьнежня 1917 г. На гэтым паседжаньні Рада зьезду была
абвешчана часоваю краёваю ўладаю. Тамсама маецца копія рэзалюцыі Рады зьезду, прынятай 21 сьнежня. Рада
прызнала сябе часоваю ўладаю і вырашыла папоўніць свой склад прадстаўнікамі сялян, рабочых і салдатаў, а
таксама нацыянальных меншасьцяў у асобе іх сацыялістычных партыяў. Было вырашана вылучыць з складу Рады
выканаўчы камітэт 1-га ўсебеларускага зьезду. Рада даручала Выканаўчаму камітэту прыняць на сябе функцыі
выканаўчай улады ў Беларусі. Мелася на ўвазе, што Выканкам сфармуе ўрад, якому была дадзена назва «Урад
народных камісараў». – А. С.
33 Ф Турук піша, што дэлегаты Рады зьезду ўдзельнічалі ў берасьцейскіх перамовах як дарадчыкі ў складзе
ўкраінскай дэлегацыі і не маглі аказваць уплыву на іх хаду.
34 Выйшаўшы з падпольля 19 лютага 1918 г., Выканаўчы камітэт рады Усебеларускага зьезду выдаў загад № 1, у
якім абвясьціў, што «ўзяў уладу ў свае рукі», а «для наладжаньня парадку ў гор. Менску» прызначыў камэнданта –
Канстанціна Езавітава. 20 лютага было абвешчана аб стварэньні рэвалюцыйнай улады – Народнага сакратарыяту
Беларусі. У той самы дзень Народны сакратарыят прыняў на сябе абавязкі Часовага беларускага ўраду. 21 лютага
была апублікаваная 1-я Устаўная Грамата да народаў Беларусі і абвестка пра тое, што Народны сакратарыят «ужо
прыступіў да спаўненьня сваіх абавязкаў». Да ведама грамадзян даводзіўся асабовы склад Народнага
сакратарыяту. – А. С.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 15
атрады абышліся зь ім, як з урадам варожай дзяржавы: з будынку Народнага сакратарыяту
скінулі беларускі нацыянальны штандар і на яго месцы ўсталявалі нямецкі, канфіскавалі касу,
такім чынам зрабіўшы немагчымай далейшую дзейнасьць гэтага органа. Неўзабаве пасьля
інцыдэнту Народны сакратарыят адаслаў вышэйшым акупацыйным уладам мэмарыял, у якім,
між іншым, дамагаўся тлумачэнняў іх стаўленьня да пабудовы беларускай дзяржаўнасьці.
І хоць зьмест нямецкага адказу невядомы, далейшае разьвіцьцё падзеяў сьведчыць аб тым,
што стараньні беларускага Народнага сакратарыяту не былі дарэмныя. Афіцыйна не прызнаны,
ён тым часам распачынае ажыўленую нарматыўную дзейнасьць. 9.3.1918 г. Выканаўчы камітэт
Рады зьезду выдае ўстаўную грамату, у якой абвяшчае ўтварэньне Беларускай Народнай
Рэспублікі (БНР), па-ранейшаму трактаванай як частка аіульнарасейскай фэдэрацыі, і
акрэсьлівае асновы яе канстытуцыі, у т. л. адмену прыватнага ўладаньня зямлёй і перадачу яе
тым, хто на ёй працуе. 18 сакавіка Рада Усебеларускага зьезду абвяшчае сябе Радай БНР, куды
ўваходзяць таксама прадстаўнікі нацыянальных меншасьцяў – палякаў, габрэяў, расейцаў,
украінцаў, літоўцаў. Нарэшце 25 сакавіка Рада БНР выдае чарговую ўстаўную грамату, у якой
праклямуе незалежнасьць Беларусі і разрыў дзяржаўных сувязяў з Расеяй, абвяшчае пры гэтым
неправамоцным Берасьцейскі трактат, паводле якога беларускія землі былі падзелены на
некалькі частак.
Акт незалежнасьці ад 25 сакавіка адлюстроўваў надзеі на прызнаньне Беларускай
Народнай Рэспублікі нямецкім урадам і іншымі краінамі. Аднак гэты крок не прывёў да зьменаў
у пазыцыі немцаў. У адказ на ноту Народнага сакратарыяту новы канцлер Райху Георг Герлінг
паведаміў, што Бэрлін трактуе Беларусь як частку савецкай Расеі і, паводле Берасьцейскага
трактату, ня мае права бяз згоды ленінскага ўраду прызнаць новаствораную беларускую
дзяржаву. У канцы красавіка 1918 г. Рада БНР выслала кайзэру Вільгельму ІІ тэлеграму35 з
падзякай за «вызваленьне Беларусі ад чужацкага ўціску і анархіі» і просьбу «абараніць
імкненьні Рады да ўмацаваньня дзяржаўнай незалежнасьці і непадзельнасьці краю ў саюзе зь
нямецкім Райхам». Адказу не было. Не далі выніку і іншыя намаганьні Рады БНР у гэтай
справе.
У чаканьні памыснага павароту ў вялікай палітыцы Нямеччыны і ў сьвеце не прызнаная ў
Бэрліне, Рада БНР прыступіла ў паразуменьні з камандуючым 10-й арміі генэралам Эрыхам
фон Фалькенгайнам да арганізацыі мясцовага апарату ўлады. Ужо 27 сакавіка была апублікавана
пастанова аб перадачы пад яе кампэтэнцыю ўсіх краёвых дзяржаўных устаноў. 20 красавіка
Рада выдала «часовы загад мясцовым беларускім радам», у якім акрэсьліваліся прынцыпы
выбараў па вёсках, валасьцях, гарадох і мястэчках, паветах і губэрнях органаў Беларускай
Народнай Рэспублікі і прыняцьця імі на сябе ўлады ад акупантаў у асобных адміністрацыйных
галінах. Паводле сьцьверджаньня Круталевіча, немцы перадалі ў кампэтэнцыю Рады БНР
ведамствы гандлю, прамысловасьці, асьветы, сацыяльнага забесьпячэньня і інш., якімі кіраваў
Народны сакратарыят пад наглядам нямецкіх уладаў.
27.5.1918 г. Фалькенгайн прыняў прадстаўнікоў Рады БНР і Народнага сакратарыяту і
выказаў ім «сымпатыі нямецкіх уладаў», паведаміў, што «акупацыйныя ўлады хацелі б бачыць у
Радзе пасярэдніка паміж нямецкай адміністрацыяй і беларускім народам дзеля ўлагоджваньня –
паводле магчымасьці – жыцьцёвых цяжкасьцяў, выкліканых вайной». Фалькенгайн дадаў, што
дзейнасьць Рады і Сакратарыяту ў гэтым кірунку «прынясе для Беларусі ў недалёкай будучыні
пазытыўныя вынікі». Гэта магло расцэньвацца як абяцаньне прызнаць БНР. У выніку
21.6.1918 г. нямецкае камандаваньне пагадзілася на стварэньне дарадчых устаноў пры
павятовых камандзірах для рэгуляваньня стасункаў паміж насельніцтвам і нямецкімі войскамі.
Важнай сфэрай дзейнасьці Народнага сакратарыяту было школьніцтва. Пры Народным
сакратарыяце асьветы было створана бюро па справах распрацоўкі школьных падручнікаў і
таварыства «Прасьвета», якое й занялося іх выданьнем. Былі арганізаваны настаўніцкія курсы і
школьная інспэкцыя, пашырылася сетка пачатковых і сярэдніх школаў. У Менску быў створаны
35 Тэлеграму кайзэру выслала ня Рада БНР, а яе дзеячы: старшыня Рады Я. Серада, старшыня Народнага
сакратарыяту Я. Варонка, сябры Рады Р. Скірмунт, А. Аўсянік, П. Аляксюк, П. Крачэўскі і Я. Лёсік. Пасьля таго, як
тэлеграма была пасланая ў Бэрлін, у Радзе і Народным сакратарыяце вынік крызіс. Калі б пытаньне аб пасылцы
тэлеграмы абмяркоўвалася на пленарным паседжаньні Рады, гэтая ідэя наўрад ці была б ухваленая. – А. С.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 16
Беларускі пэдагагічны інстытут,36 выкладчыкамі якога былі В. Іваноўскі, Я. Карскі,
Б. Тарашкевіч, У. Ігнатоўскі і інш. Рыхтавалася адкрыцьцё ўнівэрсытэту. Працавалі ў Менску
Беларускі тэатар, Таварыства драмы і камэдыі ды іншыя культурныя ўстановы. Пад кантролем
Народнага сакратарыяту выходзіла больш дзясятка газэт і часопісаў на беларускай мове.
Народны сакратарыят атрымаў паўнамоцтвы і ў галіне зьнешняй палітыкі. Зь яго
ініцыятывы нямецкае вайсковае камандаваньне пачало летам 1918 г. перамовы з урадам
савецкай Расеі аб аб’яднаньні з тэрыторыяй БНР усходніх раёнаў Беларусі, занятых расейскімі
войскамі. З гэтай мэтай, а таксама для здабыцьця прызнаньня БНР у Маскву выехала беларуская
надзвычайная місія, аднак народны камісар замежных спраў Г. Чычэрын яе не прыняў. Былі
акрэдытаваныя прадстаўніцтвы БНР на Украіне і ў Літве, высылаліся дыпляматычныя місіі ў
Варшаву, Бэрлін, Бэрн, Капэнгаген і інш. У Кіеве адкрылася Беларуская гандлёвая палата.
Грамадзяне краю атрымлівалі пашпарты ад імя Беларускай Народнай Рэспублікі.
Такім чынам, падтрымка, аказаная Фалькенгайнам справе БНР, заходзіла вельмі далёка. Па
сутнасьці, беларусам не было дазволена толькі стварэньне ўласнага войска, затое ў астатніх
галінах Народны сакратарыят мог разьвіваць дзяржаўную дзейнасьць, за якой, натуральна,
сачылі акупацыйныя ўлады. Варта заўважыць, што было гэта ня толькі ціхае неафіцыйнае
спрыяньне. Пра тое сьведчыць, між іншым, публічная падтрымка ў друкаваным органе штабу
Фалькенгайна – «Zeitung der 10 Armee» – адозвы Беларускага нацыянальнага камітэту ад
17.3.1918 г. з пратэстам супраць літоўскіх, польскіх і ўкраінскіх прэтэнзіяў на беларускія землі,
якія ў дачыненьні да Літвы і Ўкраіны былі зацьверджаны Берасьцейскім трактатам, надпісаным
немцамі.
Дзьве лініі нямецкай палітыкі, г. зн. непрызнаньне Бэрлінам БНР і адначасовае стварэньне
яе пад аховай 10-й арміі, супярэчылі сабе толькі вонкава. У сапраўднасьці яны адлюстроўвалі
своеасаблівую тактыку паводзін нямецкіх уладаў, якая была вынікам эвалюцыі поглядаў на
беларускае пытаньне. Пры ўступленьні ў лютым 1918 г. у Менск немцы былі перакананы ў
абсалютнай няздольнасьці беларусаў да стварэньня ўласнай дзяржавы. Аднак яны ўбачылі тут
дынамічны палітычны цэнтар, дзейнасьць якога хутка вызваляла ад сну народныя сілы і
ўзбуджала сярод немцаў зацікаўленасьць патэнцыйнымі магчымасьцямі беларускага руху.
Найбольш скептычна ацэньвалі гэтыя магчымасьці бэрлінскія ўрадавыя колы, пра што
сьведчыць іх стаўленьне да ўкраінскага пытаньня,37 затое лякальныя назіраньні не былі такія
адназначныя, яны пацьвярджалі мэтазгоднасьць праверкі арганізацыйных здольнасьцяў рады
БНР і Народнага сакратарыяту на практыцы.
Стварэньне незалежнай беларускай дзяржавы адлюстроўвала спадзяваньні немцаў на
ліквідацыю небясьпечнага расейскага кліну, якім, паводле Берасьцейскага трактату, была
Беларусь: ён убіваўся паміж дзьвюма новаўтворанымі дзяржавамі – Літвой і Украінай. На фоне
такой палітычнай пэрспэктывы трацілі сваё значэньне перашкоды, што раней не дазвалялі
акупантам зацікавіцца беларускім пытаньнем. Так, напрыклад, прафэсар Бэрлінскага
ўнівэрсытэту Фрыц Куршман пасьля знаёмства летам 1918 г. з сытуацыяй у Беларусі
пагаджаўся, што беларускі рух яшчэ слабы, але прагназаваў яго хуткае і лёгкае высьпяваньне і
пашырэньне. Ён бачыў таксама і слабасьць Рады БНР, аднак і тут выразіў перакананьне, што
«калі ўжо беларусы трымаюцца ў сядле, дык, пэўна, навучацца езьдзіць». Немцы ўсьвядомілі
карысьць, якую прыносіла існаваньне ўкраінскай і беларускай дзяржаваў для нямецкай палітыкі
што да Польшчы і Расеі.
36 У верасьні 1918 г. зь Яраслаўля вярнуўся Менскі настаўніцкі інстытут. Яго далейшую дзейнасьць фінансавалі
ўрад БНР і акупацыйныя ўлады. Вялася падрыхтоўка да пераўтварэньня яго ў вышэйшую навучальную ўстанову,
аднак адкрыцьцё Менскага беларускага пэдагагічнага інстытуту адбылося ўжо пры бальшавіках – у канцы 1918 г. –
А. С.
Яшчэ восеньню 1918 г. Куршман прадбачыў, што беларусы калі-небудзь не без падстаў
будуць з удзячнасьцю ўспамінаць нямецкую акупацыю. Натуральна, ён меў на ўвазе яе
палітычныя аспэкты. Праз восем гадоў яго калега з Бэрлінскага ўнівэрсытэту, прафэсар
М. Фасмэр адзначыў на акадэмічнай канфэрэнцыі ў Менску, што на Беларусі «нямецкая
акупацыя была разумнейшай, чым акупацыя ў іншых месцах», і што для Беларусі «нямецкі
парод сваёй акупацыяй зрабіў менш шкоды, чым другія народы». Гэта была алюзія наконт
падзелу Беларусі, зробленага ў 1920 г. паміж Польшчай і Расеяй, чаго, аднак, у публічным
выступленьні ў сталіцы савецкай Беларусі Фасмэр ня выказаў даслоўна.
Балянс нямецкай акупацыі на Беларусі ў часе Першай сусьветнай вайны на справе выявіў
шэраг важных актываў. Асабліва – прызнаньне Нямеччынай, упершыню сярод дзяржаваў сьвету,
нацыянальнага адрозьненьня беларусаў і раўнапраўя іх мовы, стварэньне беларускага
школьніцтва і фактычная падтрымка ў 1918 г. незалежніцкіх імкненьняў. Здавалася б, што такія
актывы былі дастатковыя для выпрацоўкі ў беларускай палітычнай сьвядомасьці міжваеннага
пэрыяду пэўных германафільскіх традыцыяў. У сапраўднасьці яны не атрымалі значнага
разьвіцьця ня толькі ў савецкай Беларусі, але і ў заходняй частцы краю, якая, паводле Рыскага
трактату, апынулася ў межах польскай дзяржавы. У сьвядомасьці народных масаў нямецкая
акупацыя перш за ўсё была зьвязана зь бязьлітаснай эканамічнай эксплуатацыяй і затрымкай
працэсу рэвалюцыйных пераўтварэньняў, у колах нацыянальных дзеячаў яе ацэньвалі ня толькі
праз прызму актываў, але з гледзішча ўсяго балянсу нямецкай палітыкі, які ў рэшце рэшт
аказаўся адмоўным.
У гэтых ацэнках асабліва выдзялялася адмова нямецкага ўраду ад прызнаньня Беларускай
Народнай Рэспублікі, што ўжо ў часе акупацыі выклікала востры палітычныя крызіс у Радзе
БНР і Народным сакратарыяце, а пасьля вайны стварала перакананьне сярод беларускіх
нацыянальных дзеячаў у незацікаўленасьці Нямеччыны справай беларускай дзяржаўнасьці.
Інцыдэнт ад 25.2.1918 г. з штандарам і касай вырас да памераў сымбалю і засланіў сабой
дадатныя захады Фалькенгайна. У параўнаньні з гэтымі нэгатыўнымі пачуцьцямі не такім
значным выглядаў характар нацыянальнай палітыкі на тэрыторыі старой акупацыі, якая займала
адносна невялікую частку беларускіх земляў і эфэкт якой у дужай ступені аслаблялі вынікі
Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыяў. Беларускія пасьляваенныя ацэнкі вынікаў нямецкай
акупацыі рашуча не пацьвярджалі прагнозаў Куршмана і не супадалі з поглядамі Фасмэра.
Значна ўплывалі на гэта і пасьляваенныя рэаліі. Узьніклая пасьля паразы Райху
Ваймарская рэспубліка на працягу 14-гадовага існаваньня не стварыла грунту для
супрацоўніцтва зь беларускімі нацыянальнымі згуртаваньнямі, якія на той час засяроджваліся ў
Вільні і на эміграцыі. Праўда, у Бэрліне дзейнічала група відных дзеячаў БНР (1919–1925 г.),
аднак гэта не абудзіла ў немцаў зацікаўленьня беларускім пытаньнем. Спазналася пацяпленьне
ў савецка-нямецкіх стасунках. Пасьля падпісаньня 5.11.1922 г. дамовы паміж Нямеччынай і
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 18
РСФСР аб пашырэньні ўмоў Рапальскага трактату38 на іншыя савецкія рэспублікі ў Бэрліне быў
акрэдытаваны пасол Беларускай ССР. Працаваў ён, аднак, толькі пару тыдняў, бо пасьля
ўтварэньня СССР (30.12.1922 г.) яго функцыі пачала выконваць агульнасаюзная амбасада.
Адначасова былі цэнтралізаваны прадугледжаныя ў гэтай умове беларуска-нямецкія
гаспадарчыя кантакты. Затое ў 1926 г. пачалі завязвацца беспасярэднія навуковыя сувязі, у
рамках якіх Нямеччыну наведаў шэраг беларускіх навукоўцаў. Першым нямецкім вучоным, які
ў лістападзе 1926 г. прыехаў у Менск, быў ужо прыгаданы Фасмэр.
Кантакты гэтыя, аднак, працягваліся вельмі нядоўга і не пасьпелі аказаць уплыву на
павелічэньне нямецкага зацікаўленьня Беларусьсю. Пасьля першых сьціплых, хоць і даволі
цікавых, спробаў навуковага супрацоўніцтва ў часе нямецкай акупацыі, 39 у пасьляваенныя гады
ў гэтай галіне наступіў амаль поўны застой. Бадай адзіным выняткам была кніжка Я. Карскага
«Geschichte der weissrussischen Volksdichtungund Literatur» (Бэрлін, 1925), выдадзеная з
ініцыятывы Фасмэра ў перакладзе з расейскай на нямецкую мову.
Яскравай ілюстрацыяй стану нямецкага зацікаўленьня беларускай праблематыкай у
дагітлераўскі пэрыяд можа паслужыць дзейнасьць Брэслаўскага інстытуту Усходняй Эўропы.
Аж па 1927 г. уключна ў выдаваных гэтым інстытутам «Jahrbiicher fur Kultur und Geschichte der
Slaven» не зьявілася літаральна аніводнай распрацоўкі, нават бібліяграфічнай нататкі, што
датычыла б Беларусі. У 1928–1935 г., г. зн. да канца выданьня «Jahrbiicher…», у іх апублікавана
З артыкулы, 4 інфармацыі і каля 40 рэцэнзіяў, прысьвечаных пытаньням беларускай гісторыі,
літаратуры, культуры і эканомікі. Апрача дзьвюх нататкаў-рэцэнзіяў нямецкай аўтаркі Эмы
Гертэль, усе астатнія матэрыялы былі апрацаваныя беларусамі, галоўным чынам Уладзімерам
Самойлам і Антонам Луцкевічам.
Беларускае пытаньне не набыло ў Нямеччыне большага значэньня таксама і пасьля
прыходу да ўлады ў 1933 г. нацыянал-сацыялістаў. Дарма што адной з найважнейшых мэтаў
палітыкі Трэцяга райху стаў антыкамунізм і зьнішчэньне савецкай дзяржавы, да 1940 г. у
Нямеччыне не было распрацавана аніякіх праграмаў разьдзяленьня СССР. Праўда, беларускім і
ўкраінскім пытаньнем у Польшчы цікавіліся некаторыя партыйныя інстанцыі, дзяржаўныя
органы і вайсковая выведка, але іх погляды на гэту справу розьніліся паміж сабой і не
адлюстроўвалі палітыкі, напрамкі якой вызначаў Адольф Гітлер. Пра гэта сьведчыць і адкінуты
праект, прапанаваны ў чэрвені 1938 г. Альфрэдам Розэнбэргам, аб стварэньні
партыйна-дзяржаўнага органа для адзінай, суцэльнай апрацоўкі і ацэнкі праблемаў Усходу,
зьвязаных з бальшавізмам, і забесьпячэньня ў гэтай галіне плянавай палітычнай лініі.
У гэтым адыграла сваю ролю канкрэтная геапалітычная сытуацыя. Агрэсіўныя намеры
гітлераўскай Нямеччыны да СССР не маглі ажыцьцявіцца без супрацоўніцтва з Польшчай або
без папярэдняга вываду яе з гульні як дзяржавы дзеля здабыцьця беспасярэдняга кантакту з
СССР. Пачынаючы з 1935 г. Гітлер ня раз спрабаваў схіліць польскі ўрад да сумеснага паходу на
СССР, мэтай якога было б, між іншым, заняцьце Украіны і Беларусі. Пры такім варыянце
абрысоўвалася даволі спэцыфічная канцэпцыя паводзінаў ува ўкраінска-беларускім пытаньні,
пэўную ролю ў якой павінна была адыграць Польшча. Апошні раз гэтая прапанова згадвалася
Гітлерам у студзені 1939 г. у часе сустрэчы зь міністрам замежных спраў Юзафам Бэкам, аднак
польскі ўрад на яе не пагадзіўся. У гэтай сытуацыі праблема Украіны і Беларусі на пэўны час
зьнікла з палітычнага далягляду Нямеччыны. Гэта выявілася ў падпісаньні савецка-нямецкага
пакту ад 23.8.1939 г., у якім акрэсьліваліся інтарэсы абедзьвюх дзяржаваў у Польшчы: усе
заходнебеларускія, заходнеўкраінскія і нават некаторыя этнічна польскія землі былі пакінуты ў
зоне інтарэсаў СССР.
38 Рапальская дамова паміж РСФСР і Нямеччынай была падпісана 16 красавіка 1922 г. і прадугледжвала
аднаўленьне дыпляматычных стасункаў паміж дзьвюма краінамі, бакі адмаўляліся ад узаемных фінансавых
прэтэнзіяў, надаваўся статус найбольшага спрыяньня двухбаковым гандлёва-эканамічным зносінам, а таксама
прадугледжвалася супрацоўніцтва ў вайсковай сфэры. На іншыя савецкія рэспублікі, у тым ліку і БССР, дзеяньне
дамовы пашырылася 5 лістапада 1922 г.
39 Апрача кнігі В. Егера «Weissruthenien…», у 1918 г. ува Ўроцлаве (Брэслаў) быў выдадзены падручнік
беларускай мовы, апрацаваны немцам Рудольфам Абіхтам і беларусам Янам Станкевічам, пад назваю «Просты
спосаб у кароткім часе стацца граматным».
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 19
Пры такой сытуацыі ў пэрыяд з 1933 па 1939 г. дзейнасьць прыхільнікаў разьдзяленьня
СССР, асабліва Розэнбэрга і падначаленага яму ведамства замежнай палітыкі
Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Нямеччыны, ня мела посьпеху і не набыла вялікага
пашырэньня. Варта, аднак, прыгадаць спробы іх узьдзеяньня на беларускія асяродкі ў
Польшчы. Ужо летам 1933 г. гэтае ведамства завязала кантакт з Фабіянам Акінчыцам –
ідэолагам і правадыром невялікай групы беларускіх нацыянал-сацыялістаў.40 Пры падтрымцы
ведамства гэтая група распачала ў лістападзе 1933 г. у Вільні выданьне часопіса «Новы шлях».
Амаль адначасова ў Бэрліне (напэўна, з ініцыятывы Акінчыца) быў створаны Саюз беларускіх
студэнтаў у Нямеччыне. Але гэтыя спробы не прыносілі спадзяваных вынікаў. Так, Саюз
беларускіх студэнтаў дзеля невялікай колькасьці беларусаў у нямецкіх навучальных установах
ня змог разгарнуць шырокай дзейнасьці, а тыраж «Новага шляху» не перавышаў 500 асобнікаў,
што гаварыла пра яго невялікую папулярнасьць.
Таксама безвыніковымі былі спробы Акінчыца па стварэньні на заходнебеларускіх землях
беларускай партыі нацыянал-сацыялістаў. Прычынамі былі адсутнасьць шырокай падтрымкі
нацысцкага руху з боку грамадзкасьці, а таксама абмежаваньні, што накладаліся на гэты рух
польскімі адміністрацыйнымі ўладамі, якія не без падстаў падазравалі ў ім гітлераўскую
агентуру. У выніку, Акінчыц у кастрычніку 1936 г. не атрымаў дазволу ўладаў на скліканьне
зьезду беларускіх нацыянал-сацыялістаў, а на пачатку 1937 г. дзейнасьць гэтай групы была
практычна забаронена. Адначасова забаронена было і выданьне часопіса «Новы шлях».
Ацэньваючы дзейнасьць групы беларускіх нацыянал-сацыялістаў, Энгельгарт пісаў яшчэ ў час
вайны, што яна ня мела значэньня.
Зацікаўленасьць беларускай праблематыкай выяўлялі таксама нямецкія
навукова-дасьледчыя цэнтры. У 1937 г. ёю заняўся Нямецкі інстытут вывучэньня замежных
праблемаў пры Бэрлінскім унівэрсытэце, у якім быў створаны беларускі сэктар разам зь
бібліятэкай. Вывучэньнем беларускага пытаньня кіраваў прафэсар Гергард фон Мэндэ. Улетку
1937 г. разам зь некалькімі студэнтамі ён наведаў Вільню, дзе закупіў немалую колькасьць
беларускіх кніжак для інстытуцкай бібліятэкі і правёў размовы зь беларускімі дзеячамі.
Беларускім пытаньнем заняўся таксама Бэрлінскі інстытут вывучэньня граніц і замежных
краінаў. Вынікі дзейнасьці абодвух інстытутаў прызначаліся, верагодна, для службовага
карыстаньня, пра што сьведчыць мізэрная колькасьць публікацыяў іх працаў.
Супрацоўніцтва з групай Акінчыца, дасьледаваньні і кантакты зь беларускімі дзеячамі ў
Вільні выяўлялі імкненьні Розэнбэрга стварыць на тэрыторыі Заходняй Беларусі палітычны
пляцдарм для заплянаванага нападу на СССР. З гэтымі ж самымі мэтамі яшчэ больш шырокая
падтрымка аказвалася заходнеўкраінскім арганізацыям і групоўкам. Спашлёмся па выказваньне
Арно Шыкеданца, шэфа штабу Розэнбэрга, які пісаў у сваім мэмарыяле ад 14.6.1939 г.
начальніку канцылярыі Райху Гансу Лямэрсу наступнае:
Сапраўдны кірунак усходняй палітыкі Трэцяга райху было цяжка прадказаць нават сярод
такіх тузоў, як Розэнбэрг і Шыкеданц. У гэтай сытуацыі ня так лёгка было маніпуляваць
адрасаванай беларусам нямецкай прапагандай. «Новы шлях» – адзіны яе рупар на Беларусі –
займаўся найбольш праблемамі грамадзка-гаспадарчай мадэлі нацыянал-сацыялізму, не
закранаючы пытаньня стаўленьня Трэцяга райху да беларускай дзяржаўнасьці. Напэўна, гэтая
акалічнасьць стала адной з галоўных прычын палітычнага банкруцтва Акінчыца. Усе астатнія
заходнебеларускія арганізацыі і палітычныя групоўкі ставіліся да нацысцскай прапаганды
абыякава або варожа. Гэта датычыла ня толькі КПЗБ 41 (распушчанай Камінтэрнам у жніўні
1938 г.) і кіраваных камуністамі легальных левых арганізацыяў, але і цэнтрысцкага, з
народнафронтаўскімі тэндэнцыямі Беларускага народнага аб’яднаньня (БНА) і нават даволі
актыўнай нацыяналістычнай групоўкі на чале з ксяндзом Вінцэнтам Гадлеўскім, што
гуртавалася вакол штотыднёвіка «Беларускі Фронт».
У 1936–1937 г. «Беларускі Фронт» шмат разоў выступаў адначасова і супраць камунізму, і
супраць нацызму, даводзячы, што ніводзін з гэтых кірункаў
Для беларусаў з усяго гэтага важна перадусім тое, што беларуская справа,
беларуская праблема становіцца праблемай міжнароднай.
Гэтыя спэкуляцыі не выклікалі шырокага водгуку сярод народных масаў ня толькі ўва
Усходняй Беларусі, куды яны звычайна не траплялі, але і ў заходняй частцы краю, нягледзячы на
паўсюднае незадавальненьне грамадзка-эканамічнай палітыкай польскага даверасьнёўскага
ўраду. Ацэньваючы пазыцыю беларускай вёскі, «Беларускі Фронт» напярэдадні Другой
сусьветнай вайны пісаў:
Ацэнка гэтая была небеспадстаўная, аднак у тагачасных умовах хлеб і зямлю абяцалі
толькі камуністы. Гэта прадвызначала сымпатыі большай часткі сялянства да бальшавізму і
СССР, якія выразна выявіліся пры ўступленьні Чырвонай Арміі ў верасьні 1939 г. Не адмаўлялі
гэтага і аўтары, якіх нельга падазраваць у прасавецкіх тэндэнцыях.
Затое розьнілася стаўленьне беларускай інтэлігенцыі, асабліва палітычных і грамадзкіх
дзеячоў. У гэтых колах ведалі ў агульных рысах аб трагічных падзеях у БССР у трыццатых
гадох, зьвязаных галоўным чынам з прымусовай калектывізацыяй і барацьбой з
«нацдэмаўшчынай». Вынікам іх былі шматлікія людзкія ахвяры, у т. л. сярод найвыдатнейшых
беларускіх дзеячоў палітыкі і прадстаўнікоў навукі і культуры, а таксама зьнішчэньне
гістарычных каштоўнасьцяў і інтэлектуальных здабыткаў дваццатых гадоў. З другога боку,
заняцьце Чырвонай Арміяй усходняй часткі польскай дзяржавы азначала ўзьяднаньне ўсіх
беларускіх земляў у адной савецкай рэспубліцы, супраць чаго не выступаў ніводзін беларускі
нацыяналіст. Бо гэта азначала рэалізацыю многіх беларускіх пастулатаў – эканамічных, моўных,
культурна-асьветных, якія ігнараваліся ў міжваенную пару польскімі ўладамі. Такім чынам,
зьнікалі ранейшыя спрэчкі і партыйныя падзелы, замест якіх заяўляліся новыя, іх адзіным
найважнейшым крытэрам было стаўленьне да савецкай рэчаіснасьці. Тыя, хто яе прымаў,
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 22
заставаліся ў верасьні 1939 г. на месцы або варочаліся на землі, занятыя савецкімі войскамі, а
тыя, хто разьлічваў на падтрымку Нямеччыны ў справе беларускай дзяржаўнай незалежнасьці
або прадчуваў асабістую пагрозу, накіроўваліся ў зону нямецкай акупацыі ці ў Літву.
Неўзабаве, аднак, зьявіліся першыя расчараваньні. Новыя савецкія ўлады давалі сялянам
зямлю, адкрывалі грамадзкія пэрспэктывы, уздымалі беларускую мову да статусу дзяржаўнай,
уводзілі яе ў школах і друкавалі на ёй газэты, але адначасова пачалі фізычную ліквідацыю
вядомых дзеячоў беларускага нацыянальнага руху. Гэта абуджала сярод беларускай інтэлігенцыі
няпэўнасьць у сваёй будучыні, стварала адчуваньне, што курс пачатку трыццатых гадоў у
палітыцы БССР працягваецца, і руйнавала надзеі на пазытыўнае стаўленьне савецкіх уладаў да
беларускага нацыянальнага пытаньня.
Новая сытуацыя ўтварылася пасьля перадачы Вільні і заходняй Віленшчыны савецкімі
ўладамі Літве ў канцы кастрычніка 1939 г. Гэты горад зноў, цяпер усяго на восем месяцаў,
становіцца асяродкам, які зьбірае вакол сябе беларускіх дзеячоў. З Коўны вярнуўся ксёндз
Гадлеўскі, які ўзнавіў дзейнасьць сваёй групоўкі. Заставаліся тут ксёндз Адам Станкевіч,
прафэсар Вацлаў Іваноўскі, Янка Станкевіч, Францішак Аляхновіч, Язэп Найдзюк і інш. Была
адноўлена арганізацыйная і выдавецкая дзейнасьць. Зноў аналізавалася сытуацыя і
пэрспэктывы яе разьвіцьця. Істотна ўплывала на афармленьне такіх ацэнак далейшае
абвастрэньне палітычнага становішча ў Эўропе ў канцы 1939 г. і ў пачатку 1940 г., асабліва
напад СССР на Фінляндыю, Нямеччыны – на Данію і Нарвэгію, як і наступ немцаў на
францускім фронце. Гэта сьведчыла аб эскаляцыі вайны, у якой савецка-нямецкі канфлікт
здаваўся непазьбежным.
Перад пагрозай гэтага канфлікту, а таксама з горкага досьведу назіраньня за дзейнасьцю
савецкіх уладаў, шмат дзеячоў зь віленскага асяродзьдзя на чале з Гадлеўскім вырашылі
перайсьці ў зону нямецкай акупацыі арганізаваным шляхам, атрымаўшы папярэднюю згоду
нямецкага консульства ў Коўне перад самым 15.6.1940 г., гэта значыць, перад уваходам
Чырвонай Арміі ў Прыбалтыку. Частка эмігрантаў пазьбягала такім чынам савецкіх рэпрэсіяў,
але большасьць разьлічвала на падтрымку незалежніцкай дзейнасьці з боку Нямеччыны. У
Вільні засталося, аднак, нямала дзеячоў, галоўным чынам чальцоў Беларускага народнага
аб’яднаньня (між іншым, кс. А. Станкевіч, С. Грынкевіч-старэйшы, А. Клімовіч), а таксама
В. Іваноўскі, якія ня зьвязвалі сваіх палітычных плянаў з Трэцім райхам.
43 Па зьвестках «Раніцы» (1942. 22 сакавіка), у пачатку 1942 г. колькасьць сяброў Беларускага камітэту ў
Варшаве складала амаль 6000. Мікола Ждановіч, былы сябра кіраўніцтва Камітэту, пацьвердзіў гэты факт у сваім
паведамленьні, зробленым для аўтара 12.3.1977 г. Аднак колькасьць беларусаў у Варшаве ў 1940 г. складала ўсяго
толькі каля 1000 чалавек, пра што даносіў Акінчыц у сваім рапарце ў Oststelle NSDAP 1.11.1940 г. На думку
Ждановіча, кіраўніцтва Камітэту мірылася з такай сытуацыяй, бо ад колькасьці сяброў залежалі памеры
фінансаваньня, выдзяленьне харчовай дапамогі і інш.
44 Іван Ермачэнка нарадзіўся 1.5.1894 г. у Капачоўцы Барысаўскага павету, скончыў гімназію ў Маскве, потым, у
часе Першай сусьветнай вайны, афіцэрскую школу, служыў у расейскім войску, пад канец вайны быў ад’ютантам
генэрала Ўрангеля, меў ранг палкоўніка. У 1920 г. эвакуяваўся ў Канстантынопаль, дзе з даручэньня ўраду БНР
выконваў функцыі генэральнага консула на Балканах. У 1922 г. пераехаў у Прагу. Тут атрымаў мэдычную адукацыю
(1929), займаўся лекарскай практыкай і палітычнай дзейнасьцю сярод беларускай эміграцыі. З 1938 г. – прыхільнік
беларуска-нямецкага супрацоўніцтва. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у эміграцыі ў ЗША. Памёр 25.2.1970 г.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 24
Акінчыц узначаліў Беларускі камітэт у Варшаве, адсунуўшы з пасады ранейшага яго
старшыню, доктара Мікалая Шчорса, аднак ужо ў сярэдзіне 1940 г. вымушаны быў пакінуць
Варшаву. Сталася гэта пасьля ўмяшаньня ў справу варшаўскай службы бясьпекі (СД), якая
вярнула Шчорса на ранейшае месца, бо, на думку былых кампэтэнтных дзеячоў Камітэту,
«Шчорс хоць нешта зь сябе ўяўляў, у той час як Акінчыц – нічога».
У Бэрліне пры канцы 1940 і на пачатку 1941 г. Акінчыц пісаў ува ўсходні аддзел
нацысцкай партыі даносы шмат на каго зь беларускіх эміграцыйных дзеячоў, рабіў прапановы іх
выцясьненьня і замены сваімі людзьмі. У сваім рапарце ад 1.11.1940 г. ён прапанаваў, між
іншым, праект заданьняў для беларускіх нацыянал-сацыялістаў, у якім прадугледжвалася:
- арганізацыя курсаў для падрыхтоўкі будучых палітыкаў, я адміністрацыйных дзеячоў,
публіцыстаў і журналістаў;
- перанавучаньне ваеннапалонных беларускай нацыянальнасьці;
- арганізацыя курсаў ваеннай падрыхтоўкі, шпіёнскай і прапагандысцкай дзейнасьці
супраць савецкай Беларусі, адпраўка перавучаных кадраў на тэрыторыю СССР для
тэрарыстычных і сабатажных мэтаў.
Праект Акінчыца, напэўна, ня быў адкрыцьцём для нямецкіх органаў, аднак ён
судзейнічаў яго прызначэньню. У пачатку 1941 г. яму даручылі назіраньне за лягерамі польскіх
ваеннапалонных і вэрбоўку тутэйшых беларусаў. Акінчыцу было даверана кіраўніцтва т. зв.
курсамі прапагандыстаў пад Бэрлінам, дзе праходзілі навуку «ідэалягічныя кіраўнікі» для працы
на Беларусі. Гэта была т. зв. школа Акінчыца, выхаванцы якой («маладыя актывісты») павінны
былі рыхтаваць падмурак да рэалізацыі яго палітычных плянаў на Беларусі.
Трэцяе згуртаваньне прадстаўляў малады лекар Мікалай Шчорс, актыўны дзеяч
Беларускага студэнцкага саюзу 30-х г. у Вільні, яго колькігадовы старшыня, ідэалягічны
паплечнік кс. Гадлеўскага. У гэтую групоўку ўваходзілі многія дзеячы ў Варшаве (кс. Вінцэнт
Гадлеўскі, кс. Пётар Татарыновіч, Часлаў Халяўка, Мікалай Ждановіч, Баляслаў Манкевіч,
Барыс Стрэльчык, Петар Ластаўка і інш.), у Бэрліне (Мікалай Шкялёнак, Анатоль Шкутка,
С. Грынкевіч-малодшы, Мікола Абрамчык і іншыя), у Лодзі (Вітаўт Тумаш) і ў іншых асяродках.
Галоўным ідэолягам гэтай групы быў Гадлеўскі, які выступаў як прадстаўнік Беларускага
нацыянальнага фронту. У Варшаве ён выдаў палітычную праграму згуртаваньня, яна
распаўсюджвалася сярод беларусаў Нямеччыны, Генэральнага губэрнатарства, Чэхаславаччыны
і Францыі. Чальцы гэтай групы займалі пераважную частку кіраўнічых пасад у беларускіх
камітэтах, яны ж былі ядром рэдакцыйнага калектыву «Раніцы».
19.6.1941 г. галоўныя дзеячы гэтай групы стварылі ў Бэрліне арганізацыю пад назвай
«Цэнтар», якая фармальна прэтэндавала на ролю кіраўніка, плянавальніка і каардынатара
дзейнасьці беларускай эміграцыі ў Нямеччыне і Генэральным губэрнатарстве. Старшынём
«Цэнтру» стаў Шчорс, а яго сябрамі – Халяўка, Гадлеўскі, Шкялёнак, Шкутка і Тумаш. Аднак
стварэньне «Цэнтру» ледзь не за пару дзён да нападу на СССР сьведчыла, што яго галоўнай
мэтай была ня дзейнасьць сярод эміграцыі, а каардынацыя працы па ходу заняцьця немцамі
беларускіх земляў. Такім чынам, гэта быў орган, які ў спрыяльных умовах зьбіраўся абвесьціць
сябе часовым урадам Беларусі. Паводле паведамленьня Ждановіча, блізкага супрацоўніка
Шчорса, разьмеркаваньне пасад у гэтым урадзе было прадугледжана загадзя, яго ядро павінны
былі скласьці сябры «Цэнтру».
У адрозьненьне ад Ермачэнка і Акінчыца, група Шчорса для рэалізацыі сваіх мэтаў
арыентавалася на вайсковыя колы (Абвэр) і СД. Іх лёгіку лёгка зразумець: беларускія землі
зоймуць нямецкія войскі і неадкладнае стварэньне беларускага часовага ўраду стане фактам, які
будзе адбівацца на далейшых паводзінах акупацыйных уладаў. З гэтага гледзішча тактыка
Шчорса, Гадлеўскага і іх паплечнікаў ня розьнілася ад дзейнасьці Літоўскага фронту
вызваленьня (Lietuvos Islaisvinimo Frontas ), які пры падтрымцы Абвэру ўтварыў літоўскі
часовы ўрад на чале зь Ёзасам Амбразявічусам.
Супрацоўніцтва групы Шчорса і Абвэру распачалося ў другой палове 1940 г. Яно
грунтавалася на вярбоўцы і перасылцы ў савецкую Беларусь агентаў, падрыхтаваных у
абвэраўскім цэнтры ў г. Суляювэк пад Варшавай. Не пазьней як вясной 1941 г. група Шчорса
пачала вэрбаваць добраахвотнікаў у дывэрсійныя падразьдзяленьні Абвэру. Быў створаны
50-асабовы атрад, які пасьля вучобы ў Лямсдорфе пад Аполем 18.6.1941 г. быў перакінуты
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 25
церазь мяжу ў раёне Сувалак з заданьнем выканаць дывэрсіі на чыгуначнай лініі Стаўпцы –
Баранавічы.45 Ініцыятарам гэтай акцыі быў ксёндз Гадлеўскі, які бачыў у стварэньні
дывэрсійнай групы пачатак «першай штурмавой роты» і зародак нацыянальных узброеных
сілаў. Варшаўскі камітэт пры супрацоўніцтве з СД сфармаваў таксама групу зь некалькіх
дзясяткаў чалавек для кіраваньня будучымі органамі адміністрацыі і паліцыі неадкладна пасьля
прыходу на Беларусь нямецкіх войскаў.
Варта заўважыць, што беларускі палітычны дзеяч Радаслаў Астроўскі, 46 які адыграў
асабліва важную ролю ў гісторыі акупацыі Беларусі, займаў у гэты час чакальную пазыцыю і
афіцыйна не далучаўся да ніводнай з гэтых групаў. На працягу шматгадовай палітычнай кар’еры
ён прызвычаіўся загадзя не выкладаць сваіх картаў на стол. У гэтым сэнсе ён быў куды больш
абачлівы, чым астатнія прэтэндэнты на ўладу ў Беларусі, асабліва ў параўнаньні з Шчорсам і
кс. Гадлеўскім, чые ініцыятывы, як выявілася, ня мелі за сабой ніякіх сапраўдных гарантыяў і
абавязаньня зь нямецкага боку. Зрэшты, у Астроўскага былі і іншыя прычыны, каб ня
ўдзельнічаць у такім спаборніцтве напярэдадні нападу на СССР. Большасьць яго прыхільнікаў
засталася на радзіме, а ў эміграцыі ў яго быў непрымірымы праціўнік – ксёндз Гадлеўскі, які ня
мог дараваць Астроўскаму супрацоўніцтва з камуністамі ў 1924–1927 г., а потым – з польскімі
ўладамі. У новай сытуацыі Астроўскі палічыў за лепшае пазьбягаць скандалаў і даносаў. Таму
ён не ўвайшоў у групу «Цэнтар» і замацаваўся на сьціплай пасадзе кіраўніка лодзьскага
аддзяленьня самапомачы, а пазьней – тутэйшай Vertauenstelle і чакаў адпаведнага моманту.
У беларускіх колах панавалі надзеі на падтрымку Трэцяга райху для справы беларускай
дзяржаўнасьці. На гэтым фоне дзейнасьць Янкі Станкевіча, 47 ідэалягічна зьвязанага з Вацлавам
Іваноўскім, была выняткам. Гэтыя дзеячы скептычна ацэньвалі шанцы Нямеччыны на перамогу,
а акупацыю Беларусі разглядалі як часовую зьяву і гэтак жа, як і польскае падпольле,
арыентаваліся на заходніх саюзьнікаў, адводзячы ім у сваіх прагнозах вызначальную ролю пры
арганізацыі пасьляваеннага ладу ў Эўропе. Асабліва пажаданы быў, на іх думку, польскі
саюзьнік, зь ім зьвязваліся надзеі на вывад беларускага пытаньня на міжнародную арэну на базе
фэдэрацыйнай канцэпцыі. Гэтыя дзеячы разьлічвалі на магчымасьць пераадолець цяжкасьці,
зьвязаныя галоўным чынам з разыходжаньнямі ў тэрытарыяльным пытаньні, і знайсьці шляхі да
паразуменьня з польскім падпольлем.
Канцэпцыя Іваноўская і Станкевіча ў адным важным пункце ўсё ж не адрозьнівалася ад
пазыцыяў астатніх групаў. Яна дапускала выкарыстаньне нямецкай акупацыі для ўзмацненьня
беларускага нацыяналізму, у прыватнасьці, пры апанаваньні адміністрацыі і стварэньні ўласных
узброеных сілаў. Аднак супрацоўніцтва зь немцамі ставіла пад пытальнік посьпехі ў
польска-беларускім дыялёгу і асьвятленьня беларускага пытаньня ў Лёндане. Верагодна,
папярэдняе высьвятленьне тактыкі паводзін у гэтай няпростай справе адбылося ў першай
45 Захаваўся пратакол, здабыты немцамі ў Менску, з тэкстам допыту савецкімі органамі аднаго з чальцоў гэтай
дыверсійнай групы, Браніслава Валасэвіча. Ён быў чальцом польскага падпольля, уступіў у Беларускі камітэт у
Варшаве, там яму дапамаглі знайсьці працу, а 10.6.1941 г. накіравалі на перанавучаньне ў Лямсдорф. Курс быў
скончаны 13.6.1941 г. На допыце Валасэвіч назваў некалькі прозьвішчаў удзельнікаў сваёй групы (Сядынскі,
Акінчык, Тачаноўскі, Станкевіч, Галчынскі). Увогуле церазь мяжу перакінулі ня ўсіх, а толькі 41 чалавека.
46 Радаслаў Астроўскі нар. 25.10.1897 г. у фальварку Запольле Слуцкага павету, скончыў гімназію ў Слуцку
(1908), унівэрсытэт у Пецярбургу і Дэрпце (1908–1913), палітычны дзеяч у Слуцку і Менску (1917–1918), у войску
ген. Дзянікіна (1920), дырэктар беларускай гімназіі ў Вільні (1924–1936), пераведзены ў адміністрацыйным
парадку ў Лодзь (восень 1936). У лютым 1924 г. стаў заснавальнікам прапагандысцкага Польска-беларускага
таварыства, пасьля яго распаду – супрацоўнік КП(б) Беларусі і КПЗБ, куратар падпольнага камсамолу ў гімназіі
(1924–1925); чалец кіраўніцтва БСРГ і дырэктар Беларускага каапэратыўнага банку ў Вільні, празь які праходзілі
сродкі з СССР на фінансаваньне Грамады (1925–1926); сябра КПЗБ (1926). Арыштаваны (студзень 1927) і
абвінавачаны на працэсе Грамады. Зьмяніў свой палітычны кірунак і стаў арганізатарам і прапагандыстам
супрацоўніцтва з санацыяй (1928–1936). Пасьля вайны – палітычны дзеяч у эміграцыі. Памёр 17.10.1976 г. у ЗША.
47 Ян Станкевіч нар. 26.11.1891 г. у вёсцы Арляняты Ашмянскага павету, скончыў беларускую гімназію ў Вільні
(1921), унівэрсытэт у Празе. Доктар філязофіі (1926), выкладчык беларускай мовы ў Варшаўскім (1928–1932) і
Віленскім (1927–1940) унівэрсытэтах, пасол польскага сойму (1928–1930), публіцыст, палітычны дзеяч, аўтар
шматлікіх прац з мовазнаўства й гісторыі, пасьля вайны жыў на эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША, памёр 16.07.1976 г.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 26
палове 1940 г. у Вільні і прадугледжвала падвойную гульню, пры якой ролі павінны былі
падзяляцца наступным чынам: Вацлаў Іваноўскі будзе займацца дзейнасьцю афіцыйнай, а Янка
Станкевіч – стварэньнем кансьпірацыйнага цэнтру, у вачох польскага падпольля – чыстага ад
абвінавачваньняў у супрацоўніцтве зь немцамі. У чэрвені 1940 г. Станкевіч прыбыў у Варшаву і
празь некалькі месяцаў утварыў падпольную арганізацыю пад назвай Партыя беларускіх
нацыяналістаў (ПБН), галоўным чынам, сярод сяброў Беларускага камітэту, апазыцыйна
настроеных да палітыкі Шчорса і Гадлеўскага. Ён завязаў кантакт з Зоф’яй Дабрынскай
(«Эван») – дзяячкай усходняга нацыянальнага сэктару Бюро інфармацыі і прапаганды (БІП) у
Галоўным камандаваньні ЗУБ – Зьвязу ўзброенай барацьбы (арганізацыя, якая папярэднічала
стварэньню Арміі Краёвай. – Ю. Т.), праз пасярэдніцтва якога летам 1941 г. паспрабаваў
распачаць перамовы зь БІПам. Аднак да гэтага не дайшло. Напэўна, тут аказалі ўплыў недавер
да Станкевіча і сумненьні ў значнасьці ПБН, якую ён прадстаўляў, а таксама нежаданьне
саступаць у дыскусіі наконт будучыні заходнебеларускіх земляў, якія лічыліся часткаю
тэрыторыі Польшчы.
У такой сытуацыі арыентацыя беларускіх групаў на супрацоўніцтва з Трэцім райхам магла
здавацца больш рэалістычнай. Праўду кажучы, тут не было дасягнута якіх-небудзь
дамоўленасьцяў, аднак цікавасьць, якую выяўлялі нямецкія вайсковыя колы да беларускай
праблематыкі, узбуджала надзеі эміграцыйных дзеячоў на блізкую падтрымку незалежніцкіх
ідэяў і пастулятаў. Гэта былі небеспадстаўныя надзеі, мяркуючы па выказваньнях Гітлера
адносна будучыні Беларусі і іншых заходніх рэспублік СССР.
Упершыню Гітлер выказаўся ў гэтай справе 21.7.1940 г., калі, паведамляючы аб рашэньні
напасьці на СССР, сфармуляваў палітычныя мэты сваёй кампаніі. На заходніх землях СССР
павінны былі функцыянаваць тры асобныя дзяржаўныя арганізмы – Украіна, Беларусь і
фэдэрацыя прыбалтыйскіх рэспублік. Гэтую канцэпцыю ён паўтарыў у канцы ліпеня 1940 г.,
ляканічна растлумачыўшы: «Украіна, Беларусь і балтыйскія дзяржавы – да нас», што ўказвала
на імкненьне ўзалежніць будучыя дзяржавы ад Нямеччыны. У наступным сваім выказваньні ад
5.12.1940 г. Гітлер акрэсьліў ролю гэтых дзяржаваў як буфэраў Трэцяга райху (Pufferstaaten ).
Магчыма, што на стварэньне гэтай канцэпцыі паўплываў прэцэдэнт з Славацкай дзяржавай,
якая паўстала вясной 1939 г.48
Да праблемы будучага статусу Беларусі і іншых савецкіх тэрыторыяў Гітлер нанова
зьвярнуўся ў пачатку 1941 г., калі апрацоўваў інструкцыю да дырэктывы № 21 (плян
«Барбароса»). Паводле слоў начальніка штабу Ёдля, яго ўказаньні гучалі наступным чынам:
Каб скончыць гэтую вайну, на такіх агромністых землях недастаткова будзе проста
разьбіць непрыяцельскія войскі. Уся тэрыторыя павінна быць падзеленая на дзяржавы
з уласным кіраўніцтвам, зь якімі мы зможам укласьці мір. Стварэньне такіх урадаў
вымагае вялікага спрыту і як сьлед абдуманых агульных прынцыпаў. Кожная
рэвалюцыя ў вялікім маштабе прыводзіць да фактаў, якіх ужо ня ўдасца выкрасьліць.
Сёньняшнюю Расею ўжо немагчыма ўявіць без сацыялістычнай ідэі. Толькі яна можа
ствараць унутраную аснову для ўзьнікненьня там новых дзяржаваў і ўрадаў.
Жыдоўска-бальшавіцкая інтэлігенцыя – дагэтуль прыгнятальнік народу – мусіць быць
зьнішчана… Нашаю мэтай ёсьць як мага хутчэйшае, пры затраце мінімальных
вайсковых сілаў, стварэньне залежных ад нас сацыялістычных дзяржаўных арганізмаў.
Заданьне гэта настолькі складанае, што нельга абцяжарваць ім армію.
Гэтыя ўказаньні Гітлера, што акрэсьлівалі паводзіны Вэрмахту ў палітычнай галіне, былі
ўлічаны ў падпісанай 13.3.1941 г. шэфам галоўнага камандаваньня ўзброеных сілаў Кэйтэлем
інструкцыі да дырэктывы пляну «Барбароса». У ёй гаварылася:
48 14 сакавіка 1939 г. славацкі сойм абвясьціў «самастойную і незалежную Славацкую дзяржаву», якую 18
сакавіка Нямеччына ўзяла «пад сваю абарону». – А. П.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 27
Гэтыя дырэктывы ўсё яшчэ не задавальнялі Гітлера, таму пасьля знаёмства зь імі
17.3.1941 г. ён зноў пацьвердзіў:
...на Беларусі напачатку будзе, напэўна, цяжка знайсьці пласт лаяльных да нас
кіраўнікоў, бо беларусы ў сваім інтэлектуальным узроўні стаяць ніжэй за тамтэйшых
расейцаў, жыдоў, палякаў.
49 Адпаведны запіс у інструкцыі гучаў у арыгінале наступным чынам: «Ziel eines Reichskommissars fur Estland,
Lettland, Litauen muss es sein, die Form eines deutschen Protektorats zu erstreben…». Пазьней пасьля «Litauen»
алоўкам было дапісана «Weissruthenien». Як высьветлілася на Нюрнбэрскім працэсе, названая інструкцыя была
часовым праектам і ў такой форме не высылалася ведамствам Розэнбэрга.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 29
беларускім, украінскім, расейскім і каўкаскім эмігрантам вяртацца зь Нямеччыны на радзіму без
дазволу паліцыйных уладаў. Амаль адначасова ведамства Розэнбэрга атрымала катэгарычную
забарону ўступаць у перамовы з прадстаўнікамі гэтых эмігрантаў.
Вясной 1941 г. у ходзе прыгатаваньняў да нападу на СССР былі распрацаваныя і
зацьверджаныя шматлікія падрабязныя інструкцыі, якія сталі асновай дзеяньняў Вэрмахту,
апэрацыйных групаў паліцыі (Einsatzgruppen ) і гаспадарчай службы на акупаваных землях.
Яны датычылі правядзеньня вайсковых апэрацыяў, гаспадарчай эксплуатацыі, вынішчэньня
паасобных групаў насельніцтва, абыходжаньня з ваеннапалоннымі і інш. Не было затое аніякіх
цьвёрдых рашэньняў наконт будучай адміністрацыйна-палітычнай разьвязкі. І калі 22.6.1941 г.
нямецкія войскі ўваходзілі на тэрыторыю Беларусі, ніводная акупацыйная інстанцыя не
арыентавалася ў справе прызначанага ёй палітычнага статусу.
ІІ
З НАДЗЕЯЙ НА ХУТКУЮ ПЕРАМОГУ
(чэрвень – сьнежань 1941)
Пры вымушаным адыходзе частак Чырвонай Арміі трэба адганяць увесь рухомы
чыгуначны склад, не пакідаць ворагу ніводнага паравоза, ніводнага вагону, не пакідаць
праціўніку ні кіляграму хлеба, ні літру паліва. Калгасьнікі павінны адганяць усё
быдла, хлеб здаваць пад ахову дзяржаўным органам для вывазу яго ў тылавыя раёны.
Уся каштоўная маёмасьць, у тым ліку каляровыя металы, хлеб і паліва, якая ня можа
быць вывезена, павінна безумоўна зьнішчацца.
51 Гэтыя зьмены былі прадугледжаны ў польска-савецкай дамове ад 16.8.1945, паводле якой СССР перадаў на
карысьць Польшчы 17 раёнаў Беластоцкай і 3 раёны Берасьцейскай вобласьці. Фактычна гэтыя землі польская
адміністрацыя пераняла ўжо ўлетку 1944 г.
52 Пад перасяленнямі трэба разумець высылку беларускіх сялянскіх сем’яў у Расею падчас калектывізацыі,
прымусовыя «вэрбоўкі» моладзі на «будоўлі сацыялізму» і г. д. – А. С.
53 У шэсьцідзясятых гадох фігуравала значна ніжэйшая лічба эвакуяванага насельніцтва (звыш 1 млн. чалавек).
Крыніцай гэтай інфармацыі быў даведнік – праваднік па залях Беларускага музэю гісторыі Вялікай Айчыннай
вайны, выдадзены ў Менску ў 1960 г.
54 Трэба мець на ўвазе і цяжкі досьвед «уцякацтва» падчас Першае сусьветнае вайны. Акрамя таго, сярод
насельніцтва заходніх паветаў Беларусі захавалася неблагая памяць пра «першых немцаў» як пра культурны
народ. – А. С.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 32
Яшчэ больш зьнізіўся ўзровень насельніцтва ў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай
абласьцях.
Прамысловасьць. У 1940 г. на Беларусі пражывала 4,8 % насельніцтва СССР, тады як
удзел краіны ў агульнасаюзнай вытворчасьці не перавышаў 2%. У пераліку на душу
насельніцтва ўзровень прамысловай прадукцыі быў, такім чынам, ніжэйшы ў 2,4 раза ў
параўнаньні зь сярэднім па СССР. Тагачасная беларуская энэргетыка працавала галоўным
чынам на торфе і драўніне і пастаўляла 0,5 млрд. квт. гадз. электраэнэргіі; г. зн. 55 квт. гадз. на
аднаго жыхара, або ў 4,6 раз менш, чым у сярэднім па СССР (252 квт. гадз.) і ўдвая менш, чым у
даваеннай Польшчы (1938 г. – 113 квт. гадз.), якая ў гэтай галіне займала адно з апошніх месцаў
у Эўропе. Гэтыя паказчыкі адлюстроўваюць нізкі тагачасны патэнцыял і тэхнічны ўзровень
беларускай прамысловасьці, якая, за выняткам машынабудаўніцтва і металаапрацоўкі (15,2 % ад
агульнай вытворчасьці), грунтавалася на перапрацоўцы мясцовай сыравіны –
сельскагаспадарчай, лясной і мінэральнай. У 1940 г. больш за 90 % прамысловай прадукцыі
БССР прыходзілася на ўсходнія раёны: 23,1 % – на Віцебск; 21,2 % – на Менск; 16,6 % – на
Гомель і 11,5 % – на Магілёў. Гэтыя чатыры гарады агулам давалі 72,4 % прамысловай
прадукцыі рэспублікі.
З названых усходніх раёнаў было эвакуявана ўсяго 109 вялікіх і сярэдніх прадпрыемстваў,
сярод іх 90 аб’ектаў – зь Віцебску, Гомелю і Магілёва. Кошт сродкаў вытворчасьці – машын і
абсталяваньня – на гэтых прадпрыемствах ацэньваўся ў 478,1 млн. рублёў. Гэта была палова ад
сумы ўсіх асноўных фондаў Усходняй Беларусі. 55 Акрамя таго, шмат прадпрыемстваў былі
часткова дэмантаваныя і зьнішчаныя. Зь іх вывезьлі 3200 металаапрацоўчых станкоў, 8933
тэкстыльныя, трыкатажныя і шавецкія машыны, 8664 рухавікі, 18 турбагенэратараў з агульнай
магутнасьцю 32 тыс. квт. (ува ўсёй Усходняй Беларусі яна складала 105,3 тыс. квт.), 69
трансфарматараў, 845 тон каляровых мэталяў і 3366 вагонаў іншай сыравіны і гатовых вырабаў.
Такім чынам, на тэрыторыі, дзе эвакуацыя праводзілася плянамерна, г. зн. у Віцебскай,
Магілёўскай, Гомельскай і Палескай абласьцях, прамысловая вытворчасьць была ў значнай
ступені падарваная. Затое ў Менску прадпрыемствы панесьлі толькі частковыя страты, а ў
заходніх рэгіёнах увогуле ўцалелі.
Сельская гаспадарка. Паводле перагледжаных зьвестак, летам 1941 г. зь Беларусі на ўсход
было адагнала 674 тыс. (бяз коней) галоў жывёлы. Апрача таго, калгасы перадалі ў
распараджэньне Чырвонай Арміі 36 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы і 11 тыс. сьвіньняў.
Разам гэта складала 721 тыс. галоў – амаль 9 % ад усяго пагалоўя рэспублікі, прычым статак
буйной рагатай жывёлы зьменшыўся амаль на 440 тыс. галоў, або на 15,4 %. Савецкія крыніцы
не падаюць зьвестак пра маштабы зарэзу жывёлы часьцямі Чырвонай Арміі, канторай
«Заготжывёла» і сялянамі, што адбывалі ў эвакуацыю або заставаліся на месцы. Між тым гэта
былі сур’ёзныя страты, улічваючы іх, можна меркаваць, што пагалоўе жывёлы ў Беларусі пры
ўваходзе нямецкіх войскаў аказалася на 20–25 % ніжэйшае, чым на пачатку 1941 г. Верагодна,
што ў такой самай ступені паменшала і пагалоўе сьвіньняў – адганяць іх на вялікую адлегласьць
было нельга, таму часьцей забівалі на месцы. Значна зьменшылася і конскае пагалоўе пасьля
рэквізыцыяў, якія праводзілі пры адступленьні атрады Чырвонай Арміі.
55 Кошт асноўных вытворчых фондаў, у т. л. машын, абсталяваньня і будынкаў, ува ўсходніх абласьцях БССР на
1.1.1941 г. складаў 1321,8 млн. рублёў. Нельга параўноўваць з гэтай сумай кошт эвакуяваных сродкаў вытворчасьці
(478,1 млн. руб.), бо сюды не ўвайшлі прамысловыя будынкі.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 33
Адразу пасьля таго, як нямецкія войскі занялі Беларусь, на ўсім яе прасьцягу была
ўведзена вайсковая адміністрацыя. Згодна з дырэктывамі Галоўнага камандаваньня Вэрмахту,
яна мела пераходны характар, зь цягам часу цывільныя ўлады павінны былі пераняць ад яе
адміністрацыйныя функцыі. Насамрэч у 1941 г. цывільным уладам была перададзена толькі
частка Беларусі, рэшта яе тэрыторыі да канца акупацыі знаходзілася пад вайсковай
адміністрацыяй. Пэрыяд поўнага панаваньня вайсковай адміністрацыі працягваўся толькі пару
тыдняў.
У той час пераважная частка Беларусі ўваходзіла ў склад тылу групы армій «Цэнтар»,
аднак яе паўднёвыя раёны апынуліся ў тыле групы армій «Поўдзень». Мяжа, што падзяляла
гэтыя тылы, ішла ўздоўж чыгуначнай лініі Берасьце – Гомель за 10–20 кілямэтраў на поўнач ад
яе.
Паводле распараджэньня галоўнакамандуючага сухадольных войскаў ад 3.4.1941 г.,
адміністрацыйныя задачы арміі не ішлі далей за падтрыманьне на акупаваных землях парадку і
бясьпекі дзеля іх гаспадарчага выкарыстаньня франтавымі і акупацыйнымі атрадамі. Гэтыя
ўказаньні праводзіў у жыцьцё на пераважнай частцы беларускай тэрыторыі камандуючы тыламі
групы армій «Цэнтар» генэрал Макс фон Бенкендорф. Пры яго штабе, які летам 1941 г. часова
разьмяшчаўся ў Баранавічах, дзейнічаў галоўны камандзір СС і паліцыі, групэнфюрэр СС Эрых
фон дэм Бах.58 Ён узначальваў ахоўныя войскі СС, іх мэтай была пацыфікацыя занятых
беларускіх земляў. Бах падначальваўся райхсфюрэру СС Гімлеру.
Праз шэфа паліцыі і службы бясьпекі Райху Райнгарда Гайдрыха Гімлер кіраваў яшчэ і
дзейнасьцю апэрацыйных групаў (Einsatzgruppen ) – спэцыяльных паліцыйных атрадаў,
прызначаных для барацьбы з палітычнымі праціўнікамі гітлерызму, галоўным чынам
камуністамі і савецкімі функцыянэрамі, а таксама – для вынішчэньня габрэйскага насельніцтва.
На Беларусі дзейнічала Айпзацгрупа «В», перайменаваная 11.7.1941 г. у Айнзацгрупу «Б»,59 ёю
кіраваў брыгадэнфюрэр СС Артур Нэбэ. У другой палове ліпеня камандаваньне
57 На думку Вакара, страты гэтыя былі «непараўнальна большыя» за тыя, што прычынілі немцы падчас
акупацыі.
58 Бах-Залеўскі Эрых Юліюс Эбэргард фон дэм (1899–1972) – обэргрупэнфюрэр СС і генэрал паліцыі, з 1941 па
1944 г. – вышэйшы кіраўнік СС і паліцыі цэнтральнай Расеі зь сядзібай спачатку ў Магілёве, а пасьля ў Менску.
Арганізатар масавых пакараньняў сьмерцю ў Менску і Магілёве. Восеньню 1944 г. – адзін з кіраўнікоў падаўленьня
Варшаўскага паўстаньня. – А. П.
59 Айнзацгрупа «А» дзейнічала ў тыле групы армій «Поўнач», г. зн. у Прыбалтыцы, у тым ліку і ў некалькіх
сельсаветах Беларусі, далучаных немцамі да Літвы. – Ю. Т.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 36
Айнзацгрупы «Б» (Einsatzgruppe «В» ) пераехала ў Смаленск, дзе быў разьмешчаны штаб
камандзіра групы армій «Цэнтар».
Камандуючаму тылам групы армій падпарадкоўвалася сетка тэрытарыяльных палявых
камэндатур (Feldkommandanturen ), а ім, у сваю чаріу – шматлікія мясцовыя камэндатуры
(Ortkommandanturen ), якія ствараліся практычна ўва ўсіх гарадох і райцэнтрах. На ўсіх
узроўнях гэтага вайскова-адміністрацыйнага апарату дзейнічалі адпаведныя гаспадарчыя
службы. Яны займаліся арганізацыяй харчовых і фуражных паставаў і мабілізацыяй мясцовага
насельніцтва для выкананьня неабходных для войска работ. Апрача таго, вайсковыя
камэндатуры давалі падтрымку раённаму апарату Айнзацгрупы «Б», іуды ўваходзілі рухомыя
апэрацыйныя атрады паліцыі, т. зв. Einsatzkommandos .
Але гэты вайскова-паліцыйны апарат ня мог цалкам справіцца з усімі гаспадарчымі,
ахоўнымі і рэпрэсіўнымі задачамі. Для падтрыманьня жаданага парадку трэба было
арганізаваць яшчэ адзін, дадатковы, сіламі мясцовага насельніцтва. Акупацыйныя ўлады тут
кіраваліся згаданай інструкцыяй галоўнакамандуючага сухадольных войскаў ад 3.4.1941 г., якая
дапускала стварэньне органаў мясцовай адміністрацыі ў абсягу адпаведна патрэбам арміі. На
такой падставе паўставалі службы сярэдняга і ніжэйшага ўзроўню, гарадзкія, раённыя і
валасныя ўправы. Яны мелі ў сваім распараджэньні мясцовую дапаможную паліцыю (службу
аховы парадку). Усе гэтыя органы маглі працаваць пад строгім беспасярэднім наглядам
вайсковых камэндатур і, згодна з названай інструкцыяй, не павінны былі мець характару
палітычнай адміністрацыі. Яе спадзяваліся стварыць толькі пасьля ўвядзеньня цывільнай
адміністрацыі.
Варта зьвярнуць асаблівую ўвагу на працэс стварэньня дапаможнага
адміністрацыйна-паліцыйнага апарату на Беларусі. На тое ёсьць некалькі прычын.
Па-першае, гэта быў зыходны пункт у дзейнасьці акупацыйнага рэжыму.
Па-другое, усе ўправы і паліцыя павінны былі стварацца нанова, бо папярэдняя савецкая
адміністрацыя перастала дзейнічаць.
Па-трэцяе, у працэсе стварэньня новай адміністрацыі адлюстравалася пэўнае стаўленьне
насельніцтва да нямецкай акупацыі, дарма што часам прызначэньне на службу тут рабілася над
прымусам.
Трэба бліжэй прыгледзецца да гэтай праблемы яшчэ з аднае прычыны: савецкія гісторыкі
малююць адназначна варожае стаўленьне беларускага народу да нямецкай акупацыі. Раманоўскі
сьцьвярджае нават, што ў
61 У міжваенную пару ў Польшчы была распаўсюджаная практыка накіраваньня на кіроўныя пасады на т. зв.
«усходніх крэсах» палякаў з тэрыторыі Галіччыны і Сылезіі. Гэтыя тэрыторыі перад Першай сусьветнай вайной
уваходзілі ў зону германскага ці аўстрыйскага «забораў». Таму многія з гэтых людзей у той ці іншай ступені ведалі
нямецкую мову. – А. П.
62 Тое самае пацьвярджае і орган падпольнай Нацыянальнай партыі: «Першыя цывільныя ўлады, створаныя
нямецкім войскам, камплектаваліся з улікам антыкамуністычнай палітыкі, таму наймалі шмат польскай
інтэлігенцыі…»
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 39
адразу пасьля ўваходу нямецкіх войскаў. Неўзабаве яны апанавалі ўсе галоўныя пасады ў
гарадзкіх і раённых (павятовых) управах Заходняй Беларусі. 63 Была створана, галоўным чынам
зноў пад кіраўніцтвам палякаў, мясцовая дапаможная паліцыя, колькасна значна большая за
ўсходнебеларускую. СД крытычна ацэньвала паблажлівае стаўленьне Вэрмахту да такіх
польскіх ініцыятываў, падазраючы, што ў будучым пад прыкрыцьцём легальнай дапаможнай
паліцыі будзе дзейнічаць польскі рух супраціву.
Вонкавы характар адміністрацыі ў вялікай ступені вызначаўся паводзінамі чыноўнікаў на
ніжэйшых і сярэдніх пасадах. Іх набіралі з заходнебеларускіх гарадоў і мястэчак, і ў
залежнасьці ад сытуацыі большасьць зь іх магла гаварыць на трох мовах: польскай, беларускай
або расейскай. Паколькі пераважна палякі занялі кіраўнічыя пасады, ува ўправах службоваю
мовай стала польская. Прывядзем тут некалькі прыкладаў, узятых зь беларускіх, нямецкіх і
польскіх крыніц.
Не такую сытуацыю ўбачылі немцы ўва Усходняй Беларусі. Тут дзейнічалі іншыя
вызначальныя ўмовы: апрача адрозьненьня, што накладаў даваенны лад жыцьця, свой уплыў
аказвалі жахлівыя разбурэньні лета 1941 г. – вынікі эвакуацыйнай кампаніі і ваенных дзеяньняў.
У Менску, Віцебску, Магілёве, Гомелі і іншых буйных гарадох ня дзейнічалі электрастанцыі і
водаправоды, пераважная частка жыхароў засталася бяз даху над галавой. Пасьля эвакуацыі і
зьнішчэньня харчовых запасаў навісла пагроза голаду. Пачаліся нямецкія вайсковыя рэквізыцыі
і рабункі. Штодзённым клопатам для гараджан стала барацьба за выжываньне. Адзіным
63 Тым ня менш былы шэф Віленскага прадстаўніцтва ўраду Сікорскага Зыгмунт Федаровіч напісаў у сваіх
успамінах наступнае: «Нямецкая акупацыйная адміністрацыя на тэрыторыі нашых Крэсаў абапіралася на літоўцаў
і беларусаў».
64 Маецца на ўвазе – афіцэр ІІ аддзелу польскага Генэральнага штабу. ІІ аддзел займаўся пытаньнямі выведкі і
контравыведкі. – А. П.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 40
ратункам у такой сытуацыі былі ўцёкі на вёску, ладная частка народу пакінула гарады.
Рабункі і разбурэньні, ад якіх так пакутавала насельніцтва ўсходніх раёнаў Беларусі, для
нямецкіх акупантаў былі зьявай звычайнай – яны панавалі ўва ўсёй ваеннай паласе. Куды
цікавей было сачыць за палітычным станаўленьнем насельніцтва, якое перад гэтым больш за 20
гадоў пражыло пад узьдзеяньнем савецкай ідэалёгіі. Аднак пачатковыя назіраньні
Айнзацгрупы «Б» у першыя тыдні акупацыі ня выявілі якіх-небудзь асаблівасьцяў. Таксама, як і
ў заходніх раёнах Беларусі, тутэйшае насельніцтва займала пазыцыю чакальня або ставілася да
немцаў прыязна, адмаўляючы бальшавізм. Крытыка савецкай улады датычыла галоўным чынам
эканамічнай і сацыяльнай сфэры. Асуджэньню часьцей за ўсё падлягаў калгасны лад у БССР, які
стаў прычынай заняпаду жывёлагадоўлі і земляробства, прывёў да крызісу грамадзкага
харчаваньня.65 Таму і ўва ўсходняй частцы Беларусі стаўленьне жыхароў да нямецкай акупацыі
было цесна зьвязана з надзеяй на ліквідацыю калгаснай сыстэмы.
У рапартах Айнзацгрупы «Б» з тэрыторыі Усходняй Беларусі адзначалася вялікая
грамадзкая пасіўнасьць, яе лічылі за праяву саветызацыі і супрацьпастаўлялі актыўным
паводзінам жыхароў заходняй паловы краю. Аднак мы ўжо бачылі, што і ў Заходняй Беларусі
карэннае насельніцтва таксама выказвала пасіўнасьць, такім чынам, гэта было
агульнанацыянальнае беларускае зьявішча. «Заходнебеларускую актыўнасьць» насамрэч
выяўлялі пераважна палякі, якія імкнуліся рэалізаваць свае нацыянальныя задачы.
Такіх імкненьняў сярод усходніх беларусаў немцы не заўважалі і прыпісвалі гэта слабай
нацыянальнай сьвядомасьці. У немалой ступені яны мелі рацыю. У тутэйшай рэчаіснасьці
глыбокі сьлед пакінула барацьба з т. зв. «нацдэмаўшчынай», якая абярнулася вялізарнымі
стратамі для беларускай культуры, выцясьненьнем з ужытку беларускай мовы і ўзмоцненай
русіфікацыяй усходняй часткі краю. Варта тут прыгадаць характэрнае выказваньне віленскага
беларускага дзеяча Мар’яна Пецюкевіча наконт сытуацыі зь беларускай мовай у Менску:
Першы раз у жыцьці давялося мне быць у Менску позьняй восеньню 1941 г. на
ўсеагульнай канфэрэнцыі школьных інспэктараў Беларусі… Хаця мне няраз і не было
патрэбы чагосьці папытаць у сустрэчных мянчан, але я спрабаваў нешта запытаць, каб
пераканацца, ці гэта беларусы. Усе яны на мае пытаньні адказвалі па-расейску і
непрыязна глядзелі на мяне. Відаць, беларусаў, як і немцаў, яны залічылі да
«акупантаў» ісьцінна «русского народа»… Канфэрэнцыю праводзіў галоўны школьны
інспэктар ксёндз Вінцук Гадлеўскі. Стараўся ён з сваім менскім асьветным актывам
надаць канфэрэнцыі беларускі патрыятычны дух. Стараўся ў сваіх прамовах укінуць у
кожную душу ўдзельніка канфэрэнцыі іскру любові да свайго народу і яго культуры.
Кіданыя ім зярняты знаходзілі добрую глебу толькі ў прадстаўнікоў былой Заходняй
Беларусі. Усходнікі мала рэагавалі. Яны захоўваліся, як на паншчыне. Падчас
перапынкаў яны гуртаваліся «свае з сваімі» і вялі гутарку між сабой на
«обсчепонятном языке». Гэта зьява рабіла дрэннае ўражаньне на тых заходнікаў, якія
за сваю культуру, за сваю мову цярпелі прасьлед з боку польскіх акупацыйных уладаў.
І мы – заходнікі – на свае вочы ўбачылі «перадавую беларускую інтэлігенцыю» і горка
расчараваліся.
У ліпені 1941 г. ува Усходняй Беларусі быў створаны шэраг камітэтаў з тымі самымі
функцыямі, што і ў заходняй частцы краю. Цяжка даць пэўную ацэнку іх дзейнасьці, бо і тут у
першай палове жніўня яны былі распушчаны. Але цікава адзначыць, што, паводле данясеньняў
Айнзацгрупы «Б», у адрозьненьне ад Заходняй Беларусі, роспуск камітэтаў не выклікаў сярод
усходнебеларускага насельніцтва асаблівай рэакцыі. На гэта ўплывала адсутнасьць
нацыянальных супярэчнасьцяў у рэгіёне.
Не заўважалася тут і сур’ёзных сацыяльных канфліктаў, бо гэтаму ў вялікай ступені
спрыяла захаваньне папярэдняга аграрнага парадку. «Кулакі», якіх высялялі зь вёскі ў 30-х г.,
цяпер вярталіся з высылкі і атрымлівалі свае старыя хаты або дапамогу для будоўлі новых.
Жонак і дзяцей эвакуяваных функцыянэраў калгасьнікі прымалі ў свае суполкі. Там, дзе не было
65 У 1928–1940 г. на тэрыторыі Ўсходняй Беларусі пагалоўе коней з 1079 тыс. паменшала да 597 тыс., буйной
рагатай жывёлы – з 2218 тыс. да 1622 тыс., сьвіней – з 2399 тыс. да 1411 тыс., авечак і коз – з 3817 тыс. да 1213 тыс.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 41
прычынаў для асабістай помсты, захоўвалася прыязнае стаўленьне да мясцовых партыйцаў,
камсамольцаў і міліцыянтаў. Людзі лічылі, што звычайны чалавек не павінен адказваць за
рашэньні ўладаў. Грунтуючыся на сьведчаньнях усходнебеларусіх эмігрантаў, амэрыканскі
гісторык Нікалас Вакар сьцьвярджае, што на пачатку акупацыі ідэалягічныя матывы не аказвалі
ўплыву на грамадзкія зносіны. Тое самае датычыла і акупантаў.
Гэтая ацэнка, вядома, не была справядлівая для ўсяго грамадзтва, бо ўжо зь першых дзён
акупацыі пачалося стварэньне савецкага падпольля і партызанскіх атрадаў. У недалёкай
будучыні гэты рух зробіцца адным з найважнейшых вызначальных фактараў акупацыйнай
гісторыі Беларусі, пакуль што ён быў яшчэ ў зародку, хоць летам 1941 г. было занатавана шмат
дывэрсійных акцыяў. Калыскаю і базай руху супраціву стала Усходняя Беларусь, дзе ў часе
эвакуацыі быў закладзены яго арганізацыйны падмурак.
Характар мясцовай адміністрацыі і паліцыі ўва Усходняй Беларусі і сам працэс іх
стварэньня аказаліся пад уплывам тутэйшай грамадзкай сытуацыі. У адрозьненьне ад сваіх
заходніх суродзічаў, жыхары гэтай паловы краю не выяўлялі асаблівай ініцыятывы ў такой
сфэры. На думку Вакара, беларускае насельніцтва, на працягу дваццаці гадоў пазбаўленае права
выбару, і цяпер не было падрыхтавана да нейкіх уласных пачынаньняў. Ініцыятыва належала
вайсковым камэндатурам: яны пад прымусам набіралі людзей для мясцовай адміністрацыі або
ішлі насустрач кандыдатурам, якіх падтрымлівала насельніцтва. Тым ня менш працэс гэты ішоў
зь вялікімі перашкодамі, асабліва на вёсцы, і куды больш марудна, чым у Заходняй Беларусі.
Ужо на пачатку жніўня Айнзацгрупа «Б» паведамляла, што на ўсход ад Менску народ ня хоча
займаць аніякіх пасад, баючыся вяртаньня савецкіх уладаў або начной помсты партызан.
На гэтай зямлі, як і на астатніх тэрыторыях, Вэрмахт не кіраваўся нацыянальнымі
крытэрамі пры падборы кадраў. У адміністрацыі і паліцыі служылі беларусы, расейцы, з
асаблівай ахвотай сюды бралі фольксдойчаў, якіх у адным толькі Менску налічвалася 150. У
некаторых мясцовасьцях вайсковыя ўлады вярталі на пасады былых савецкіх службоўцаў,
прытым нават і камуністаў, якія з тых ці іншых прычын засталіся на Беларусі. Быў абвешчаны
прызыў у дапаможную паліцыю. У яе шэрагах апынулася, між іншым, нямала ваеннапалонных і
савецкіх міліцыянтаў. Новыя ўлады высока ацэньвалі іх прафэсійнасьць і досьвед. Частка гэтых
людзей пайшла ў паліцыю на заданьне савецкага падпольля.
На фоне гэтага канглямэрату вылучалася група эмігрантаў на чале з Шчорсам. Яны
разьлічвалі на стварэньне ў Менску часовага беларускага ўраду. Але тут іх спаткала
расчараваньне. Зараз жа па прыезьдзе айнзацгрупа пасьпяшалася «пераканаць» іх у тым, што
яны ўзяліся за марную справу, бо пазыцыя Нямеччыны што да беларускага пытаньня яшчэ ня
вызначана – Гітлер ня даў сваіх дырэктываў, і распачынаць палітычную дзейнасьць зарана.
Апрача выкананьня інструкцыяў, адзіных для ўсёй дапаможнай адміністрацыі, гэтым дзеячам
дазволілі толькі весьці прапаганду дзеля ўзмацненьня нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў,
каб адмежаваць іх ад расейскага ўплыву.
Такім чынам, надзеі Шчорса і яго групы на хуткае зьдзяйсьненьне іх палітычных плянаў
разьвеяліся пасьля прыбыцьця на Беларусь. З распараджэньня айнзацгрупы, вайсковыя ўлады
выкарысталі іх для стварэньня адміністрацыі ў Менску і навакольлі. Бурмістрам гораду Менску
быў прызначаны малады лекар Вітаўт Тумаш, яго намесьнікам – Адам Дэмідэцкі-Дэмідовіч, а
камандзірам гарадзкой дапаможнай паліцыі – Зьміцер Касмовіч. Арганізацыяй адміністрацыі ў
Менскім раёне заняўся Мечыслаў Контаўт, у Віцебску – Усевалад Родзька. Затое Шчорс
застаўся безь ніякае пасады, хоць у якасьці кіраўніка «Цэнтру» і групы прыбылых эмігрантаў
ён, напэўна, разьлічваў адыграць больш важную палітычную ролю.
Тым часам на галоўным месцы ў беларускай адміністрацыі нечакана апынуўся Астроўскі,
пакінуўшы ззаду ня толькі Шчорса, але і галоўнага свайго суперніка – ксяндза Гадлеўскага, які
22 чэрвеня быў пакліканы на працу на бэрлінскую радыёстанцыю і ўлетку 1941 г. ня мог
прыехаць на Беларусь. Астроўскі таксама разьлічваў на магчымае стварэньне беларускага ўраду
і спадзяваўся, што зможа яго ўзначаліць. Няўдача Шчорса яго не напалохала – Астроўскі быў
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 42
занадта дасьведчаны гулец. Прыбыўшы ў Менск, ён неўзабаве, прыкладна 10 ліпеня, атрымаў
пасаду шэфа адміністрацыі Менскай акругі. Дагэтуль прадстаўнікам мясцовага насельніцтва
даручалі кіраўніцтва толькі павятовымі або гарадзкімі ўправамі. Яму, такім чынам, было
даручана кіраўніцтва значна вышэйшага ўзроўню – Менская акруга лічылася сталічнай. У
герархіі мясцовых дзеячоў гэта была пасада нумар адзін. Заняўшы яе, Астроўскі разьлічваў зь
цягам часу павялічыць свой уплыў і на базе ўправы Менскай акругі стварыць цэнтральны орган
беларускай адміністрацыі.
Але ў той час на Беларусі панавала сытуацыя, якая не спрыяла зьдзяйсьненьню падобных
плянаў.
Па-першае, Гітлер так і ня вызначыў сваю пазыцыю што да ўсталяваньня «новага
парадку» на ўсходзе.
Па-другое, Астроўскі ня меў бы падтрымкі сярод правінцыйнай адміністрацыі, якая
стваралася пад кіраўніцтвам Вэрмахту, – у пераважнай ступені тут дзейнічаў небеларускі
элемэнт.
Таму перш-наперш ён пачаў зьбіраць вакол сябе беларускую інтэлігенцыю. Дзеля гэтага
трэба было аднавіць старыя кантакты на Беларусі. Астроўскі зьезьдзіў у Вільню, дабіўся згоды
некалькіх асобаў на супрацоўніцтва, дамогся ў немцаў дазволу на пераезд у Менск або ў
ваколіцы. Гэтыя захады Астроўскага знаходзілі падтрымку ў СД. Тут з трывогаю назіралі за
ростам палітычнага ўплыву палякаў у Заходняй Беларусі і шукалі выйсьця ў расшырэньні
беларускай адміністрацыі.
Такім чынам, адміністрацыйны апарат, створаны на Беларусі ў першыя тыдні акупацыі,
быў вельмі разнашэрсным. Побач з выпадковымі элемэнтамі і функцыянэрамі ніжэйшага
ўзроўню, якія шукалі звычайнай працы, ён быў важнай і адзінай ува ўмовах вайсковай
адміністрацыі легальнай сфэрай дзейнасьці мясцовых палітычных групаў, якія шляхам заняцьця
кіраўнічых пасадаў у дапаможным апараце імкнуліся забясьпечыць сабе ўплыў на хаду падзеяў
згодна з сваімі мэтамі. З пункту гледжаньня ідэалягічных матываў у гэтым апараце
ўдзельнічалі:
- беларускія дзеячы, якія імкнуліся да стварэньня незалежнай беларускай дзяржавы;
- польскія дзеячы, якія імкнуліся аднавіць становішча, што існавала да верасьня 1939 г.;
- дзеячы савецкага падпольля розных нацыянальнасьцяў, якія выконвалі дывэрсіі і
выведзаданьні дзеля вяртаньня становішча, што панавала да чэрвеня 1941 г.
Сутыкненьне гэтых палітычных сілаў непазьбежна павінна было прывесьці ўва ўмовах
акупацыі да польска-савецкага канфлікту за Заходнюю Беларусь, паколькі беларускі
нацыяналізм станавіўся перашкодай як для польскага, так і для савецкага падпольля, таму
абодва бакі ставіліся да яго аднолькава варожа. Прэлюдыяй у гэтай барацьбе «ўсіх з усімі» на
першым этапе акупацыі стаў польска-беларускі канфлікт.
Першай яго праявай былі стараньні былых земляўласьнікаў вярнуць сабе страчаныя
маёнткі і інвэнтар, падтрыманыя нямецкімі вайсковымі ўладамі і мясцовай адміністрацыяй.
Многія распарцэляваныя66 землі або маёнткі, некалі пераробленыя на саўгасы, улетку 1941 г.
зноў апынуліся ў руках старых уласьнікаў. Адпаведных юрыдычных распараджэньняў наконт
рэгуляцыі правоў на зямлю яшчэ не было, таму колішнія гаспадары лічыліся цяпер фармальна
адміністратарамі сваіх маёнткаў, такім чынам, іх сацыяльны статус ад гэтага мала зьмяняўся.
Засталося нямала дакумэнтальных ілюстрацыяў таго, як праходзіў гэты працэс, мы, аднак,
абмяжуемся толькі трыма, узятымі з тагачасных польскіх крыніц, – яны досыць поўна
характарызуюць яго праявы і вынікі.
У лінеш 1941 г. віленскі «Goniec Codzienny» апублікаваў уражаньні аднаго ўласьніка
маёнтку ў Ашмянскім павеце. Ён перад прыходам саветаў схаваўся ў Вільні, а з пачаткам
нямецкай акупацыі вярнуўся на сваю зямлю. Па дарозе ён запытаўся ў сустрэчных сялян, куды
падзеліся яго каровы, коні і мэбля. Прыбыўшы на месца, ён склікаў мужыкоў і сказаў ім:
– У цябе, Валодзя, – мая сіўка, у цябе, Пецька, – мая гнедая кабыла, а ў цябе,
солтыс, – мая жняярка. Каб мне гэта ўсё за гадзіну было на сваім месцы, бо гэта вам
66 Парцэляцыя – падзел тэрыторыі на невялікія ўчасткі. – Polochanin72
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 43
не калгасная і ня ваша ўласнасьць, яна заўсёды была мая.
– Мы і так ведаем, паночак: што наша, то наша, а што пана, тое вернем. Мы ня
хочам нікому крыўды. Як некалі было, так і цяпер будзе. Будзем разам працаваць.
І пачалі памалу, бязь сьпеху, як гэта ў нас звычайна робіцца на Беларусі, звозіць
жывёлу і інвэнтар. Дзякуй Богу, што яшчэ змогуць з палеткаў, засеяных увосень ці
ўвесну, сабраць жніво – ураджай абяцаў быць багаты.
такія адносіны цяпер пануюць усюды на Беларусі. Нідзе няма ніякіх сутычак. За
гэтым сочаць мясцовыя ўлады, прызначаныя вайсковай камэндатурай.
«Абуральныя сцэны гвалту», пра якія пісалі «Nowe Drogi», не абмяжоўваліся, аднак,
толькі «каваньнем морды» мужыкам, у некаторых мясьцінах пацягнулі супраціў і людзкія
ахвяры, пра што восеньню 1941 г. даносіла выведка ЗУБ:
Дабрынская (ГК АК):
Я адказала на гэта, што даю слова гонару, што гэта ня толькі ня акцыя цэнтру, але,
наадварот, такія ўчынкі ёсьць здрадай Польшчы, і законныя польскія ўлады пакараюць
такіх людзей за дзяржаўную здраду… Я папрасіла пералік мясьцінаў, у якіх такія
выпадкі мелі месца, а таксама пайменны сьпіс палякаў, якія служаць немцам.
69 Адначасовае прызначэньне на адміністрацыйныя пасады беларусаў побач з палякамі ў тых самых рэгіёнах
можна было б расцэньваць як распальваньне міжнацыянальных канфліктаў, аднак, на думку аўтара, гэты аргумэнт
не пераканаўчы. З аднаго боку, немцы былі вымушаны наймаць на службу палякаў, з другога боку, нельга лічыць
правакацыяй імкненьне СД стварыць беларускую адміністрацыю. Аднак у выніку гэта прыводзіла да канфліктных
сытуацыяў, якія ішлі на карысьць акупантам.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 45
беларусам, была толькі тактычным ходам, разьлічаным на іх узаемнае вынішчэньне і
ўзмацненьне нямецкага панаваньня на Беларусі. З гэтага пункту гледжаньня прыведзеныя раней
ацэнкі АК і ПБН былі правільныя.
Іх пацьвярджалі пацыфікацыйныя акцыі Вэрмахту і паліцыі на іншых беларускіх землях,
дзе не было такога моцнага нацыянальнага напружаньня. У нямецкай дакумэнтацыі мы
знойдзем не адзін прыклад таго, як пад лёзунгам барацьбы з савецкімі дзеячамі, дывэрсантамі і
т. п. у сапраўднасьці вялося вынішчэньне цывільнага насельніцтва, якое ў вачох акупантаў
менш за ўсіх было «вінаватае» ў камуністычнай дзейнасьці або ўвогуле ня мела да яе ніякага
дачыненьня. У Менску адразу ж пасьля ўваходу нямецкіх войскаў паводле загаду ваеннага
камэнданта быў створаны т. зв. лягер цывільных палонных, куды сагналі ўсіх мужчын –
жыхароў гораду ўва ўзросьце ад 18 да 45 гадоў. Лягер прачэсвала тайная вайсковая паліцыя ў
супрацоўніцтве з айнзацгрупай, пры гэтым да канца ліпеня вяліся расстрэлы – штодня забівалі
каля 200 чалавек. Шукалі нібыта дывэрсантаў, а ліквідавалі галоўным чынам выпадкова
адабраных ахвяраў, паводле паліцыйнага рапарту – «функцыянэраў, агентаў, крымінальнікаў,
азіятаў і г. д.».
Многа нявінных цывільных жыхароў у першыя тыдні акупацыі загінула ў т. зв.
пацыфікацыйных акцыях, фармальна прызначаных для ачышчэньня занятых тэрыторыяў ад
савецкіх салдат, што хаваліся па лясох. Адна з такіх акцыяў была праведзена ў канцы ліпеня –
пачатку жніўня ў заходнім Палесьсі сіламі 1-й брыгады кавалерыі СС, у выніку яе было
расстраляна 13 788 «марадэраў». Параўноўваючы гэтую лічбу з колькасьцю нямецкіх стратаў –
2 забітых і 15 параненых, – лёгка прыйсьці да высновы, што акцыя мела неваенны характар.
Гэта пацьвярджае і данясеньне аднаго зь яе ўдзельнікаў, камандзіра кавалерыйскага атраду
штурмбанфюрэра СС Магіля, які расстраляў 6526 чалавек. У рапарце гаворыцца:
Праблемы, пра якія гаварыў Кубэ: далучэньне да Нямеччыны, буфэрная зямля (Vorland ),
калёнія ці нешта іншае – так і не былі вырашаны фармальна да канца акупацыі. Беларусь
увайшла ў склад Остлянду як тэрыторыя зь неакрэсьленым палітычным прызначэньнем.
Нарэшце, трэцім пытаньнем, якое не было вырашана ў пэрыяд арганізацыі цывільнай
адміністрацыі, стала вызначэньне будучых межаў Беларусі. Паводле праекту, апрацаванага ў
чэрвені 1941 г. ведамствам Розэнбэрга, з даваеннай тэрыторыі БССР павінны былі адысьці
часткі Берасьцейскай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласьцей. У часе ваеннага праўленьня
яны апынуліся ў тыле групы армій «Поўдзень», а пасьля пераходу на цывільную адміністрацыю
павінны былі ўвайсьці ў райхскамісарыят Украіна. Невялікая частка Вялейскай вобласьці
адначасова далучалася да Літвы. Заплянаванае пашырэньне межаў Беларусі на ўсходзе не
кампэнсавала гэтых стратаў. Улічваючы ўсе зьмены, тэрытарыяльны статус Беларусі ў будучыні
павінен быў выглядаць наступным чынам:
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 48
Але і гэты праект Розэнбэрга не ажыцьцявіўся. 12 ліпеня Гітлер загадаў вывесьці з складу
БССР Беластоцкую акругу і сваім дэкрэтам ад 22 ліпеня перадаў яе обэрпрэзыдэнту
ўсходняпрускай правінцыі Эрыху Коху. Гэтае рашэньне павялічыла тэрытарыяльныя страты
БССР да 68,0 тыс. кв. км – на 30 % ад даваеннага абшару Беларускай ССР. Шкоду ад гэтых
зьменаў міністэрства Розэнбэрга спрабавала прылагодзіць шляхам далучэньня да Беларусі
новых земляў на ўсходзе агульнай плошчаю больш за 50 тыс. кв. км. Такім чынам, акрэсьлены
гэтым міністэрствам абшар Генэральнай акругі Беларусь займаў плошчу 210,5 тыс. кв. км з
насельніцтвам каля 9 млн. чалавек. На гэтых землях плянавалася стварыць 39 акруг
(Kreisgebiete ), аб’яднаных у галоўныя акругі (Hauptgebiete ) – Менскую, Баранавіцкую,
Магілёўскую, Смаленскую і Віцебскую.
Гэтыя пастановы Гітлер ухваліў толькі часткова. Ён пагадзіўся менавіта з далучэньнем
паўднёвых раёнаў Беларусі да райхскамісарыяту Украіна, але так і ня вызначыў свайго
стаўленьня да нарошчваньня яе тэрыторыі на ўсходзе. У выніку, у міністэрстве Розэнбэрга
адмовіліся ад плянаў перанясеньня межаў Беларусі на ўсход і з таго часу (сьнежань 1941 г.)
лічылі, што даваенная граніца паміж БССР і РСФСР і цяпер павінна аддзяляць беларускі абшар
ад расейскага.70
Шэфам цывільнай адміністрацыі на Беларусі Гітлер прызначыў 17 ліпеня 1941 г.
Вільгельма Кубэ. Перад ім адкрывалася «маляўнічая» пэрспэктыва: працаваць у «самым
нязьведаным краі Эўропы» зь неакрэсьленай тэрыторыяй і палітычнай будучыняй, штучна і да
пары зьвязаным з Прыбалтыкай. Неўзабаве зьявілася да таго ж і ўсьведамленьне складанай
нацыянальнай сытуацыі ў давераным яму рэгіёне.
Нетыповыя абставіны, таксама як і нетыповыя паводзіны самога Кубэ на пасадзе
генэральнага камісара, вымушаюць бліжэй прыгледзецца да гэтай галоўнай дзейнай асобы
акупацыйнай гісторыі Беларусі.
Вільгельм Кубэ нарадзіўся 13.11.1887 г. у горадзе Глогаў на Одэры ў эвангелісцкай сям’і.
Бацька Вільгельма, Рыхард, прафэсійны вайсковец – унтэрафіцэр, неўзабаве перабраўся ў
Бэрлін і працаваў там зборшчыкам падаткаў. Тут Вільгельм вучыўся ў пачатковай школе і
гуманітарнай гімназіі Zum Grauen Kloster . У 1908–1912 г. ён вывучаў гісторыю і дзяржаўнае
права ў Бэрлінскім унівэрсытэце. Кубэ быў адным з стваральнікаў Нямецкага нацыянальнага
71 Райтлінджэр піша, што Гітлер загадаў на кароткі час зьмясьціць Кубэ ў канцлягер. І сапраўды, ён быў у
канцлягеры Дахаў, але ня вязьнем, а камандзірам вартаўнікоў, і тое – толькі на два месяцы.
72 Такое выказваньне адлюстроўвала непрыязныя адносіны паміж Гэбэльсам і Кубэ. Справа ў тым, што Кубэ
дазволіў сабе публічна крытыкаваць кнігу Гэбэльса «Vom Kaiserhof zur Reichskanzlei», акрэсьліўшы яе як «Я – аб
сaбe».
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 50
Супраць такога рашэньня выступаў і Розэнбэрг, але Лямэрс паведаміў яму, што Гітлер
настойвае на прызначэньні Кубэ. Лёзэ супраціўляўся перад ім зь іншых прычынаў: ён вельмі
добра ведаў «рэзкі, імпульсіўны і поўны супярэчнасьцяў характар» свайго сябра Кубэ і таму
баяўся, што яго дзейнасьць на пасадзе генэральнага камісара Беларусі можа стаць прычынай
сур’ёзных непаразуменьняў і канфліктаў.73
Для высьвятленьня сапраўдных матываў гэтага рашэньня Гітлера не стае дакумэнтальных
доказаў. Паводле ацэнак, прызначэньне Кубэ на другарадную пасаду ў Менску азначала, што
яму стваралі магчымасьць для рэабілітацыі, але гэты аргумэнт блякне перад фактам – Гітлер
збіраўся прызначыць яго райхскамісарам у Маскве, г. зн. даверыць самую высокую пасаду на
ўсходзе. У будаўніцтве такіх гіпотэз важна ўлічваць, што Кубэ атрымаў сваё прызначэньне
выключна дзякуючы падтрымцы Гітлера, прычым адбылося яно насуперак жаданьням іншых
бэрлінскіх тузоў. Такім чынам, гэта была моцная падтрымка.
У службовым становішчы Кубэ гэтая акалічнасьць адыгрывала важную ролю. Перад ім
паўставалі на Беларусі складаныя адміністрацыйныя і палітычныя праблемы, таму ён атрымаў
шырэйшыя прэрагатывы, чым генэральныя камісары ў прыбалтыйскіх краінах. Ужо 5 ліпеня
Розэнбэрг запэўніваў Лямэрса, што пазыцыя генэральнага камісара Беларусі Кубэ, кіраўніка
абшару ледзь не з 11-мільённым насельніцтвам, будзе раўназначная пазыцыі райхскамісара.
Магчыма, Розэнбэрг пры гэтым улічваў, што Беларусь толькі да пары будзе зьвязана з
Прыбалтыкай.
Цывільная адміністрацыя на тэрыторыі Остлянду ўводзілася паступова: з 5 жніўня
(Літва) – да 5 сьнежня (Эстонія). Тэрмін залежаў ад аддаленасьці лініі фронту. Але на
цэнтральным яго ўчастку панавала такая сытуацыя, што камандаваньне Вэрмахту стрымлівала
перадачу цывільным уладам усяго абшару Генэральнай акругі Беларусь. З 1 верасьня 1941 г.
Кубэ пераняў уладу толькі над яе заходняй часткаю разам зь Менскам, але значна большая –
усходняя – засталася пад кіраўніцтвам арміі, перадача гэтых земляў цывільным уладам залежала
ад посьпехаў на фронце. Але пасьля разгрому Вэрмахту пад Масквой і зімовага контранаступу
Чырвонай Арміі лінія фронту наблізілася да паўночна-ўсходніх граніц Беларусі, і пэрспэктыва
перадачы гэтага абшару цывільнай адміністрацыі аддалілася.
Узьнікла, такім чынам, своеасаблівая сытуацыя. Тэрытарыяльныя абрысы Генэральнай
акругі Беларусь фармальна не зьмяніліся з канца 1941 г., але насамрэч кампэтэнцыя яго
генэральнага камісара распаўсюджвалася толькі на заходнюю частку гэтага абшару,
перададзеную цывільным уладам.
Пасьля таго, як на карысьць Літвы з гэтага абшару адышлі тры паветы (Эйшышкі,
Ашмяны і Сьвір), гэты абшар меў плошчу 53,7 тыс. кв. км. і падзяляўся на 11 акруг, прычым
Менск утвараў асобную гарадзкую акругу (гл. табл. 6). Было запраектавана 5 галоўных акруг,
але ўтворана толькі дзьве – у Менску і Баранавічах. Тэарэтычна Генэральная акруга Беларусь на
75 % складалася з тэрыторыяў, якія да верасьня 1939 г. належалі СССР (altsowjetische Gebiete ),
на практыцы тая частка акругі, якою кіраваў Кубэ, на 78 % складалася з раёнаў, якія ў
міжваеннае дваццацігодзьдзе належалі Польшчы (altpolnische Gebiete ).
На працягу верасьня на гэтых землях быў створаны апарат акупацыйнай цывільнай
адміністрацыі, які замяніў сабой ранейшыя вайсковыя ўлады. Гэты апарат тэарэтычна складаўся
з трох ступеняў. Найвышэйшай яго інстанцыяй быў генэральны камісарыят у Менску, якім
кіраваў Кубэ. Ён быў беспасярэдне падпарадкаваны райхскамісарыяту Остлянд у Рызе.
Сярэднюю ступень цывільнай адміністрацыі ўтваралі галоўныя камісарыяты
(Hauptkommissariate ) у Менску і Баранавічах, але вялікай ролі яны не адыгрывалі, і ў сакавіку
1943 г. іх распусьцілі. Найніжэйшую нямецкай адміністрацыі складалі гарадзкі камісарыят
(Stadtkomissariatte ) у Менску і 10 акруговых камісарыятаў (Gebietskommissariate ). На працягу
трох гадоў акупацыі кіраўнікамі гэтых мясцовых управаў былі:
73 На гэта ўказвае і памылковая вэрсія Райтлінджэра, нібыта прызначэньне Кубэ адбылося па просьбе Лёзэ.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 51
Беларусы!
Першы раз у вашай гісторыі перамога Нямеччыны дае вам магчымасьць
забеясьпечаньня вашаму народу свабоднага разьвіцьця і сьветлай будучыні без
расійска-азіяцка-бальшавіцкага ўціску і чужанацыянальнага панаваньня. Я спадзяюся,
што кожны з вас зразумее, што яго інтарэсы сьцісла зьвязаны з інтарэсамі Германіі і
што вы будзеце вернымі пасьлядоўцамі і памочнікамі нямецкага кіраўніцтва.
Адозва Кубэ адыходзіла далей ад пашыраных у прапагандзе Вэрмахту зацёртых фраз пра
«вызваленьне ад бальшавізму» і імкнулася разгарнуць перад беларускім народам дадатную
74 У параўнаньні з БССР 1940/41 г. (у сучасных межах) на долю Генэральнай акругі пад цывільнай
адміністрацыяй прыпадала 26 % ад яе тэрыторыі, 26 % – насельніцтва, 27 % – ад агульнай колькасьці школаў,
22,5 % – ад агульнай лічбы вучняў.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 56
пэрспэктыву, якая адкрывалася для яго з усталяваньнем нямецкай акупацыі. Апрача чыстай
прапаганды, у адозьве Кубэ, найвышэйшага прадстаўніка нямецкай улады на Беларусі, былі
выказаны дэклярацыі свабоднага разьвіцьця краю без староньняга панаваньня і агульнасьці
нямецка-беларускіх інтарэсаў. Варта падкрэсьліць, што гэтыя заявы закраналі такія пытаньні
нямецкай палітыкі, пра якія маўчаў афіцыйны Бэрлін. Можна таму меркаваць, што яны рабіліся
бяз санкцыяў Розэнбэрга, і, нягледзячы на асьцярожнасьць фармулёвак, былі рэдкім зьявішчам
на акупаванай тэрыторыі СССР.
Тым ня менш запэўненьні Кубэ ў прыязнасьці, справядлівасьці і адзінстве інтарэсаў рэзка
супярэчылі рэчаіснасьці: незалежныя ад яго ўлады часьці Вэрмахту і СС чынілі забойствы,
рабункі і бессэнсоўныя разбурэньні ўжо пасьля ўвядзеньня цывільнага рэжыму. Гэта
перакрэсьлівала ўсе пэрспэктывы палітыкі, скіраванай на здабыцьцё сымпатыяў мясцовага
насельніцтва. Разыходжаньне ў поглядах на задачы акупацыі выявілася адразу ж пасьля прыезду
Кубэ ў Менск. Узьніклі спрэчкі вакол кіраваньня гаспадаркай, рабункаў, зьнішчэньня твораў
мастацтва і ліквідацыі габрэйскага насельніцтва. Тры прыведзеныя ніжэй дакумэнты – два зь іх
выкарыстоўваліся як доказы на Нюрнбэрскім працэсе – сьведчаць пра ўмяшальніцтва Кубэ ў
гэтыя справы і ёсьць важным матэрыялам для агульнай ацэнкі яго палітыкі на Беларусі, а
таксама стаўленьня да СС.
У дадатак да працытаванага ліста Кубэ выслаў рапарт шарагоўца Авэля пра становішча
менскіх бібліятэк пасьля таго, як іх спустошыў Вэрмахт. Заканчваўся ён наступным чынам:
Гэты рапарт дасягне сваёй мэты толькі тады, калі будзе пададзены найвышэйшаму
кіраўніцтву і калі будуць неадкладна выдадзены загады, якія не дазволяць нямецкаму
салдату ў будучым паводзіць сябе, як барбару.
Такімі мэтадамі нельга ўтрымаць на Беларусі спакой і парадак. Тое, што цяжка
параненыя былі пахаваны жыўцом, а потым вылезьлі з магіл, – гэта такое бязьмежнае
сьвінства, што пра гэтую падзею трэба было б проста паведаміць фюрэру і
райхсмаршалу. Цывільная адміністрацыя на Беларусі прыкладае велізарныя
намаганьні, каб, згодна з указаньнямі фюрэра і міністра Райху (Розэнбэрга. – Ю. Т.),
здабыць сымпатыі ў мясцовага насельніцтва. Але гэтыя стараньні ня могуць
суіснаваць і мірыцца з апісанымі вышэй мэтадамі.
Паводле гэтых зьвестак, да прыходу вясны 1942 г. у Эстоніі былі зьнішчаны ўсе, зрэшты,
нешматлікія, габрэі. У Латвіі іх засталося толькі 7 %, у Літве – 12 %, затое на Беларусі – 75 %.
Такі ж высокі працэнт надаецца і ў другім рапарце СД у лютым 1942 г. Ува Усходняй Беларусі,
якая не знаходзілася пад кіраўніцтвам Кубэ, вынішчэньне габрэяў таксама ішло значна хутчэй.
Такім чынам, да прыходу вясны 1942 г. перададзеная ў распараджэньне цывільных уладаў
Генэральная акруга Беларусь займала ў гэтай кампаніі выключнае становішча. Тактыка Кубэ
дазволіла дзясяткам тысяч габрэяў уцячы з гета ў лясы, дала ім шанец для захаваньня жыцьця.
Гэтай акалічнасьці не ўлічыў Далін.
Пазыцыя Кубэ ў разгледжаных пытаньнях супярэчыла плянам Гімлера, які рэагаваў на
гэта вельмі востра. Ён перакрэсьліў патрабаваньні перадаць у рукі цывільных уладаў усю
беларускую гаспадарку, згадваючы, што
Што датычыць адказнасьці за рабункі і зьнішчэньне твораў мастацтва, дык і тут яго адказ
гучаў сувора:
У дадатак у вачох Гімлера, СС і Вэрмахту Кубэ набыў славу «прыяцеля габрэяў». Так, ужо
пад канец 1941 г., паміж Кубэ і Гімлерам зь яго магутным ведамствам абазначылася варожасьць.
Спробы здабыць сымпатыі мясцовага насельніцтва таксама не прынесьлі для Кубэ плёну.
Склад адміністрацыйнага апарату, створанага за час існаваньня вайсковай адміністрацыі, амаль
не зьмяніўся – не хапала адпаведных беларускіх кадраў. Гэта было часовае становішча: тут усё
залежала ад падрыхтоўкі беларускіх спэцыялістаў. Польскі характар захоўвала ня толькі
мясцовая, асабліва гарадзкая, адміністрацыя, але і Каталіцкая царква і памешчыцкія маёнткі,
апрача таго існавала пэўная колькасьць школаў з польскай мовай навучаньня.75
75 Так, напрыклад, у Вялейскай акрузе каля паловы школаў у канцы 1941 г. было з польскай мовай навучаньня.
Падобная сытуацыя панавала і ў Лідзкай акрузе.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 60
Былі адзначаны выпадкі, калі ў школах, намінальна беларускіх, заняткі адбываліся на т. зв.
«дапаможнай» польскай мове, бо не хапала адпаведных настаўнікаў. Тагачасную сытуацыю ў
заходнебеларускіх землях Браніслаў Кжыжаноўскі акрэсьліў ляканічна: «Остлянд на Беларусі
быў польскі». У пэўнай ступені гэта было справядлівае выказваньне, тым ня менш польскія
палітычныя колы непрыхільна ставіліся да лініі, якую праводзіў Кубэ. Яго лёзунг «Беларусь для
беларусаў» і абвешчаны курс на беларусізацыю краю перакрэсьлівалі ў іх вачох значэньне гэтых
здабыткаў, а супярэчнасьці паміж уласнымі канчатковымі мэтамі і інтарэсамі Нямеччыны ўсё
больш падштурхоўвалі палякаў у лягер апазыцыі супраць немцаў і беларусаў. У выніку, ужо
ўвосень 1941 г. пачалі ўзьнікаць першыя падпольныя структуры ЗУБ.76
Праўда, у дэклярацыях Кубэ беларусам аддавалася перавага, але гэта не магло сур’ёзна
зьмяніць кадравую сытуацыю, што ўсталявалася за час існаваньня вайсковай адміністрацыі.
Акупацыйныя ўлады не пераставалі адчуваць недахоп беларускіх спэцыялістаў, якія б мелі
здольнасьці ці жаданьне ўдзельнічаць у розных галінах грамадзкага жыцьця. Асабліва гэта
датычыла аховы грамадзкага парадку і бясьпекі. Аб выніках такой сытуацыі гаворыцца ў
рапарце СД:
Многія перавагі, якія беларусы атрымлівалі з рук Кубэ, так і не былі выкарыстаны.
Вінавацілі яны ў гэтым ня так уласную слабасьць, колькі кіраўнікоў цывільнай адміністрацыі,
якія нібыта занадта лібэральнічалі з палякамі. Беларуска-польскія канфлікты таму не заціхалі.
Як і раней, у паліцыйных рапартах за верасень 1941 г. паведамлялася пра даносы на беларускіх
службоўцаў, якіх абвінавачвалі ў камунізьме. Але цяпер паліцыя больш пільна разглядала такія
справы, і калі даносы былі беспадстаўныя, іх аўтараў прыцягвалі да адказнасьці. 77 Таму
здараліся такія выпадкі ўсё радзей. Затое часьцей пачалі зьяўляцца антыпольскія даносы ад
беларускіх дзеячоў. Яны такім шляхам спрабавалі весьці барацьбу з засільлем палякаў. Адзін з
гэтых дзеячоў, Іван Касяк, пісаў пасьля вайны:
Такія даносы яны пісалі ня толькі на палякаў, што займалі пасады ў адміністрацыі, але і на
каталіцкіх ксяндзоў, якіх лічылі за пашыральнікаў «польскай веры» і палянізацыі, ворагаў
інтарэсаў праваслаўя. І тут не абышлося без удзелу праваслаўных сьвятароў. Пра гэта
сьведчыць наступны данос аднаго зь іх, дасланы ў верасьні 1941 г. у нямецкую паліцыю:
76 Праўдзіц-Шляскі піша, што сваё прызначэньне на пасаду камандзіра Наваградзкай акругі ЗУБ ён атрымаў
1.9.1941 г. Аднак ужо ў ліпені – жніўні на тэрыторыі Заходняй Беларусі распачалося стварэньне агентурнай сеткі
ІІ аддзелу ГК ЗУБ.
77 Так, напрыклад, у Наваградку адзін паляк у верасьні 1941 г. данёс, што беларускі бурмістар гэтага гораду –
камуніст. Сьледзтва высьветліла, што абвінавачваньне было падманнае, і даносчыка расстралялі.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 61
пасьля адыходу нямецкіх войскаў стварыць партызанскія атрады для вызваленьня
акупаваных земляў ад ворагаў польскасьці, у тым выпадку – ад немцаў. Правадырамі
гэтага руху ёсьць рыма-каталіцкія ксяндзы з касьцёлаў у Ашмянах, Гальшанах,
Гранасеках (Granosiekach), Барунах, Сеноргоях (напэўна, Смургонях. – Ю. Т.), Крэве,
Драбах, Солах, Жупранах і г. д.
Па гэтых даносах у лістападзе 1941 г. было расстраляна некалькі польскіх ксяндзоў, у т. л.
Генрык Глябовіч, які распачаў на Меншчыне місіянэрскую дзейнасьць на загад Рамуальда
Ялбжыкоўскага, архібіскупа віленскага. Аднак амаль адначасова ў Менску былі арыштаваны і
забіты таксама і беларускія каталіцкія ксяндзы – Станіслаў Глякоўскі і Дзяніс Малец, бо ў СД
ляжаў данос, паводле якога ксяндзоў-беларусаў касьцельныя ўлады выкарыстоўвалі для
«дзейнасьці на карысьць Польшчы». Ініцыятарамі гэтых злачынстваў былі беларускія
праваслаўныя дзеячы, якія сьцерагліся росту каталіцкага ўплыву на Беларусі, прычым
незалежна ад таго, польскі ён будзе ці беларускі. Пра гэта яскрава сьведчыць забойства
кс. Глякоўскага, да вайны вядомага беларускага дзеяча ў Вільні, які выдаў пад канец 1941 г. у
Менску беларускамоўны падручнік катэхізісу. Той самы лёс ледзьве не напаткаў ксяндза Зянона
Ігнатавічуса, літоўца, якога мясцовая беларуская паліцыя прыняла за «польскага ксяндза», –
толькі мундзір капэляна раскватараваных на Беларусі літоўскіх атрадаў выратаваў яго ад
арышту.
Таму на першым этапе сваёй дзейнасьці на Беларусі Кубэ даводзілася лявіяваць, паміж
дэкляраванай беларусізацыяй і існымі рэаліямі. Праўда, ён пагадзіўся з фактычным
становішчам у мясцовай адміністрацыі, але бачыў, якая там пануе варажнеча. Такім чынам,
абапірацца на яе ў ажыцьцяўленьні сваёй беларускай палітыкі Кубэ ня мог. Да таго ж паўставала
праблема з надбудовай гэтага апарату – стварэньнем цэнтральнай адміністрацыйнай інстанцыі.
Паводле свайго характару яна, натуральна, павінна была стаць беларускай, але як забясьпечыць
яе спраўнае функцыянаваньне ў спалучэньні зь пераважна небеларускім мясцовым апаратам?
Вырашэньне гэтай супярэчнасьці Кубэ бачыў у паступовай беларусізацыі ніжэйшых ступеняў
кіраўніцтва, але для гэтага трэба было падрыхтаваць адпаведныя кадры. Такі пункт гледжаньня
падзяляла і ОМі . Пра гэта сьведчыць выказваньне Мэндэ, блізкага супрацоўніка Розэнбэрга:
78 На думку Вакара, на пачатку цывільнай адміністрацыі на Беларусі не было яшчэ вядома дакладна, які лёс
чакае мясцовую цывільную адміністрацыю: ці паўстане над ёю «надбудова» накшталт беларускага нацыянальнага
«ўраду», ці будзе яна падпарадкоўвацца беспасярэдне нямецкаму правінцыйнаму начальству.
79 Не зусім ясна, якімі матывамі кіраваўся Шчорс, калі пакінуў Менск і вярнуўся ў Варшаву ў верасьні 1941 г.
Паводле інфармацыі СД, Шчорс, Тумаш і іншыя дзеячы «Цэнтру» расчараваліся ў нямецкай палітыцы і
асьцерагаліся, што пасьля выхаду зь Менску ранейшых паліцыйных уладаў (Айнзацгрупы «Б») яны ўвогуле
страцяць усялякую падтрымку. Аднак нельга выключаць і другой вэрсіі: Шчорс мог гэта зрабіць па дамоўленасьці з
Астроўскім, які вёў складаную палітычную гульню і адчуваў, што ў Варшаве яму неабходна мець вернага чалавека.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 62
Меншую акруговую ўправу на чале з Астроўскім і даручыў яму кіраўніцтва т. зв. Паралельным
бюро (нэбэнбюро), якое было мясцовым адпаведнікам генэральнага камісарыяту, г. зн.
найвышэйшай беларускай інстанцыяй.
Фармальны статус Астроўскага і яго нэбэнбюро ня быў зацьверджаны, гэтаксама, як і
статус цэнтральных краёвых управаў у іншых генэральных акругах Остлянду. Аднак асабістая
падтрымка Кубэ і рэальная неабходнасьць у існаваньні такога органа давалі Астроўскаму
надзею на юрыдычнае прызнаньне сваёй інстанцыі. Але ў кастрычніку ўсе яго пляны
неспадзявана зруйнаваліся, бо ў Менск прыбыў Ермачэнка, прызначаны на загад Розэнбэрга
кіраўніком Беларускай народнай самапомачы (БНС). Увогуле, абедзьве гэтыя арганізацыі маглі б
працаваць паралельна, як гэта было ў Прыбалтыцы, аднак наперад было зразумела, што пасьля
легалізацыі цэнтральнай управы Астроўскага БНС будзе фактычна ёй падпарадкавана. З гэтым
не жадаў пагадзіцца Ермачэнка, які таксама прэтэндаваў на ролю беларускага правадыра. Яго
пазыцыя ў гэтым канфлікце была значна больш пэўная: апрача афіцыйнага прызначэньня, ён
яшчэ меў доказы супрацоўніцтва Астроўскага з камуністамі і польскімі ўладамі і выкарыстаў
гэтыя аргумэнты ў барацьбе супраць свайго суперніка. Пры такіх абставінах Астроўскі страціў
давер у Кубэ і, ратуючыся перад магчымымі рэпрэсіямі, выехаў зь Менску ў Смаленск, адкуль
ужо ня мог аказваць беспасярэдняга ўплыву на падзеі ў Беларусі. 80 Як пісаў пасьля вайны яго
блізкі паплечнік Леанід Галяк,
80 Пасьля вайны Астроўскі называў іншыя прычыны свайго ад’езду зь Менску. Ён пісаў, што абразіўся на Кубэ,
калі паліцыя паспрабавала канфіскаваць у яго радыёпрымач, альбо што быў расчараваны палітыкаю Кубэ і ня меў
чаго рабіць у Менску.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 63
меркаваньняў, паплечнікі Акінчыца лічылі, што «папяровыя генэралы, прафэсары і дактары» ня
могуць быць прадстаўнікамі Беларусі, ня могуць адрадзіць яе зьверху – беларускае адраджэньне
трэба пачынаць зьнізу, пад нямецкім кіраўніцтвам. Гэта была яўная намінка на Астроўскага,
былога гімназійнага настаўніка, якога часам называлі прафэсарам, а таксама на лекараў –
Шчорса і Ермачэнку. Беларуская моладзь, паводле праграмы Акінчыца, павінна была
ўдзельнічаць у вынішчэньні праціўнікаў гітлерызму, а ў пэрспэктыве – змагацца ў атрадах СС.
Для нямецкіх уладаў гэта магло б паслужыць доказам «шчырасьці» і падставай для большага
даверу. У сваіх дзеяньнях Акінчыц абапіраўся на т. зв. кіраўнікоў прапагандысцкіх групаў, якія
прайшлі пад яго кіраўніцтвам падрыхтоўку ў Бэрліне. Цяпер ОМі накіроўвала іх у паасобныя
беларускія акругі.
Апрача групаў, якія сьвядома рабілі стаўку на супрацоўніцтва зь немцамі, заслугоўвае
ўвагі кансьпірацыйная незалежніцкая дзейнасьць арганізацыі Іваноўскага – Станкевіча. Даволі
доўга гэтыя дзеячы не рашаліся перабрацца ў Менск. Толькі напачатку верасьня туды выехаў
Іваноўскі, і тое толькі дзеля таго, каб высьветліць на месцы сытуацыю. Тут гарадзкі бурмістар
Тумаш прапанаваў яму сваю пасаду, паабяцаўшы залагодзіць у Кубэ ўсе фармальнасьці. Зараз
цяжка меркаваць, ці было прычынаю гэтай прапановы жаданьне Тамаша пакінуць Менск, ці
гэта сталася ў выніку спэцыяльнай дамоўленасьці паміж імі. Ува ўсялякім разе пасьля гэтага
спынілася супрацоўніцтва Тумаша з групай Шчорса-Астроўскага. Тым часам Іваноўскі марудзіў
з канчатковым рашэньнем. Ён вярнуўся ў Вільню і працягваў сваю працу ў мясцовым
беларускім камітэце.
Неўзабаве вестка пра магчымае прызначэньне Вацлава Іваноўскага на пасаду менскага
бурмістра дайшла да яго сябра, Самуэля Кастравіцкага, афіцэра 2-га аддзелу ў Галоўным
камандаваньні ЗУБ. Ён у гэты час быў у Варшаве і рыхтаваўся выехаць у Менск, каб узначаліць
там экспазытуру 2-га аддзелу.81 Начальнік Кастравіцкага, шэф выведкі ЗУБ у Беларусі і
Прыбалтыцы Тамаш Зан, таксама зацікавіўся гэтым паведамленьнем. Не падзяляючы
скептыцызму Кастравіцкага, ён спадзяваўся схіліць Іваноўскага да супрацоўніцтва з ЗУБ і дзеля
гэтага ў канцы верасьня выехаў у Вільню. На кватэры прафэсара Януша Івашкевіча Зан
спаткаўся з Іваноўскім, пазнаёміў яго з сваёй прапановай, падмацоўваючы яе пэрспэктывай
беларуска-польскага фэдэрацыйнага саюзу. Аднак атрымаў на гэта двухсэнсоўны адказ: «Я вам
дапамагаць ня буду і перашкаджаць ня буду». Ад гэтай размовы ў Зана засталося ўражаньне,
што Іваноўскі цалкам прысьвяціў сябе «беларускай рабоце» і ня быў зацікаўлены ў
супрацоўніцтве з польскім падпольлем.
Іваноўскі выехаў у Менск толькі ў сярэдзіне лістапада, калі ўжо ясна абазначылася
няўдача «бліцкрыгу». Вайна зацягвалася, цяпер варыянты яе заканчэньня нараджалі надзею.
Крыху пазьней выехаў у Менск Янка Станкевіч, яго палітычны паплечнік і старшыня
падпольнай Партыі беларускіх нацыяналістаў. Нямецкія ўлады ня мелі палітычнага даверу да
Вацлава Іваноўскага. У прыватнасьці, назіраньні паліцыі за дзеячамі віленскага асяродзьдзя
сьведчылі аб іх «вельмі няясных і неадпаведных выказваньнях наконт сваіх нацыянальных
задач» – усё гэта ў першую чаргу датычыла Іваноўскага. Таму СД зьбіралася нават з дапамогаю
Шчорса насадзіць у Вільні больш адпаведных дзеячоў. Пры такіх абставінах замест пасады
бурмістра Іваноўскі заняў пакуль што пасаду яго намесьніка.
Насьцярожанасьць нямецкіх уладаў павялічвала непрыязнасьць, якую выказвалі ў
адносінах да Іваноўскага іншыя беларускія групы, што змагаліся за ўладу. Яны прызнавалі яго
заслугі перад беларускім рухам, бачылі ў ім апошняга жывога пачынальніка Адраджэньня, але
адначасова – і менавіта таму! – будучага небясьпечнага канкурэнта. Іваноўскі заставаўся ўбаку
ад дзейнасьці мясцовых груповак, але іх занепакоенасьць ад гэтага не зьнікала. Яму не давяралі
81 Самуэль Кастравіцкі нар. 4.12.1902 г. у Лідзе ў сям’і доктара Амброжага Кастравіцкага. У 30-х г. ён працаваў
у Варшаўскай зямельнай палаце, а перад самай вайной жыў у Вільні, адтуль у 1939 г. яго прызвалi ў войска. Пасьля
верасьнёўскай кампаніі ён прыбыў у Варшаву. У 1939–1944 г. быў у падпольлі і супрацоўнічаў з Станкевічам.
Іваноўскі ведаў Самуэля зь дзяцінства. Перад Першай сусьветнай вайною ён працаваў на беларускай выдавецкай
ніве разам з бацькам Самуэля, Амброжым, і дзядзькам Казімерам – дзеячам Беларускай сацыялістычнай грамады і
вядомым беларускім навэлістам і драматургам, які выступаў пад псэўданімам Карусь Каганец. Напэўна, нешта з
гэтых сямейных традыцыяў засталося і ў Самуэля – Іваноўскі аказваў яму вялікі давер.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 64
ні ксёндз Гадлеўскі, ні Ермачэнка. Адкрытую варожасьць выяўлялі некаторыя праваслаўныя
прыхільнікі Радаслава Астроўскага. Ужо ў сьнежні ў менскае СД лёг іх данос, дзе Іваноўскага
выявілі як залежнага ад віленскай курыі каталіка, які дзейнічае на карысьць Польшчы і
каталіцызму, а свае сапраўдныя інтарэсы хавае пад маскаю клопатаў па беларусізацыі
Каталіцкай царквы. У даносе намесьніка бурмістра абвінавачвалі ў тым, што ён такім чынам
стараецца адцягнуць увагу нямецкага кіраўніцтва ад польска-каталіцкай экспансіі.
Толькі пасьля таго, як Іваноўскі перабраўся на стала ў Менск, сюды пад канец лістапада
прыехаў Кастравіцкі, каб арганізаваць мясцовую выведячэйку ЗУБ. Разам зь ім быў і яго
стрыечны брат Вітальд Буткевіч, які павінен быў займацца выведкай у правінцыі. Яны абодва
паведамілі Іваноўскаму аб прыезьдзе, але, пасьля размовы зь ім, істотна зьмянілі плян сваёй
лякалізацыі, распрацаваны загадзя 2-м аддзелам. Буткевіч, замест таго, каб ехаць у правінцыю,
застаўся працаваць у Менскай гарадзкой управе, на службе ў Іваноўскага. А Кастравіцкі, замест
таго, каб узначаліць мясцовую экспазытуру 2-га аддзелу, празь некалькі дзён вярнуўся ў
Варшаву. Буткевіч засьведчыў, што Кастравіцкага адклікалі назад, у Варшаву, але ў
сапраўднасьці было іначай. Гэта пацьвердзіў Зан, дадаючы, што пры тагачаснай сувязі і мовы на
тое быць не магло, каб перадаць за такі кароткі час нейкія распараджэньні з Варшавы.
Відаць, прапанова Іваноўскага наконт уладкаваньня абодвух афіцэраў «двойкі» прыйшлася
ім больш да душы, чым дырэктывы камандаваньня. Аднак гэта не азначала, што Іваноўскі хацеў
перабегчы дарогу 2-му аддзелу – выведячэйка ў Менску была створана, адзінае, што ўзначаліў
яе Буткевіч, а Кастравіцкі вярнуўся ў Варшаву з заданьнем падрыхтаваць глебу для перамоў
паміж Галоўным камандаваньнем і Партыяй беларускіх нацыяналістаў. Напэўна, гэта была
адзіная магчымасьць наладзіць кантакт з ЗУБ, якога беспасьпяхова дамагаўся ў Варшаве
Станкевіч вясною 1941 г. Даносчыкі, такім чынам, натрапілі на фальшывы сьлед.
Пад канец 1941 г. на Беларусі ў асноўным ужо склалася пэўная сыстэма палітычных
суадносін. Яе ўтваралі нямецкія акупацыйныя ўлады, беларускія групоўкі Ермачэнкі, Акінчыца,
Іваноўскага – Станкевіча і Астроўскага, які пакінуў Беларусь, але не свае амбіцыі, і ня траціў
веры ў паплечнікаў – у Менску іх засталося нямала. А дапаўняла гэты палітычны ўклад
савецкае і польскае падпольле. Наогул, усе гэтыя групоўкі імкнуліся ў той пэрыяд
арганізацыйна ўзмацніцца і стварыць умовы для далейшай працы, чые посьпехі ў значнай
ступені залежалі ад сытуацыі на фронце.
Настроі шырокіх масаў насельніцтва звычайна бывае нялёгка акрэсьліць з дакладнасьцю.
У асноўным людзі ня вельмі цікавіліся палітычнай гульнёй, перш за ўсё ім трэба было выжыць.
У паліцыйных данясеньнях канца 1941 г. немцы не адзначалі яшчэ ўсеагульнай варожасьці
насельніцтва, але стаўленьне да акупантаў станавілася штораз горшае. Асабліва на гэта
ўплывалі рабункі і рэквізыцыі, забойствы ваеннапалонных, габрэяў і савецкіх дзеячоў,
захаваньне калгаснага ладу ўва Усходняй Беларусі і харчовыя цяжкасьці ў гарадох. Пры ўсім
тым да спантанных і самастойных выступленьняў супраць немцаў яшчэ не даходзіла. Людзей
яшчэ стрымлівала разуменьне, што ў першыя месяцы вайны ня могуць ажыцьцявіцца карэнныя
палітычныя і гаспадарчыя зьмены. Такім чынам, сымпатыі насельніцтва мог заваяваць любы
зацікаўлены бок, што ў сваю чаргу залежала ад магчымасьцяў дзейнасьці рэальнай улады і яе
жаданьня заручыцца падтрымкай гэтага насельніцтва.
ІІІ
АД МАСКВЫ ДА КУРСКУ – БЕЛАРУСКІ КАЛЕЙДАСКОП СУПЯРЭЧНАСЬЦЯЎ І
КАНФЛІКТАЎ
(сьнежань 1941–верасень 1943)
Так была абвешчана бязьлітасная вайна ў нямецкіх тылах. На Беларусі яна прадвызначыла
ўвесь далейшы ход падзеяў і стала адным з найважнейшых фактараў, што ўплывалі на
дзейнасьць акупацыйнага рэжыму.
Зазначым, што партызанскую вайну савецкі ўрад абвесьціў у самыя першыя дні нямецкага
нашэсьця, калі намеры Гітлера адносна занятых тэрыторый СССР былі яшчэ невядомыя.
Асабліва гэта датычыла стаўленьня Нямеччыны да незалежніцкага руху ў Прыбалтыцы,
Беларусі і на Украіне: ні форма панаваньня над гэтымі землямі (урады-сатэліты або
беспасярэдняе нямецкае кіраўніцтва), ні гаспадарчая палітыка і, сярод іншых, пытаньне аб
роспуску або захаваньні калгасаў – нічога не было загадзя вядома. Няясна было, як пачнуць
сябе паводзіць немцы з савецкімі дзеячамі, ваеннапалоннымі і габрэйскім насельніцтвам.
Пытаньняў было шмат, і савецкія ўлады на пачатку вайны не маглі ўпэўнена прадказаць настрой
людзей і іх стаўленьне да заплянаванага збройнага руху супраціву. Такім чынам, партызанская
вайна была абвешчана без увагі на будучыя паводзіны нямецкіх акупацыйных уладаў і настрой
насельніцтва, яна была прадыктавана выключна вайсковымі і палітычнымі задачамі СССР.
Беларусь была вельмі важным зьвяном у агульнай стратэгіі савецкай партызанскай вайны.
Выключнае значэньне мела яе геаграфічнае становішча. Па-першае, дужа спрыяльныя былі
натуральныя варункі – багата лясоў і балот, і, па-другое, тут пралягалі галоўныя шляхі з захаду
да Масквы. Таму не выпадкова ўжо назаўтра пасьля выданьня дырэктывы ад 29.6.1941 г. ЦК
КП(б)Б і абласныя партарганізацыі Усходняй Беларусі пачалі стварэньне падпольля і
партызанскіх атрадаў. Дзеля гэтага ў зоне акупацыі ў ліпені – жніўні засталося 1215 партыйцаў і
каля 5000 камсамольцаў, яны атрымалі заданьне арганізаваць узброены супраціў. Паводле
савецкіх крыніц, у жніўні 1941 г. на тэрыторыі БССР, галоўным чынам ува ўсходніх раёнах, быў
створаны 231 партызанскі атрад, а колькасьць байцоў дасягала 12 тыс. Пераважна гэта былі
чырвонаармейцы – салдаты і камандзіры, што не змаглі прарвацца на ўсход і хаваліся цяпер ад
лягернага палону, партыйныя і камсамольскія дзеячы, а таксама іншыя савецкія актывісты.
Тым часам лінія фронту аддалялася ўсё далей у маскоўскім напрамку, і дзейнічаць
партызанам станавілася ўсё цяжэй і цяжэй. Зброі, што выдалі ім з вайсковых складоў улетку
1941 г., не хапала, больш-менш рэгулярныя яе паставы з-за лініі фронту пачаліся толькі ў
сакавіку 1942 г. Асабліва цяжка было бяз сувязі. Да красавіка 1942 г. гэтыя атрады ня мелі яшчэ
сваіх радыёстанцыяў, таму немагчыма было наладзіць апэратыўны кантакт з камандаваньнем
Чырвонай Арміі. Такім чынам, некалькі месяцаў партызанскія групы па Беларусі былі кінутыя
на ўласны лёс. Улетку і ўвосень 1941 г. яны панесьлі значныя страты ад нямецкіх карных
акцыяў, мясцовае насельніцтва, асабліва на вёсцы, таксама не заўсёды аказвала ім падтрымку. 83
Пры такой сытуацыі глыбокай восеньню 1941 г. баявая дзейнасьць гэтых групаў значна
аслабела. У нямецкіх вайсковых і цывільных колах гэта ўспрымалі як канец партызанскага руху,
і ня толькі з прычын матэрыяльных, але і ідэалягічных – у гэты час нямецкая армія была ўжо на
подступах савецкай сталіцы.84
83 У рапарце адзначаецца, што насельніцтва ня толькі не падтрымлівае партызан, але нават актыўна выступае
супраць іх дзеля захаваньня сваёй маёмасьці. Вакар таксама падае, што савецкія дывэрсанты і выведнікі спачатку
не знаходзілі падтрымкі ў мясцовага насельніцтва, іх часта выдавалі, арыштоўвалі і расстрэльвалі. Затое савецкія
крыніцы абыходзяць гэтыя сьведчаньні маўчаньнем і прыводзяць толькі прыклады падтрымкі і дапамогі савецкім
партызанам з боку беларускага насельніцтва.
84 Савецкія аўтары таксама паведамляюць, што «глыбокай восеньню 1941 г. многія партызанскія атрады
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 66
Параза немцаў пад Масквой аднавіла веру ў сілу Чырвонай Арміі, у яе здольнасьць
аказваць належны супраціў ворагу. Яно істотна ўзьдзейнічала на актывізацыю савецкага
падпольля на Беларусі. Зь нямецкіх паліцыйных рапартаў відаць, наколькі ўзмацніліся ў сьнежні
1941 – лютым 1942 г. партызанскія напады на транспартныя калёны Вэрмахту і ўзрасла
колькасьць выпадкаў сабатажу і дывэрсіі на камунікацыйных шляхах. Аднак партызанскія
групы па-ранейшаму пазьбягалі адкрытага сутыкненьня нават зь невялікімі нямецкімі атрадамі і
скіроўвалі ўсе намаганьні на арганізацыйнае ўзмацненьне, пашырэньне базаў і сыстэм
забесьпячэньня, дбалі аб павелічэньні свайго ўплыву сярод насельніцтва. Без сур’ёзнай
матэрыяльнай падтрымкі Чырвонай Арміі іх дзейнасьць не стварала для Вэрмахту вялікай
небясьпекі. Як паведамляў Шэнкендорф, у гэты час існавалі толькі невялікія партызанскія
групы, якія абмяжоўваліся нападамі на пакінутыя без аховы мясцовасьці і дробныя атрады
нямецкіх салдат, галоўным чынам дзеля папаўненьня сваіх запасаў. Дзейнасьць партызан ня
вельмі трывожыла немцаў. Пра гэта можа сьведчыць і такі факт: перад Калядамі 1941 г. для
аховы вялікага складу боепрыпасаў у Смаленску яны прыставілі ўсяго толькі двух вартавых.
Але неўзабаве пачалі праяўляцца іншыя вынікі Маскоўскай бітвы, якія мелі вялікае
практычнае значэньне для разьвіцьця партызанскага руху. Пачаўся зімовы контранаступ
Чырвонай Арміі. У першыя дні лютага 1942 г. адзін зь яе кліноў дасягнуў лініі Вяліж – Усьвяты,
г. зн. дайшоў да паўночна-ўсходняй мяжы Беларусі, за якою ўжо дзейнічала некалькі невялікіх
партызанскіх атрадаў. Такім чынам, зона партызанскай барацьбы і апэрацыйны абшар
Чырвонай Арміі злучыліся, стварыліся ўмовы для іх узаемадзеяньня. Савецкае камандаваньне,
напэўна, не прадбачыла такой сытуацыі. Пра гэта сьведчыць факт, што толькі ў сакавіку, г. зн.
празь месяц, была наладжана сувязь паміж партызанамі Віцебшчыны і Чырвонай Арміяй.
Менавіта ў гэтым месяцы савецкае вайсковае і палітычнае кіраўніцтва прыняло канкрэтнае
рашэньне наконт выкарыстаньня партызанскага руху на Беларусі і ўлучыла яго ў сваю ваенную
стратэгію. Немцам далі адпор пад Масквой, вайна абяцала зацягнуцца надоўга, і ў гэтай
сытуацыі партызанская барацьба набыла ня толькі ваеннае, але і палітычнае значэньне.
20.3.1942 г. ЦК КП(б)Б стварыў т. зв. Паўночна-заходнюю апэрацыйную групу для дзейснага
кіраўніцтва партызанскім рухам на Беларусі. Група дзейнічала сумесна з штабамі Калінінскага
фронту, 3-й і 4-й ударных арміяў – іх апэрацыйная зона прылягала да Віцебшчыны. Ува
Усходняй Беларусі яна падтрымлівала сувязь з падпольнымі партарганізацыямі і партызанскімі
атрадамі, удзельнічала ў іх узмацненьні і актывізацыі, займалася таксама падрыхтоўкай
падрыўнікоў, радыётэлеграфістаў, зьбірала і апрацоўвала выведную інфармацыю. Група
выконвала ролю штабу савецкага партызанскага руху на Беларусі. У красавіку 1942 г. ЦК
КП(б)Б пастанавіў набраць, падрыхтаваць і перакінуць на Беларусь 50 невялікіх атрадаў, якія
павінны былі актывізаваць партызанскую барацьбу і ўцягнуць у яе насельніцтва. Кадры
падбіраліся спэцыяльна з тых беларусаў, што адбывалі службу ў войску або знаходзіліся ў
савецкіх тылах.
Сувязь з тэрыторыяй Беларусі апэрацыйная група падтрымлівала цераз т. зв. «Віцебскія
вароты», часам называныя «Сураскімі варотамі». Гэта быў своеасаблівы калідор шырынёю
40 км паміж гарадамі Вяліж і Усьвяты на стыку апэрацыйнай зоны Чырвонай Арміі і віцебскіх
партызан. Ён праіснаваў да канца верасьня 1942 г. – пакуль ня быў зьліквідаваны немцамі. Былы
камандзір Беларускага штабу партызанскага руху П. Калінін сьведчыць, што праз гэты
ўнікальны для гісторыі нямецка-савецкай вайны калідор партызаны Віцебшчыны пераправілі на
Вялікую зямлю больш за 35 тыс. чалавек, зь іх больш за 20 тыс. – для службы ў Чырвонай
Арміі. Апрача таго, празь «Віцебскія вароты» для патрэбы арміі з акупаванай Беларусі было
пераслана 1500 тон збожжа, 10 тыс. тон бульбы, 4 тыс. галоў жывёлы, 2 тыс. коней, 35 тыс. тон
сена і іншых харчовых запасаў. А ў гэты час у адваротным кірунку – на Віцебшчыну – перайшлі
дзясяткі савецкіх дывэрсійных групаў і партызанскіх атрадаў, перапраўлена аўтамабільнымі і
коннымі абозамі неабходная колькасьць зброі, амуніцыі, выбуховых рэчываў і іншага вайсковага
рыштунку, мільёны асобнікаў газэт і палітычнай літаратуры. А ўжо адтуль людзі, зброя і
літаратура накіроўваліся далей, у іншыя раёны Беларусі, галоўным чынам усходнія, паводле
Дывэрсіі на чыгунцы працягваліся да канца акупацыі, іншы раз гэта былі акцыі
ўсебеларускага маштабу, якія каардынаваў партызанскі штаб. Адна зь іх – т. зв. «Рэйкавая
вайна» – доўжылася ад пачатку жніўня да сярэдзіны верасьня 1943 г., у выніку гэтай апэрацыі
было зьнішчана больш за 121 тыс. чыгуначных рэек, вялікая колькасьць паравозаў, вагонаў і
іншых транспартных сродкаў.
Чыгуначныя дывэрсіі прыносілі немцам значныя матэрыяльныя страты, зьбівалі з
раскладу цягнікі. Тым ня менш вынікі гэтых апэрацыяў ацэньваліся па-рознаму. Савецкія
86 Гэта супярэчыць зьвесткам савецкіх крыніц: яны паказваюць значна большую колькасьць вагонаў і значна
меншую колькасьць лякаматываў.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 69
аўтары ім надаюць вялікае значэньне. Паводле іх дадзеных, з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 г.
партызаны спусьцілі пад адхон 11 128 адзінак транспарту і 34 бронецягнікі, разграмілі 29
чыгуначных станцыяў, зьнішчылі звыш 18,7 тыс. аўтамабіляў, 819 чыгуначных мастоў і больш
за 300 тыс. чыгуначных рэек. У сваю чаргу нямецкія крыніцы не былі схільныя да
перабольшваньняў. Улетку 1942 г., калі хваля дыверсіяў дасягала найвышэйшага ўзроўню,
немцы ацэньвалі іх вынікі як «у большасьці выпадкаў нязначныя» і хутка іх ліквідавалі. Гімлер
не пераацэньваў вынікаў гэтых акцыяў і ў кастрычніку 1943 г., адзначаючы, што яны галоўным
чынам крыху замаруджвалі франтавыя паставы. Трэба заўважыць, што зь вясны 1942 да восені
1943 г. самыя буйныя ваенныя апэрацыі ішлі на поўдні, таму франтавыя паставы церазь
Беларусь ня мелі для Нямеччыны першараднага значэньня.
Магчыма, што аслабленьне ваенных апэрацыяў, якое даволі доўга працягвалася на
цэнтральным участку фронту, пабудзіла партызан да асабліва актыўных выступленьняў супраць
гаспадарчых і палітычных захадаў акупацыйных уладаў. Зыходным пунктам гэтых
выступленьняў стала барацьба зь мясцовай адміністрацыяй, створанай немцамі. Спашлемся на
рапарт Цэнтральнага штабу партызанскага руху ад 9.12.1942 г., дзе гэтая задача стаіць на
першым месцы сярод усіх астатніх у дзейнасьці партызанскіх атрадаў на Беларусі. Таму ўвесну
1942 г. пачаліся напады партызан ня толькі на вайсковыя, але і на гаспадарчыя аб’екты, а
таксама на валасныя ўправы, пры гэтым супрацоўнікі акупацыйных установаў караліся
сьмерцю як здраднікі і ворагі савецкай айчыны. Паводле сьведчаньняў Розэнбэрга на
Нюрнбэрскім працэсе, на Беларусі ад рук партызан загінула 500 «бурмістраў» разам зь
сем’ямі.87
Пры такіх абставінах ужо ў чэрвені 1942 г. на Беларусі аказалася шмат раёнаў, дзе
валасная ўлада перайшла да партызан. Неўзабаве пазыцыя нямецкіх уладаў пахіснулася яшчэ
больш, так што пад канец 1942 г. партызаны трывала займалі абшар плошчаю 15 тыс. кв. км і
кантралявалі амаль 50 тыс. кв. км, г. зн. ледзь не 30 % тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым усё цяжэй
і цяжэй было спаганяць з насельніцтва харчовыя паставы, шмат у якіх раёнах даводзілася
рэквізаваць іх з дапамогаю войска і паліцыі. Лясныя атрады найчасьцей нападалі на сельскія
гаспадаркі. І калі ў траўні 1942 г. на ўсім абшары Генэральнай акругі Беларусь іх налічвалася
965, дык ужо пад канец году пад нямецкім кантролем заставалася толькі 312 – рэшту спалілі,
ліквідавалі або занялі партызаны. Разам з гэтым было зьнішчана шмат лесапільняў, малочных
заводаў і іншых малых прадпрыемстваў.
Аднак лягчэй было паліць маёнткі або забіваць безабаронных старастаў, чым схіляць
сялянства да масавага выступленьня супраць акупантаў: тыя хоць і не сьпяшаліся з палітычнымі
дэклярацыямі (вяскоўцаў гэта ня вельмі турбавала), аднак, нягледзячы на цяжкія рэквізыцыі,
ішлі сялянам насустрач у эканамічнай галіне. Немцы пагадзіліся з самароспускам калгасаў у
Заходняй Беларусі, а вясною 1942 г. правялі іх парцэляцыю і ўва ўсходніх раёнах. Насуперак
савецкай прапагандзе, сялянства падтрымала гэтую кампанію. Яна ўзбудзіла іх гаспадарчую
актыўнасьць і паўплывала на рэалізацыю абавязковых паставаў, нягледзячы на цяжкасьці, якія
стваралі партызаны. У лютым 1943 г. Кубэ паведамляў, што на падлеглым яму абшары Беларусі,
у тым ліку і ў мясцовасьцях, дзе існавала партызанская пагроза, сяляне выконваюць свае
абавязкі амаль на 70%. Стаўленьне вёскі да акупацыйных уладаў вырастала, такім чынам, да
ўзроўню першараднай палітычна-гаспадарчай праблемы. Удзел беларускай інтэлігенцыі ў
арганізацыі школьніцтва, самапомачы або ўзнаўленьні культурнай дзейнасьці таксама
трактаваўся як здрада савецкай радзіме.
Сутнасьць праблемы зводзілася ня толькі да памераў харчовых паставаў або адкрыцьця
вясковай школкі. Барацьба вялася за тое, каб прыцягнуць насельніцтва на савецкі бок «другога
фронту», які памалу распаўсюджваўся на ўсе галіны акупацыйнага жыцьця. Таму партызаны
асабліва востра перасьледавалі ініцыятараў і ўдзельнікаў гэтага жыцьця, якое часова выйшла
з-пад кантролю савецкай улады. На думку партызан і, напэўна, савецкага кіраўніцтва за лініяй
87 У літаратуры, прысьвечанай гэтаму пытаньню, найчасьцей фігуруе лічба 1500 – столькі «бурмістраў» было
зьнішчана партызанамі па зьвестках, якія падаў Розэнбэрг у жніўні 1942 г. Аднак пры гэтым ён не адзначаў, што
забойствы адбыліся менавіта на Беларусі. Можна меркаваць, што названая лічба датычыла ўсіх акупаваных земляў
СССР.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 70
фронту, гэтыя людзі былі здраднікамі і ўяўлялі большую палітычную небясьпеку, чым самі
немцы, і таму галоўны ўдар павінен быць скіраваны супраць іх. Не выпадкова савецкія
партызаны прыкладалі значныя намаганьні, каб вывесьці насельніцтва на шлях актыўнай
барацьбы зь немцамі або схіліць людзей да ўцёкаў у лясы, пад сваю ахову.
Для гэтага савецкі партызанскі рух выкарыстоўваў самыя разнастайныя сродкі, адным зь
іх была прапаганда. З пачаткам 1942 г. у савецкім тыле пачала дзейнічаць радыёстанцыя
«Савецкая Беларусь», паветраным шляхам і празь «Віцебскія вароты» дастаўлялася шмат
літаратуры і газэт, прычым некаторыя зь іх выдаваліся спэцыяльна для насельніцтва акупаванай
Беларусі. У сярэдзіне 1942 г. выйшлі першыя газэты, якія выдаваліся падпольшчыкамі і
партызанамі. Іх колькасьць хутка расла і пад канец 1943 г. дасягнула 140 найменьняў, зь іх 65
друкавалася па-беларуску. Савецкая прапаганда выкарыстоўвала маўчаньне нямецкіх уладаў
наконт будучыні акупаваных усходніх земляў і даказвала, што нямецкая палітыка скіравана на
тое, каб заняволіць савецкія народы, зьнішчыць іх нацыянальную самабытнасьць і цалкам
ператварыць у нявольнікаў нямецкіх фэадалаў. Аграрную рэформу называлі ашуканствам, бо
сяляне не атрымалі права ўласнасьці на зямлю. Важную ролю адыгрывала і вусная
партызанская прапаганда, у яе ў запасе таксама быў не адзін прыём. Распаўсюджваліся,
напрыклад, чуткі, нібыта ня толькі немцы, але і Сталін праводзіць палітыку дэкалектывізацыі і
пакідае сялянам права на ўласнае зычэньне выходзіць з калгасаў альбо нібыта партызаны
ваююць не за Сталіна, а за новы лад у СССР. Царква таксама была далучана да
прапагандысцкага арсэналу. Паводле нямецкага паліцыйнага данясеньня, партызаны ў зонах
свайго кантролю праводзяць яўна спрыяльную для царквы палітыку, дазваляюць адкрываць
цэрквы, запрашаць сьвятароў і ставіць крыжы. У рапарце гаварылася далей, што ў адну
новаадчыненую царкву прыбыў партызанскі атрад і яго камандзір укленчыў перад сьвятаром і
«маліўся» так:
89 Камандзір партызанскага атраду «Спартак» дакладваў, што 24.9.1942 ён сустрэўся з кіраўніком Браслаўскага
павету Васілеўскім і яго намесьнікам Кавалеўскім, якія паведамілі, што гатовыя да супрацоўніцтва з савецкімі
партызанамі і даставілі 2 кулямёты, 7 вінтовак, 5 пісталетаў, больш за 5 тыс. патронаў, а таксама інфармацыю аб
перамяшчэньнях карнага атраду і іншыя зьвесткі.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 74
Параза пад Масквой паказала, што на Ўсходнім фронце баі зацягнуцца надоўга. Гэта
90 У беларускай эміграцыйнай публіцыстыцы здаўна ўсталявалася меркаваньне, што нямецкія карныя
экспэдыцыі, якія прывялі да росту партызанскіх шэрагаў, былі сьвядома справакаваныя савецкімі партызанамі.
Менскія гісторыкі катэгарычна аспрэчваюць такі погляд і ў сваю чаргу называюць яго «бессаромнай правакацыяй».
I сапраўды, нялёгка выносіць ацэнку ў гэтай справе: з аднаго боку, нямецкія рэпрэсіі не ў такой ступені закранулі
раёны, дзе партызаны ня дзейнічалі, з другога боку, на Беларусі было досыць многа добраахвотнікаў, якія самі ішлі
ў партызанскія атрады, так што не было сэнсу выкарыстоўваць такія жудасна жорсткія мэтады вярбоўкі.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 76
прымусіла гітлераўскае камандаваньне перагледзець шмат якія з сваіх прынцыпаў у вядзеньні
вайны. Найперш былі скасаваны распараджэньні наконт частковай дэмабілізацыі нямецкай
эканомікі, выдадзеныя летам 1941 г. Замест гэтага прамысловасьць Нямеччыны і акупаваных
краін скіроўвалася на як мага хутчэйшае павелічэньне і сталы выпуск ваеннай прадукцыі. Пры
гэтым улічвалася выкарыстаньне сыравінных, людзкіх і сельскагаспадарчых рэсурсаў
акупаванай часткі СССР, усё большае значэньне надавалася ахове дарожных шляхоў ад нападаў
партызан у тыле Ўсходняга фронту. Пры такой сытуацыі расло перакананьне, што без
падтрымкі мясцовых жыхароў рэалізаваць гэтыя пляны ня ўдасца, часьцей выказваліся
патрабаваньні спыніць ранейшае жорсткае абыходжаньне з гэтым насельніцтвам. Гітлера
намаўлялі абвясьціць дадатную палітычную праграму, якая дадала б ахвоты акупаваным
народам СССР пайсьці на больш цеснае супрацоўніцтва зь Нямеччынай.
Неабходнасьць заваяваць сымпатыі мясцовага насельніцтва раней за іншых усьвядомілі
нямецкія вайсковыя колы, у большасьці з групы армій «Цэнтар». Ім найбольш выпала на сабе
адчуць балючыя ўдары савецкага контранаступу. Менавіта ў гэтых колах зарадзіліся
патрабаваньні наконт таго, каб весьці вайну пад палітычнымі лёзунгамі, якія ўзьдзейнічалі б на
мясцовае насельніцтва. Яны ж прапанавалі стварэньне дапаможных вайсковых часьцей з
савецкіх ваеннапалонных і тутэйшых цывільных жыхароў. Фэльдмаршал фон Бок выступіў з
мэмарыялам у гэтай справе, а фэльдмаршал фон Браўхіч быў перакананы, што ад вырашэньня
гэтай праблемы залежыць лёс вайны. Генэральны інтэндант Вэрмахту пісаў Розэнбэргу
13.12.1941 г., што ваенная сытуацыя вымагае таго, каб перацягнуць мясцовае насельніцтва на
бок Нямеччыны і выклікаць рэвалюцыйны антыбальшавіцкі рух. Падобную думку выказаў у
сакавіку 1942 г. камандуючы тылам групы армій «Цэнтар» Шэнкендорф. Гэтыя імкненьні
вайскоўцаў знайшлі падтрымку ў часткі буйнейшых нямецкіх палітыкаў, якія бачылі, што
гаспадарчыя, вайсковыя і палітычныя саступкі могуць пасьпяхова дапамагчы ў выкарыстаньні
рэсурсаў акупаваных усходніх земляў.
Аднак Гітлер паразу пад Масквой успрыняў як часовую няўдачу, ён разьлічваў улетку
1942 г. на новы, пераможны наступ і таму не пагадзіўся з пададзенымі меркаваньнямі.
14.12.1941 г. ён паведаміў Розэнбэргу, што лічыць немэтазгодным ужо цяпер заклікаць іншыя
народы да супрацоўніцтва, бо ў будучыні гэта дало б ім падставы для высоўваньня адпаведных
прэтэнзій. Такія погляды Гітлера грунтаваліся па перакананьні ў расавай перавазе над усходнімі
пародамі – за іх кошт Нямеччына павінна была пашырыць сваю жыцьцёвую прастору.
Пачатковыя ваенныя посьпехі і акупацыя вялікіх земляў СССР умацоўвалі гэтыя намеры і
распальвалі захопніцкія жаданьні да нечуваных памераў. Ужо з восені 1941 г. Гітлер пачаў усё
часьцей разважаць пра будучае нямецкае панаваньне на ўсходніх землях, найбольш поўна ён
выказаўся на гэты конт вясною 1942 г. Гэтыя выказваньні, т. зв. Tischgesprache – размовы за
гарбатаю, мелі па праўдзе неафіцыйны характар, аднак у пэўнай ступені пралівалі сьвятло на
паводзіны выканаўчага апарату. Яны вяліся вакол наступных прынцыповых пытаньняў:
1. Мэтаю нямецкай палітыкі на ўсходніх акупаваных савецкіх землях павінна быць іх
гаспадарчае выкарыстаньне. Трэба пастарацца выцягнуць з гэтых раёнаў усё, што толькі ўдасца.
Зацікаўленасьць насельніцтва ў паставах сельгаспрадукцыі і працоўнай сілы для шахтаў і
прамысловасьці Райху павінна стымулявацца паставамі вырабаў нямецкай прамысловасьці – іх
продаж павінен весьціся ў адпаведнасьці з патрэбамі мясцовага жыхарства.
2. Галоўны прынцып нямецкага панаваньня на гэтай тэрыторыі – поўнае задавальненьне
жаданьняў насельніцтва ў галіне індывідуальных свабод і пры гэтым – пазьбяганьне стварэньня
якіх-небудзь мясцовых дзяржаўных структур. Найвышэйшая ступень улады, якая можа быць
даступнай для тутэйшых жыхароў, – гэта валасная ўправа. Даверыць ім уладу вышэйшага
ўзроўню – значыць стварыць магчымасьць аб’яднаньня воласьцяў у буйнейшыя
адміністрацыйныя адзінкі, а гэта магло б быць выкарыстана супраць інтарэсаў Райху.
Натуральна, належыць забараніць стварэньне на акупаваных землях любых нацыянальных
арганізацый. Задачаю нямецкіх камісараў у гэтай галіне ёсьць выключна нагляд і кіраваньне
гаспадаркай.
3. На ўсёй акупаванай савецкай тэрыторыі парадак і бясьпеку павінны ўтрымліваць
нямецкія сілы. Стварэньне ўзброеных сілаў заваяваных народаў было б вялізарным нонсэнсам:
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 77
як вучыць гісторыя – гэта conditio sine qua nоn91 упадку пануючых нацыяў.
4. Мясцовая насельніцтва наляжыць утрымліваць на як мага ніжэйшым узроўні культуры.
Школы дапушчальныя толькі на пачатковым узроўні, пры гэтым ня трэба ўводзіць абавязковага
школьнага навучаньня. Уменьне чытаць і пісаць – увогуле шкоднае, бо дае магчымасьць больш
сьветлым галовам спазнаваць гісторыю, а значыць, даходзіць і да палітычнага мысьленьня, якое
магло б сваім вастрыём павярнуцца супраць Нямеччыны. Таму лепей у кожнай вёсцы паставіць
рэпрадуктары і перадаваць навіны, пацешлівыя праграмы і вясёлую музыку, чым прывучаць
насельніцтва да самастойнага навуковага і палітычнага мысьленьня. Адначасова трэба імкнуцца
да дэзынтэграцыі грамадзтва, напрыклад, у галіне рэлігіі пажадана было б у кожнай вёсцы мець
асобную сэкту.
5. Трэба імкнуцца да абмежаваньня вялікага натуральнага прыросту мясцовага
насельніцтва. Дзеля гэтага трэба наладзіць шырокі продаж процізачаткавых сродкаў і дазволіць
перарываньне цяжарнасьці. За рэдкім выняткам нямецкім лекарам неабходна пазьбягаць
аказваньня мэдыцынскай дапамогі мясцовым жыхарам. Ня варта займацца прафіляктычным
прышчэпліваньнем і праводзіць дэзынфекцыю сярод гэтых людзей.
Згодна з такімі тэзамі Гітлера, Гімлер і плянавікі СС старанна ўзяліся за праект
германізацыі ўсходніх земляў: меркавалася «ачысьціць» гэтыя землі ад часткі насельніцтва, а
астатнюю, расава прыгодную яго частку, анямечыць. Гэты праект атрымаў назву «Генэральны
плян Ост» (ГПО) і быў складзены не пазьней за вясну 1942 г. у Галоўнай управе бясьпекі Райху.
У ім прадугледжвалася высяленьне ў Сібір больш за 30 млн. прыбалтаў і славян, у
прыватнасьці, 65 % заходніх украінцаў і 75 % беларусаў.92
Аднак гэты праект не знайшоў сур’ёзнага водгуку ў ведамстве СС па плянаваньні
ўзмацненьня Нямеччыны. У чэрвені 1942 г. яго шэф, прафэсар Конрад Мэер-Гетлінг, прапанаваў
Гімлеру новы, значна больш сьціплы варыянт ГПО, дзе прадугледжвалася, між іншым,
стварэньне 36 калянізацыйных базаў, зь іх 14 – у Генэральным губэрнатарстве, 8 – на Украіне і
14 – у Остляндзе, разьмешчаных уздоўж чыгуначных ліній, што вялі з Кёнігсбэргу і Вільні да
Ленінграду і зь Нямеччыны ў Крым. Беларусь пры гэтым абміналася. Праект не знайшоў у
Гімлера падтрымкі. Ён дамагаўся, каб у ГПО было заплянавана поўнае анямечаньне Эстоніі,
Латвіі і Генэральнага губэрнатарства за дваццацігадовы тэрмін. Гімлер прадбачыў пэўныя
ўскладненьні ў Літве, а пра Беларусь і Украіну ўвогуле не згадаў. Таму Мэер-Гетлінг заняўся
распрацоўкай наступнага варыянту ГПО з улікам указаньняў Гімлера і сядзеў над ім аж да
лютага 1943 г.
Гітлер імкнуўся да абсалютнай улады на ўсходзе, ён лічыў, што апрача немцаў ні адна
нацыя ня мае там права на зброю. Аднак Вэрмахт і Гімлер спачатку рознымі спосабамі абміналі
гэтую забарону, пазьней жа і сам Гітлер зьмяніў свае погляды. Акрамя ўкраінскіх, беларускіх і
літоўскіх дывэрсійных атрадаў, створаных Абвэрам увесну 1941 г., пра гэта сьведчыла і зброя,
якую ў першыя дні вайны немцы скідалі з самалётаў для літоўскіх паўстанцаў. 93 Крыху пазьней
на ўсіх акупаваных усходніх тэрыторыях была арганізавана дапаможная паліцыя, а ў
Прыбалтыцы і на Украіне – паліцыйныя батальёны, якія мелі ўсе прыкметы вайсковых
фармаваньняў. У канцы 1941 г. Гітлер пагадзіўся на стварэньне казацкіх, грузінскіх, армянскіх,
туркестанскіх і каўкаскіх мусульманскіх легіёнаў, якія Вэрмахт фармаваў з савецкіх
ваеннапалонных. У сярэдзіне 1942 г. пад эгідай СС распачалося стварэньне эстонскіх і латыскіх
легіёнаў.
91 Абавязковая ўмова.
92 Гэты праект не захаваўся. Мы можам толькі меркаваць пра яго прынцыповыя палажэньні, абапіраючыся на
крытычныя заўвагі Эргарда Вэтцэля з Rassenpolitischesamt, зьмешчаныя ў яго мэмарыяле «Stellungnahme und
Gedanken zum Generalplan Ost des Reichsfuhrers SS» ад 22.4.1942.
«Генэральны плян Ост» знойдзены у 2009 годзе. – Polochanin72
93 На другі дзень вайны, 23.6.1941, я стаў выпадковым сьведкам таго, як самалёты Люфтвафэ скідвалі зброю для
літоўскіх партызанаў. Справа дзеялася пры дарозе, паблізу гасьцінца, што вёў зь мястэчка Дукшты Сьвянцянскага
павету ў вёску Гіруцішкі. На невысокім узгорку былі адпаведна раскладзеныя і ўмацаваныя каменьнямі вялікія
сувоі белага палатна, якія паслужылі за ўмоўны знак.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 78
Пасьля паразы пад Масквой і вялікіх людзкіх стратаў у баях на ўсходзе камандаваньне
Вэрмахту з большай настойлівасьцю пачало дамагацца стварэньня буйных славянскіх
вайсковых фармаваньняў. У студзені 1942 г. фэльдмаршал Райхэнаў прэзэнтаваў Гітлеру праект
фармаваньня ўкраінскіх і беларускіх дывізій, але гэтая прапанова не прайшла. Затое Гітлер
дазволіў выкарыстоўваць савецкіх ваеннапалонных у т. зв. добраахвотных дапаможных атрадах
(«Hiwi»). Самыя першыя зь іх узьніклі ў тыле групы армій «Цэнтар» – ува Ўсходняй Беларусі
(між іншым, батальёны «Дняпро», «Бярэзіна», «Прыпяць», «Асынторф»). Яны не прымалі
ўдзелу ў франтавых баях, але выконвалі гаспадарчыя заданьні, вялі ахову і вартаўніцтва, а зь
цягам часу іх сталі выкарыстоўваць у барацьбе з савецкімі партызанамі. Гэтыя фармаваньні –
т. зв. Osttruppen – складаліся з былых чырвонаармейцаў рознай нацыянальнасьці, таму ня мелі
акрэсьленага нацыянальнага характару, аднак пазьней некаторыя зь іх прысвоілі сабе
неафіцыйныя назвы: «Русская освободительная армия» (РОА), «Русская национальная народная
армия» (РННА) і інш. Чарговай саступкай Гітлера была дырэктыва Галоўнага камандаваньня
Вэрмахту № 46 ад 18.8.1942 г., якая давала дазвол на стварэньне мясцовых фармаваньняў
супраць партызан пад эгідай СС.
Аднак дазвол на стварэньне Osttruppen і лякальных антыпартызанскіх атрадаў не азначала
яшчэ фармаваньня нацыянальных вайсковых адзінак, за якія яны часам сябе ўважалі. Гэтыя
фармаваньні знаходзіліся пад камандаю нямецкіх афіцэраў, на забесьпячэньні Вэрмахту ці СС і
выкарыстоўваліся ў адпаведнасьці з загадамі акупацыйных уладаў. Але найважнейшага матыву
барацьбы на баку Нямеччыны – палітычнай пэрспэктывы – гэтыя атрады ня мелі, таму настроі
салдат і мясцовых камандзіраў увесь час вагаліся паміж надзеяй на зьмену нямецкага
палітычнага курсу і чаканьнем зручнага моманту для дэзерцірства. Усё ішло па зачараваным
коле: такія настроі, натуральна, нараджалі ў немцаў недавер да Osttruppen і іншых атрадаў,
прычым не рабілася нічога для ліквідацыі прычын гэтага недаверу.
Розэнбэрг і яго калегі – Маер, Ляйбрант, Бройтыгам, Мэндэ і іншыя, якіх часам называлі
прыхільнікамі лагоднага курсу да акупаваных усходніх нацыяў – даўно зразумелі, што без
пазытыўнай палітычнай праграмы прыцягнуць гэтае насельніцтва да супрацоўніцтва зь
Нямеччынай будзе цяжка. Але трэба заўважыць, што ў захапленьні ад першых гучных
посьпехаў Вэрмахту на Ўсходнім фронце Розэнбэрг ня стаў пярэчыць супраць таго, што Гітлер
замарозіў яго палітычныя канцэпцыі, распрацаваныя вясною 1941 г., і, напэўна, пагадзіўся на
канчатковае вырашэньне гэтых праблем пасьля хуткай спадзяванай перамогі.
Аднак параза пад Масквой і грозны рост партызаншчыны стварылі сытуацыю, якая
вымушала шукаць нейкага паратунку. Адзначым, што Розэнбэрг даволі рана зразумеў
сур'ёзнасць становішча: ужо 14 сьнежня ён раіўся з Гітлерам, але не дабіўся яго падтрымкі на
тое, каб зьмяніць ранейшую палітычную тактыку. Цяжка, аднак, з упэўненасьцю сьцьвярджаць,
што ў гэты час Розэнбэрг супраціўляўся пазыцыі фюрэра. Для ўжытку прапаганды ён
фармуляваў прыгожыя фразы пра неабходнасьць шанаваньня нацыянальнай адметнасьці
ўсходніх нацыяў альбо пра ролю Нямеччыны на ўсходзе як правадыра гэтых народаў, а ня іх
калянізатара. Аднак у выдадзенай ім у красавіку 1942 г. інструкцыі для адміністрацыі
райхскамісарыятаў Остлянд і Ўкраіна, т. зв. «карычневай папцы», сьцьвярджалася выразна, што
…самы час на тое, каб уся гэтая праблема прызначэньня (усходніх народаў. –
Ю. Т.) знайшла зразуменьне ўва ўсіх, хто хоць у нейкай ступені нясе адказнасьць у
краінах на акупаванай тэрыторыі.
На пачатку лютага 1943 г. Розэнбэрг растлумачыў Гітлеру свае ідэі, ужо падтрыманыя
Вэрмахтам і бэрлінскімі палітычнымі коламі. У прыватнасьці, ён прапанаваў ліквідаваць
райхскамісарыят Остлянд, а замест яго ўтварыць у Літве, Латвіі і Эстоніі ўласныя ўрады і
адміністрацыю. Беларусь як самастойная адміністрацыйная адзінка павінна была беспасярэдне
падпарадкавацца ОМі . На землях, якія да 17.9.1939 г. уваходзілі ў склад СССР, Розэнбэрг
меркаваў арганізаваць нацыянальныя прадстаўніцтвы (камітэты), якія зь цягам часу маглі б
пераняць на сябе функцыі самакіраваньня. Пад беспасярэднім уражаньнем сталінградзкага
разгрому, адступленьня з Каўказу і іншых паўднёвых тэрыторый СССР, росту партызанскага
руху ў франтавых тылах Гітлер ня стаў прынцыпова пярэчыць прапановам Розэнбэрга і даручыў
яму іх канкрэтную распрацоўку. У гэты час ён быў гатовы пагадзіцца на абмежаваную
палітычную аўтаномію прыбалтыйскіх краін, а таксама на пэўнае палітычнае супрацоўніцтва і
далейшыя гаспадарчыя саступкі на ўсходзе.
Гэта неабходна было зрабіць таксама ў сувязі з крытыкай, якая ўсё часьцей і гучней лілася
ў адрас нямецкай усходняй палітыкі і нараджалася нават там, дзе менш за ўсё можна было яе
чакаць, а менавіта – у кіраўніцкіх колах СС. 9.3.1943 г. Готлаб Бэргер, шэф Галоўнай управы СС,
пісаў Гімлеру:
З гэтага выказваньня можна зразумець, што і летам 1943 г. Гітлер вагаўся наконт будучага
палітычна-адміністрацыйнага статусу акупаваных усходніх народаў, ён згадваў нават аб іх
незалежнасьці. Магчыма, пасьля ўсё яшчэ спадзяванай перамогі ён дапускаў варыянт пэўных
дзяржаўных утварэньняў, залежных ад Нямеччыны, але вызначаць іх форму, ролю і значэньне ў
«Новай Эўропе» яму хацелася цалкам самастойна як пераможцу, які ў сваіх рашэньнях ня
мусіць прытрымлівацца ранейшых дэкларацыяў і абавязаньняў, дадзеных пад націскам часовых
(на яго думку) ваенных няўдач. Ён жадаў аднабаковага даверу.
У нямецкай усходняй палітыцы Беларусь займала своеасаблівую пазыцыю – яе часам
называлі «спэцыяльнай» (Sonderstellung ). Прычын тут было некалькі. Па-першае, цывільная
адміністрацыя не магла пераняць уладу на яе ўсходніх землях. Па-другое, партызанскі рух там
так разросься, што перашкаджаў гаспадарчай эксплуатацыі і іншым захадам акупацыйных
уладаў. І, нарэшце, па-трэцяе, на гэтай зямлі склаліся спэцыфічныя ўнутраныя абставіны:
беларусы прымалі слабы ўдзел у арганізацыі «новага парадку»; у адрозьненьне ад Украіны і
Прыбалтыкі тут было цяжка стварыць паліцыйныя батальёны і сапраўды нацыянальную
адміністрацыю – немцы з большай ахвотай называлі яе «einheimische» (тутэйшая), чым
«weissruthenische» (беларуская). Пры такой сытуацыі Беларусь чыніла немцам шмат
гаспадарчых і адміністрацыйных клопатаў і, апрача таго, выклікала вялікія сумненьні наконт яе
палітычнай будучыні. На думку бэрлінскіх палітыкаў, вырашэньне беларускага пытаньня, пра
якое ў лістападзе 1941 г. згадваў «Deutsche Post aus dem Osten», на парозе 1943 г. мела ня
большыя пэрспэктывы, чым на пачатку акупацыі.
Тым часам у ведамстве Гімлера таксама аслабла зацікаўленасьць у беларускім пытаньні.
Відаць, у гэтым адыгралі сваю ролю шматмесячныя назіраньні паліцыі, а таксама няўдалыя
спробы па беларусізацыі мясцовай адміністрацыі. У немалой ступені тут праявілася і асабістая
непрыязнасьць Гімлера да Кубэ, які сваім умяшальніцтвам нарабіў нямала шкоды «добраму
імю» СС. Таму ў студзені 1943 г., у час нарады ў ОМі , прадстаўнік Галоўнай управы бясьпекі
праекту, і таму Мэер-Гетлінг зьвярнуўся да яго з дадатковым запытаньнем у гэтай справе. У красавіку 1943 г. ён
атрымаў наступны адказ Гімлера: «Так, я прыпамінаю сабе. Ён ляжыць на маім стале. Я ўжо мысьлю аб гэтай
справе».
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 82
штурмбанфюрэр СС Гуміч выказаў сумненьне,
Ён не прымаў пад увагу, што 4/5 падпарадкаванага яго кампэтэнцыі беларускага абшару
займалі раёны, дзе савецкая ўлада дзейнічала толькі 20 месяцаў. Гэта была папросту яшчэ адна
праява недаверу да беларусаў, якім Розэнбэрг па сутнасьці няшмат мог абяцаць. Пра гэта можа
сьведчыць наступны факт: у паперах ОМі захаваліся праекты адозваў да народаў усходу, якія
Розэнбэрг паклаў Гітлеру на разгляд у студзені 1943 г. (фюрэрам яны не былі прынятыя). Сярод
гэтых праектаў былі адозвы да расейцаў, украінцаў, літоўцаў, латышоў, эстонцаў і народаў
Каўказу, затое аніякай – да беларусаў.
Генэральны камісарыят
аддзелы:
- палітыкі – Іван Ермачэнка
- школьніцтва – Яўхім Скурат
- культуры – Іван Касяк
- прэсы і прапаганды – Антон Адамовіч
Акруговыя камісарыяты
Менск (акруга) – Юліян Саковіч
Баранавічы – Юры Сабалеўскі
Наваградак – Барыс Рагуля
Ліда – Рыгор Зыбайла
Слонім – Аляксандар Сівец
Ганцавічы – [Антон] Сокал-Кутылоўскі
Вялейка – Аляксандар Калодка
Барысаў – Станіслаў Станкевіч
Глыбокае – ?
Слуцак – ?
У новай сытуацыі Кубэ дазволіў стварыць у ліпені 1942 г. 12-асабовую Галоўную раду
БНС на чале зь Ермачэнкам.95 Да таго ж у кожнай акрузе былі створаны 10-асабовыя акруговыя
рады БНС. Пры Галоўнай радзе быў арганізаваны шэраг ведамасных аддзелаў: палітычны,
вайсковы, школьны, культурны, а таксама прапаганды і аховы здароўя – усе яны мелі
адпаведнікі ў акруговых Радах. Такім чынам, на Беларусі быў створаны цэлы апарат, які ў
адпаведным часе змог бы пераняць зь нямецкіх рук кіраўніцтва. А Кубэ рабіў усё новыя і новыя
саступкі. Было арганізавана Беларускае навуковае таварыства, прафсаюзы, Жаночая ліга,
беларускае судаводзтва. Выдадзены дазвол на ўжываньне нацыянальных сымбаляў – беларускіх
штандараў і гербу «Пагоня». Арганізаваны Цэнтральны каапэратыўны саюз, які
95 У склад Галоўнай рады БНС уваходзілі: старшыня – I. Ермачэнка, сябры: А. Адамовіч, кс. В. Гадлеўскі,
Грынкевіч, С. Кандыбовіч, В. Казлоўскі, архіяпіскап Нарко, Нікалаевіч, Я. Найдзюк, Ю. Саковіч, Сянкевіч,
П. Сьвірыд.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 85
падпарадкоўваўся БНС. У верасьні выйшла ў сьвет распараджэньне Кубэ аб зьмене
адміністрацыйнай тэрміналёгіі. У адпаведнасьці зь ім, раёны перайменавалі ў паветы, а
бурмістры (раённыя, валасныя) атрымалі тытулы начальнікаў паветаў, воласьцяў, гарадоў, вёсак
і г. д. У жніўні Генэральны камісарыят дазволіў адкрыцьцё гімназій. Вяліся перамовы наконт
адкрыцьця ўнівэрсытэту ў Менску.
Кубэ надаваў вялікае значэньне прапагандзе прынцыпаў сваёй палітыкі ў беларускім і
нямецкім друку. Таму ён запрашаў зь Нямеччыны ў Менск шматлікіх журналістаў, сачыў, каб
адпаведныя карэспандэнцыі і інтэрвію своечасова траплялі на старонкі газэт. Гэтыя яго
прынцыпы можна рэзюмаваць наступна: ува ўмовах, свабодных ад польскага і расейскага
палітычнага дамінаваньня, якія стварыла нямецкая акупацыя, беларускі народ займеў шанец за
кароткі гістарычны пэрыяд запоўніць прагалы ў разьвіцьці нацыянальнай самасьвядомасьці.
Дзейнасьць акупацыйнай адміністрацыі ў галіне палітыкі скіравана на тое, каб паскорыць гэты
працэс, перамагчы чужацкія ідэалягічныя наносы і ўзмацніць уласна беларускі нацыянальны
элемэнт. Гэтай мэце павінны былі паслужыць разьвіцьцё школьніцтва, культуры, праца сярод
моладзі. Новы шлях разьвіцьця зможа прывесьці Беларусь да эўрапейскай супольнасьці дзяржаў
і нацыяў. Генэральная акруга Беларусь, – сьцьвярджаў далей Кубэ, – павінна ня толькі
выконваць адміністрацыйныя заданьні, прадыктаваныя ваеннай неабходнасьцю, ёй «наканавана
стаць Бацькаўшчынай для беларускай нацыі». Таму беларуская нацыя «ў пэўнай ступені
дзяржаўная нацыя». Не выпадкова праз год шэф СД у Менску Эдуард Штраўх абвінаваціў Кубэ
ў тым, што ён сьвядома падтрымліваў курс на стварэньне беларускай дзяржавы зь Ермачэнкам
як яе прэм’ерам.
У атмасфэры эўфарыі, выкліканай саступкамі Кубэ, пад канец ліпеня 1942 г. у Менску
адбыўся чатырохдзённы зьезд акруговых і раённых кіраўнікоў БНС. На ім адзначалася, што за
кароткі час БНС зьмяніла характар сваёй дзейнасьці і зь першапачатковай сьціплай
дабрачыннай арганізацыі ператварылася ў агульнакраёвую ўстанову, якая зграмадзіла ў сваіх
руках школьніцтва, культурную дзейнасьць, прапаганду, палітыку, справы самааховы і перайшла
да кіраваньня гаспадарчым жыцьцём, адраджэньня краю і т. п. У справаздачы зьезду
сьцьвярджалася:
Гэтае натхненьне і ўздым сьведчаць аб тым, што беларуская нацыя выяўляе сваю
волю да самастойнага жыцьця і поўнага адраджэньня свайго краю ды пераможа ўсе
перашкоды, якія стаяць на дарозе да рэалізацыі гэтае мэты.
Загад гэты зрабіў на нас вельмі непрыемнае ўражаньне. Зь яго ясна вынікала, што
роля д-ра Ермачэнкі і людзей, пакліканых д-рам Ермачэнкам, зводзілася толькі да таго,
каб паклікаць людзей, адзець іх, закватараваць і накарміць, а рэшта належала ўжо да
немцаў.
Аднак Ермачэнка адразу ж узяўся за справу. Неўзабаве пасьля атрыманьня загаду Цэнэра
ён распачаў арганізацыю штабу БСА і прызначыў яго шэфам падпалкоўніка Язэпа Гуньку. У
канцы ліпеня ён склікаў зьезд акруговых і раённых кіраўнікоў БНС, на якім распрацаваў плян
забесьпячэньня войска харчамі, абмундзіраваньнем і жыльлём. На пачатку жніўня ў Менску
адкрыліся афіцэрскія курсы, начальнікам якіх стаў Кушаль. Да паловы лістапада тут было
падрыхтавана каля 260 афіцэраў царскай, польскай і савецкай арміі. Адначасова ў Баранавічах,
Наваградку, Вялейцы, Глыбокім, Браславе, Паставах і іншых гарадох адкрыліся падафіцэрскія
курсы, на якіх было падрыхтавана колькі тысяч падафіцэраў.
Пытаньнем спрэчным, але і асабліва цікавым, выглядае рэкрэацыя ў БСА: паводле
праекту, яна павінна была весьціся згодна з прынцыпам добраахвотнасьці. Савецкія крыніцы
сьцьвярджаюць, што добраахвотнікаў увогуле не было, таму акупанты распачалі прымусовую
мабілізацыю, аднак супраціў партызан і мірнага насельніцтва пазбавіў яе плёну. Але тагачасныя
крыніцы не пацьвярджаюць такіх ацэнак. Як паведамляў Кушаль, паведамленьне пра
стварэньне БСА выклікала ў насельніцтва «надзвычайны энтузіязм» і перакананьне, што ёй
удасца зьнішчыць партызаншчыну і стаць зародкам будучага беларускага войска. Паводле
Канстанціна Езавітава, наплыў добраахвотнікаў быў такі вялікі, што ня ўсе зь іх маглі быць
прынятыя. Аднак гэтыя выказваньні трэба ацэньваць крытычна, улічваючы тэндэнцыйнасьць
аўтараў і зьвязаную з гэтым схільнасьць да перабольшаньняў. Кубэ, у сваю чаргу, у кастрычніку
заявіў, што служыць у БСА пажадала каля 15 тысяч беларусаў. Напэўна, частка зь іх пайшла на
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 87
гэта не па сваёй волі, аб чым сьведчыць прымусовая мабілізацыя ў Ганцавіцкай акрузе. З
паведамленьняў прэсы вынікае, што добраахвотнікаў усё ж было нямала, нават у Нямеччыне і
Беластоцкай акрузе, дзе БНС не разгортвала сваёй дзейнасьці.
Праект стварэньня корпусу БСА нават у такім выглядзе, як гэта прадугледжваў Цэнэр,
выклікаў незадавальненьне вышэйшых нямецкіх паліцыйных уладаў. Праўда, яны разумелі,
якую карысьць можа прынесьці ўзмацненьне антыпартызанскіх сілаў на Беларусі, аднак, з
другога боку, не жадалі ўмацаваньня палітычнай пазыцыі Ермачэнкі, якога ўважалі за
сапраўднага ініцыятара і натхніцеля праекту. У канцы ліпеня шэф СД Остлянду паведамляў
Лёзэ:
Рэальны рост партызанскай актыўнасьці быў самым важкім аргумэнтам у гэтай спрэчцы –
праігнараваць довады «беларускага гаўляйтара» было ня так лёгка.
Заступніцтва Кубэ прынесла некаторы, хоць і вельмі сьціплы, плён. У лістападзе
вышэйшыя паліцыйныя ўлады мусілі, хаця і неахвотна, прызнаць два факты: па-першае, што
«ідэя Беларускай самааховы супраць бандытызму на самай справе знайшла даволі шырокі
водгук сярод мясцовага насельніцтва», а па-другое, што маладыя беларусы выразна
супраціўляліся іх пераводу ў паліцыйныя батальёны. Пра гэта сьведчыла іх масавае
дэзерцірства з т. зв. батальёну № 49 – першага фармаваньня такога тыпу на тэрыторыі
Генэральнай акругі Беларусь, стварэньне якога Шымана распачаў у жніўні 1942 г. Таму –
насуперак уласнаму нежаданьню і адгаворкам – давялося пагадзіцца нарэшце на тое, каб
захаваць Беларускую самаахову. У рамках БНС пакінулі вайсковы сэктар і ў другой палове
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 88
лістапада прызначылі яго шэфам Кушаля. Ён кіраваў дзейнасьцю акруговых і павятовых
рэфэрэнтаў БНС па справах самааховы. Паводле Кушаля, было сфармавана ўсяго каля 20
батальёнаў БСА і некалькі меншых падразьдзяленьняў. Аднак цяжка акрэсьліць іх фармальны
статус. На думку Кушаля, яны падначальваліся ня толькі мясцовым рэфэрэнтам БНС, але і
акруговым камандзірам нямецкай паліцыі, тым ня менш у некаторых акругах часьці БСА лічылі
сябе за незалежныя ад немцаў беларускія фармаваньні.96
Але гэтая «незалежнасьць» стварала немалыя праблемы. Паліцыйныя ўлады, ня маючы
даверу да беларускіх атрадаў, адмаўляліся забясьпечваць іх абмундзіраваньнем, таму салдаты і
камандзіры мусілі хадзіць ува ўласнай вопратцы – вонкава яны мала чым адрозьніваліся ад
партызан. Счакаўшы некалькі месяцаў, пад канец 1942 г. часьцям БСА выдалі невялікую
колькасьць зброі. Гэта не вырашала пытаньня з узбраеньнем, але і не стварала вялікай
праблемы: зброю здабывалі ўласнай рукой, у т. л. куплялі ў нямецкіх салдат. Як піша Кушаль,
такім чынам узброіўся цэлы батальён у Рудзенску Менскай акругі. Сяргей Хмара, апавядаючы
пра сытуацыю ў Слонімскай акрузе, надае нават цэны, па якіх рабіліся такія ўгоды. Так,
напрыклад, кулямёт, які купляўся ў нямецкіх або італьянскіх салдат, што вярталіся з фронту,
каштаваў 9 кг саланіны і 5 літраў самагону. Звычайныя аўтаматы куплялі нават… у савецкіх
партызан – за іх плацілі пару бутэлек гарэлкі. Такім чынам, – зазначае далей Хмара, – адзін з
слонімскіх батальёнаў неўзабаве займеў восем кулямётаў і нават мінамёты.
96 Цікавую інфармацыю падае на гэты конт Кіслы, слонімскі гарадзкі начальнік, у сваім лісьце ў акруговы
камісарыят ад 12.3.1943 г.: «…цяпер самаахова слонімскай БНС ужо не існуе, але калі яшчэ існавала, яна не
падпарадкоўвалася паліцыйнаму камандаваньню…»
98 Пазначаная колькасьць спаленых вёсак (692) датычыць толькі паселішчаў, дзе налічвалася ня менш за 50
жыхароў. БелСЭ падае яшчэ большыя лічбы карных апэрацыяў (звыш 100), напэўна, з улікам самых дробных
акцыяў.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 90
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 91
Нельга, аднак, падлічыць усе людзкія страты, панесеныя ў часе ўсіх карных экспедыцыяў,
шляхам падваеньня гэтага ліку, паколькі ў табліцу ўвайшлі ўсе найбуйнейшыя карныя акцыі.
Таму агульную колькасьць забітых, спаленых жыўцом і зьнішчаных іншым шляхам людзей
падчас гэтых акцыяў на Беларусі зь вялікай асьцярогай можна ацаніць прыблізна ў 100 тысяч
чалавек.
Першая карная апэрацыя на тэрыторыі Генэральнай акругі Беларусь мела назву
«Зумпфібэр» («Балотная ліхаманка»). Яна праводзілася з 21 жніўня па 21 верасьня 1942 г. пад
камандаваньнем HSSPF Остлянду Екельна. Вынікі яе, паводле рапарту, былі наступныя:
спалена 49 партызанскіх лягераў і некалькі вёсак, забіта ў баях 389 партызан, 1274 цывільныя
жыхары, якіх западозрылі ў супрацоўніцтве з партызанамі, і 8350 габрэяў. Да таго ж
«эвакуявана» 1217 чалавек. Такім чынам, усяго было забіта больш за 10 тысяч чалавек, зь якіх
партызаны не складалі і 4 %.
Вынікі акцыі «Зумпфібэр» былі значна большыя за яе антыпартызанскі эфэкт. Кубэ
высьмейваў Екельна, які лічыў гэтую апэрацыю за вялікае дасягненьне ў барацьбе з
партызанскай пагрозай, і адначасова паведаміў Лёзэ, што такія сродкі ня толькі перашкаджаюць
дзейнасьці падначаленага яму мясцовага адміністрацыйнага апарату, але ўвогуле не судзеюць
паляпшэньню стану бясьпекі. Забойства нявінных людзей падымала апэрацыйныя паказчыкі
СС, затое падрывала палітыку Кубэ, скіраваную на здабыцьцё прыхільнасьці тутэйшага
насельніцтва. Цікава, што яго падтрымаў SSPF Шымана, які пацьвердзіў, што вялікая акцыя
Екельна мала што дала, бо партызаны паўцякалі. І Кубэ, і Шымана адначасова выступілі
супраць правядзеньня такіх апэрацыяў у будучым. У гэтай справе Шымана зьбіраўся
прапанаваць Екельну стварэньне густой сеткі паліцыйных базаў, якая ахоплівала б кожны
раённы горад. На яго думку, гэтае мерапрыемства дало б куды большы плён у барацьбе з
партызанамі. Такім чынам, менскі шэф СС і паліцыі падтрымаў канцэпцыю Кубэ.
Гэта была ня толькі крытыка бяздарнасьці паліцыі і апэрацыі Екельна. У канцавым
рахунку ўсё сказанае датычыла Гімлера як галоўнага рэжысёра вялікіх карных экспэдыцыяў, і
гэта пасьля таго, як сам Гітлер перадаў яму найвышэйшыя паўнамоцтвы ў барацьбе з
партызанамі. З Шыманам разабрацца было прасьцей – ён быў чалавекам гімлераўскага
ведамства, таму неўзабаве яго проста перавялі на ніжэйшую пасаду камандзіра паліцыі парадку
ў Менску. 3 Кубэ затое было ня так лёгка, нягледзячы на яго няспынныя выступленьні супраць
СС. Пасьля «нахабных» абвінавачваньняў СС у крадзяжы мастацкіх твораў у Менску, пасьля
ўмяшальніцтва ў справу вынішчэньня слуцкіх габрэяў, пасьля «нягоднай немца пазыцыі» што
да беларусаў і ўмяшальніцтва ў кампэтэнцыю СС і паліцыі пры арганізацыі БСА, Кубэ цяпер
выступіў супраць масавых забойстваў цывільнага насельніцтва і спальваньня вёсак. Выступіў
акурат тады, калі Гімлер зьбіраўся зрабіць гэтыя акцыі сталым элемэнтам усіх вялікіх карных
апэрацыяў, і пры гэтым яшчэ сьцьвярджаў (што ўжо выглядала як іронія), быццам у сувязі з
антыпартызанскімі экспэдыцыямі на Беларусі пагоршыліся гігіенічныя варункі і ўзьнікла
небясьпека эпідэміяў.
Такім чынам, у барацьбе супраць партызанскага руху на Беларусі абазначыліся два
напрамкі, пачалася вайна за мэтады, якімі яна павінна была весьціся, множыліся ўзаемныя
папрокі і абвінавачваньні паміж цывільнай адміністрацыяй і СС у бяздарнасьці і няўмельстве.
Спакою на будучыню гэта не варажыла, тым больш, што Кубэ выразна ігнараваў патрабаваньні
Бэргера – гімлераўскага стаўленіка ў ОМі , які яшчэ зусім нядаўна катэгарычна і «ў апошні раз»
дамагаўся, каб цывільная адміністрацыя на ўсходзе ня ўмешвалася ў кампэтэнцыі райхсфюрэра
СС. Таму, калі ў кастрычніку Лёзэ зьявіўся ў Бэрліне, Бэргер высьветліў імгненна, што ён
зьбіраецца разам з Розэнбэргам пайсьці да Гітлера, каб абвінаваціць паліцыю ў няздатнасьці
весьці барацьбу з партызанамі і прапанаваць поўнасьцю падпарадкаваць яе цывільным уладам.
Бэргер здабыў нават дакумэнтацыю з выступленьня Лёзэ і перадаў яе Гімлеру. Празь месяц ён
адкрыта раіў свайму шэфу правесьці чыстку сярод высокіх чыноў цывільнага кіраўніцтва на
ўсходзе, якія выяўляюць варожасьць да СС. Аднак Гімлер, нягледзячы на магутную ўладу і ня
меншае жаданьне, ня мог скінуць Кубэ з пасады генэральнага камісара Беларусі, на якую яго
прызначыў сам Гітлер. Затое, маючы найвышэйшыя паўнамоцтвы ў барацьбе з партызанамі, ён
мог дзейнічаць іншым шляхам.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 92
Неўзабаве пасьля таго, як Лёзэ ў кастрычніку наведаў Бэрлін, Гімлер выдаў шэраг важных
распараджэньняў, якія мелі сур’ёзны ўплыў на далейшыя падзеі. 23 кастрычніка ён прызначыў
Баха сваім упаўнаважаным па справах барацьбы з партызанамі, пакінуўшы за ім ранейшае
званьне HSSPF Russland- Mitte (шэфа СС і паліцыі Цэнтральнай Расеі). Амаль адначасова ён
выдаў загад, паводле якога SSPF у Менску, які дагэтуль падпарадкоўваўся паліцыйным уладам
Остлянду, цяпер пераводзіўся пад камандаваньне Баха. Дзейнасьць службы бясьпекі (СД)
Генэральнай акругі Беларусь ў галіне антыпартызанскай выведкі таксама перайшла пад яго
кіраўніцтва. Нарэшце, пад канец кастрычніка Гімлер прызначыў на пасаду SSPF Беларусі
бязьмежна адданага сабе чалавека – брыгадэнфюрэра СС і генэрал-маёра паліцыі Курта
фон Готбэрга, які замяніў Шыману.99
У лютым 1943 г. штаб Баха пераехаў з Магілёва ў Менск. Неўзабаве, 26.3.1943 г., Бах як
упаўнаважаны па барацьбе з партызанскім рухам пераехаў у стаўку Гімлера, у Менску тым
часам засталася частка яго штабу, якая 23.3.1943 г. атрымала новую назву: Dеr Hohere SS- und
Polizeifuhrer Russland- Mitte und Weissruthenien (Галоўнакамандуючы СС і паліцыі Цэнтральнай
Расеі і Беларусі – далей скарочана HSSPF RM und WR ). Гэты тытул адлюстроўваў зьліцьцё ў
руках адзінага камандаваньня дзейнасьці СС і паліцыі на тэрыторыі вайсковай адміністрацыі і
Генэральнай акругі Беларусь. Паколькі ў Баха зьявіліся новыя абавязкі, кіраваць штабам HSSPF
RM und WR павінен быў намесьнік – групэнфюрэр СС і генэрал-лейтэнант паліцыі Корзэман, а
ў выпадку яго адсутнасьці – фон Готбэрг. Бах і Корзэман практычна бывалі ў Менску нячаста,
таму сапраўдным кіраўніком усіх паліцыйных сілаў ува Ўсходняй і Заходняй Беларусі
заставаўся фон Готбэрг. Яму падпарадкоўваліся тэрытарыяльныя пасты – SSPF Цэнтральнай
Расеі ў Магілёве і SSPF Беларусі ў Менску. Аднак яны не адыгрывалі важнай ролі, тым болей
што функцыі абодвух практычна не былі падзеленыя і заставаліся ў руках Готбэрга.
Такім чынам, Генэральная акруга Беларусь, хоць і заставалася ў складзе Остлянду, пад
канец кастрычніка 1942 г. фактычна аказалася падпарадкаваная двум асяродкам вышэйшай
акупацыйнай улады. Адміністрацыйны апарат, якім распараджаўся Кубэ, па-ранейшаму
падпарадкоўваўся Лёзэ, затое ўсе сілы СС і паліцыі – Баху і яго намесьніку Готбэргу. Гэта
стварала новую сытуацыю, у якой СС непазьбежна павінна была пераважыць. Кубэ выдатна гэта
зразумеў і дзеля асабістай перастрахоўкі 9.11.1942 г. выслаў Гімлеру ліст, у якім запэўніваў яго
ў абсалютнай ляяльнасьці перад СС, а таксама – у падтрымцы супрацьпартызанскай барацьбы
Баха.100 На фоне папярэдніх сутыкненьняў такія прызнаньні маглі здацца Гімлеру сэнсацыяй,
адразу ж пасьля атрыманьня ён даручыў пераслаць пісьмо Кубэ Баху – дзеля азнаямленьня. Яны
абодва разумелі: шчыра прызнавацца ў ляяльнасьці, ведаючы, якімі мэтадамі вядзецца барацьба
з партызанамі, Кубэ мог толькі ў адным выпадку: калі вырашыў адмовіцца ад сваёй ранейшай
беларускай палітыкі. Аднак гэтага ён не рабіў,101 і паліцыйныя ўлады зразумелі, што
99 Дакладную дату гэтага прызначэньня аўтару ўстанавіць не ўдалося. Аднак вядома, што Готбэрг прадставіўся
Екельну ў Рызе 3.11.1942 г., пасьля чаго выехаў у Менск, каб заняць сваю пасаду.
101 Неўзабаве пасьля ўрачыстага сьвяткаваньня дня нараджэньня Кубэ, якое адбылося 13.11.1942 г., ён напісаў
Ермачэнку ліст, дзе гаварылася:
«…Вы можаце быць упэўнены, што ў далейшым я буду супрацоўнічаць з вамі ў духу нашага вялікага фюрэра
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 93
салідарызацыя з СС была для яго толькі прыкрыцьцём, камуфляжам. Пад канец 1942 г. пазыцыі
абодвух бакоў акрэсьліліся выразна, ніхто зь іх ужо ня бачыў шляхоў да паразуменьня.
Мяркуючы па ўсім, ужо тады кіраўніцтва СС вырашыла прыбраць Кубэ зь яго пасады ў Менску.
У студзені 1943 г. дзеля гэтага распачалася кампанія, скіраваная на вылучэньне
Генэральнай акругі Беларусь з складу Остлянду і падпарадкаваньня яе вайсковым уладам –
гэтыя захады павінны былі прывесьці да ліквідацыі цывільнай адміністрацыі на падлеглым Кубэ
абшары. Такія праекты снаваліся ў штабе Клюге ў Смаленску, іх пускалі на абмеркаваньне ў
вайсковых колах у Менску, а пазьней – і Рыгі. Праект ліквідацыі цывільнага кіраўніцтва на
Беларусі падтрымліваў і штаб Герынга, і яго прадстаўнікі ў ОМі (Кёрнэр, Томас, Рыне,
Шлотэрэр), якія пасьля страты Кубані і значнай часткі Ўкраіны разьлічвалі на ўзмацненьне
эксплуатацыі Беларусі. Ня выключана, што ролю натхняльніка пры гэтым мог адыграць
Астроўскі – ён знаходзіўся ў той час у Смаленску і аказваў дапамогу штабу Клюге і кіраўніцтву
Айнзацгрупы «Б» у змаганьні з партызанскім рухам на Смаленшчыне. Кубэ і Ермачэнка былі
для яго самай галоўнай перашкодай для вяртаньня ў Менск. Але асноўнымі ініцыятарамі гэтага
праекту былі ўсё ж паліцыйныя ўлады.
У гэтай сытуацыі Кубэ выступіў у абарону Генэральнай акругі, якой пагражала ліквідацыя.
3.2.1943 г. ён выслаў Розэнбэргу доўгі ліст, у якім прывёў грунтоўныя аргумэнты супраць
скасаваньня цывільнай адміністрацыі на Беларусі. Ён падкрэсьліваў, што партызанскі рух у зоне
цывільнага рэжыму значна слабейшы, чым ува Ўсходняй Беларусі, якая знаходзілася пад
кіраўніцтвам Вэрмахту, што насельніцтва падначаленага яму абшару спраўна выконвае
харчовыя паставы, прычым нават і ў тых раёнах, куды наведваюцца партызаны. Сярод іншых
доказаў галоўны націск Кубэ рабіў на палітычныя меркаваньні. Ён пісаў пра страту нямецкага
прэстыжу ў выпадку ліквідацыі цывільнай адміністрацыі на Беларусі, пра парушэньне
цэласнасьці тэрыторыі цывільнай адміністрацыі на ўсходзе, папярэджваў пра небясьпеку
поўнай страты даверу ў тутэйшага насельніцтва (у гэтай частцы Беларусі, на думку Кубэ, 50 %
жыхароў дагэтуль яго яшчэ захоўвала). У рэшце рэшт,
Адольфа Гітлера над адраджэньнем беларускага краю, які перажыў такія цяжкія выпрабаваньні».
102 Лёзэ энэргічна супрацьдзейнічаў выхаду Беларусі з PKO. 16.4.1943 ён выслаў па гэтай справе ліст асабіста
да Розэнбэрга.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 94
службовая працэдура паміж генэральным камісарам і Міністэрствам акупаваных усходніх
земляў. Аднак гэта не азначала наданьне самастойнасьці Генэральнай акрузе Беларусь. У
дэкрэце паведамлялася, што пазьней будзе ўрэгуляваная сытуацыя з паліцыяй. У частцы ОМі
спадзяваліся, што пасьля зьнішчэньня партызанскага руху паліцыйныя ўлады на Беларусі,
падначаленай Кубэ, зноў пяройдуць у распараджэньне HSSPF Остлянду.
Гімлеру і Баху не ўдалася таксама і спроба афіцыйна абвесьціць Остлянд, у тым ліку і
падпарадкаваную Кубэ частку Беларусі, зонай партызанскай вайны (Banden-kampfgebeit ), што
пасьля прызначэньня Баха 21.6.1943 г. шэфам антыпартызанскіх фармаваньняў пры
райхсфюрэру СС забясьпечыла б яму вяршэнства ў дачыненьні да цывільнай адміністрацыі на
Беларусі. У той самы дзень (21.6.1943 г.) Гімлер вярнуў Баху падрыхтаваны праект загаду бяз
подпісу, растлумачыўшы, што ў дадзены момант лічыць яго непатрэбным. Правал праекту
Гімлера абвесьціць Остлянд зонай партызанскай вайны, нягледзячы на яго ранейшую
зацікаўленасьць, дазваляе меркаваць, што ён не атрымаў у гэтай справе падтрымкі Гітлера. У
гэтым раундзе з СС зноў выйграваў Кубэ.
У барацьбе за скасаваньне цывільнай адміністрацыі на Беларусі паліцыйныя ўлады
спрабавалі падважыць палітычную рэпутацыю Кубэ, пусьцілі за ім славу правадніка беларускіх
нацыяналістычных тэндэнцыяў, «супярэчных» інтарэсам Нямеччыны. Готбэрг у адным зь
першых сваіх лістоў, высланых зь Менску да шэфа Галоўнай управы СС Бэргера ў сьнежні 1942
або ў студзені 1943 г., павёў атаку на дзейнасьць БНС і яе кіраўніка Ермачэнкі, які
Готбэрг сьцьвярджаў, што БНС адно толькі нарабіла шкоды і задурманіла насельніцтва.
Асабліва ён абураўся наконт створанай пры БНС самааховы, якая, на яго думку, шчыльнымі
радамі, з зброяй у руках пераходзіць на бок партызан. Готбэрг рабіў высновы:
103 У гэтай атмасфэры быў арыштаваны і закатаваны ксёндз Гадлеўскі. Іваноўскага, у сваю чаргу, абвінавачвалі
ў падтрымцы прапольскага элемэнту і намерваліся сьпіхнуць з пасады менскага бурмістра. Аднак пацьверджаньня
яго палітычных сувязяў зь Ермачэнкам не знайшлі. Гэтая акалічнасьць і выратавала Іваноўскага.
104 Шэф СД у Менску Штраўх скардзіўся, што канчатковае вырашэньне справы Ермачэнкі заняло ў яго цэлы
год.
105 Такі варыянт разглядаўся ў сувязі з артыкулам сакратара ЦК КП(б) Беларусі Ц. Гарбунова «Белоруссия
борется», апублікаваным у часопісе «Славяне» (1942. № 1. Чэрвень). Гарбуноў падкрэсьліваў адзінства славянскіх
народаў у барацьбе зь нямецкім імпэрыялізмам. Гэта стала прычынаю т. зв. Aktion Gorbunow, якую правяло СД у
Менску.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 95
кіраўніцтве БНС «выкрылі» левае крыло, якое «ўжо межавала зь лесам» (згадкі наконт
сымпатыі да партызан). Адначасова насуперак сьцьверджаньням Готбэрга пра задурманьваньне
насельніцтва, рапарт СД сьведчыў пра вельмі нязначны ўплыў БНС на грамадзтва. Супраць
Ермачэнкі распачалі кампанію таксама Астроўскі ў Смаленску і Акінчыц у Бэрліне.
Аднак усе загады службы бясьпекі разьбіваліся аб пазыцыю Кубэ: ён бараніў Ермачэнку, а
заадно сябе і сваю палітыку. У гэтай сытуацыі справай Ермачэнка занялася Галоўная ўправа
бясьпекі Райху (RSHA ), абвінаваціўшы яго ў найцяжэйшым злачынстве – дзяржаўнай здрадзе.
У Менск быў высланы супрацоўнік RSHA , які хаця і знайшоў парушэньні статуту ў дзейнасьці
БНС, аднак ня змог абвінаваціць у іх Ермачэнку, бо кожнае перавышэньне правоў БНС было
дазволена рашэньнем Кубэ і вышэйшых цывільных уладаў Нямеччыны. Нарэшце, сьледзтва
было скіравана на гаспадарчую дзейнасьць БНС, дзе былі знойдзены злоўжываньні. Такім
чынам, дзякуючы пазыцыі Кубэ і ОМі Ермачэнку ўдалося ўнікнуць сьмерці, аднак 27.4.1943 г.
ён быў вымушаны пакінуць Менск і вярнуцца ў Прагу, дзе яму было забаронена займацца
палітычнай дзейнасьцю. Па даручэньні Розэнбэрга 16.7.1943 г. Кубэ выслаў Ермачэнку ліст з
падзякаю за яго заслугі ў працы на Беларусі. Такім шляхам Розэнбэрг і Кубэ паказалі, што ўся
яго справа была сфабрыкавана паліцыйнымі ўладамі ў кантэксьце палітычнага канфлікту з
цывільнай адміністрацыяй на Беларусі.
У сакавіку 1943 г. Ермачэнка склікаў апошні зьезд акруговых кіраўнікоў і вайсковых
рэфэрэнтаў БНС разам зь сябрамі яе Галоўнай рады і паведаміў ім, што, згодна з рашэньнем
уладаў, дзейнасьць гэтай арганізацыі цяпер будзе абмяжоўвацца толькі аховай здароўя і
аказаньнем матэрыяльнай дапамогі насельніцтву. Гэта азначала, што ўсе не прадугледжаныя ў
статуце галіны дзейнасьці БНС, яе аддзелаў, Галоўнай Рады і г. д. будуць зьліквідаваны. Спыніў
сваё існаваньне інстытут мужоў даверу БНС пры генэральным і акруговых камісарыятах. У
красавіку 1943 г., на падставе загаду камандзіра паліцыі парадку палкоўніка Клюпша была
распушчана Беларуская самаахова (БСА). Яе салдаты перайшлі ў распараджэньне мясцовай
паліцыі парадку, адзінага пакуль што «беларускага» паліцыйнага батальёну № 49 у Менску,
атрадаў чыгуначнай аховы, а часткова былі вывезены на працу ў Нямеччыну. Як піша Кушаль, у
некаторых раёнах ліквідацыя БСА праходзіла вельмі жорстка.
Вынік другога раўнду ў канфлікце Кубэ з СС быў ужо не такі адназначны, як першы.
Ратуючы Ермачэнку, Кубэ абараніў сваю ўласную пазыцыю, аднак заплаціў за гэта занадта
высокую цану – разбурэньне ўсяго палітычнага мэханізму (БНС і БСА), які ён будаваў ад
пачатку верасьня 1941 г. Нягледзячы на нігілізм Гімлера і недавер Розэнбэрга, Кубэ разьлічваў
на пасьпяховасьць сваіх ініцыятываў, якія павінны былі абудзіць беларусаў і заахвоціць іх да
працы на баку Нямеччыны. Кіраўніцтва СС разбурыла гэтыя пляны, спадзеючыся толькі на
грубую сілу.
106 Меркаваньне аб прыналежнасьці беларусаў да нардычнай расы выказвалася на старонках органа PKO
«Остлянд». Публіцыст В. Эссэн сьцьвярджаў, што беларусы, дарма што гавораць на славянскай мове, у мінулым
паглынулі шматлікія балтыйскія плямёны і нават – нямецкія элемэнты.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 96
агаворкамі OМi , у першай палове 1943 г. Кубэ ажыцьцявіў шэраг праектаў, разьлічаных
па-ранейшаму на абуджэньне прыхільнасьці ў мясцовага насельніцтва. У сакавіку 1943 г. ён
выдаў распараджэньне аб землеўпарадкаваньні і ліквідацыі цераспалосіцы, каб стварыць
эканамічна рацыянальныя сялянскія гаспадаркі і такім чынам замацаваць вынікі леташняй
аграрнай рэформы. Пачалося ажыцьцяўленьне гэтага праекту. Адначасова Кубэ распрацаваў і
прапанаваў Розэнбэргу праект прыватызацыі зямлі ўва ўсходніх акругах генэральнага
камісарыяту, мяркуючы ў будучыні стварыць на гэтых землях абаронныя вёскі. І пакуль
Розэнбэрг вагаўся, Кубэ дамагаўся адпаведнага распараджэньня, прасіў асабістай сустрэчы ў
Бэрліне, націскаючы на тое, што бяз хуткага дадатнага вырашэньня гэтай праблемы ня можа
быць і мовы аб далейшай палітычнай і гаспадарчай дзейнасьці. Можна таму лічыць, што
ініцыятарам выдадзенага Розэнбэргам 3.6.1943 г. дэкрэту аб прыватызацыі зямлі на ўсходзе ў
вялікай ступені быў Кубэ, бо ні Кох на Украіне, ні адміністрацыя ў Прыбалтыцы ня выявілі
зацікаўленасьці ў гэтай справе.
Пасьпяхова закончыліся і стараньні Кубэ па адкрыцьці ў Менску Мэдыцынскага інстытуту
– першай вышэйшай навучальнай установы падчас нямецкай акупацыі на Беларусі. Пасьля
доўгіх разваг Розэнбэрг пагадзіўся 23 сакавіка на адкрыцьцё менскага інстытуту і растлумачыў,
што робіць гэта дзеля падтрыманьня належнага ўзроўню аховы здароўя на Беларусі. Розэнбэрг
зазначыў, што колькасьць студэнтаў павінна будзе адпавядаць патрэбам цэлай Генэральнай
акругі, г. зн. таксама і ўсходняй часткі Беларусі, якая знаходзілася пад вайсковай
адміністрацыяй. Такім чынам, інстытут павінен быў стаць даволі вялікай установай. Яго
рэктарам спачатку быў прызначаны дэкан мэдыцынскага факультэту ўнівэрсытэту ў Фрайбургу
прафэсар Э. Т. Наук, але неўзабаве яго замяніў беларус, прафэсар Мікалай Сьцяпанаў. Інстытут
распачаў сваю працу 13.5.1943 г., але ня ў Менску, а ў Магілёве, пасьля адпаведнай
дамоўленасьці Кубэ з вайсковымі ўладамі.107 Адкрыцьцё інстытуту мела вялікае значэньне.
Па-першае, гэта сьведчыла пра новае стаўленьне ОМі да справы вышэйшай адукацыі на
Беларусі, а па-другое, гэта быў добры прэцэдэнт для стварэньня наступных вышэйшых
навучальных устаноў.108
Варта спыніць увагу на ўзьнікненьні Саюзу беларускай моладзі (СБМ). У першай фазе
акупацыі Розэнбэрг не прадугледжваў стварэньня моладзевых арганізацыяў на акупаваных
усходніх тэрыторыях. Толькі 3.6.1942 г. ён выдаў дэкрэт аб стварэньні спэцыяльнага
моладзевага аддзелу ў ОМі . Дэкрэт дазваляў ствараць такія аддзелы і ў генэральных
камісарыятах прыбалтыйскіх краін для нагляду дзейнасьці эстонскай, латыскай і літоўскай
арганізацыі Беларусі і Ўкраіне.
Мясцовыя нямецкія акупацыйныя ўлады па-рознаму ўспрынялі ідэю стварэньня краёвых
моладзевых арганізацыяў: яе падтрымалі генэральныя камісары ў Эстоніі і Латвіі, і ў выніку там
былі арганізаваны адпаведныя моладзевыя саюзы. Затое не пагадзіўся на гэта генэральны
камісар у Коўне фон Рэнтэльн, так што стварыць літоўскую арганізацыю не ўдалося. Не
цікавіўся гэтым і Кох на Ўкраіне. Затое Кубэ быў вялікім прыхільнікам стварэньня беларускай
моладзевай арганізацыі – ён бачыў у гэтым важны сродак ажыцьцяўленьня ўласнай палітычнай
канцэпцыі. Таму ён паблажліва ставіўся да моладзевай арганізацыі, якая неафіцыйна была
створана ў Глыбоцкай акрузе восеньню 1941 г., і не перашкаджаў працы, якую праводзіла ў
гэтай галіне БНС. Аднак для стварэньня агульнакраёвай афіцыйнай арганізацыі патрэбна была
згода Розэпбэрга і колькімесячныя захады Кубэ для яе атрыманьня.
Таму толькі з прыходам 1943 г. пачалася падрыхтоўка для стварэньня СБМ. У Бэрліне
гэтым заняўся моладзевы аддзел ОМі . Пры ўдзеле Акінчыца была наладжана падрыхтоўка
акруговых кіраўнікоў СБМ (часткова іх набралі сярод ваеннапалонных беларусаў-афіцэраў
Чырвонай Арміі), напісаны праект статуту і праграмныя тэзы, а таксама прапагандысцкія
матэрыялы. Адначасова быў створаны моладзевы аддзел пры генэральным камісарыяце ў
107 У канцы 1943 г. інстытут эвакуяваўся ў Новую Вялейку. 10.6.1944 г. адбыўся першы і апошні выпуск яго
навучэнцаў, 32 чалавекі. У 1944/45 г. ён працягваў сваю працу ў Нямеччыне.
108 Варта прыгадаць тыя намаганьні, што прыклаў В. Іваноўскі для адкрыцьця тэхналягічнага інстытуту і
ўнівэрсытэту ў Менску.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 97
Менску. У ім працавалі моладзевы кіраўнік Вільгельм Шульц і кіраўнічка Грызэман. Пад
беспасярэднім наглядам Кубэ яны заняліся арганізацыйнай падрыхтоўкай. Былі адчынены два
першыя навучальныя цэнтры СБМ у Альбярціне (для хлопцаў) і ў Драздох, што пад Менскам
(для дзяўчат). Тут праходзілі падрыхтоўку мясцовыя дзеячы гэтай арганізацыі.
22.6.1943 г. падчас урачыстасьці ў Менскім гарадзкім тэатры Кубэ абвясьціў аб стварэньні
СБМ. Яго структура была зроблена на ўзор гітлерюгенду (HJ ) і грунтавалася на прынцыпе
фюрэрства. Так, галоўным органам СБМ быў кіраўнічы штаб, яго шэфам прызначаны Міхась
Ганько, беспасярэдне падначалены Кубэ. Працаю сярод дзяўчат на цэнтральным узроўні
кіравала доктар Надзея Абрамава. Кіраўнічаму штабу СБМ падпарадкоўваліся акруговыя
кіраўнікі, а ім, у сваю чаргу, – павятовыя, яны кіравалі атрадамі (для хлопцаў) і гурткамі (для
дзяўчат) у валасьцях, вёсках, школах і г. д. Да СБМ магла належаць беларуская моладзь ад 10 да
20 гадоў.
У ліпелі 1943 г. СБМ атрымаў свой друкаваны орган – штомесячнік «Жыве Беларусь».
Выходзіла і навучальна-інструкцыйная літаратура – «Вучэбны лісток» і «Дзёньнікі загадаў».
Улетку 1943 г. працягвалася падрыхтоўка інструктарскіх кадраў, у прыватнасьці, маладых
настаўнікаў, якія павінны былі займацца арганізацыяй школьных гурткоў СБМ ад пачатку
1943/44 навучальнага году. Важную навучальна-прапагандысцкую ролю адыгрывалі экскурсіі
актывістаў СБМ у Нямеччыну – тут беларуская моладзь знаёмілася з мэтадамі арганізацыйнай
працы гітлерюгенду, выступала з канцэртамі беларускіх песень. Яе прымалі ў ОМі і г. д. У
рамках кантактаў зь нямецкай моладзьдзю варта адзначыць зваротны візыт шчэцінскага
«Карл-Лёвэ-Хора» на Беларусь. З дапамогай кіраўніцтва гітлерюгенду «на многа мільёнаў
райхсмарак» у Нямеччыне была закуплена форма для сяброў СБМ, якую яны маглі набыць за
даволі невялікую плату.
Паводле статуту СБМ, мэта гэтай арганізацыі – узгадаваць
110 Цікава, што гэтае распараджэньне Розэнбэрга ад 24.4.1942 г. фон Готбэрг успрыняў як праўную падставу для
стварэньня ў сьнежні 1943 г. Беларускай цэнтральнай рады, хоць паўнамоцтваў на ўтварэньне такога органа яно не
давала (гл. наступны разьдзел).
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 99
засьцярог яго ад паўтарэньня лёсу ранейшага кіраўніцтва БНС.
У тагачасных абставінах гэта была адзіная магчымасьць абмінуць генэральную лінію
бэрлінскай палітыкі, што адлюстроўваў і асабовы склад Камітэту даверу. Усяго ў ім налічвалася
16 чалавек. Дзевяць зь іх былі прадстаўнікамі мясцовай беларускай адміністрацыі, якіх
акруговыя камісары спэцыяльна вылучылі для працы ў Камітэце – дагэтуль яны не адыгрывалі
важнай ролі ў палітычным жыцьці.111 Апрача таго, Кубэ запрасіў туды яшчэ шэсьць дзеячоў
цэнтральнага ўзроўню: менскага бурмістра Вацлава Іваноўскага (старшыня Камітэту даверу),
новапрызначанага кіраўніка БНС і адначасова прадстаўніка Баранавіцкай акругі Юр’я
Сабалеўскага (намесьнік старшыні), кіраўніка Цэнтральнага бюро прафсаюзаў Канстанціна
Рабушку, кіраўнікоў СБМ Міхася Ганька і Надзею Абрамаву, а таксама Аўгена Калубовіча.
16-ты чалец Камітэту ніколі публічна не называўся. Паводле Івана Новікава, гэта быў сам Кубэ –
фактычны кіраўнік Камітэту. Такая вэрсія вельмі верагодная, асабліва калі ўлічыць характар
Рады даверу і тыя намаганьні, што прыкладаў Кубэ, каб падстрахаваць дзейнасьць Камітэту.
Камітэт складаўся з новых людзей, якія не ўваходзілі раней у каманду Ермачэнкі. Напэўна,
гэта была яшчэ адна перасьцярога перад нападкамі СС. Затое цяжка зразумець, зь якіх
меркаваньняў зыходзіў Кубэ, запрасіўшы Вацлава Іванаўскага на пасаду фармальнага старшыні
Камітэту. Ён быў арганізатарам і кіраўніком беларускага незалежніцкага кансьпірацыйнага руху
і спрабаваў наладзіць супрацоўніцтва з польскім падпольлем. Беларускія дзеячы зь ліку
прыхільнікаў Астроўскага (сярод іншых – Іван Касяк) рабілі на яго даносы, так што Іваноўскага
трымала на прыцэле СД. Аднак Кубэ не пераацэньваў папярэджаньняў службы бясьпекі, хоць
поўнага даверу да Іваноўскага ён таксама ня меў. Напэўна, дзеля страхоўкі гаўляйтар даручыў
яму гэтую пасаду часова – усяго на адзін год.
У сваім выступленьні з нагоды стварэньня Камітэту даверу Кубэ паўтарыў сваю тэзу:
Ён заклікаў сяброў Камітэту так наладзіць працу зь беларускай нацыяй, каб яна
Уласнасьць на зямлю – гэта толькі шматок паперы датуль, пакуль гэтую зямлю
нельга будзе абараніць ад бандытаў.
Камітэт даверу павінен быў распрацаваць свае прапановы па трох назначаных праблемах,
каб абмеркаваць іх на сумесным пасяджэньні зь нямецкімі ўладамі. Паўстае пытаньне: якіх
прапановаў мог чакаць Кубэ ад Камітэту? Усе гэтыя справы ён ня толькі выдатна ведаў, але быў
нават ініцыятарам некаторых зь іх, прычым досьвед з самааховай найвыразьней сьведчыў аб
залішняй ініцыятыве нямецкай цывільнай адміністрацыі і беларускіх дзеячоў што да барацьбы з
партызанамі. Камітэт ня мог тут нічога новага ані прапанаваць, ані зрабіць, бо, у адрозьненьне
ад БНС, ён ня меў нават свайго выканаўчага апарату. Кубэ выдатна аб гэтым ведаў і на самай
справе не разьлічваў на эфэктыўнасьць працы новастворанага органа.
Роля Камітэту даверу, відаць, была не такая, якую Кубэ апісваў Розэнбэргу, каб дабіцца
згоды на яго стварэньне. Гаўляйтэр трактаваў яго як сымбалічнае, пакуль што, беларускае
нацыянальнае прадстаўніцтва, якое ў спрыяльных умовах Бэрлін мог бы зацьвердзіць афіцыйна,
111 Гэта былі: Канстанцін Гуло (Менская акруга), Сымон Цытовіч (Слонімская), Уладзімер Казёл (Глыбоцкая),
Віктар Трахімовіч (Барысаўская), Цімафей Гаргесгаймер (Ганцавіцкая), Мадэст Яцкевіч (Лідзкая), Язэп Душэўскі
(Слуцкая), Булак (Наваградзкая), Ян Галяк (Вялейская).
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 100
ператварыўшы яго ў орган цэнтральнага самакіраваньня. Такім чынам, нягледзячы на правал зь
Ермачэнкам, Кубэ не адмовіўся ад сваіх ранейшых намераў, хоць у цяперашняй сытуацыі ня мог
іх ажыцьцявіць «з прычын палітычных і асабістых», аб чым і прызнаваўся Лёзэ. Усе сапраўдныя
задачы новага органа былі наперадзе – трэба было пакуль што гуртаваць вакол яго
нацыянальныя сілы і чакаць моманту зьмены ў палітычнай каньюнктуры.
Падобную ролю, толькі ў галіне вышэйшай адукацыі і арганізацыі будучых навуковых
дасьледаваньняў, павінна было адыграць створанае 27.6.1943 г. у Менску Беларускае навуковае
таварыства (БНТ). У параўнаньні зь мінулагодняй няўдачай яго арганізатары цяпер мелі на
руках больш важкія фармальныя падставы: Розэнбэрг выдаў дазвол на адкрыцьцё
Мэдыцынскага інстытуту. Таму, апрача мясцовых уладаў, у стварэньні БНТ прынялі ўдзел
доктар Штэгман (дарадца Лёзэ па навукова-дасьледчых праблемах) і Нойгэбаўэр (кіраўнік
аддзелу культуры RKO ). Як сказана было ў заснавальніцкім акце, мэтаю БНТ ёсьць дапамога ў
арганізацыі навуковай працы, усе яго намаганьні павінны скіроўвацца на разьвіцьцё і
падтрымку беларускай навукі і культуры. Меркавалася стварыць асобныя сэкцыі таварыства ў
галінах беларусазнаўства, прыроды, матэматыкі, тэхнікі, літаратуры і мастацтва. БНТ павінна
было праводзіць тэарэтычныя, чыста навуковыя дасьледаваньні, вырашаць праблемы
пэрспэктыўнай адбудовы Беларусі і, урэшце, выконваць беспасярэднія ваенныя заданьні.
У прэзыдыюм Беларускага навуковага таварыства ўвалілі прафэсары: Шыперка, Шкуцька,
Трысмакаў, Кавалёў і Бухвалаў, старшынём быў абраны Іваноўскі, а яго намесьнікамі– Лыноўскі
і Масевіч. Ганаровым старшынём стаў Кубэ. Штэгман з RKO абяцаў аказаць падтрымку
дзейнасьці таварыства, у прыватнасьці, дапамагчы яму з здабыцьцём належнай літаратуры і
сувязяў зь нямецкімі навукоўцамі. Меркавалася наладзіць цеснае супрацоўніцтва БНТ з
Цэнтрам вывучэньня Усходу (Zentrale fur Ostforschung ).
Кубэ добра разумеў, што на фоне зьверстваў СС і паліцыі ў часе карных апэрацыяў
блякнуць, не закранаючы грамадзкай сьвядомасьці, усе яго дадатныя распачынаньні. З гэтай
прычыны, а таксама ў інтарэсах гуманнасьці, ён распачаў барацьбу з СС у абарону мірнага
насельніцтва. Паколькі распараджацца паліцыйным апаратам Кубэ ня мог, ён выкрываў
злачынствы карных атрадаў і намагаўся давесьці гэтыя факты да ведама Розэнбэрга і Гітлера,
досыць наіўна разьлічваючы, што такое ўмяшальніцтва дасьць нейкі плён. Акруговым
камісарам ён разаслаў сакрэтны цыркуляр, у якім загадваў дасылаць яму падрабязныя і
непрыхарошаныя зьвесткі пра дзейнасьць паліцыйных атрадаў.
Праз пасярэдніцтва RKO 24.3.1943 г. Кубэ пераслаў Розэнбэргу рапарт камісара Менскай
акругі доктара Людвіка Эрэнляйтнэра, які пэўны час заступаў свайго калегу ў Слонімскай
акрузе, і прывёў дакладныя вынікі карнай акцыі, праведзенай там Готбэргам. Напэўна, гэта былі
апэрацыі «Гамбург» – «Альтона». У рапарце паведамлялася аб забойствах і масавай дэпартацыі
ў Нямеччыну вясковых жыхароў двух раёнаў. Нягледзячы на жорсткасьць, экспэдыцыя не дала
вынікаў: партызанскі рух у гэтай зоне ня толькі ацалеў, але і ўзмацніўся, бо ў лясы паўцякала
запалоханае насельніцтва. Эрэнляйтнэр, такім чынам, пацьвердзіў думку Кубэ: самі па сабе
паліцыйныя захады не маглі дапамагчы ў вырашэньні партызанскай праблемы. Напэўна, гэта
быў першы рапарт такога зьместу. Чыноўнікаў RKO ён увагнаў у немалы клопат – амаль два
месяцы яго разглядалі аж у «чатырох розных інстанцыях» і зьбіраліся нават вярнуць Кубэ,
пакуль пад канец траўня Лёзэ ня вырашыў усё ж пераслаць яго ў Бэрлін.
Рапарт Эрэнляйтнэра быў першым у цэлай сэрыі абвінавачваньняў СС у злачынствах
супраць мірнага насельніцтва. На падставе рапартаў, атрыманых, між іншым, ад супрацоўнікаў
менскага генэральнага камісарыяту, Кубэ даводзіў да ведама вышэйшых уладаў канкрэтныя
факты зьверскага абыходжаньня карнікаў з цывільнымі жыхарамі. Так, паводле інфармацыі,
атрыманай ад кіраўніка Менскай акругі БНС Юліяна Саковіча, ён апісваў, як паліцыйныя
атрады палілі жыўцом загнаных у хаты сялян, паведамляў пра выпадкі, калі ў шпіталь
зьвярталіся параненыя, недабітыя ў часе расстрэлаў – яны выкараскваліся з магіл і шукалі
лекарскай дапамогі. Ня раз Кубэ зьвяртаўся да кіраўніцтва пры правядзеньні апэрацыі «Котбус».
5 чэрвеня ён падаваў зьвесткі, што сярод 5000 забітых, якія нібыта супрацоўнічалі з
партызанамі, шмат жанчын і дзяцей. Гаўляйтар папярэджваў, што палітычныя вынікі гэтых
акцыяў катастрафічныя. Маючы перад сабой канчатковыя зьвесткі па гэтай апэрацыі, 29
чэрвеня ён пісаў Розэнбэргу, што ў выніку яе было зьнішчана 13 000 «ворагаў» і пры гэтым
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 101
здабыта толькі 950 вінтовак, – такім чынам, 90 % гэтых ворагаў – проста бяззбройныя людзі.
Яшчэ 3 чэрвеня Кубэ пісаў да Лёзэ:
За сталамі кіраўнікоў службы бясьпекі й СД, а яшчэ болей – афіцэраў войскаў СС,
ахоўнай паліцыі і жандармэрыі, узьнімаліся выкрыкі, гоман, пратэсты абурэньня. Калі
інж. А. Русак скончыў свой рэфэрат і перадаў генэральнаму камісару Кубэ мэмарыял,
выступіў ген. Цэнэр і спрабаваў апраўдаць карныя акцыі супраць вёсак. Аднак мы
былі зьдзіўленыя, калі Кубэ, насуперак ген. Цэнэру, пачаў перад Радаю даверу
апраўдвацца, заявіўшы, што ён у гэтым не вінаваты, што гэта робяць незалежныя ад
яго СД і вайсковыя групы і што сам ён быццам бы скардзіўся на іх у Бэрлін.
Нашыя пабойваньні арышту Рады даверу ня спраўдзіліся. Праф. Іваноўскаму не
прыйшлося чытаць Даклярацыі незалежнасьці, якая ляжала ў нутраной кішэні ягонага
пінжака. Але даўжэйшы час нас не пакідала думка, што немцы яшчэ могуць з намі
расправіцца. Мы не выключалі таксама мажлівасьці, што органы СД і СС не даруюць
таксама і В. Кубэ.114
У жніўні 1943 г., хутчэй за ўсё пад канец месяца, Кубэ выслаў да Лёзэ наступны, на гэты
раз самы падрабязны свой рапарт, дзе прывёў супрацьлеглыя мэтады акупацыі ў Беларусі і
112 ОТ – Ваенна-будаўнічая арганізацыя Тота.
113 Рапарт Кушаля да старшыні Рады даверу ад 6.8.1943 быў зьмешчаны цалкам у зборніку дакумэнтаў
«Преступные цели – преступные средства» (Москва, 1968. С. 142). Тым часам у кнізе В. Раманоўскага
«Саўдзельнікі ў злачынствах», выдадзенай у Менску, была зьмешчана толькі адпаведна падабраная частка гэтага
рапарту (С. 146), каб падмацаваць сьцьверджаньне, што Кушаль «6 жніўня 1943 г. з захапленьнем даносіў кіраўніку
т. зв. “рады даверу” пра крывавыя расправы над мясцовым насельніцтвам у мясьціне, дзе ён нарадзіўся» (С. 153).
Справа ў тым, што Кушаль нарадзіўся ў Пяршаях, а ў суседняй вёсцы Доры загінулі яго браты, спаленыя разам з
царквою, куды іх сагналі карнікі. З дапамогаю гэтай фальшыўкі Раманоўскі імкнуўся падаць свайго палітычнага
праціўніка Кушаля ў найгоршым сьвятле.
114 Калубовіч, напэўна, памыліўся наконт Цэнэра, які ў ліпені 1942 г. быў адкліканы зь Менску і ў сувязі з гэтым
пакінуў Беларусь. Напэўна, меліся на ўвазе або Готбэрг, або Корзэман.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 102
канфлікт цывільных і паліцыйных уладаў, які ўлетку 1943 г. перайшоў у найвастрэйшую сваю
фазу. Адначасова гэта быў апошні погляд Кубэ на дадзеную справу, і таму варта прывесьці
шырэйшыя яго фрагмэнты, якія вымоўна сьведчаць самі за сябе:
115 Кок-сагыз – шматгадовая травяністая расліна роду Дзьмухавец, выкарыстоўвалася для вытворчасці каўчука.
– Polochanin72
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 103
загадам, якія будзе выдаваць толькі міністар усходніх земляў.
Уявіце сабе, што пра такія падзеі даведаліся на варожым баку і гэтым
пакарысталіся. Такая прапаганда, відаць, папросту была б безвыніковая, і толькі таму,
што чытачы і слухачы ня ў стане былі б у яе паверыць.
Аднак Лёзэ ня меў ніякіх ілюзій наконт падпарадкаваньня паліцыйных уладаў кіраўніцтву
цывільнай адміністрацыі і не прапаноўваў ніякага выйсьця. Ён толькі паводле магчымасьці
спрыяў дзеяньням Кубэ і перасылаў у вышэйшыя інстанцыі яго рапарты, дадаючы да іх хіба
толькі эмацыйныя выклічнікі, якія ня раз цытаваліся ў пасьляваеннай літаратуры, напрыклад:
«Што такое Катынь у параўнаньні з гэтым?» або «Гэтая мэтода ня вартая нямецкай справы і
прыносіць нам самыя балючыя страты».
Затое кіраўніцтва СС паводле зразумелых прычын імкнулася перашкодзіць
распаўсюджаньню зьвестак пра злачынствы карных атрадаў і заткнуць Кубэ рот. Пасьля
знаёмства зь першымі рапартамі Кубэ шэф Галоўнай управы СС, ён жа сувязны афіцэр Гімлера
ў ОМi , Бэргер у лісьце да Бройтыгама ад 13 ліпеня выказваў глыбокае шкадаваньне з той
прычыны, што Кубэ высылае няспраўджаныя паведамленьні. Адначасова копіі гэтых рапартаў
Бэргер перасылаў Баху і Бранту ў асабісты штаб Гімлера. Бэргер адзначаў, што дакумэнты гэтыя
117 Кубэ тады сказаў Штраўху: «Такога характару паводзіны ня вартыя немца і Нямеччыны Канта і Гётэ. Калі
нямецкі аўтарытэт будзе падарваны на цэлым сьвеце, дык станецца гэта з нашай віны».
Нарэшце, з самай цяжкай артылерыі выпаліў Штраўх. 25 ліпеня, ужо ў якасьці чальца
штабу Баха, ён паклаў свайму начальніку падрабязны рапарт у справе з Кубэ. У ім гаварылася
пра варожасьць Кубэ да СС, гучалі абвінавачваньні ў поўнай няздольнасьці яго як кіраўніка і
адміністратара, крытыкавалася беларуская палітыка гаўляйтара. Штраўх зьвярнуў асаблівую
ўвагу на паводзіны Кубэ ў габрэйскім пытаньні, ён расцаніў іх як «немажлівыя»: у афіцыйных
выступах Кубэ адназначна падтрымліваў апэрацыі па вынішчэньні габрэяў, аднак рэальныя
ўчынкі супярэчылі гэтым заявам. Штраўх прывёў доказы, на грунце якіх сьцьвярджаў, што Кубэ
У даступных архіўных крыніцах няма адказу на пытаньне: якім чынам былі выкарыстаны
гэтыя матэрыялы? Відаць, Бах, зьбіраючы іх, меркаваў пакласьці гэтыя дакумэнты Гімлеру, каб
пазьней абапірацца на іх у размове з Гітлерам наконт Кубэ. Пра гэта сьведчыць прызнаньне
Бэргера перад Амэрыканскім вайсковым трыбуналам у Нюрнбэргу: гаворачы пра
«напружанасьці» ў стасунках Кубэ з афіцэрамі СС, ён сьцьвярджаў, што
яны зацікавіліся плянамі, якія яўна скіраваныя былі на тое, каб, я б сказаў,
пакончыць з Кубэ, каб ён вымушаны быў пакінуць пасаду генэральнага камісара.
Значыць, калі размова з Гітлерам вялася, ён гэтыя намеры адхіліў, бо Кубэ застаўся на
сваім месцы і выкрываў надалей злачынствы СС. Справу напаткала фіяска. 14 жніўня Брант
пераслаў рапарты Готбэрга і Штраўха Бэргеру і адзначыў, што Гімлер прасіў азнаёміць зь імі
Розэнбэрга. Той у сваю чаргу выслаў у Менск свайго намесьніка Маера, каб перадаць Кубэ
«сур’ёзнае папярэджаньне».
На некалькі тыдняў запанавала ціша. У ноч з 21 на 22 верасьня яе перарваў выбух міны,
падкладзенай пад матрац Кубэ. Нямецкае інфармацыйнае бюро (Deutsches Nachrichtenburo )
паведаміла зь Менску, што Кубэ загінуў у часе замаху, арганізаванага бальшавіцкімі агентамі, і
гэта было пацьверджана з савецкага боку. Для расьсьледаваньня ўсіх акалічнасьцяў замаху была
створана Вялікая спэцыяльная камісія (Grosse Sonderkommission ), якая складалася з афіцэраў
СС: старшыні – Бондарфа, а таксама Брэера і Ганса. Камісія высьветліла, што міну прынесла і
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 105
ўсталявала ў спальні Кубэ яго прыбіральшчыца, Алена Мазанік, якая атрымала яе ад Марыі
Восіпавай, партызанскай сувязной. Быў раскрыты ўдзел у замаху іншых чальцоў падпольля,
высьветлена, што абедзьве названыя жанчыны ўцяклі да партызанаў і самалётам перапраўлены
ў Маскву. Гэтыя зьвесткі пацьвердзіліся пазьней у маскоўскім часопісе «Работннца» за люты
1947 г. – г. зн. тады, калі ў СССР была яшчэ невядомая справаздача Бондарфа.
Супадзеньне ў паказаньнях Мазанік і Восіпавай з вынікамі расьсьледаваньняў Бондарфа
адназначна сьведчыць пра ўдзел гэтых жанчын у замаху на Кубэ, аднак гэта не вырашае
пытаньня, хто быў яго ініцыятарам і арганізатарам. Сьмерць Кубэ, безумоўна, была выгоднай
савецкім уладам, якім яго палітычныя паводзіны перашкаджалі куды больш за злачынствы
эсэсаўцаў; тыя толькі ўзбуджалі ў грамадзтве нянавісьць да немцаў, і партызаны гэтым лёгка
карысталіся. Аднак сьмерць Кубэ, па згаданых ужо матывах, была выгаднай і кіраўніцтву СС,
якое ўжо перабрала ўсе іншыя магчымасьці пазбыцца гаўляйтара ў Менску. Такім чынам, нельга
адкінуць вэрсіі, што замах на Кубэ падрыхтавала СС. На карысьць такой гіпотэзы сьведчаць
наступныя акалічнасьці, што вынікаюць з аналізу справаздачы камісіі Бондарфа:
1. Камісія складалася выключна з афіцэраў СС і працавала пад беспасярэднім наглядам
шэфа СД у Менску, які падпарадкоўваўся Готбэргу, Баду і Гімлеру. Гэта дазваляла праціўнікам
Кубэ цалкам падпарадкаваць яе вынікі свайму ўплыву.
2. Сьледзтва праводзілася ўсяго некалькі дзён – ужо 29.9.1943 г. шэф менскага СД
распусьціў камісію. Толькі пасьля таго «высьветлілася», што Мазанік, дапушчаная да працы ў
доме Кубэ, была да вайны супрацоўніцай НКВД, а ў цяперашні момант – дзяячкай савецкага
падпольля. Адначасова ў надзвычайна кароткі тэрмін былі выкрытыя ўсе падпольшчыкі, што
ўдзельнічалі ў замаху на Кубэ, і ніводзін зь іх ня выкарыстаў магчымасьці ўцячы адразу ж
пасьля гібелі гаўляйтара. Гэта сьведчыла альбо пра надзвычайныя здольнасьці СС, альбо пра
фабрыкацыю ўсёй справы, тым больш, што ўсіх сведкаў зьнішчылі, так што сьляды былі
замеценыя цалкам.
3. За такі кароткі час – г. зн. да 29 верасьня! – камісія высьветліла, што Мазанік і Восіпаву
з партызанскага лётнішча пераправілі ў Маскву. Гэта надзвычай важная акалічнасьць у
справаздачы, яна сьведчыць пра тое, што СД мела сваіх інфарматараў у атрадзе, куды ўцяклі
абедзьве жанчыны. Значэньне гэтага факту пацьвярджаецца яшчэ і тым, што ў савецкім
варыянце публікацыі справаздачы камісіі Бондарфа гэты пункт быў апушчаны.
У Савецкім Саюзе першае паведамленьне пра сьмерць Кубэ апублікавала маскоўская
«Правда» 24 верасьня, у ім адзначалася, што гаўляйтар загінуў ад «меткой партизанской пули».
Гэтая памылка паўстала, хутчэй за ўсё, у выніку ўласнай інтэрпрэтацыі паведамленьня
нямецкага радыё. Варта зьвярнуць на яе больш пільную ўвагу, бо гэта значыла, што
камандаваньне партызанскага атраду, у які ўцяклі Мазанік і Восіпава, ня выслала ў Маскву
паведамленьня. Можна, такім чынам, меркаваць, што атраднае камандаваньне, якое, паводле
цяперашняй вэрсіі, здаўна і загадзя рыхтавалася да замаху, даведалася пра яго толькі з вуснаў
незнаёмых беглых жанчын і паставілася да справы асьцярожна, дапускаючы, што гэта, магчыма,
правакацыя. Пра гэта сьведчыў пазьнейшы лёс Мазанік і Восіпавай: пасьля публікацыі ў 1947 г.
артыкула ў «Работнице» некалькі гадоў вакол іх панавала суцэльнае маўчаньне. Між іншым, ня
згадваў пра іх і Л. Цанава, аўтар вялікай працы аб партызанскай вайне на Беларусі, дзе
знайшлося месца для значна менш цікавых фактаў. Адзначым, што аўтар кнігі на пачатку
пяцідзясятых гадоў быў міністрам дзяржаўнай бясьпекі БССР. Можна, такім чынам, дапусьціць,
што вэрсія аб правакацыі СС сур’ёзна бралася пад увагу.
Кубэ таксама асьцерагаўся замаху. У апошнія месяцы свайго жыцьця ён меркаваў замяніць
паліцыйную ахову вакол свайго дому «прыватнай» вартай, якая павінна была складацца з
давераных чальцоў СА119 або маладых фольксдойчаў. Але Гімлер «ні ў якім разе» не пагаджаўся
на такія праекты. Значыць, ён поўнасьцю трымаў Кубэ ў руках. Сьмерць Кубэ і па сёньняшні
дзень не перастае быць таямніцай, нягледзячы на шматлікія згадкі ў літаратуры на гэтую тэму.
У дзень пахаваньня Кубэ ў Бэрліне Гітлер загадаў ад свайго імя ўскласьці вянок на яго
119 СА – штурмавыя атрады (Sturmabteilung). Ваенізаваныя фармаванні НСДАП. У 1934 годзе страцілі значэнне,
і галоўнай баявой арганізацыяй стала СС. Атрады СА, моцна скарочаныя колькасна, праіснавалі да 1945 года.
Вярхоўным кіраўніком СА з 1930 года і да канца Трэцяга райху быў Гітлер. – Polochanin72
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 106
магіле. Затое Гімлер сказаў, што толькі сьмерць выратавала Кубэ ад канцлягеру. Разьбежнасьць
у ацэнках гэтага чалавека была вельмі шырокая, і ня толькі ў вачох найбуйнейшых асобаў
гітлераўскай Нямеччыны, але і пасьляваенных дасьледчыкаў.
І сапраўды, цяжка адназначна ацаніць дзейнасьць Кубэ. Ён быў найвышэйшым
прадстаўніком гітлераўскага акупацыйнага рэжыму на Беларусі, бясспрэчна, злачыннага па
сваім характары. З фармальнага гледзішча, згодна з дэкрэтам Гітлера ад 17.7.1941 г., яму
«асабіста і беспасярэдне» быў падначалены камандзір СС і паліцыі ў Менску, таму адказнасьць
за масавыя забойствы, што праводзіліся гімлераўскімі органамі, ляжала таксама і на Кубэ.
Аднак у гэтым самым дэкрэце адзначалася, што толькі сам райхсфюрэр СС мае права выдаваць
распараджэньні камандзірам СС і паліцыі. Такім чынам, уплыў цывільнай адміністрацыі на іх
дзейнасьць выключаўся. Да самай сьмерці Кубэ гэтая інструкцыя не зьмянілася, на яе падставе
палі дынныя ўлады ўхіляліся ад усялякага ўмяшальніцтва з боку кіраўніцтва цывільнай
адміністрацыі. Паводзіны Вэрмахту таксама не залежалі ад гэтай адміністрацыі.
Можна, такім чынам, меркаваць, што пры тых абставінах Кубэ ня нёс беспасярэдняй
службовай адказнасьці за злачынствы генацыду. У той сытуацыі ён мог гэтак жа, як і іншыя
камісары на акупаваных савецкіх тэрыторыях, проста захоўваць глыбокую дыстанцыю да
злачынстваў гімлераўскага апарату. Пазьней, на Нюрнбэрскім працэсе, такая пазыцыя не
расцэньвалася як важкі довад віны, пра што сьведчаць памяркоўныя выракі Амэрыканскага
вайсковага трыбунату. Аднак гэтыя падзеі Кубэ ўспрымаў неабыякава, магчыма, пад уплывам
пачуцьця маральнай адказнасьці, што, дарэчы, адлюстравана ў яго апошняй, жнівеньскай,
справаздачы. З гэтых самых меркаваньняў ён не хацеў пакінуць сваёй пасады – у той
драматычнай асабістай сытуацыі адыход мог бы стаць для яго сапраўдным выйсьцем, але гэта
азначала б капітуляцыю перад злачынствамі СС.
Таму можна было б палічыць за непаразуменьне меркаваньне Даліна, паводле якога Кубэ і
СС падзялялі тыя ж самыя мэты і рэаліі, калі б не тэндэнцыйнасьць гэтага аўтара. Гэта
датычыць нават габрэйскага пытаньня. Райтлінджэр, дасьледчык генацыду габрэяў у Эўропе,
адзначаў, што дзеяньні Кубэ ў гэтым напрамку былі неэфэктыўныя, аднак тут жа заўважыў, што
…сярод цывільных або вайсковых буйных чыноўнікаў у Расеі Кубэ быў адзіны,
хто пэўны час тармазіў дзейнасьць расісцкіх забойцаў. Патэтычны і неэфэктыўны,
азызлы і экзальтаваны, гэты паджылы чалавек шмат месяцаў займаўся тым, на што не
асьмеліўся ніводзін сябра праслаўленай антыгітлераўскай апазыцыі.
Заўважым, між іншым, што Клаўса фон Штаўфэнбэрга і яго таварышаў гісторыкі НДР 120
прызнавалі за антыфашыстаў. Кубэ ацаніў і падтрымаў беларускае пытаньне, у пэрспэктыве ён
бачыў стварэньне асобнай беларускай дзяржавы пад кіраўніцтвам Райху. Гэтая канцэпцыя і
спробы па яе ажыцьцяўленьні выклікалі суворы асуд савецкіх уладаў, і – як вынік – у працах
гісторыкаў і публіцыстаў БССР ацэнка Кубэ была адназначна адмоўная. Затое ў колах
беларускай эміграцыі ўвогуле ўстрымліваліся ад якіх-небудзь ацэнак, галоўным чынам дзеля
таго, каб найбольш выгадна ахарактарызаваць дзейнасьць Астроўскага, якая распачалася толькі
пасьля сьмерці Кубэ.
Таму варта прывесьці пасьмяротную ацэнку Кубэ, зьмешчаную ў жалобным
паведамленьні Камітэту даверу. Яно падпісана старшынёй Камітэту Іваноўскім і яго
намесьнікам Сабалеўскім і адлюстроўвае палітычную пазыцыю большай часткі беларускіх
нацыянальных дзеячоў таго пэрыяду. Варта, дарэчы, заўважыць, што аўтары паведамленьня
паўстрымаліся ад таго, каб сьпісаць замах на «маскоўскіх агентаў». Падаём поўны яго тэкст:
121 В. Быкаў, які паходзіў зь Віцебшчыны, сьведчыў, што ў часе вайны ягоныя родныя «ад’еліся»: «І хлеба было,
і да хлеба. Калгасы распусьцілі, абраблялі свае надзелы. Было і немцам, і партызанам, і сабе заставалася». – А. С.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 108
прычына вялікага наплыву людзей у партызанскія атрады ў 1943 г.
У адрозьненьне ад зоны цывільнага рэжыму, нямецкія вайсковыя ўлады ўва Ўсходняй
Беларусі не праводзілі актыўнай нацыянальнай палітыкі і не імкнуліся выкарыстаць яе, каб
дабіцца прыхільнага стаўленьня тутэйшых жыхароў. Калі не лічыць створаных у некаторых
месцах гурткоў самапомачы, што займаліся выключна дабрачыннасьцю, у гэтай частцы краю не
паўстала ніякіх беларускіх арганізацыяў накшталт БНС (да рэформы) альбо Камітэту даверу, і
толькі ў верасьні 1943 г. вайсковыя ўлады пагадзіліся на дзейнасьць СБМ. На беларускай мове
тут ня выйшла аніводнай кніжкі ці брашуры, адозвы і прэсу для мясцовага насельніцтва
выдавалі, як правіла, па-расейску. Затое партызаны выдавалі і распаўсюджвалі шмат газэт на
беларускай мове, іх выхад набываў пэўнае палітычнае значэньне. 122 Акупацыйныя ўлады выдалі
дазвол на арганізацыю мясцовых (на раённым узроўні) культурных таварыстваў і народных
дамоў, пры якіх было створана некалькі аматарскіх тэатраў. Аднак у моўныя праблемы немцы
ня ўмешваліся, таму, напрыклад, у Віцебску і Барысаве гэтыя тэатры давалі спэктаклі на
беларускай мове, а ў Бабруйску і Магілёве – на расейскай. Улады не аказвалі прымусу і ў справе
выбару мовы навучальня, дый, зрэшты, школы на гэтым абшары праіснавалі вельмі нядоўга –
фактычна адзін сэзон 1942/43 г. Такім чынам, моўная сытуацыя складвалася безь якога-небудзь
пэўнага ўзьдзеяньня ўладаў, яна залежала найперш ад жаданьняў і магчымасьцяў
культурна-асьветных дзеячоў. Гэта не спрыяла разьвіцьцю нацыяналістычных беларускіх або
расейскіх тэндэнцыяў. На гэтай глебе бадай не адчувалася напружаньняў.
Матэрыяльныя ўмовы існаваньня жыхароў Генэральнай акругі Беларусь выглядалі іначай.
На вёсцы тут пераважалі асобныя прыватныя гаспадаркі, на пачатку вайны савецкая эвакуацыя
іх амаль не закранула, рэквізыцыі Вэрмахту таксама спустошылі не ў такой ступені, як ува
ўсходняй частцы краю. Абавязковыя паставы на 1942 г. у разьліку на адзін гектар ворыва і пашы
складалі: 100 кг збожжа, 200 кг бульбы і 20 кг мяса жывой вагаю – гэта былі досыць
памяркоўныя патрабаваньні, яны давалі сялянам магчымасьць распараджацца нават большай
часткай прадукцыі, чым пры саветах. У параўнаньні з высокімі коштамі машын і зямельных
прылад, вотруб’я і г. д. закупачныя цэны былі нізкія, хоць пакідалі ў сялян адчуваньне
эксплуатацыі, аднак пры гэтым вонкава захоўваліся прыкметы рынкавых мэханізмаў, а не
татальнага рабаваньня, што панавала на ўсходзе. 123 Землі зьнішчаных партызанамі памешчыцкіх
маёнткаў ахвотна разьбіраліся ў арэнду, такім чынам, палявыя работы на тэрыторыі
Генэральнай акругі былі праведзены восеньню 1942 г. на 100 %.
Паводле справаздачы генэральнага камісарыяту ў Менску, плян закупу сельскагаспадарчай
прадукцыі ад ураджаю 1942 г. выконваўся наступным чынам: збожжа – 81,5 %, салома – 80 %,
сена – 83,9 %, бульба – 62,2 %, мяса – 40,5 %, тлушчы – 38,5 %, ільняное насеньне – 82,5%.
Пэўная частка гэтых запасаў была зьнішчана партызанамі альбо перайшла ў іх рукі, аднак
адбылося гэта або на нарыхтоўчых пунктах, або пазьней, пры далейшым перавозе прадукцыі з
гэтых пунктаў. Важна падкрэсьліць, што сяляне прывозілі прадукцыю на гэтыя пункты
насуперак партызанскай агітацыі («ані кіляграму збожжа для акупантаў»). Іх не спынялі ані
забойствы, якія чынілі «лясныя мсьціўцы» над вясковымі пастаўшчыкамі, ані паленьне
гаспадарак. Калі б партызаны мелі рацыю, трактуючы гэтых людзей як ворагаў, дык тады
належала б прызнаць, што і Кубэ не памыляўся, гаворачы, што выкананьне абавязковых
паставаў сьведчыла аб падтрымцы нямецкіх уладаў насельніцтвам. Але цяжка пераводзіць гэты
канфлікт у ідэалягічны разрэз – ім адлюстроўваюцца хіба толькі супрацьлеглыя пазыцыі
варожых бакоў, а не сялянства, якое не жадала ўблытвацца ў барацьбу, а падаткі для Нямеччыны
трактавала гэтаксама, як некалі падаткі для саветаў, а яшчэ раней – для Польшчы.
Таму здабыцьцё прыхільнасьці вясковага насельніцтва, якое складала 85–90 % жыхароў
122 Зь сярэдзіны 1942 г. у Віцебску, Бабруйску і Барысаве пачалі выдаваць непэрыядычныя беларускамоўныя
дадаткі да мясцовых газэт, якія выходзілі на расейскай мове. Толькі 25.3.1943 г. у Віцебску пачала выходзіць
беларуская газэта «Беларускае Слова» накладам 20 000 экз. Пры канцы 1943 г. у сувязі са становішчам на фронце
яе рэдакцыю перанесьлі ў Дзьвінск (Латвія).
123 Так, напр., за 100 кг жыта селянін атрымліваў 2,50 райхсмаркі, прычым ён мусіў атрымліваць вотруб’е для
пашы па цане 6 райхсмарак за 100 кг.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 109
Генэральнай акругі Беларусь, мела для абодвух бакоў вялікае значэньне. Таму і партызаны
імкнуліся ня толькі застрашыць сялян, але дзейнічалі і наадварот: дзялілі паміж людзей
здабытую жывёлу, харчы ці паліва. Кубэ таксама стараўся пазьбегнуць сытуацыяў, якія маглі б
кінуць мясцовых жыхароў у роспач – пазьней яна непазьбежна вылілася б у партызанскія
настроі. Дзеля гэтага Генэральны камісарыят значна заніжаў лічбы наяўнага пагалоўя свойскай
жывёлы, каб давесьці, што павелічэньне паставаў Вэрмахту – справа немагчымая. 124
Аналягічным чынам дзейнічалі ўлады генэральнага камісарыяту і пры вэрбоўцы працоўнай
сілы. Так, да верасьня 1942 г. улучна зь яго тэрыторыі ў Нямеччыну было вывезена толькі
31 тыс. чалавек (без уліку ваеннапалонных), прытым падкрэсьлівалася, што ў гарадох
працоўнай сілы не стае, так што вэрбаваць яе можна толькі на вёсцы, аднак там перашкаджае
гэтаму дзейнасьць партызанаў. Гэта была праўда, але ня ўся, паколькі партызаны ў той момант
кантралявалі яшчэ нязначную частку земляў акругі. 125 Захады цывільных уладаў прыносілі плён:
да сакавіка 1943 г. колькасьць высланых у Райх работнікаў павялічылася толькі да 35 тысяч.
Пералом у сытуацыі настаў толькі з пачаткам вялікіх карных апэрацый на абшары
Генэральнай акругі Беларусь – г. зн. зь лістапада 1942 г. Паводле разьлікаў Кубэ, да канца
жніўня 1943 г. забойствы і дэпартацыі абязьлюдзілі край так, што 240 тыс. га зямлі не было
апрацавана, а 10–15 % сялянскіх сем’яў страціла апошнюю карову. Гэтыя акцыі значна
пагоршылі дэмаграфічную і гаспадарчую сытуацыю ў краі, а іх палітычныя вынікі набылі
пагрозьлівы рэзананс. Яны перш за ўсё перакрэсьлілі надзеі вясковых жыхароў – весьці
нармальную, упарадкаваную гаспадарку ў такіх умовах было немагчыма. Людзі апынуліся ў
атмасфэры бяспраўя і няспыннай пагрозы, а гэта была адна з найважнейшых задач партызанаў.
Але і цяпер рэакцыя грамадзтва не была такою аднадушнай, як ува Ўсходняй Беларусі: расьлі ня
толькі партызанскія атрады, але таксама, і прычым у ня меншай ступені, сілы самааховы і
паліцыі. Настроі жыхароў былі тут больш разнастайныя, гэтак жа, як і грамадзкія ўплывы: з
аднаго боку – паразы немцаў на Усходнім фронце і партызанская вайна, а з другога –
нацыяналістычная прапаганда. Нарэшце, нягледзячы на паступовае зьбядненьне краю,
тутэйшым сялянам па-ранейшаму было што губляць, асабліва ў параўнаньні з жыхарамі
Ўсходняй Беларусі.
Паводле нямецкіх крыніц, з красавіка 1943 г. выразна акрэсьленыя пазыцыі займалі дзьве
крайнія групы насельніцтва, чыя ўдзельная вага ацэньвалася як нязначная. Першая зь іх –
рашучыя прыхільнікі бальшавізму – найчасьцей жылі ў гарадох, якія да верасьня 1939 г.
месьціліся на тэрыторыі СССР, супрацоўнічалі з партызанамі і чакалі вяртаньня Чырвонай
Арміі. У другую групу ўваходзіла невялікая частка беларускай інтэлігенцыі і сялян з гарадзкіх
ваколіц, яны зрабілі рашучую стаўку на нямецкую палітыку і бачылі сваю будучыню толькі пад
аховай Нямеччыны, зь якой
124 У лютым 1942 г. на тэрыторыі Генэральнай акругі Беларусь налічвалася 275 тыс. галоў буйной рагатай
жывёлы, г. зн. 25 % ад даваеннай колькасьці. У чэрвені 1942 г. гэтая колькасьць ацэньвалася ў 40–45 % ад
даваеннага ўзроўню. У жніўні 1943 г. Кубэ, у сваю чаргу, паведамляў, што на абшары Генэральнага камісарыяту
Беларусь знаходзіцца яшчэ 450 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, г. зн. 50 % ад нармальнага пагалоўя. Аднак
пагалоўе не павялічвалася, а зьмяншалася, адсюль вынікае, што ў 1942 г. зьвесткі заніжаліся.
125 Улады Генэральнай акругі падавалі, што ў зоне дзеяньня партызан знаходзілася ў 1942 г. 60 %
сельскагаспадарчых угодзьдзяў. Гэта было грубае перабольшаньне, якое павінна было апраўдаць слабыя вынікі
апэрацыі па вярбоўцы работнікаў у Нямеччыну. Паводле савецкіх крыніц, у гэты час тэрыторыя, якую займалі і
часткова кантралявалі партызаны, складала толькі 30 % ад усяго беларускага абшару (гл. падразьдзел «Разьвіцьцё
савецкага партызанскага руху»). Трэба мець на ўвазе, што гэты паказчык быў значна вышэйшы ўва ўсходніх раёнах
Беларусі і нашмат ніжэйшы на землях Генэральнай акругі.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 110
…Думалася больш-менш усім, што горш жа, як пад саветамі, проста быць ня
можа, дык і ня будзе, што «цяпер будзе іначай», а мо нават і лепш хоць у сім-тым хоць
бы для беларускае нацыянальнае справы, а з гледзішча яе – і для Беларусі наагул.
Магчымасьці для гэтае справы, а, значыцца, і пэрспэктывы былі ж адчыніўшыся
адразу – беларуская мова, прынамсі, атрымала адразу ж статус адзінае афіцыйнае
мясцовае мовы, прызнаванай за гэткую новым акупантам – толькі ў беларускай мове
быў дапушчальны і друк, і тэатар, і школьніцтва. Бесьперашкодна дэманстраваліся й
адпаведна ўшаноўваліся нацыянальныя эмблемы – бел-чырвона-белы сьцяг, гімн «Мы
выйдзем шчыльнымі радамі», герб «Пагоня» чаго, між іншага, не было на суседняй
Украіне, і прыежджыя ды праежджыя ўкраінцы вельмі дзіваваліся з гэткага
«нацыянальнага рэнэсансу» на Беларусі.
Таму было вырашана гэтыя тэндэнцыі абярнуць на карысьць Польшчы. Тым часам
кіраўніцтва Віленскай і Наваградзкай акруг АК, абапіраючыся, напэўна, на назіраньні мясцовага
польскага насельніцтва, расцэньвала беларускі нацыяналізм як зьяву, варожую польскім
інтарэсам на гэтых землях, зь якой неабходна весьці змаганьне. Хутчэй за ўсё антыпольская
кампанія, якую ў сярэдзіне 1942 г. паліцыя бясьпекі распачала, не зважаючы на пратэсты
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 111
генэральнага камісара, дала падставы для такіх меркаваньняў. Гэтая акцыя хутка парушыла
сыстэму польска-беларускіх стасункаў, якую стварыў і падтрымліваў Кубэ. Папраўдзе, яна
па-сапраўднаму не задавальняла ні адзін, ні другі бок, але на працягу многіх месяцаў яна
забясьпечвала хаця б вонкавы спакой ува ўзаемаадносінах. Цяпер замест гэтага паліліся
ўзаемныя абвінавачваньні і прэтэнзіі, навісла атмасфэра антыпольскіх цкаваньняў, пачаліся
новыя нацыянальныя канфлікты.
Увосень 1942 г. у Слоніме сярод польскай інтэлігенцыі 84 чалавекі былі расстраляныя, да
канца акупацыі ў акрузе з працы выгналі каля 1000 палякаў – іх замянілі беларусамі. Увесну
1943 г. тут каля 500 палякаў падалі прашэньне аб прызнаньні іх беларускай нацыянальнасьці. У
чэрвені 1942 г. у акрузе ўвялі грашовае пакараньне за выкарыстаньне ў працоўны час «іншай
мовы» – г. зн. не беларускай ці нямецкай. Відаць, гэта не дапамагло, бо ў верасьні 1943 г.
акруговы камісар Эрэн паўтарыў сваё распараджэньне і загадаў распаўсюдзіць яго па ўсіх
установах гораду і Слонімскай акругі. Акруговы камісар Наваградку падаваў, што 80 %
беларускага насельніцтва ставілася да палякаў адмоўна, адначасова ён наракаў, што звальненьне
палякаў зь іх пасад прынесла вялікія цяжкасьці – гэта была
Але і цяпер яшчэ вельмі часта мы сустракаемся з тым самым старым «польскім»
духам сярод паасобных солтысаў, войтаў, паліцыі і службоўцаў, варожа настроеных да
беларусаў. Гэтыя панове, займаючы да 1939 году тыя ці іншыя пасады ў
адміністрацыі, відаць, забываюцца на тое, чый хлеб ядуць, і ўяўляюць сябе ў старой
ролі. Прыкладаў гэткага стаўленьня можна знайсьці вельмі многа. Там, дзе ёсьць
актыўныя беларусы, гэтыя стасункі вельмі хутка выпраўляюцца і справядліва
ўладкоўваюцца нямецкімі ўладамі. Мы, аднак, не заўсёды выяўляем належную
актыўнасьць. Менавіта гэтым у сапраўднасьці можна растлумачыць факт, што нават
там, дзе жыве амаль 100 % беларусаў, паміж нямецкаю ўладай і насельніцтвам часта
стаіць польскі чыноўнік.
Беларусы гэтак жа, як і літоўцы, лічаць, што ад немцаў няма чаго спадзявацца, але
супрацоўнічаюць зь імі, бо лічаць за больш карыснае для сябе зьнішчэньне польскага
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 112
духу. Яны расцэньваюць гэта як расчыстку плацдарму для сваёй будучай дзейнасьці.
Акінчыц зьвязваў усе свае палітычныя надзеі з Трэцім райхам і падкрэсьліваў, што
Ён рашуча паўставаў супраць тых беларускіх дзеячоў, што не падзялялі яго спадзяваньняў
на нямецкую перамогу, а разьлічвалі на іншыя пэрспэктывы заканчэньня вайны і адначасова
імкнуліся ўзмацніць свае нацыянальныя пазыцыі ўва ўмовах акупацыі. Акінчыц, такім чынам,
заклікаў змагацца ня толькі з савецкім падпольлем і яго прыхільнікамі, ён дамагаўся ліквідацыі
дзеячоў,
Гэтыя прынцыпы Акінчыц імкнуўся рэалізаваць з дапамогаю сваіх людзей, асабліва тых,
што працавалі ў прапагандысцкім апараце беларускіх акруговых камісараў. Паводле шматлікіх
сьведчаньняў, гэта былі самыя апантаныя даносчыкі, якія прыкладалі руку да беспасярэдняга
зьнішчэньня сваіх палітычных праціўнікаў альбо вывазу іх у Нямеччыну. Бясспрэчна, гэтая
«бескампраміснасьць» адлюстроўвала мізэрнае грамадзкае значэньне нацыянал-сацыялістычнай
групы Акінчыца, якое ён спрабаваў узмацніць шляхам ліквідацыі патэнцыйных канкурэнтаў.
Ермачэнка, хоць і быў далёкі ад «залатой сярэдзіны», усё ж такі лічыўся з грамадзкімі
настроямі і бачыў поўную непрыдатнасьць догмаў Акінчыца для практычнай дзейнасьці.
Найперш – прагматык, ён спрабаваў пагадзіць інтарэсы нямецкай палітыкі з нацыянальнымі
імкненьнямі беларусаў. Пры гэтым яго поўнасьцю падтрымліваў Кубэ. Але і Ермачэнку не
ўдалося дасягнуць шырокага грамадзкага прызнаньня. Сучасныя крыніцы зьвязваюць гэта з
даволі нязначнай колькасьцю сяброў БНС. На самай справе ў зэніце ягонай кар’еры, г. зн. у
кастрычніку 1942 г., лічба сяброў БНС не перавышала і 30 тысяч. Аднак гэты паказчык не
адлюстроўваў усёй праблемы і ня быў вызначальным у яе вырашэньні. Сярод насельніцтва
панаваў настрой чакальня: у які бок перавесяцца шалі на Ўсходнім фронце? Да таго ж БНС не
змагла дабіцца неабходных паўнамоцтваў у адміністрацыйнай і вайсковай галіне. Пазыцыю
Ермачэнкі, як і пазыцыю Акінчыца, маглі ўмацаваць адпаведныя рашэньні з Бэрліна – яны
абодва спадзяваліся на гэта і паміж сабой вялі бескампрамісную барацьбу. Увесну 1943 г.
настала яе разьвязка: у сакавіку Акінчыц быў забіты ў выніку замаху, а ў красавіку Ермачэнка
быў вымушаны пакінуць Беларусь.
Крытыка Акінчыца магла быць скіравана супраць Партыі беларускіх нацыяналістаў
(ПБН), якую ўзначальвалі Вацлаў Іваноўскі і Ян Станкевіч. І сапраўды, яны разьлічвалі, што
параза Нямеччыны найперш адбудзецца на Заходнім фронце і яна капітулюе перад Злучанымі
Штатамі і Вялікай Брытаніяй, і менавіта ад гэтых краін трэба спадзявацца на падтрымку для
беларускай незалежніцкай ідэі. У 1942 г. такая канцэпцыя выглядала ня менш рэальна, чым
стаўка Акінчыца і Ермачэнкі на перамогу Нямеччыны, больш за гэта – яна супадала з
аналягічнымі канцэпцыямі шмат якіх некамуністычных згуртаваньняў ува Ўсходняй Эўропе. З
разьлікам на такі ход падзеяў ПБН плянавала за час акупацыі стварыць неабходныя для
ажыцьцяўленьня сваёй ідэі перадумовы: на першым месцы стаялі задачы апанаваньня
адміністрацыі, стварэньне беларускіх узброеных сілаў і прапагандысцкая апрацоўка
насельніцтва. У вялікай ступені гэтага ўдалося дасягнуць шляхам супрацоўніцтва з
акупацыйным рэжымам, таму на Беларусі, як і ў Прыбалтыцы, па сутнасьці не адбылося
стварэньня антынямецкага нацыянальнага партызанскага руху.127
Іваноўскі, які займаў пасаду менскага гарадзкога старшыні, а з канца чэрвеня 1943 г. яшчэ
127 Паводле С. Хмары, беларускі партызанскі рух паўстаў у 1941 г. на Палесьсі пад камандаваньнем
падпалкоўніка Шанька. У гэтым руху ўдзельнічала каля 3000 чалавек. Ён існаваў да канца 1943 г., пакуль ня быў
разьбіты савецкімі партызанамі. Аднак гэты партызанскі рух не праводзіў актыўных нападаў на немцаў.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 114
і старшыні Камітэту даверу, вёў вельмі тонкую гульню. Пад канец 1941 г. ён прыняў на працу ў
Менскай гарадзкой управе афіцэра 2-га аддзелу ГК АК Вітальда Буткевіча («Бэрнард»,
«Гурыновіч»), а ў лютым 1942 г. – Гражыну Ліпінскую («Данута»), якая неўзабаве ўзначаліла
акоўскую экспазытуру ў Менску. Ён палегчыў выведнікам іх працу, запрасіўшы на такія пасады,
дзе яны ня толькі трымалі пад кантролем свае раёны, але ў дадатак мелі доступ да гаспадарчай
інфармацыі вайсковага значэньня. У канцы 1942 г. Іваноўскі выкарыстаў свае магчымасьці, каб
вырваць з рук Гестапа Буткевіча, якога арыштавалі па даносе за прыналежнасьць да польскага
падпольля, перасьцярог польскіх дывэрсантаў ад учынкаў, якія маглі парушыць кансьпірацыю.
Паводле сьведчаньняў удзельнікаў польскага падпольля ў Менску, ад Іваноўскага яны
атрымлівалі бясспрэчна вялікую дапамогу. Пры такіх абставінах яго колішняя адмова ад
супрацоўніцтва з ЗУБ, аб якой ён паведаміў Зану ў верасьні 1941 г. («Я вам дапамагаць ня буду,
але і перашкаджаць ня буду»), магла азначаць жаданьне захаваць як мага большую
самастойнасьць стасоўна кіраўнікоў польскага падпольля: ён хацеў быць партнэрам, а не
падначаленым.128
Варта спыніцца на дапамозе, аказанай Іваноўскім польскаму падпольлю ў Менску, зь
дзьвюх прычын. Па-першае, гэта ілюструе яго фактычнае стаўленьне да нямецкіх інтарэсаў, якія
ён выразна не падтрымліваў. Па-другое, ён не разьлічваў на пасярэдніцтва акоўскай
экспазытуры ў арганізацыі кантактаў паміж ПБН і кіраўніцтвам польскага падпольля, калі
прымаў іх на працу ў Менскую гарадзкую ўправу. Вырашальную ролю ў гэтай справе адыграў
Кастравіцкі, які пасьля сустрэчы ў Менску ў канцы 1941 г. дапамог пераадолець нежаданьне
размаўляць зь беларусамі ў Галоўным камандаваньні АК. Вясною 1942 г. пры ўдзеле
Кастравіцкага было апрацавана спэцыяльнае данясеньне, прысьвечанае беларускай праблеме,
гэты рапарт праз Галоўнае камандаваньне быў перасланы Сікорскаму. У ім паведамлялася, што
некаторыя беларускія дзеячы шукаюць кантактаў з польскім падпольлем, каб дасягнуць
паразуменьня ў справе супольнай абароны ад Расеі, вызваленьня ўсёй Беларусі з дапамогаю
Польшчы і заключэньня з Польшчай цеснай фэдэрацыі. У рапарце прапаноўвалася тэрмінова
ўвайсьці ў кантакт з гэтымі дзеячамі.
Размовы прадстаўнікоў ГК АК і ПБН распачаліся з ініцыятывы беларусаў у лінеш 1942 г. у
Менску, яны працягваліся ў студзені 1943 г. у Варшаве, а пад канец таго ж году – у Вільні.
Прадстаўнік ПБН – Ян Станкевіч – спрабаваў зацікавіць кіраўніцтва польскага падпольля і
польскі ўрад у Лёндане пэрспэктывамі стварэньня беларускай дзяржавы на тэрыторыі, якая б
ахоплівала, у прынцыпе, увесь беларускі моўны абшар, гэта азначала, што заходняя мяжа
плянаванай дзяржавы праходзіла б уздоўж лініі Керзона. Пасьля вайны Беларусь заключыла б з
Польшчай міждзяржаўны саюз, так што прадстаўляць яе перад сьветам павінна было супольнае
міністэрства замежных спраў. Дзейнічаць самастойна на міжнароднай арэне ПБН не магла, таму
прадстаўляць беларускія справы перад брытанскім кабінэтам павінен быў, згодна з праектам,
польскі ўрад у Лёндане. Такім чынам, Польшча стала б галоўным архітэктарам будучай
беларускай дзяржавы. З другога боку, Польшча атрымлівала б магчымасьць гэтай самай
дзяржавай адгарадзіцца ад Расеі. Пасьля далучэньня да праекту Украіны ўва Ўсходняй Эўропе
магла б паўстаць цалкам новая палітычная сыстэма.
Уся гэтая далёкасяжная ідэя ў галоўных абрысах паўтарала канцэпцыю Пілсудзкага 1919–
1920 г. і сьведчыла пра тое, як моцна адбіўся колішні праект у сьвядомасьці Іваноўскага і іншых
беларускіх палітыкаў. Яны рабілі стаўку перш за ўсё на антыбальшавізм Чэрчыля і яго
зацікаўленасьць у спыненьні камуністычнай экспансіі ў Эўропе. Аднак беларусы недаацэньвалі
фармальна-праўных аспэктаў Рыскага трактату, а менавіта яны вызначалі пазыцыю
прадстаўнікоў Галоўнага камандаваньня АК і варшаўскай дэлегатуры эміграцыйнага ўраду.
128 Гэтая самастойнасьць Іваноўскага мела, зрэшты, і адмоўныя вынікі, непазьбежныя ўва ўмовах кансьпірацыі.
Пра гэта сьведчыць наступнае беспадстаўнае меркаваньне, выказанае віленскім аддзяленьнем дэлегатуры
эміграцыйнага ўраду пасьля сьмерці прафэсара:
«Праф. Іваноўскі на пасадзе старшыні беларускай Рады даверу быў паслухмяным выканаўцам нямецкіх
жаданьняў, да канца жыцьця ён верыў у магутнасьць немцаў, у іх перамогу… Падчас панаваньня праф. Іваноўскага
што да польскага насельніцтва нязьменна праводзілася лінія перасьледаваньняў».
Ня больш праўды было і ў абвінавачваньнях беларускіх апазыцыянэраў, паводле якіх Іваноўскі быў «польскім
агентам», які дзейнічаў на шкоду беларускаму народу.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 115
Таму на перамовах палякі былі гатовыя даць гарантыі на пазьнейшае пашырэньне ўдзелу
беларусаў у адміністрацыі і гаспадарчым жыцьці, належнае задавальненьне іх патрэбаў у
галінах мовы, культуры, школьніцтва і рэлігіі, аднак беларусы пры гэтым павінны былі
заставацца нацыянальнай меншасьцю ў пасьляваеннай польскай дзяржаве з даверасьнёўскімі
межамі на ўсходзе.
Даволі рана пачаў дабівацца кантактаў з кіраўнікамі польскага падпольля і Радаслаў
Астроўскі. 21.11.1942 г. ён спатыкаўся ў Варшаве з Уладзіславам Тамкевічам («Кшыштафам»),
дзеячам БІП. Ад імя беларускага згуртаваньня «Цэнтар» ён прапанаваў наладзіць перамовы,
якія прывялі б да супрацоўніцтва на аснове фэдэрацыі і польскай дапамогі ў пабудове
беларускай дзяржавы. Адначасова Астроўскі перасьцярог Тамкевіча ад кантактаў з Акінчыцам,
кс. Гадлеўскім і Ермачэнкам, ён казаў, што гэтыя дзеячы
IV
НАПЯРЭДАДНІ ТАТАЛЬНАЙ КАТАСТРОФЫ
Пералом у вайне, які пачаўся пад Сталінградам, пасьля Курскай бітвы (5.7.– 23.8.1943)
вызначыўся канчаткова. Савецкія ўзброеныя сілы здолелі перайсьці ў контранаступ па ўсёй лініі
фронту. У верасьні – кастрычніку Чырвоная Армія заняла амаль усю тэрыторыю левабярэжнай
Украіны і 6 лістапада ўвайшла ў Кіеў. На цэнтральным участку фронту 17 верасьня быў заняты
Бранск, 21 – Чарнігаў, 25 – Смаленск, а назаўтра – Хоцімск, раённы горад Беларусі. 26 лістапада
Чырвоная Армія ўвайшла ў Гомель, у сьнежні апынулася перад брамамі Віцебску, а 14 студзеня
заняла Калінкавічы і Мазыр на Палесьсі. З гэтага часу аж да наступнай буйной апэрацыі ў
чэрвені 1944 г. лінія фронту перарэзала Беларусь на дзьве часткі. Затое на поўдні наступ
савецкіх войскаў не спыняўся, так што ў студзені 1944 г. перастаў існаваць райхскамісарыят
Украіна.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 116
Перамогі Чырвонай Арміі і высадка саюзьніцкага дэсанту на Сыцыліі 129 неўнікнёна
павінны былі прывесьці да паразы Трэцяга райху. У прадчуваньні гэтай катастрофы 3.9.1943 г.
Італія абвясьціла аб сваёй капітуляцыі. 19–30 кастрычніка ў Маскве адбылася канфэрэнцыя
міністраў замежных скіраваў СССР, Вялікай Брытаніі і Злучаных Штатаў Амэрыкі, дзе была
прынята даклярацыя аб вядзеньні вайны аж да поўнай капітуляцыі Нямеччыны і яе саюзьнікаў.
Кіраўнікі ўрадаў вялікай тройкі пацьвердзілі гэтае рашэньне на канфэрэнцыі ў Тэгеране (28.11.–
1.12.1943). Для Нямеччыны гэта азначала ня проста паразу, але поўны, татальны разгром. Такім
чынам, пад канец 1943 г. ваеннае і палітычнае становішча зьмянілася кардынальна, разьлічваць
на паўтарэньне сытуацыі, што склалася пад канец Першай сусьветнай вайны, 130 было ўжо
немагчыма, ранейшыя пляны страцілі пад сабою грунт. Вымалёўваўся ўпэўнены абрыс
будучыні: уваход чырвоных войскаў у Нямеччыну, а значыць – і ўва Усходнюю Эўропу.
Але і ў гэтай сытуацыі Гітлер не рашыўся зьмяніць сваёй ранейшай ўсходняй палітыкі.
Напэўна, на гэтую пазыцыю ўплывалі яго асабістая ўпартасьць, і палітычнае дактрынэрства.
Аднак усё гэта ня можа вытлумачыць праблемы да канца. Становішча на фронце напярэдадні
1944 г., калі большая частка Ўкраіны і амаль адна пятая Беларусі ўжо былі страчаныя, не
пакідала ілюзій: ніякія новыя палітычныя ініцыятывы зьмяніць яго ўжо не маглі. Супрацьстаяць
Чырвонай Арміі нямецкія войскі былі ня ў стане, таму любыя дэклярацыі нямецкага ўраду
наконт будучыні ўсходніх народаў ніхто б сур’ёзна не ўспрыняў, і Гітлер асьцерагаўся рабіць
такія заявы – цяпер яны толькі лішні раз засьведчылі б слабасьць Трэцяга райху. Фюрэр
па-ранейшаму быў супраць фармальнага стварэньня прадстаўнічых органаў усходніх народаў.
Ён адхіліў гімлераўскі праект наданьня абмежаванай аўтаноміі Эстоніі і Латвіі.
Пазыцыя Гітлера не зьмянілася, і ўсходняя палітыка Нямеччыны кацілася па старой
каляіне. Яна па-ранейшаму зводзілася да эксплуатацыі гаспадарчага і чалавечага патэнцыялу
акупаваных земляў. Нямецкія ўлады жадалі шырэй выкарыстаць мясцовыя сілы дзеля спраў
абароны, аднак часта іх стараньні не прыносілі чаканых вынікаў. Ваенныя няўдачы Вэрмахту
толькі вышэй узьнялі хвалю дэзерцірстваў сярод салдат Осттрупэн. Ўвосень 1943 г. гэта
спарадзіла сапраўдны крызіс даверу да такіх часьцей. У кастрычніку сярод чальцоў вышэйшага
камандаваньня Вэрмахту паўстала думка, што лепш увогуле ня мець ніякіх дапаможных
атрадаў, чым мець такія, якія здраджваюць у крытычны момант і пераходзяць па бок партызан.
Аднак людзкія патрэбы Нямеччыны былі настолькі вялікія, што распусьціць Осттрупэн Вэрмахт
не рашыўся. Замест гэтага большасьць зь іх перакінулі з савецкай тэрыторыі на Захад: у
Францыю, Галяндыю, Італію і на Балканы.
Гэты недавер да Осттрупэн, бадай, і прывёў да таго, што паўнамоцтвы па стварэньні
мясцовых фармаваньняў на ўсходзе перайшлі ў рукі Гімлера: меркавалася, што пад эгідаю СС
удасца арганізаваць больш надзейныя паліцыйныя нацыянальныя адзінкі. 131 Натуральна, такое
рашэньне павялічвала значэньне СС на ўсіх землях акупацыі. У жніўні 1943 г. шэф Галоўнай
управы СС Бэргер, які раней быў сувязным афіцэрам Гімлера ў міністэрстве Розэнбэрга, цяпер
атрымаў пасаду шэфа дэпартамэнту палітыкі ОМі (з гэтага моманту перайменаванага ў
Fuhrungstab Politik ) і стаў такім чынам фактычным кіраўніком нямецкай усходняй палітыкі.
Істотных зьменаў у палітыцы з гэтага, праўда, не адбылося. Тым ня менш менавіта гэтае
129 Высадка саюзьнікаў у Сыцыліі адбылася падчас Курскае бітвы (10.07.1943). Наступствам гэтай апэрацыі быў
арышт Б. Мусаліні (25 ліпеня). Калі 3 верасьня амэрыкана-брытанскія войскі высадзіліся на поўдні Апэнінскае
паўвыспы, Італія выйшла з вайны. Гэта змусіла Гітлера зьняць войскі зь іншых франтоў і ўвесьці іх у Паўночную
Італію. – А. С.
130 Нягледзячы на тое, што ў траўні 1917 г. у вайну ўступілі ЗША, сілы саюзьнікаў былі аслабленыя выхадам з
кааліцыі Расеі, дзе да ўлады прыйшлі бальшавікі. Гэта дазволіла Нямеччыне і Аўстра -Вугоршчыне ня толькі
пратрываць яшчэ цэлы год, але нават павесьці наступ на Ўсходнім фронце ў лютым і на пачатку вясны 1918 г. –
А. С.
131 У канцы 1943 г. шляхам мабілізацыі павялічылі свае сілы эстонскія і латыскія атрады СС, было збольшага
ўжо скончана фармаваньне ўкраінскай дывізіі СС у Галіччыне. Затое ў выніку супраціву мабілізацыі не ўдалася
спроба стварэньня літоўскага атраду СС, зь цяжкасьцю пасоўвалася справа фармаваньня паліцыйных батальёнаў на
Беларусі.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 117
прызначэньне перадвызначыла хаду шмат якіх пядзяў на Беларусі, асабліва пасьля забойства
Кубэ.
Пасьля начнога выбуху ў доме гаўляйтара абавязкі генэральнага камісара Беларусі пачаў
выконваць Готбэрг як фактычны HSSPF RM und WR . Гэта адпавядала пагадненьню паміж
Гімлерам і Розэнбэргам, якое было заключана 19.11.1941 г. на выпадак адсутнасьці кіраўніка
цывільнай адміністрацыі. 25.9.1943 г. Розэнбэрг пацьвердзіў паўнамоцтвы Готбэрга як
намесьніка генэральнага камісара. Аднак само фармальнае прызначэньне мог выканаць толькі
Гітлер – так значылася ў яго дэкрэце ад 17.9.1941 г. аб арганізацыі цывільнай адміністрацыі на
акупаваных землях СССР. Даўняя варожасьць паміж Гімлерам і ОМі і тут прывяла да новай
сваркі. У кастрычніку 1943 г. Розэнбэрг пасьля ўзгадненьня зь Лямэрсам вырашыў прапанаваць
на пасаду генэральнага камісара кандыдатуру свайго супрацоўніка – Шыкеданца. Але Бэргер,
зацікаўлены ў тым, каб прывесьці на гэтае месца чалавека СС, рашуча запярэчыў. На думку
Даліна, Гітлер пад націскам СС пайшоў на саступку, таму Готбэрг захаваў сваю пазыцыю.
Аднак гэта не зусім дакладнае сцверджанне: да канца вайны Гітлер так і не падпісаў таго
прызначэньня, і Готбэрг па-ранейшаму толькі выконваў абавязкі генэральнага камісара
Беларусі.132 Цяжка сказаць, чаму так атрымалася. Магчыма, Гітлер не хацеў надаць такой ролі
СС, а магчыма, палічыў усю справу за ня вельмі важную ў тагачаснай ваеннай сытуацыі.
Новае становішча на фронце стварала новыя спэцыфічныя праблемы ў галіне кіраўніцтва.
Па-першае, восеньню 1943 г. значна паменшала тылавая зона групы армій «Цэнтар», а
па-другое, ад колішняга RKU133 ў немцаў застаўся толькі невялічкі паўночна-ўсходні кавалак –
Берасьцейская, Пінская і Кобрынская акругі. Таму Готбэргу была перададзена ўлада ня толькі
на абшары Генэральнай акругі, але і цывільныя справы ўва Усходняй Беларусі, там, дзе яшчэ
гаспадарыў Вэрмахт, аў лютым – з згоды Гітлера – ён часова прыняў пад сваё кіраўніцтва і
застаныя тры паветы RKU . Фармальна гэтыя «набыткі» на ўсходзе і на поўдні так і не былі
ўключаны ў адміністрацыйны склад Генэральнай акругі Беларусь, якая па-ранейшаму
заставалася часткаю райхскамісарыяту Остлянд.
Спэцыфічны характар падначаленага Готбэргу абшару, які ў вялікай ступені быў
прыфрантавой зонай, быў вызначальнай перадумовай незалежнасьці пазьнейшых яго
паводзінаў. Да таго ж ён быў чалавекам СС, прэстыж ведамства значна пашыраў яму свабоду
яго ўчынкаў. Ён мог ігнараваць залежнасьць ад уладаў RKO і адначасова – карыстацца
шырокімі паўнамоцтвамі, якія Розэнбэрг прызнаў за генэральным камісарам Беларусі ў траўні
1943 г. Готбэрг імкнуўся вывесьці Беларусь з-пад фармальнага падначаленьня Остлянду, каб
беспасярэдне падпарадкоўвацца Бэрліну. 1.4.1944 г. Гітлер выдаў дзеля гэтага спэцыяльны
дэкрэт і тым самым узаконіў становішча, якое рэальна існавала з той нары, як памёр Кубэ.
Варта заўважыць, што гэты дэкрэт ня быў апублікаваны і, такім чынам, не выкарыстоўваўся
прапагандай.
Готбэрг не зьбіраўся працягваць палітычны курс Кубэ: ні Гітлер, ні Гімлер не былі
прыхільнікамі палітычнага супрацоўніцтва з славянскімі народамі. Да таго ж станавілася
зразумела, што Вэрмахту ня ўдасца ўтрымаць у сваіх руках тэрыторыю Беларусі. Готбэрг
прадбачыў, што неўзабаве давядзецца праводзіць эвакуацыю, і загадзя распарадзіўся, каб
галоўныя аб’екты ў Менску былі замінаваныя. Прапанова маршала Бунта наконт адступленьня
да лініі Бярэзіны дзеля скарачэньня працягласьці фронту толькі ўзмацніла настрой няпэўнасьці.
І хаця Гітлер адкінуў гэтую прапанову і загадаў не здаваць беларускай тэрыторыі, яго
распараджэньне, як і шмат папярэдніх, не магло ўжо стрымаць нямецкага адыходу. Працягваць
палітыку Кубэ папросту ня мела сэнсу.
Готбэрг не жадаў рабіць стаўку на беларускі нацыяналізм і меў на гэта яшчэ і асабістыя
прычыны, асабліва – недавер, дакладней кажучы, варожасьць да старшыні Камітэту даверу –
Вацлава Іваноўскага. Готбэрг не забыўся, як сябры Камітэту выступалі з пратэстам супраць
барбарскіх мэтадаў карных атрадаў СС на сумесным пасяджэньні ў жніўні 1943 г. Былі ў яго і
іншыя нагоды для падазрэньняў. Дэлегацыя Камітэту (Іваноўскі, Сабалеўскі, Калубовіч)
132 Да канца акупацыі Беларусі ён падпісваўся як в. а. генэральнага камісара.
Напэўна, Готбэрг разьлічваў на тое, што свае асноўныя праблемы: барацьбу з партызанамі
і выкарыстаньне гаспадарчых рэсурсаў Беларусі – ён здолее выканаць і без дапамогі
палітычных сродкаў. Такая лінія цалкам супадала з пазыцыяй Бэрліна. Зь вясны 1943 г. у руках
Готбэрга апынулася практычна ўся паліцыйная ўлада на землях Генэральнай акругі Беларусь і
Ўсходняй Беларусі. Цяпер ён хацеў поўнасьцю падпарадкаваць сабе і гаспадарчую дзейнасьць і
ня толькі на тэрыторыі цывільнай адміністрацыі, але і ў зоне вайсковай адміністрацыі.
У выніку, на цэнтральным участку фронту ўжо ў лістападзе 1943 г. вайсковая гаспадарчая
інспэкцыя была распушчана, а яе супрацоўнікі перайшлі ў генэральны камісарыят у Менску.
Такім чынам, пад кіраўніцтвам Готбэрга на Беларусі ўтварыўся суцэльны гаспадарчы абшар. У
лютым 1944 г. яго тэрыторыя павялічылася за кошт ужо прыгаданых былых трох паветаў RKU .
Пры гэтым падкрэсьлівалася асаблівая неабходнасьць падначаліць аднаму кіраўніцтву сельскую
гаспадарку. У сьнежні 1943 г. у сыстэме генэральнага камісарыяту ў Менску паўстаў новы
галоўны аддзел харчаваньня і сельскай гаспадаркі. Яго дзейнасьць пашыралася на тэрыторыі
цывільнай і вайсковай адміністрацыі. Усё гэта рабілася дзеля таго, каб узмацніць эксплуатацыю
беларускай сельскай гаспадаркі, значэньне якой узрасло пасьля страты немцамі Ўкраіны.
Гаспадарчая палітыка Кубэ адышла ў нябыт. Пад канец акупацыі людзі балюча адчулі на
сабе гэтыя перамены. Акупацыйныя ўлады раз за разам павялічвалі нормы паставаў мяса і
жорстка дамагаліся іх выкананьня. Жывёлагадоўля прыйшла ў глыбокі заняпад. Паводле
зьвестак слонімскага акруговага камісара, у выніку інтэнсіўнага нарошчваньня харчовых
паставаў для Нямеччыны і партызан пагалоўе жывёлы ў гэтай акрузе ў 1944 г. зьменшылася на
50 % у параўнаньні з 1942 г., ад ранейшага пагалоўя сьвіньняў і авечак засталося ўсяго 10 %, а
птаства было вынішчана амаль цалкам. У адной вёсцы на 80 гаспадарак прыходзілася 10 коней,
а ў шасьці вёсках налічылі толькі 11 сьвіньняў. Напэўна, гэта адзін з найзырчэйшых прыкладаў,
які праўдзіва адлюстроўваў становішча беларускай жывёлагадоўлі таго пэрыяду.
Аднак найважнейшым клопатам Готбэрга па-ранейшаму заставалася барацьба з савецкімі
партызанамі. Іх дзейнасьць пагражала ня толькі выкананьню гаспадарчых задач – цяпер, з
набліжэньнем фронту, навісла небясьпека дэзарганізацыі беспасярэдніх тылоў дзейнай арміі.
Папярэднія супрацьпартызанскія акцыі не далі жаданых вынікаў, апрача таго, выклікалі
пратэсты Кубэ, якія ўсё ж такі падзейнічалі пэўным чынам: пасьля атрыманьня апошняга
рапарту ў кастрычніку 1943 г. Бройтыгам прапанаваў Бэргеру заняцца расьсьледаваньнем
карных мэтадаў СС на Беларусі. Праўда, Бэргер адкінуў гэтую прапанову, тым ня менш мусіў
прызнаць, што адзін з самых лютых атрадаў СС пад камандаваньнем Дырлевангера дзейнічаў
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 119
«абсалютна безадказна». Такія выказваньні ў найвышэйшых эсэсаўскіх колах прымусілі
Готбэрга перагледзець свае мэтады барацьбы з партызанамі. Да таго ж разам зь сьмерцю Кубэ
зьнікла галоўная крыніца канфліктаў сярод нямецкага кіраўніцтва на Беларусі.
Свае новыя погляды Готбэрг прывёў падчас канфэрэнцыі, якая адбылася ў ОМі ў канцы
лістапада 1944 г. Па-першае, ён прызнаў, што ранейшыя бесчалавечныя сродкі абыходжаньня з
насельніцтвам былі памылкаю, бо «парушаюць яго пачуцьцё справядлівасьці», а па-другое,
карныя экспэдыцыі ня могуць прынесьці чаканых вынікаў. Неўзабаве ў вайсковыя часьці была
разаслана спэцыяльная інструкцыя, дзе падрабязна расьпісваліся паводзіны ў часе карных
экспедыцыяў. Забаранялася «залішне жорсткае» абыходжаньне з цывільнымі жыхарамі; нельга
было адлучаць матак ад дзяцей, палонных, якіх раней папросту расстрэльвалі, цяпер было
загадана трымаць у перавалачных лягерах і трактаваць належным чынам. Хворыя, старыя, а
таксама маткі зь дзецьмі да 10 гадоў павінны былі перасяляцца ў больш спакойныя мясьціны,
прычым ім дазвалялася перавезьці з сабою ўсю сваю маёмасьць. У пачатку сакавіка 1944 г.
Розэнбэрг падпісаў дэкрэт, які даваў права памілаваньня ўдзельнікам партызанскага руху ў
Беларусі.
Зьмякчэньне тэрору да насельніцтва было адным з элемэнтаў новай антыпартызанскай
стратэгіі Готбэрга. Ён крытычна ацаніў вынікі ранейшых карных апэрацыяў і цяпер імкнуўся
дамагчыся прыхільнасьці насельніцтва, каб уцягнуць яго ў барацьбу супраць партызан. Гэта
быў паварот да ранейшай канцэпцыі Кубэ. Аднак сытуацыя ў канцы 1943 г. аказалася ўжо зусім
іншая: цяжка было спадзявацца на сапраўдную шырокую падтрымку беларусаў у
антыпартызанскай кампаніі. Не апраўдаліся і надзеі на стварэньне беларускіх паліцыйных
батальёнаў замест некалі распушчанай самааховы. Нягледзячы на доўгія стараньні, да верасьня
1943 г. арганізавана ўсяго два такія атрады.134 Паралельна зь імі дзейнічалі толькі паліцыя
парадку і чыгуначная ахова. Гэтых сілаў было недастаткова, таму летам 1943 г. для барацьбы з
партызанамі апрача нямецкіх войскаў прыбыло некалькі нацыянальных паліцыйных батальёнаў,
сярод іх літоўскія, латыскія, украінскія, расейскія і нават адзін польскі. Але і гэтых сілаў усё ж
такі не хапала.
Таму, нягледзячы на недавер і кадравы дэфіцыт, ўвосень 1943 г. была зроблена нясьмелая
спроба пашырэньня беларускіх паліцыйных батальёнаў, нягледзячы на пэўны недавер і недахоп
кадраў. У верасьні – кастрычніку была абвешчана лякальная мабілізацыя ў Баранавіцкай і
Слонімскай акругах. Вынікі яе былі нечаканыя: на заклік вайсковых аддзелаў адгукнулася
столькі прызыўнікоў, што гэтай колькасьці хапіла зь верхам, каб сфармаваць два заплянаваныя
батальёны, – частку людзей давялося нават пераправіць у Слуцак, дзе павінен быў арганізавацца
яшчэ адзін батальён. Неўзабаве быў сфармаваны даволі вялікі добраахвотны батальён у
Наваградку, яго ядром сталі вучні мясцовай настаўніцкай сэмінарыі. Меркавалася стварыць
добраахвотныя батальёны ў Глыбокім і Лідзе, аднак тут не набралася нават роты
добраахвотнікаў.
Такім чынам, пад кіраўніцтвам HSSPF RM und WR на пачатку 1944 г. тэарэтычна было
створана 7 батальёнаў, у якіх разам налічвалася 2167 чалавек. Тры з гэтых сямі батальёнаў
(№ 64, 66 і 67) яшчэ знаходзіліся ў стадыі фармаваньня. Паводле зьвестак Кушаля, сюды яшчэ
трэба было дадаць батальён № 13, што падпарадкоўваўся паліцыі бясьпекі (каля 1000 чалавек),
батальён чыгуначнай аховы (каля 1000 чалавек), а таксама паліцыю парадку (каля 20 000
134 Для Готбэрга працэс фармаваньня гэтых батальёнаў быў павучальны. Стварэньне першага батальёну № 49
Шымана распачаў яшчэ ў жніўні 1942 г. на Меншчыне. Нямецкія камандзіры набіралі туды людзей пад прымусам і
абыходзіліся зь імі жорстка, нават білі. Пры гэтым навабранцаў апранулі ў непапулярныя паліцыйныя мундзіры.
Падчас падрыхтоўкі часта здараліся выпадкі дэзерцірства, так што толькі ў красавіку 1943 г. нарэшце завяршылася
фармаваньне гэтага батальёну, а ў траўні яго ў складзе 300 чалавек перадалі ў распараджэньне Готбэрга. Батальён,
у прынцыпе, займаўся вартаўніцтвам, радзей яго выкарыстоўвалі для барацьбы з партызанамі. Другое фармаваньне
– беларускі спэцыяльны батальён № 13, арганізаваны на пачатку 1943 г. паліцыяй бясьпекі ў Менску з
прапагандысцка-вэрбоўчай дапамогай беларускіх дзеячаў. Ён атрымаў лепшае забесьпячэньне, шэра-зялёную
ўніформу Waffen-SS зь бел-чырвона-белай павязкай на рукаве і ў значнай ступені знаходзіўся пад камандаваньнем
беларусаў. I гэта прынесла посьпех: летам 1943 г. батальён удзельнічаў у антыпартызанскіх акцыях, аднак
дэзерцірства ў яго шэрагах не было. Восеньню 1943 г. батальён быў пераведзены ў Вялейку ў складзе трох рот, дзе
налічвалася каля 1000 чалавек.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 120
чалавек).135
Агульная колькасьць гэтых фармаваньняў па тэрыторыі Генэральнай акругі Беларусь
складала разам больш за 24 тысячы чалавек. Відаць, ува Ўсходняй Беларусі колькасны склад
паліцыі парадку быў ня меншы. Апрача таго, на ўсходзе Беластоцкай акругі ў 1943 г.
распачалося стварэньне беларускіх паліцыйных атрадаў. З улікам усіх гэтых зьвестак
атрымліваецца, што ў пачатку 1944 г. у шэрагах вайскова-паліцыйных атрадаў па ўсёй Беларусі
знаходзілася ня менш як 50 тыс. чалавек, калі не лічыць яшчэ чужых нацыянальных часьцей.
135 Ацэнку Кушаля можна прызнаць за кампэтэнтную: у жніўні 1943 г. Готбэрг прызначыў яго на пасаду
гаўптбэтраўэра (галоўнага апекуна) усёй беларускай паліцыі.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 121
выніку чаго і ўзьнікалі канфлікты. Несумненна, што галоўным тормазам фармаваньня
беларускіх узброеных сілаў быў недавер нямецкага камандаваньня, а не праблема зь беларускімі
кадрамі.
З аднаго боку, у немцаў былі падставы для недаверу: у кепска ўзброеных, слаба
падрыхтаваных атрадах, якія ня мелі ў гэтай барацьбе палітычнай мэты, панавала дэзерцірства,
аднак, з другога боку, улады нічога не рабілі дзеля таго, каб гэты недавер разьвеяць. Таму тут
на-ранейшаму панавала ўзаемнае напружаньне. Нават вынікі лякальнай мабілізацыі ў
Баранавічах і Слоніме, якія сьведчылі пра жаданьне беларусаў удзельнічаць у заведама
безнадзейнай барацьбе на баку Нямеччыны, не маглі пераканаць немцаў. Справа ў тым, што
гэтая мабілізацыя вялася пад зманлівымі лёзунгамі патрыятызму і арганізацыі беларускага
войска – менавіта яны і прадвызначылі посьпех усёй справы. І сапраўды, цяжка падабраць
нейкае іншае тлумачэньне такому наплыву добраахвотнікаў: прызыўнікам, папраўдзе, пагражалі
нямецкія рэпрэсіі ў тым выпадку, калі б яны не зьявіліся па закліку ўладаў, але, з другога боку,
іх чакала партызанская расправа, так што ўсякі выбар быў небясьпечны.
Другім кірункам дзейнасьці, які не патрабаваў ад Готбэрга палітычных рашэньняў, а быў
пакліканы палепшыць стан бясьпекі і рэалізацыю гаспадарчых задачаў, была арганізацыя
абаронных вёсак, задуманых як лякальныя антыпартызанскія базы. 19.10.1943 г. Готбэрг выдаў
новае распараджэньне: паліцыйныя ўлады Генэральнай акругі Беларусь і іх акруговыя камісары
павінны былі распачаць арганізацыю абаронных вёсак – пасьля ачышчэньня абраных населеных
пунктаў ад ненадзейных элемэнтаў было загадана раздаць жыхарам па 50–100 вінтовак. Гэта
быў яшчэ адзін зварот да колішняй канцэпцыі Кубэ. 22 лістапада на канфэрэнцыі ў ОМі Готбэрг
паведамляў, што ў абаронных вёсках распачалася новая асадніцкая кампанія: туды адмыслова
сталі перасяляць ахоўнікаў-паліцыянтаў, некаторыя зь іх ужо атрымалі зямельныя надзелы.
Готбэрг запэўніў, што арганізацыя такіх гарнізонаў «спраўджвае сябе надзвычайна» і становіцца
важным фактарам грамадзкай бясьпекі на Беларусі. На пачатку 1944 г. гэтая апэрацыя
распачалася і ўва ўсходнебеларускіх раёнах. Па зьвестках Гэсэ, у працэсе стварэньня абаронных
вёсак ня раз паўставалі перашкоды. Па-першае, шмат у якіх вызначаных усходнебеларускіх
паселішчах не хапала мужчын: іх альбо вывезьлі на працу ў Нямеччыну, альбо нанялі на
будоўлю вайсковых аб’ектаў Вэрмахту. А па-другое, насельніцтва папросту страціла давер да
акупантаў – у некаторых вёсках людзі кідаліся ўцякаць, убачыўшы нямецкіх салдат, пасланых
для арганізацыі абароннай вёскі. Таму вынікі гэтай кампаніі аказаліся досыць сьціплыя.
Па тэрыторыі Генэральнай акругі Беларусь гэтая кампанія праходзіла больш пасьпяхова. У
Баранавіцкай акрузе было арганізавана 14 абаронных вёсак, паўсталі яны і ў Глыбоцкай,
Слонімскай, Наваградзкай, Слуцкай і іншых акругах, прычым нярэдка ў такіх паселішчах
асядалі прыбыльцы, якіх гнаў з усходу наступ Чырвонай Арміі. Сярод іх аказваліся ўцекачы зь
Віцебшчыны, казакі, каўказцы і салдаты з брыгады Камінскага, якія разам зь сем’ямі
эвакуяваліся з Браншчыны. 5 такіх вёсак было створана і па ўсходзе Беластоцкай акругі. Такім
чынам, на Беларусі паўстала ня менш як некалькі дзясяткаў супрацьпартызанскіх вясковых
пунктаў супраціву. Тым ня менш даць адназначную ацэнку іх дзейнасьці даволі цяжка. Пасьля
адступленьня глыбоцкі акруговы камісар пісаў у сваёй справаздачы, што ў яго акрузе абаронныя
вёскі «ня выканалі сваёй задачы», дзьве зь іх партызанам удалося цалкам абяззброіць. Затое
баранавіцкі акруговы камісар ацаніў іх дзейнасьць дадатна. Як бы там ні было, ува ўсёй гэтай
справе можна заўважыць яшчэ адзін вельмі істотны аспэкт: упершыню нямецкія ўлады
рашыліся на перадачу значнай колькасьці зброі ў рукі насельніцтва.
У канцы 1943 г. акупацыйныя ўлады вырашылі актывізаваць польскія сілы для барацьбы з
савецкім партызанскім рухам і прыцягнуць да супрацоўніцтва атрады АК. Дзеля гэтага яны
адмовіліся ад ранейшага антыпольскага курсу, які быў абраны імі ў сярэдзіне 1942 г. Немцы
разьлічвалі на тое, што слаба ўзброеныя акоўскія атрады, якія варагавалі з савецкімі
партызанамі і нават мелі зь імі крывавыя сутычкі, цяпер не адмовяцца ад прапановы паправіць
стан свайго ўзбраеньня.
І сапраўды, некаторыя атрады АК пагадзіліся з такою прапановаю. 9.12.1943 г. камандзір
стаўпецкай групоўкі АК капітан Адольф Пілах (псэўданім «Гура») заключыў зь немцамі дамову
і да канца акупацыі атрымліваў ад іх зброю і амуніцыю, якія высылаліся зь Менску. Крыху
пазьней (пасьля 24.12.1943 г.) такое пагадненьне заключыў у Лідзе камандзір прынёманскай
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 122
групоўкі, паручнік Юзаф Сьвіда (псэўданім «Лех»), які на працягу студзеня, лютага і сакавіка
1944 г. атрымаў пяць транспартаў зброі. Абодва камандзіры сьцьвярджалі, што камандаваньне
АК Наваградзкае акругі ўхваліла гэтыя пагадненьні, прычым Сьвіда і акруговы камандзір
палкоўнік Януш Праўдзіц-Шляскі дамовіліся аб тым, што нямецкія паставы зброі і амуніцыі
пяройдуць у поўнае распараджэньне камандзіра акругі. Галоўнае камандаваньня АК у Варшаве
і лёнданскі галоўнакамандуючы асудзілі гэтыя ўгоды. 17.1.1944 г. зь Лёндану прыйшоў загад
разарваць супрацоўніцтва зь немцамі і разабрацца з тымі, хто прыняў у ім удзел. Сьвіда быў
высланы з Наваградчыны, а Пілах насуперак загаду не спыніў супрацоўніцтва.
Пасьля першых посьпехаў з наваградзкімі атрадамі Готбэрг вырашыў пашырыць кантакты
і зьвязацца зь віленскім акруговым камандаваньнем АК. 19.1.1944 г. прадстаўнік менскай
дэлегатуры СД у Вялейцы Зэйдлер сустрэўся зь віленскім акруговым камандзірам АК
палкоўнікам Аляксандрам Кжыжаноўскім і прапанаваў яму наладзіць нямецка-польскае
супрацоўніцтва ў барацьбе з савецкімі партызанамі, паабяцаўшы пры гэтым забясьпечыць
групоўкі, падначаленыя віленскай камэндатуры, зброяй і амуніцыяй. Паводле кароткага рапарту,
адзінае, чаго ўдалося дабіцца Зэйдлеру, – гэта згоды на яшчэ адно спатканьне, на гэты раз
перамовы з Кжыжаноўскім павінен быў весьці сам шэф вялейскай дэлегатуры СД Гравэ. Але
неўзабаве такую самую прапанову Кжыжаноўскі атрымаў ад літоўскага камандаваньня
Вэрмахту, пасьля чаго вырашыў перапыніць кантакты з СД на Беларусі і распачаў перамовы ў
Літве з шэфам віленскага Абвару Юліюсам Хрысьціянсанам.
Тым ня менш ініцыятыва Готбэрга не прапала марна. 1 сакавіка падчас выступленьня на
канфэрэнцыі ў ОМі ён паведаміў:
Чатыры тыдні таму (г. зн. – недзе на сутыку студзеня і лютага. –Ю. Т.) на наш бок
перайшлі тры буйныя польскія атрады (Banden) і спачатку таксама добра ваявалі.
Готбэрг не падаў дакладных зьвестак пра гэтыя фармаваньні, аднак, хутчэй за ўсё, гэта
былі віленскія атрады, бо апрача Наваградзкай акругі, зь якой немцы заключылі пагадненьні ў
сьнежні, толькі Віленская акруга АК часткова знаходзілася на тэрыторыі Генэральнай акругі
Беларусь. Адначасова Готбэрг скардзіўся, што ініцыятыва нямецкіх службаў у Вільні
перашкодзіла далейшым перамовам з Кжыжаноўскім, і таму неўзабаве надзейнасьць гэтых
атрадаў пачала хутка слабець. Аднак новы курс акупацыйных уладаў на Беларусі што да
польскага падпольля ад гэтага не зьмяніўся. Пра гэта сьведчыць загад Готбэрга ад 23.2.1944 г.
наконт мабілізацыі ў Беларускую краёвую абарону: з гэтага загаду былі выключаны ўся Лідзкая
акруга, а таксама пэўныя раёны Вялейскай і Глыбоцкай, дзе гаспадарыла АК.
Нямецкія ініцыятывы зыходзілі, такім чынам, з двух цэнтраў – Менску і Вільні, але
крыніца ў іх была адна – агульнае распараджэньне цэнтральных бэрлінскіх уладаў. 10 лютага
Хрысьціянсан паведаміў на перамовах з Кжыжаноўскім, што пагадненьне, якое яны зьбіраюцца
заключыць, было складзена зь ведама і даручэньня вышэйшага нямецкага камандаваньня.
Паводле акоўскіх дакумэнтаў, гэты праект гучаў так:
Аднак гэтае пагадненьне не было падпісана – Кжыжаноўскі спаслаўся на тое, што паміж
Польшчаю і Нямеччынай працягваецца вайна, і адкінуў праект дамовы. Хрысьціянсан
паставіўся да гэтага з разуменьнем, ён прапанаваў варыянт, які дазволіў бы АК, не мяняючы
прынцыповай пазыцыі, атрымліваць ад немцаў зброю і амуніцыю і іншае вайсковае
забесьпячэньне. Ежы Дабжанскі, які прысутнічаў пры гэтай размове, сьведчыць, што гаворка
ішла пра стварэньне сыстэмы вайсковых складоў з слабай аховай. З маўклівай згоды Вэрмахту
акоўскія атрады маглі б нападаць на іх і такім чынам здабываць сабе ўсю неабходную
экіпіроўку. Гэтая аднабаковая пазыцыя немцаў вырашыла справу – немагчыма было адмовіцца
ад зброі, якая ледзь не сама падала ў рукі.
Такім чынам, фармальная дамова была заменена камуфляжам, прычым настолькі ўдалым,
што пасьля вайны вяліся доўгія спрэчкі вакол становішча акоўскіх атрадаў у апошняй фазе
акупацыі. І сапраўды, вясною 1944 г. не атакаваныя немцамі атрады АК зрабілі шэраг нападаў
на іх склады і гарнізоны, аднак цяжка вызначыць, у якой меры гэта былі аўтэнтычныя дзеяньні і
ў якой – інсьпіраваныя Абвэрам. Апошнюю вэрсію пацьвярджае той факт, што немцы рознымі
іншымі спосабамі падкідвалі зброю ў раёны разьмяшчэньня акоўскіх атрадаў. Кампэтэнтныя
дзеячы АК сьведчаць, што гэткім шляхам немцы паляпшалі ўзбраеньне наваградзкіх атрадаў, а
таксама брыгад паручніка Грацыяна Фруга (псэўданім «Шчэрбец») і паручніка Зыгмунта
Шандзаляжа («Лупашкі») у Віленскай акрузе.
На Віленшчыне і Наваградчыне нямецкая патаемная дапамога АК сталася сакрэтам
палішынеля, аднак нельга было голасна разважаць пра яе. Віленскі публіцыст Юзаф Мацкевіч
быў бадай што першым польскім аўтарам, які не пабаяўся гневу апалягетаў «палітычнай
праўды» і загаварыў пра гэта публічна. Ён пісаў:
А пакуль што існуе дамова Немцы паціху даюць нам зброю – лічыцца, што мы яе
здабываем, – і не кранаюць. А ўзамен хочуць, каб мы разагналі савецкіх партызан. Як
спаткаецца наш атрад з жандарамі на дарозе, дык адны глядзяць у адзін бок, а другія –
у іншы, так і разыходзяцца, як дзьве лялі. Апошнім часам лідзкі гебітскамісар, уласна
кажучы, перадаў увесь свой «гебіт» у нашыя рукі, каб мы яму ўзамен ачысьцілі павет
ад бальшавікоў. І мы «ачышчаем», калі ўдаецца… Хаця… справа ўжо да таго дайшла,
што наш камандзір пры поўным парадзе: на канфэдэратцы – тры зоркі, «маўзэр» пры
пасе, «жолнеж польскі» ў пілётцы – на козлах сярод белага дня заяжджае ў нямецкую
гарадзкую камэндатуру. Выходзіць нямецкі камандзір, салютуе пад казырок. Ідуць на
нараду. Выходзяць – зноў пад казырок, наш сядае і ад’яжджае ў лес. Во што робіцца.
Пад канец 1943 – на палатку 1944 г. абставіны склаліся такім чынам, што шэраг
паветаў Наваградчыны апынуўся, уласна кажучы, цалкам у польскіх руках. Немцы,
заўважыўшы антыбальшавіцкую актыўнасьць Войска польскага, выкарысталі яе дзеля
ўласнай бясьпекі. Яны не чапаюць польскіх атрадаў і нават у многіх выпадках
аказваюць ім дапамогу. Натуральна, гэта прыводзіць у замяшаньне палітычныя
погляды польскага грамадзтва і ў сэнсе прапагандысцкім і палітычным можа
прынесьці вялікую шкоду… Шчучынскі павет уваходзіць у склад Лідзкага
гебітскамісарыяту… Гэта астравок Польшчы, на якім мясцовыя нямецкія ўлады
выказваюць максымум цярпімасьці і разуменьня да арганізаванага і ўзброенага
польскага грамадзтва. Шчучынскі павет нагадвае раёны Жлобіна і Бабруйску часоў
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 124
Доўбара-Мусьніцкага.136 Нямецкая ўлада існуе толькі ў мястэчках, а чырвоных – па
той бок Нёмна.
Польскія атрады праводзяць рэгулярную мабілізацыю – старасты афіцыйна
разносяць імянныя прызыўныя позвы… Кожнае нядзелі, на кожнае сьвята ў вёсках
спраўляюць палявую імшу з казаньнем… Млыны, дзяржаўныя маёнткі і вёскі плацяць
даніну натурай і грашыма. Варшавяне з УКБ (Ударны кадравы батальён Баляслава
Пясочнага. – Ю. Т.) кажуць, што ўва ўсёй Польшчы няма такіх спрыяльных умоў для
стварэньня падпольнай арміі, як у Шчучынскім павеце. Натуральна, што справа тут ня
толькі ў настроях насельніцтва, але і ў нямецкай паблажлівасьці. Немцы вызвалілі з
шчучынскага астрогу дзевяць хлопцаў, гаворачы, што вяртаюць ім свабоду пры ўмове,
што яны пойдуць да «белых».
Пры такой сытуацыі ў першай палове 1944 г. акоўскія шэрагі пачалі хутка разрастацца.
Справа пайшла з асаблівым размахам пасьля таго, як на вызначаных Готбэргам землях была
праведзена веснавая мабілізацыя мужчын у АК. Аб гэтым вымоўна сьведчыць статыстыка:
колькасны асабовы склад акоўскіх атрадаў у Наваградзкай акрузе ў чэрвені 1944 г. дасягнуў
7,7 тыс. чалавек, прычым 40 % зь іх складалі праваслаўныя беларусы. Цікава, што з гэтай
агульнай колькасьці на невялікую Лідзкую акругу прыйшлося 6,5 тыс. чалавек, г. зн. амаль 85 %
ад агульнай лічбы жаўнераў ува ўсёй Наваградзкай акрузе АК. Затое ў іншых раёнах, дзе
Готбэрг не даваў спэцыяльнага дазволу, вынікі мабілізацыі ў АК былі досыць сьціплыя.
Напярэдадні адыходу немцаў сілы АК нямала зрабілі для таго, каб расправіцца з
патэнцыйнымі праціўнікамі аднаўленьня польскай улады ў Заходняй Беларусі. Як падаваў
Пільх, пачынаючы зь сьнежня 1943 г. да канца чэрвеня 1944 г. чальцы яго атраду забілі каля
6 тысяч «бальшавікоў». Думаецца, што пераважная частка забітых – гэта мірныя беларускія
жыхары, якіх западозрылі ў сувязях з савецкімі партызанамі. Вынішчэньне беларусаў
павялічылася і ў Лідзкай акрузе. Паводле беларускіх крыніц, зь сярэдзіны лютага да паловы
красавіка 1944 г. ад рук акоўцаў там загінула некалькі тысяч чалавек.
Нямецкая адміністрацыя да канца акупацыі не спыняла заляцаньняў з акоўцамі ў Беларусі
і ў Літве, нягледзячы на тактычнае ўзмацненьне антынямецкіх дывэрсійных акцыяў АК. У
адрозьненьне ад нападаў савецкіх партызан, гэтыя акцыі нават не знайшлі адлюстраваньня ў
тагачасных нямецкіх дакумэнтах. Акупацыйныя ўлады настолькі пераканаліся ў
бяскрыўднасьці Арміі Краёвай, што нават вырашылі паспрабаваць яе сілы выкарыстаць пры
абароне Вільні ад Чырвонай Арміі. Разглядаўся нават праект стварэньня польскага
прадстаўніцтва (Vertrauenstelle ) у Літве, саступак у галіне школьнай асьветы, культуры і г. д.
Аднак да такога супрацоўніцтва не дайшло, бо пад канец акупацыі, у ліпені, АК
паспрабавала выбіць нямецкія войскі зь Вільні. Гэтая апэрацыя стала свайго роду гістарычнай
індульгенцыяй АК, яна павінна была засьведчыць, што ўсе стасункі зь немцамі былі проста
тактычнымі сродкамі, якія служылі іншай, вышэйшай мэце – умацаваньню ўласных сілаў дзеля
адбудовы польскай дзяржаўнасьці на ўсходніх землях.
Паводзіны Готбэрга ў справе разьвіцьця беларускіх паліцыйных атрадаў, стварэньня
казацкіх батальёнаў, арганізацыі абаронных вёсак, нарэшце, ператварэньне часткі
Слонімшчыны і Наваградчыны ў «самаўладную рэспубліку» расейскай брыгады Камінскага 137
сьведчаць аб тым, што ён найперш кіраваўся ўласнымі інтарэсамі ў барацьбе з савецкімі
партызанамі, а не якімі-кольвек меркаваньнямі беларускай палітыкі. 'Таму меў рацыю
супрацоўнік ОМі Кляйст, калі сьцьвярджаў, што Готбэрг быў праціўнікам ранейшага курсу
Кубэ.
Такім чынам, можна меркаваць, што ўсе зьмены, якія неўзабаве пачаліся ў гэтым напрамку
і завяршыліся стварэньнем Беларускай цэнтральнай рады (БЦР), былі вынікам ініцыятывы
136 У студзені – лютым 1918 г. польскі корпус расейскай арміі пад камандаваньнем ген. Юзафа
Доўбара-Мусьніцкага дысьлякаваны ў раёне Рагачоў – Жлобін – Бабруйск, пры матэрыяльнай падтрымцы Антанты
ўчыніў антысавецкі мяцеж і захапіў шэраг гарадоў і мястэчак. – А. С.
137 Гэтая акруга была створана ў лютым 1944 г. Яна не падлягала ўладзе акруговых камісарыятаў у Наваградку i
Слоніме, а падпарадкоўвалася Камінскаму.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 125
Астроўскага, а ня Готбэрга. Сьмерць Кубэ нарэшце дазволіла Астроўскаму вярнуцца на радзіму,
дзе ён спадзяваўся адыграць важную палітычную ролю. Не пазьней за пачатак кастрычніка
1943 г. разам з штабам камандуючага цэнтральным участкам фронту Клюге Астроўскі
перабраўся з Смаленску ў Баранавічы. Тым часам у Менску разьмясьцілася смаленскае СД.
Астроўскі пастараўся ня страціць кантактаў, завязаных з вайсковымі і паліцыйнымі ўладамі ў
Смаленску, і цяпер, маючы іх рэкамэндацыі і падтрымку новага шэфа Готбэрга, адчуваў сябе на
кані.
Бессумненна, што менавіта Астроўскі (асабіста альбо праз пасярэдніцтва сваіх нямецкіх
спонсараў) адразу ж узяўся за справу і пасьпяшаўся пераканаць Готбэрга ў мэтазгоднасьці
стварэньня на Беларусі органа цэнтральнага самакіраваньня. Аднак ёсьць нямала доказаў таго,
што Готбэрг не адразу даў сябе намовіць. Тры важкія акалічнасьці перашкаджалі
ажыцьцяўленьню гэтага праекту: па-першае, бэрлінскія інструкцыі забаранялі стварэньне
такога органа, па-другое, фармальна яшчэ існаваў Камітэт даверу, але зь ім Готбэрг
супрацоўнічаць не хацеў, бо ня мог пагадзіцца з пазыцыяй Іваноўскага, нарэшце, па-трэцяе, ён
ня верыў у магчымасьці беларускага нацыяналізму і не сьпяшаўся разыгрываць гэтую карту. З
другога боку, Готбэрг разумеў, што такі орган адыграе пэўную прапагандысцкую ролю і стане
карысным інструмэнтам у барацьбе з партызанамі.
Свае ідэі і асьцярогі ў галіне беларускай палітыкі Готбэрг упершыню прадставіў на
канфэрэнцыі, якая адбывалася ў ОМі 22–23.11.1943 г. У ёй прымалі ўдзел вышэйшыя кіраўнікі
гэтага міністэрства на чале з пастаянным намесьнікам Розэнбэрга – Мэерам. Готбэрг
па-ранейшаму не выказваў да беларусаў даверу, абвінавачваў у супрацоўніцтве з савецкімі
партызанамі, даводзіў, што яны ня ведаюць уласнай мовы, быў супраць адкрыцьця культурных
установаў накшталт Менскага тэатру і лічыў, што культурная праца не павінна выходзіць за
межы самага прымітыўнага ўзроўню. Тым ня менш ён выказаўся за як мага хутчэйшае выданьне
школьных падручнікаў, за далейшую працу арганізацыяў самапомачы і Саюзу беларускай
моладзі, бо лічыў, што ў грамадзтве яны адыгрываюць дадатную прапагандысцкую ролю.
У той момант Готбэрг палічыў, што стварэньне органа, пра які так старанна клапаціўся
Астроўскі, – справа другарадная. У агульных фразах, нават не падаўшы яго будучай назвы, не
акрэсьліўшы кола яго паўнамоцтваў, Готбэрг паведаміў толькі, што такі орган мог бы выконваць
некаторыя дарадчыя функцыі. У прыватнасьці, ён тады не праводзіў ніякай сувязі паміж
праектам стварэньня БЦР і разьвіцьцём беларускіх узброеных сілаў, што між тым пазьнейшыя
дасьледчыкі палічылі за галоўны матыў яе стварэньня. Калі ўжо казаць дакладна, дык на гэтай
канфэрэнцыі Готбэрг вёў гаворку не пра стварэньне новага органа, а пра актывізацыю раней
створанай Рады даверу, каб такім чынам пераканаць удзельнікаў канфэрэнцыі, што выданьня
нейкіх дадатковых праўных актаў у гэтай справе не спатрэбіцца. Готбэрг спадзяваўся, што такім
шляхам яму ўдасца абмінуць складаную фармальную працэдуру.
Вынікі канфэрэнцыі ўказваюць на тое, што Готбэрг усё ж такі зьбіраўся выкарыстаць
праект Астроўскага, але надышоў канец лістапада, а справа ня рушылася зь месца. Усё
ўпіралася ў праблему кіраўніцтва: стаць старшынём рэарганізаванай Рады даверу Астроўскі мог
толькі пасьля таго, як гэтую пасаду пакіне Іваноўскі. Аднак Готбэрг, хаця і быў зацікаўлены ў
тым, каб пазбыцца Іваноўскага, ня стаў яго звальняць ці патрабаваць, каб ён падаў у адстаўку, а
пакінуў гэтую справу Астроўскаму і яго паслугачам.
Спачатку яны думалі, што ананімнымі лістамі ім удасца запалохаць Іваноўскага і
прымусіць яго пакінуць Менск, але спроба не ўдалася. І тады пачалася падрыхтоўка да замаху.
6 сьнежня, калі Іваноўскі ў адкрытай брычцы вяртаўся дадому з гарадзкой управы, на яго напалі
двох мужчын, адзін зь якіх – Аляксандар Камінскі – раней служыў у менскай паліцыі і «ўцёк» у
партызаны, – прагучала некалькі стрэлаў. Іваноўскі быў паранены, але не сьмяротна. Яго адразу
ж перавезьлі ў гарадзкі шпіталь і кінулі бязь лекарскай дапамогі. Назаўтра, 7.12.1943 г., Вацлаў
Іваноўскі памёр. Готбэрг ужо 23 лістапада падчас раней згаданай канфэрэнцыі выразна
наменьваў на тое, што на Іваноўскага рыхтуецца замах і выканаюць яго самі беларусы. Ён
зьвязаў гэта зь неабходнасьцю актывізацыі Рады даверу. Адказнасьць за сьмерць Іваноўскага
кладзецца як на плечы Астроўскага, так і Готбэрга – першы быў ініцыятарам замаху, другі ведаў
пра яго ад пачатку і дазволіў, каб ён адбыўся.
Зь сьмерцю Іваноўскага зьнікла апошняя перашкода на шляху Астроўскага да БЦР.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 126
Неўзабаве пасьля замаху, 12.12.1943 г., акруговы баранавіцкі камісар Рудольф Вэрнэр склікаў
сход мясцовага актыву, на якім кандыдатуру Астроўскага вылучылі на пасаду прэзыдэнта БЦР.
Гэта і быў той самы «выраз народнага даверу», на які пазьней спасылаліся Готбэрг і Астроўскі.
Праз тыдзень, 21.12.1943 г., у Менску адбыўся ўрачысты сход, на якім Готбэрг абвясьціў
стварэньне Беларускай цэнтральнай рады і прызначыў Астроўскага яе прэзыдэнтам. Тут жа быў
абвешчаны статут, у якім БЦР менавалася прадстаўніцтвам беларускага народу, а яе галоўнай
мэтаю ставілася мабілізацыя ўсіх нацыянальных сілаў на барацьбу з бальшавізмам. Перадаваць
акупацыйным уладам адпаведныя праекты стала правам і абавязкам БЦР. Адсюль вынікае, што
Рада павінна была стаць галоўным чынам дарадчым органам, аднак у некаторых галінах
(сацыяльная абарона, культура і школьніцтва) яна мела права на самастойную дзейнасьць і
магла выдаваць распараджэньні ад уласнага імя.
Дарэчы, у зачытаным Готбэргам статуце не было ніякіх спасылак на нейкія загады альбо
іншыя рашэньні цэнтральных бэрлінскіх уладаў, якія маглі б лічыцца праўнай падставай
дзейнасьці БЦР. І сапраўды, такой падставы не існавала: БЦР узьнікла ў выніку рэарганізацыі
Рады (дакладней кажучы – Камітэту даверу), прычым Готбэрг выкарыстаў плён свайго
папярэдніка– Кубэ. Аднак БЦР не была фармальным працягам Камітэту даверу, які быў толькі
дарадчай адміністрацыйнай камісіяй генэральнага камісарыяту, а не асобным беларускім
органам. Функцыі і паўнамоцтвы БЦР і Камітэту даверу былі розныя, таму такая рэарганізацыя
стала толькі прыкрыцьцём для самавольных рашэньняў Готбэрга. Бэрлінскае начальства
заплюшчвала вочы на гэтую праўную фікцыю, тым больш, што яе аўтарам быў чалавек СС, а ў
Менску ніхто не спрабаваў спэцыяльна ў гэтым разабрацца.
У прамове з нагоды абвяшчэньня БЦР Готбэрг паабяцаў паляпшэньне жыцьцёвых умоў:
павелічэньне заробкаў, забесьпячэньне харчовымі і прамысловымі таварамі, мэдыцынскімі
паслугамі – і заклікаў насельніцтва да арганізацыі абаронных вёсак. Беларускі народ, якому
яшчэ зусім нядаўна ў Бэрліне ён выказваў недавер, цяпер Готбэрг называў ня іначай як
«фанатычным ворагам бальшавізму». Нядаўні праціўнік разьвіцьця беларускай навукі і
культуры, які лічыў дзейнасьць Менскага тэатру залішняй раскошай, цяпер абяцаў яму
ўсебаковую падтрымку. Готбэрг разьлічваў, што гэтыя тыпова прапагандысцкія дэклярацыі
створаць уражаньне зьмены кірунку нямецкай палітыкі на Беларусі, а заадно адцягнуць увагу ад
сапраўднай сутнасьці новага органа.
Апрача фармальных паўнамоцтваў, пералічаных ува ўступнай частцы, у статуце БЦР былі
пункты, якія абмяжоўвалі яе дзейнасьць толькі тымі заданьнямі, якія выстаўлялі перад ёй
акупацыйныя ўлады. Абмежаваньні датычылі нават такіх кірункаў дзейнасьці БЦР, дзе яна мела
права на самастойныя рашэньні: культуры, школьніцтва і сацыяльнага забесьпячэньня апекі. Усе
распачынаньні ў гэтых галінах павінны былі зацьвярджацца акупацыйнымі ўладамі. Прэзыдэнт
БЦР прызначаўся і здымаўся з пасады паводле рашэньня генэральнага камісара, згодна з
прапановамі прэзыдэнта ён прызначаў таксама і сяброў Рады. Такім чынам, БЦР нават з
фармальнага гледзішча не была самастойным органам. Варта адзначыць, што ані ў статуце, ані ў
інаўгурацыйнай прамове Готбэрга нічога не гаварылася пра задачы БЦР у вайсковай галіне. У
рэшце рэшт, 21 сьнежня стала днём абвяшчэньня БЦР, а не яе стварэньня, бо, апрача
Астроўскага, ня быў яшчэ прызначаны ніводзін сябра Рады. Значыцца, Готбэрг па-ранейшаму
дзейнічаў вельмі асьцярожна.
Астроўскага гэта, здаецца, не расчаравала. У адказ на прамову Готбэрга ён выказаў
разуменьне, што ў часе вайны нельга разьлічваць на поўнае і канчатковае вырашэньне
беларускага пытаньня, але заявіў, што не губляе надзеі на вырашэньне гэтай праблемы
да канчатковае перамогі.
Астроўскі ведаў межы сваёй кампэтэнцыі і разумеў асьцярогі Готбэрга, таму вырашыў
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 127
абраць тактыку малых крокаў і адваёўваць саступкі спакваля.
Астроўскі вырашыў зрабіць стаўку на тое, што зараз было найбольш патрэбна Готбэргу і
што ён сам трымаў цяпер у сваіх руках, – на прапаганду. Адразу ж пасьля абвяшчэньня БЦР з
дапамогай мясцовых службаў БНС у правінцыі ён арганізаваў шматлікія маніфэстацыі
падтрымкі БЦР пад лёзунгамі беларускай незалежнасьці і барацьбы з партызанскім рухам.
10.1.1944 г. Астроўскі выступіў з адозвай да нацыі, якая распаўсюджвалася па ўсіх даступных
каналах масавай інфармацыі. Ён заклікаў партызан і жыхароў, што знаходзіліся пад іх аховай,
адмовіцца ад супраціву і вярнуцца дадому. Да гэтай акцыі была далучана і праваслаўная царква.
Такой інтэнсіўнай прапаганды на Беларусі ня бачылі ад пачатку акупацыі.
Сапраўднай прычынай гэтай прапагандысцкай кампаніі была псыхалягічная падрыхтоўка
грамадзтва Беларусі да вайсковай мабілізацыі. Готбэрг, праўда, у студзені яшчэ не атрымаў
дазволу на гэта з Бэрліна, але спадзяваўся, што неўзабаве ён паступіць. Пра тое сьведчылі
прыгатаваньні да мабілізацыі ў Прыбалтыцы. Толькі ў гэты момант нарэшце была склікана БЦР.
22 студзеня адбылося т. зв. канстытуцыйнае пасяджэньне Рады, на якім быў публічна
абвешчаны яе 14-асабовы склад на чале з прэзыдэнтам Астроўскім і двума яго намесьнікамі –
Шкялёнкам і Сабалеўскім. 24 студзеня было створана 12 аддзелаў БЦР, сярод іх – вайсковы,
кіраўніком якога прызначылі Кушаля.
У лютым пасьля дазволу Гітлера на правядзеньне на Беларусі мабілізацыі ў БЦР адбыліся
новыя перамены. 23 лютага Готбэрг «у адказ на прапанову прэзыдэнта БЦР ад 18.2.1944 г.»
выдаў загад аб стварэньні Беларускай краёвай абароны (далей – БКА) і даручыў БЦР правесьці
на пэўных землях Генэральнай акругі Беларусь вайсковую мабілізацыю. БЦР адразу ж узялася
за падрыхтоўку гэтай акцыі. 25 лютага ў Менску адбыўся вялікі мітынг, на якім так званы
«беглы» капітан Чырвонай Арміі Ігар Капер «абнародаваў» таемны загад Сталіна аб поўным
вынішчэньні беларускай нацыі, пасьля чаго была падрыхтавана рэзалюцыя аб гатоўнасьці гэтай
нацыі да барацьбы з бальшавізмам. У той самы дзень БЦР прызначыла сваіх акруговых
камандзіраў у Менску, Баранавічах, Глыбокім, Наваградку, Слоніме, Слуцку і Вялейцы. Ім было
загадана ўзначаліць працу прызыўных камісіяў у сваіх акругах.
Готбэрг разумеў, што, калі адзінай справаю БЦР будзе мабілізацыя, ніякай грамадзкай
папулярнасьці ёй гэта не прынясе, і таму, згодна з раней абвешчанай праграмай, вырашыў
пашырыць яе паўнамоцтвы і ў іншых галінах. Гэта б сьведчыла пра аўтарытэт Рады і яе
самастойнасьць. Пра гэта Готбэрг гаварыў 1 сакавіка на чарговай канфэрэнцыі ў ОМі , прычым
падкрэсьліваў, што акупацыйныя ўлады, калі б яны перадаручылі БЦР некаторыя галіны
адміністрацыі, па-ранейшаму маглі б трымаць іх пад сваім кантролем і агульным кіраўніцтвам.
Аднак з чыста фармальнага боку вырашыць такое пытаньне было вельмі цяжка, наколькі ОМі
не магло кіраваць дзейнасьцю БЦР – яно не дало санкцыяў на яго стварэньне. Пры гэтым
«паўнамоцтвы» БЦР у вайсковай галіне ня мелі істотнага значэньня – падобная мабілізацыя
праводзілася таксама і на іншых землях Беларусі, якія знаходзіліся па-за межамі Генэральнай
акругі і не падлягалі кампэтэнцыі БЦР.
Таму Готбэргу даводзілася дзейнічаць так, каб атрымаць як мага большы прапагандысцкі
эфэкт і адначасова не парушыць інструкцыяў свайго начальства. Такім чынам, 1 сакавіка ён
апублікаваў у сваім афіцыйным весьніку статут БЦР, пазначыўшы яго задняю датаю –
21.12.1943 г., з спасылкай на распараджэньне Розэнбэрга ад 24.4.1942 г., якое не давала права на
стварэньне такога органа. У лютым ён дазволіў Астроўскаму прызначыць сваіх акруговых
намесьнікаў, якія тэарэтычна павінны былі заняцца фармаваньнем мясцовага апарату БЦР, а на
самай справе – сачыць за правядзеньнем мабілізацыйнай кампаніі. Таму іх ня сталі прызначаць
у тых акругах, дзе не праводзілася мабілізацыя (Лідзкая, Ганцавіцкая і Барысаўская акругі).
Готбэрг пагадзіўся, каб БЦР пераняла на сябе кіраўніцтва арганізацыямі самапомачы, але
ніякага практычнага значэньня такая іх перадача ня мела, бо сацыяльнае забесьпячэньне
па-ранейшаму заставалася ў руках акруговых камісараў. Тое самае адбылося і ў галіне народнай
асьветы. 21 лютага Готбэрг загадаў акруговым камісарам перадаць БЦР школьныя справы,
аднак аддзелы асьветы і школьныя інспэктараты да канца акупацыі заставаліся ў складзе
акруговых камісарыятаў. Цяпер акруговыя прадстаўнікі БЦР маглі толькі аказваць нейкі ўплыў
па школьную працу.
Трэба заўважыць, што пытаньне ўлады было цесна зьвязана з пытаньнем фінансаваньня
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 128
гэтых галінаў грамадзкага жыцьця. БЦР існавала на датацыі генэральнага камісарыяту, ня
маючы ўласнага бюджэту, і гэта зноў жа было вынікам яе юрыдычнага становішча. Таму
«рэальна» яна магла распараджацца толькі ў такіх сфэрах дзейнасьці, дзе не магло паўстаць
фінансавых праблемаў. Да такіх належалі Беларускае навуковае таварыства, Беларускае
культурнае згуртаваньне (яно было створана ў пачатку лютага 1944 г.), бібліятэкі, што дагэтуль
былі ўвогуле зачыненыя, а таксама народныя дамы. Тое самае было і зь менскім гарадзкім
тэатрам – у красавіку 1944 г. пасьля рамонту ён быў перададзены на балянс БЦР, але
фінансавала яго па-ранейшаму гарадзкая ўправа. Усе гэтыя перамены на самай справе мала што
давалі, аднак вакол іх разьдзімалі шумную прапаганду. Маляваліся пышныя пляны на
будучыню, праекты разьвіцьця народнай асьветы, адкрыцьцё ўнівэрсытэту і іншых вышэйшых
школаў, пабудовы новых тэатраў, пэнсійныя праграмы і г. д., як бы забываючыся, што дні
нямецкай акупацыі ўжо палічаныя.
Шуміха наконт перадачы БЦР адміністрацыі мела глыбейшы сэнс. Яня была разьлічана на
тое, каб стварыць уражаньне, што на Беларусі і сапраўды паўстаў краёвы орган улады, і ад яго
імя абвясьціць мабілізацыю ў «нацыянальнае» войска, бо менавіта так растлумачвалі мэты
мабілізацыі і характар БКА. Але нічога супольнага з сапраўднымі намерамі Готбэрга гэта ня
мела. 1 сакавіка на ўжо згаданай канфэрэнцыі ў ОМі ён прадставіў праект стварэньня ў
Беларусі на працягу 4–6 тыдняў антыпартызанскага фармаваньня, т. зв. Kampfgruppen von
Gottberg , сілаю 20 тыс. чалавек. У яго павінны былі ўліцца казацкія і каўкаскія часьці, брыгада
Камінскага і беларускія батальёны. Такім чынам, БКА была задумана як адно з гэткіх
фармаваньняў Готбэрга. Праўда, ён не называў праектаванага колькаснага складу БКА, але з
тых дадзеных, якія падаў, можна зразумець, што гаворка вялася пра 10-тысячны кантынгент.138
Амбіцыі Астроўскага сягалі значна вышэй: паводле яго загаду аб мабілізацыі, на
прызыўныя пункты склікалі каля 40 тыс. мужчын. І гэта зрабіла вялікае ўражаньне. Пра гэта ня
толькі гаварыў сам Астроўскі і пісалі тагачасныя газэты, якія можна падазраваць у
тэндэнцыйнасьці, але і Готбэрг, і акруговыя камісары адзначалі ў сваіх справаздачах, што
мабілізацыя прайшла ўдала і толькі гаспадарчыя ўмовы не дазволілі дасягнуць яшчэ лепшых
вынікаў. Наваградзкі акруговы камісар паведамляў, што на яго тэрыторыі мабілізацыйнае
распараджэньне выканана амаль поўнасьцю, прытым частка прызыўнікоў зьявілася нават з тых
раёнаў, дзе гаспадарылі партызаны. За малым выняткам так было паўсюль, рэдкім дысанансам
прагучала справаздача слонімскага акруговага камісара: ён пісаў, што прызыўнікі ўкрываюцца
ад мабілізацыі, аднак, магчыма, тым ён хацеў апраўдаць асабістае, вельмі адмоўнае, стаўленьне
да такой акцыі. Кіраўніцтва польскага падпольля ўважліва сачыла за ходам мабілізацыі і
атрымлівала інфармацыю аб яе масавым характары, а камандуючы АК паведамляў:
Аднак Готбэрг не плянаваў ствараць 40-тысячнага войска: гэта пагражала зрывам працы
многіх патрэбных для Нямеччыны прадпрыемстваў і ўстановаў. Таму акруговыя камісары
забракавалі больш за 50 % прызыўнікоў і адаслалі іх дахаты. Так ці іначай, 15 сакавіка ў шэрагі
БКА ўлілося 19 тыс. чалавек. Пад канец сакавіка іх стала яшчэ больш – нешта каля 22 тыс. Да
БКА было далучана і некалькі паліцыйных батальёнаў. Такім чынам асабовы склад БКА да
канца сакавіка ўзьняўся да 24–25 тыс. чалавек, а праз паўмесяца зь іх ужо было сфармавана 39
пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў. На загад Готбэрга ад 10 сакавіка скасоўвалася пасада
нямецкага камандзіра паліцыйных атрадаў, а самі гэтыя атрады разам з новастворанымі
батальёнамі БКА пераходзілі пад камандаваньне Кушаля. На базе вайсковага аддзелу БЦР
паўстала вярхоўнае камандаваньне БКА, часам называнае яе штабам. Гэтыя захады сьведчылі
аб стварэньні асобнага беларускага вайсковага фармаваньня.
Хаця акруговыя камісары адправілі дамоў многіх прызыўнікоў, Беларуская краёвая
абарона ўсё ж была большай, чым плянаваў Готбэрг. Астроўскі меркаваў, што, паставіўшы яго
138 Асабовы склад брыгады Камінскага мусіў налічваць каля 7 тыс. чалавек, а казацкіх і каўкаскіх атрадаў – 2–
3 тыс. Два казацкія батальёны былі сфармаваны ў Наваградзкай акрузе, а два каўкаскія – у Слонімскай.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 129
перад фактам, зможа неяк вырашыць матэрыяльныя і арганізацыйныя праблемы, якія зьявіліся
адразу ж пасьля мабілізацыі. Асабліва не хапала афіцэраў, зброі і абмундзіраваньня. Готбэрг
спрабаваў выбіць у Бэрліне для БКА 20 тыс. вінтовак, аднак іх не прыслалі і, прынамсі, да
сярэдзіны траўня. Таму давялося абмежавацца зброяй зь мясцовых складоў – на 6–7 чалавек
выдалі па адной вінтоўцы. Пры гэтым сапёрныя батальёны выкарыстоўвалі на розных працах у
рамках арганізацыі Тота. Магчыма, такім шляхам Готбэрг «карэктаваў» непамерныя амбіцыі
Астроўскага.
Ня дзіва, што дысцыпліна ў войску пачала падаць, а дэзерцірства расло, чаму спрыяла
партызанская прапаганда. Таму ў сярэдзіне траўня Астроўскі быў вымушаны выставіць праект
абмежаваньня колькаснага стану БКА да колькасьці адзінак зброі, якімі яна валодала. Гэты
праект быў, практычна беручы, зацьверджаны БЦР пад прэтэкстам неабходнасьці пазбыцца
нежаданых элемэнтаў. Так паступова асабовы склад БКА зьмяншаўся, і ў апошнія тыдні
акупацыі ён быў ужо шмат ніжэйшы, чым адразу пасьля мабілізацыі. А ў другой палове траўня
пачалі паступаць партыі зброі. Толькі цяпер усё яшчэ слаба ўзброеныя батальёны пачалі
выкарыстоўваць у барацьбе з партызанамі. 15 чэрвеня, г. зн. за два тыдні да канца акупацыі, у
Менску была адкрыта афіцэрская школа БКА.
Апошнім мерапрыемствам БЦР на Беларусі стаў Другі ўсебеларускі кангрэс, які адбыўся ў
Менску 27.6.1944 г. пад гукі франтавой кананады. На яго зьехалася 1039 дэлегатаў зь беларускіх
раёнаў, а таксама зь Літвы, Латвіі, Варшавы, Лодзі, Кракава, Вены, Кёнігсбэргу, Прагі і Бэрліна.
Магчыма, санкцыю на скліканьне кангрэсу Готбэрг атрымаў з Бэрліна, хутчэй за ўсё – ад
Бэргера. Дакумэнтальных сьведчаньняў пра гэта не сустракалася, ёсьць толькі ўскосныя: на
кангрэс сабраліся дэлегаты з-па-за межаў Генэральнай акругі Беларусь, але яны павінны былі
мець на гэта афіцыйны дазвол.
Кангрэс абвясьціў сябе паўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніцтвам беларускага
народу і прыняў рэзалюцыю, якая спасылалася на Дэклярацыю незалежнасьці Беларусі ад
25.3.1918 г., прынятую Радай БНР у Менску, аднак толькі на тую яе частку, дзе гаварылася аб
поўным разрыве Беларусі з Расейскай дзяржавай ува ўсіх яе формах. Кангрэс выказаў сваё
непрызнаньне БССР як формы беларускае дзяржаўнасьці, абвесьціў неправамоцнымі ўсе
польска-савецкія пагадненьні, якія датычылі Беларусі, і пацьвердзіў, што адзіным законным
прадстаўніцтвам беларускага народу і яго краю ёсьць сёньня БЦР па чале з прэзыдэнтам
Астроўскім. Апошні пункт рэзалюцыі стаў апатэозам усёй дзейнасьці Астроўскага за час
акупацыі. Разам з тым гэта была адзіная згадка пра тагачасны момант, таму што палітычнае
становішча на Беларусі за пэрыяд нямецкай акупацыі і яго пэрспэктывы на кангрэсе не
разглядаліся. Таму рэзалюцыя аб разрыве дзяржаўных стасункаў з Расеяй аніяк не магла
замяніць даклярацыі аб нацыянальнай незалежнасьці. І справа была ня ў тым, што прыняць
такую даклярацыю перашкодзіла набліжэньне Чырвонай Арміі. Рэжысёрам кангрэсу было СД, а
тэксты выступленьняў – зацьверджаны Готбэргам. Таму яго рэзалюцыі не маглі супярэчыць
тагачаснай лініі нямецкай усходняй палітыкі.
Магчыма, Астроўскі спадзяваўся, што рэзалюцыя кангрэсу, у якой БЦР была названа
адзіным законным прадстаўніцтвам беларускага народу, прымусіць нямецкія ўлады паскорыць
рашэньне аб наданьні ёй такога статусу, бо, нягледзячы на ўсе стараньні Готбэрга, жаданых
перамен у гэтай справе не было. 26 чэрвеня, г. зн. напярэдадні эвакуацыі зь Менску, у ОМі
згаджаліся, што можна было б пашырыць задачы БЦР, ды толькі да пэўнай ступені, але аб тым,
каб ператварыць яе ў нацыянальны ўрад,
Таму да канца акупацыі праўнае становішча БЦР так і не было вызначанае, і дзеля гэтага
пераняць на сябе адміністрацыйныя функцыі яна не магла. Такім чынам, за шэсьць месяцаў
свайго існаваньня БЦР ня стала ня чым іншым, як толькі прапагандысцкім інструмэнтам
Готбэрга, чыім заданьнем было да канца акупацыі ўтрымліваць нямецкія пазыцыі на Беларусі.
Тое самае датычыць і БКА – яе дзейнасьцю фактычна кіравалі немцы. Пасьля вайны яе
намінальны камандзір Кушаль прызнаваў:
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 130
Немцы зусім ня мелі намеру дазволіць беларусам стварыць нейкую беларускую
збройную сілу, ім патрэбны былі толькі людзі, якіх беларусы павінны ім даць, а
кіраваць людзьмі меліся яны самі бяз нашай помачы.
Т. зв. штаб БКА, які пасьля правядзеньня мабілізацыі павінен быў займацца выключна
прапагандаю сярод салдат, мог зь імі кантактаваць толькі з згоды нямецкага начальства.
Такім чынам, Готбэрг ніколі ня быў прыхільнікам беларускага нацыяналізму: ён зрабіў
стаўку на БЦР, каб супрацьпаставіць яе ўплыву савецкай прапаганды на грамадзтва, стварыць
міражы нацыянальнай дзяржавы з сваім урадам, нацыянальнай культурай і дабрабытам. На гэта
працавала ўсё: і прэса (яе наклады ў той пэрыяд значна павысіліся), і СБМ, і іншыя ініцыятывы.
Менскі гарадзкі камісар Бэкер адкрыта прызнаў гэта ў сваёй справаздачы, зробленай ужо пасьля
эвакуацыі: праведзеныя ў апошнія месяцы акупацыі акцыі (аднаўленьне зруйнаваных дамоў,
спаборніцтва садаводаў, разьвіцьцё гарадзкога трамвайнага транспарту, закладка новых
могілкаў, правядзеньне конкурсу на самы прыгожы дом, адкрыцьцё музычнай школы,
аднаўленьне спэктакляў гарадзкога тэатру, актывізацыя культурнага жыцьця, нарэшце,
сьвяткаваньне ўгодкаў «вызваленьня» (22 чэрвеня)) былі рэалізаваныя з палітычных
меркаваньняў дзеля таго, каб процідзейнічаць эвакуацыйнаму псыхозу.
Астроўскі таксама вёў складаную гульню. Улетку 1941 г. ён быў упэўнены ў перамозе
Нямеччыны, аднак ужо ў лістападзе 1942 г. засумняваўся ў выніках вайны, пра гэта сьведчаць
згаданыя яго перамовы з Галоўным камандаваньнем АК. Тым больш не магло ў яго ўзьнікнуць
ілюзій праз год. Магло б здацца, што ён сьвядома зрабіў стаўку на безнадзейную карту, калі
распачаў стварэньне БЦР. Але гэта не зусім так. Галоўным матывам яго дзейнасьці быў разьлік
на тое, што беларусам удасца з дапамогай Нямеччыны ўзмацніць свае нацыянальныя пазыцыі і,
перш за ўсё, стварыць уласныя ўзброеныя сілы, зь якімі пасьля можна было б распачаць
барацьбу за незалежнасьць Беларусі. З гэтага гледзішча тактыка Астроўскага, па сутнасьці, не
адрозьнівалася ад паводзін віленскіх і наваградзкіх атрадаў АК. Аднак на гэтым і канчалася
аналёгія: польскія атрады разьлічвалі на тое, што СССР прызнае даверасьнёўскія межы, і
заставаліся ў большасьці сваёй на месцы, затое Астроўскі мог спадзявацца толькі на эвакуацыю
і пазьнейшую вайну паміж заходнімі альянтамі і Савецкім Саюзам пасьля перамогі над
Нямеччынай.
Астроўскі, калі пачаў разьвіваць гэтую канцэпцыю, даволі рана прыйшоў да высновы, што
менавіта Польшча магла б стаць галоўнай апорай яе рэалізацыі, і ўзяўся рыхтаваць глебу для
будучага саюзу. Яго ня вельмі турбавалі ранейшыя няўдачы беларускіх дзеячоў у гэтай галіне, і
ён не зьвяртаў увагі на польска-беларускія канфлікты ў правінцыі, якія абвастралі ўзаемную
варожасьць. У студзені 1944 г. ён выступіў з прамовай, у якой заклікаў усе нацменшасьці на
Беларусі прыняць удзел у супольнай барацьбе з бальшавізмам. У ГК АК гэты заклік успрынялі
як прапанову польска-беларускага супрацоўніцтва. Адначасова акоўская выведка ў Менску
выслала ў Варшаву паведамленьне, якое павінна было заахвоціць кіраўнікоў падпольля да
перамоў з Астроўскім. Магчыма, ён сам быў яго ініцыятарам. А гаварылася ў ім вось аб чым:
139 Гэта была адзіная інфармацыя зь Беларусі такога зьместу, бо рапарт, відаць, быў зроблены на спэцыяльнае
заданьне. Іншыя паведамленьні АК сьведчылі аб росьце сярод беларусаў прасавецкіх настрояў і варожасьці да
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 131
Аднак з Варшавы водгуку не было. Затое мабілізацыя ў БКА зрабіла тут значна большае
ўражаньне, і ня дзіва – зь Менску ў Варшаву ішлі разьдзьмутыя зьвесткі, гаварылася нават аб
стварэньні 200-тысячнага беларускага войска. Таму ў красавіку 1944 г. Астроўскі адчуваў сябе
больш упэўнена і выслаў для перамоў у Варшаву свайго даверанага супрацоўніка Адама
Дэмідэцкага-Дэмідовіча з новымі прапановамі. Размова павінна была весьціся аб заключэньні
будучай беларуска-польскай фэдэрацыі, а ў дадзены момант, падчас вайны, – аб стварэньні
беларускага прадстаўніцтва пры польскім лёнданскім урадзе: гэты ўрад рэпрэзэнтоўваў бы
інтарэсы Беларусі на міжнароднай арэне.
Такія прапановы ўзбудзілі пэўнае зацікаўленьне. 2 траўня камандуючы АК паведамляў
ураду:
А 17 траўня даносіў:
Менавіта ў гэты час ён распачаў тайныя перамовы з АК, значыць, чакаў зьмены
палякаў. Імаверна, што аўтарам гэтай інфармацыі быў Вітальд Буткевіч альбо Адам Дэмідэцкі-Дэмідовіч, у пачатку
1944 г. – чалец AK і супрацоўнік Астроўскага, удзельнік Другога ўсебеларускага кангрэсу.
140 Паводле паведамленьня, зробленага мне Анэляй Катковіч, яе даўняя прыяцелька зь Віленскай беларускай
гімназіі Дуня Казёл пасьля вайны прыяжджала два-тры разы з БССР у Польшчу і расказвала, што ў 1944 г. у
Менску на загад Астроўскага яна перадавала савецкім партызанам даручаныя ёй інфармацыі наконт БЦР і што
пасьля вайны за гэтую дзейнасьць яна павінна была атрымаць нейкі мэдаль. Спраўдзіць гэтую інфармацыю ў маіх
умовах нельга, аднак прыклад Баляслава Пясэцкага з генэралам Сяровым сьведчыць, што такая магчымасьць не
была выключана.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 132
палітычнае каньюнктуры.
З гледзішча галоўнай задачы, г. зн. барацьбы з партызанскім рухам, усе паліцыйныя
(надзвычайнае становішча, спэцыяльная ахова Менску) і прапагандысцкія захады Готбэрга не
прынесьлі жаданага посьпеху. Праўда, у Менску зьменшылася колькасьць дывэрсіяў, цэлыя
партызанскія зоны ўдалося заблякаваць, але дабіцца пералому ў партызанскай вайне было ўжо
немагчыма.141 Дзейнасьць БЦР таксама не аказала на яе вялікага ўплыву. У красавіку 1944 г.
Готбэрг паведамляў, што толькі невялікая частка насельніцтва Беларусі радасна сустрэла
стварэньне БЦР, затое ў масе сваёй людзі занялі пазыцыю абыякавасьці або чаканьня. Падобнае
меркаваньне выказваў і камісар Менскае акругі. Тое самае адбывалася і ў Баранавіцкай акрузе,
якая лічылася за апірышча БЦР. Яе акруговы камісар Вэрнэр сьцьвярджаў, што вакол Рады
гуртавалася толькі невялікая жменька інтэлігентаў, а большая частка беларусаў трымалася
абыякава і пасіўна, галоўным чынам, з увагі на партызанскую пагрозу. Лідзкі камісар пісаў, што
ў яго акрузе наогул не існавала БЦР і БКА.
Цікавыя заўвагі падае ў сваёй справаздачы глыбоцкі акруговы камісар Бахман:
На яго думку, адною з важкіх прычын гэтага былі канфлікты, зьвязаныя зь дзейнасьцю
абранага «нешчасьлівай рукою» акруговага прадстаўніка БЦР Івана Касяка. Сваімі дзеяньнямі
ён болей шкодзіў справе, чым дапамагаў, так што ў акрузе сярод беларусаў нават павялічыліся
прапольскія сымпатыі. Бахман пісаў, што культурная праца апынулася ў застоі пасьля таго, як
ёю пачаў загадваць прадстаўнік БЦР.
141 У тым ліку была i апэрацыя «Fruhlingfest», праведзеная вясною 1944 г. у раёне Полацку і Лепеля. Нягледзячы
на моцную авіяцыйную падтрымку з-за лініі фронту (толькі за адну ноч на партызанскім лётнішчы Сарочына
прызямлілася каля 100 савецкіх самалётаў), партызаны панесьлі вялікія страты: 7011 чалавек загінула ў баі, 6928 –
трапіла ў палон, а 349 перайшло на бок немцаў. Тым ня менш каля 4000 партызанаў здолела выйсьці з
абкружэньня.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 133
разьвіцьцю беларускай нацыянальнай школы.142 У адным з выступленьняў Астроўскі
дэмагагічна абвясьціў, што сам пайшоў бы ў партызаны, каб толькі меў пэўнасьць, што яны
змагаюцца за незалежнасьць Беларусі.
Адной з мэтаў новага курсу Готбэрга стала актывізацыя нацыяналістычных настрояў
сярод сяброў СБМ. Фармальна Саюз беларускай моладзі да канца акупацыі заставаўся ў
распараджэньні генэральнага камісарыяту і таму апынуўся ў лепшым матэрыяльным
становішчы, чым іншыя грамадзкія арганізацыі, што перайшлі пад кампэтэнцыю БЦР.
Восеньню 1943 г. быў адкрыты яшчэ адзін навучальны цэнтар у Фларыянаве Баранавіцкай
акругі, а ў пачатку 1944 г. – яшчэ дзьве школы ў Менску. Па-ранейшаму арганізоўваліся
экскурсіі ў Нямеччыну. Пры гэтым колькасьць сяброў СБМ хутка ўзрасла. Нягледзячы на ўсе
стараньні партызан, перашкодзіць разьвіцьцю СБМ ім не ўдалося. Уласная ўніформа і эмблемы,
палітычная адукацыя, спэцыяльныя публікацыі, культурна-асьветная дзейнасьць, нарэшце,
вайсковая муштра, каманды, лагеры і беларускія маршавыя песьні, якія загучалі на Беларусі
ўпершыню і былі чымсьці абсалютна нечуваным ня толькі для моладзі, але і для старэйшых, –
усё гэта прываблівала ў шэрагі СБМ новых і новых сяброў. Палітычнае значэньне Саюзу
беларускай моладзі было значна большае за тое, што мелі аналягічныя арганізацыі ў Латвіі і
Эстоніі.
Таму акруговыя камісары, якія ў сваіх справаздачах, як правіла, рэзка крытыкавалі БЦР,
звычайна вельмі дадатна ацэньвалі дзейнасьць СБМ. Яны ўхвалялі ня толькі выхаваўчую працу
ў беларускім нацыянальным духу, якую праводзіла гэтая арганізацыя, але і паступленьне
моладзі на працу на заводах Люфтвафэ ў Менску і ў Нямеччыне. У чэрвені 1944 г., напярэдадні
наступу Чырвонай Арміі, у Нямеччыну выехалі амаль 5000 сяброў СБМ, якія добраахвотна
запісаліся ў дапаможную службу Люфтвафэ.
Гэрцаг, разглядаючы вынікі гэтай акцыі, заўважыў, што добраахвотнае паступленьне на
дапаможную службу ў нямецкую армію летам 1944 г. – факт «амаль неверагодны». Ён
дашукваўся прычын такой зьявы, спрабаваў вытлумачыць яе нянавісьцю да бальшавізму, цягаю
да прыгодаў ці іншымі матывамі, аднак нідзе не абмовіўся аб прымусовых наборах. Далін, а
таксама адзін з колішніх дзеячоў СБМ М. Лужынскі, які быў вучнем Маладэчанскай сярэдняй
гандлёвай школы, пацьвярджаюць, што акцыя мела добраахвотны характар. Лужынскі апісваў,
як у пачатку траўня 1944 г. у гэтую школу прыбылі акруговы кіраўнік СБМ Сьценьнік і
лейтэнант паветраных сілаў Фэрман, які сказаў вучнёўскай грамадзе:
І пайшлі – 46 хлапцоў.
Як паведаміў Янка Жамойцін, акруговы кіраўнік СБМ у Наваградку, у яго акрузе
даводзілася нават стрымліваць напор моладзі, якая жадала служыць у Люфтвафэ. 16–
20-гадовым хлопцам падабалася прыгожая лётчыцкая форма, яны думалі, што атрымаюць
зброю, стануць лётчыкамі. Адзіным ідэалягічным матывам быў страх перад вяртаньнем
Чырвонай Арміі.
Сярод дарослых таксама адзначаўся пэўны рост антысавецкіх і нацыяналістычных
настрояў, аднак акрэсьліць іх дакладна цяжэй, чым у моладзевым асяродзьдзі. Так, у красавіку
1944 г. Готбэрг паведамляў, што шмат у якіх раёнах жыхары выказвалі жаданьне арганізаваць у
сябе абаронныя вёскі, але зьдзейсьніць гэтыя пажаданьні было немагчыма толькі таму, што не
хапала зброі. Менскі гарадзкі камісар Бэкер зь зьдзіўленьнем сьцьвярджаў, што 8000 жыхароў
гораду добраахвотна, без прынукі выйшлі на пабудову ўмацаваньняў вакол гораду перад
142 У Слонімскай акрузе партызаны спалілі агулам 80 школаў і забілі, выгналі, забралі пэўную колькасьць
настаўнікаў. У выніку гэтых дзеяньняў вясною 1944 г. у Наваградзкай акрузе не працавала амаль палова школаў, а ў
Менскай акрузе – каля 80 %.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 134
наступам Чырвонай Арміі. Бэкер адзначаў, што 80 % менчукоў «не вітала» набліжэньня савецкіх
войскаў. Пэўная частка мясцовых жыхароў лепш згаджалася жыць у акупацыйных умовах і
мець перад сабой імглістую нацыянальную пэрспэктыву, чым апынуцца зноў у савецкай
рэчаіснасьці. Такія ж настроі несьлі з сабой і ўцекачы з усходу.
У гэтых адносінах цікава разглядзець справу БКА з увагі на яе шматвымернасьці.
Мабілізацыя, бясспрэчна, была актам прымусовым, і, напэўна, большасьць прызыўнікоў не
адчувала маральнай адказнасьці за сваю службу. Тым ня менш нельга абмінуць маўчаньнем і
той факт, што 40 тыс., а паводле зьвестак Кушаля нават і 50 тыс., чалавек прыйшлі ўсё ж такі на
прызыўныя камісіі БКА. Гэтыя людзі ведалі, што іх будуць выкарыстоўваць для барацьбы з
савецкімі партызанамі, і не іх віна або заслуга, што не хапіла часу, каб даць ім зброю, і большай
частцы давялося вярнуцца дадому, а ваяваць пайшлі толькі нямногія батальёны. У тагачасных
умовах яны маглі пазьбегнуць мабілізацыі і сысьці ў партызаны. Гэтага, аднак, яны не зрабілі.
Улады, безумоўна, пагражалі за такія ўчынкі рэпрэсіямі, але ў адваротным выпадку тыя самыя
рэпрэсіі ўчынялі і партызаны. Цяжка таму спрачацца з тым, што мабілізацыя ў БКА стала
сур’ёзным палітычным посьпехам Готбэрга і Астроўскага.
Варта таму прыгледзецца больш уважліва да таго, як паводзілі сябе гэтыя людзі ў дні
наступу Чырвонай Арміі, які пачаўся 23 чэрвеня і разьвіваўся вельмі шпарка. 3-га ліпеня
савецкія войскі ўвайшлі ў Менск, 5-га – у Маладэчна, 8-га – у Баранавічы, 9-га – у Ліду, а 16-га
– у Горадню. Такім чынам, часу для эвакуацыі большасьці батальёнаў БКА было дастаткова.
Але гэтая эвакуацыя ня толькі не праводзілася – яна нават не плянавалася; батальёны не
атрымалі загадзя адпаведных загадаў. Перад тым, як пакінуць Менск, Готбэрг нібыта зьбіраўся
загадаць акруговым камандзірам паліцыі адвесьці часьці БКА на Захад, аднак, на думку
Кушаля, гэтыя камандзіры больш сьцераглі ўласную шкуру і шмат дзе абвесьцілі дэмабілізацыю
батальёнаў БКА. Але ж гэта не зусім дакладна: пра такія рашэньні павінны былі ведаць
акруговыя камісары, а ў справаздачах, якія складаліся пасьля эвакуацыі, на гэты конт нічога ня
значыцца. Пасьля таго, як 27 чэрвеня зь Менску зьнік т. зв. нямецкі штаб сувязі БКА, Астроўскі
і Кушаль не змаглі выдаць атрадам БКА аніякіх распараджэньняў.
Беларускія батальёны засталіся кінутыя на ўласны лёс і ў пошуках выйсьця кіраваліся
пераважна загадамі сваіх камандзіраў. А. Вініцкі выпадкова аказаўся беспасярэднім сьведкам
гэтых падзеяў у Баранавіцкай акрузе, і вось што ён пісаў:
Пад вечар 30-га чэрвеня я прыйшоў на пляц каля казармаў… і выпадкам быў
сьведкам дэмабілізацыі батальёну, які налічваў каля 700 жаўнераў. Перад фронтам
выстраеных ваякаў стаў камандзір батальёну. Пасьля кароткай інфармацыі аб
заіснаваўшай сытуацыі на фронце ён скончыў гутарку так: «Хто паедзе з намі, дык
застаецца на месцы ў шэрагу, а рэшта можа ісьці дамоў». Раптам жаўнерская маса
ўзварухнулася і рынула ў казармы, каб забраць там свае рэчы і бегчы дамоў. На месцы
ў шэрагу засталося 18 ваякаў, пераважна – падафіцэраў, а назаўтра на выезд зьявілася
ўжо меншая іх колькасьць.
Такім чынам, тыя самыя людзі, што ў сакавіку паслухмяна ішлі на прызыўныя пункты,
цяпер, калі ўлада пачала крушыцца, хутка пакінулі войска, у якое яна іх прызвала. За самы
кароткі час, бяз бою, БКА перастала існаваць; толькі невялічкая частка салдат адышла на Захад.
І гэтае адступленьне, як і добраахвотны запіс моладзі ў Люфтвафэ, на думку некаторых
нямецкіх дасьледчыкаў, «амаль немагчыма было зразумець». Акруговы баранавіцкі камісар
Вэрнэр адзначаў:
Летам 1944 г. Чырвоная Армія дасягнула лініі Віслы, а войскі заходніх хаўруснікаў
здабылі Парыж і наблізіліся да нямецкай мяжы. Разгром Трэцяга райху стаў справаю
найбліжэйшай будучыні. Толькі ў гэтай сытуацыі ў штабе Гімлера высьпела канцэпцыя
стварэньня супольнага антыбальшавіцкага фронту народаў Расеі пад камандаваньнем генэрала
Уласава. Туды павінны былі ўвайсьці ня толькі расейцы, але і ўкраінцы, беларусы і г. д.
Нямеччына ўжо страціла амаль усю тэрыторыю СССР, таму для барацьбы з Чырвонай Арміяй
немцы меркавалі выкарыстаць усходніх работнікаў, ваеннапалонных альбо ўцекачоў, што
апынуліся на тэрыторыі Райху. Ставіўся разьлік і на прапагандысцкі эфэкт, нават на
антысталінскую рэвалюцыю ў СССР. Першае спатканьне Гімлера з Уласавым было прызначана
на канец ліпеня, але ў гэтыя пляны ўварваўся замах на Гітлера, таму сустрэчу давялося
адкласьці.
Тым часам Розэнбэрг па-ранейшаму трымаўся думкі, што галоўным матывам
супрацоўніцтва нерасейскіх народаў СССР зь немцамі была надзея на стварэньне ўласных
нацыянальных дзяржаў, незалежных ад расейскага ўплыву. Таму ён прадбачыў, што
прадстаўнікі гэтых народаў будуць супраць гімлераўскага праекту, які прадугледжваў
падпарадкаваньне іх нацыянальных органаў і вайсковых часьцей Уласаву. І хаця канчатковая
мэта абедзьвюх канцэпцыяў была тая самая – г. зн. абарона Нямеччыны ад чырвоных войскаў, –
але сродкі яе дасягненьня прынцыпова адрозьніваліся. Гітлер цяпер не займаў цьвёрдай
пазыцыі ў гэтай справе: ён не падтрымліваў і не перашкаджаў Гімлеру і Розэнбэргу
ажыцьцяўляць іх праекты, якія ўжо не маглі перамяніць сытуацыю.
Падобна на тое, што меркаваньні Розэнбэрга падзяляла Галоўная ўправа СС. Пра гэта
сьведчыць адзін цікавы факт: у лінеш, калі Гімлер плянаваў правесьці першае спатканьне з
Уласавым, у рамках яго ведамства ўзьнік спэцыяльны аддзел, т. зв. Freiwilligen- Leitstelle Ost
(Аддзел добраахвотных сілаў з Усходу), над кіраўніцтвам штурмбанфюрэра СС доктара Фрыца
Арльта. Задачаю новага органа стала арганізацыя ўсходніх вайсковых фармаваньняў. Арльт
падзяліў свой аддзел на шэраг нацыянальных сэктараў, сярод якіх быў і беларускі. Па ўсім было
відаць, што для кожнай нацыянальнасьці меркавалася стварыць асобныя часьці Waffen-SS . У
ОМі таксама былі створаны асобныя падсэкцыі (Leitstelle ), якія павінны былі сачыць за
нацыянальнымі арганізацыямі, разьмешчанымі ў Нямеччыне. Кіраўніком беларускай сэкцыі
(Weissruthenische Leitstelle ) стаў доктар Любэ.
Усе гэтыя арганізацыйныя зьмены распачаліся ў момант адступленьня нямецкіх войскаў зь
Беларусі, таму Астроўскі падчас ад’езду зь Менску яшчэ нічога пра іх ня ведаў. Ён, безумоўна,
прадбачыў, што немцаў пагоняць зь Беларусі, аднак ня думаў, што гэта станецца так хутка і
ператворыцца ў сапраўдны разгром. Яго плян арганізаванай эвакуацыі войска быў
перакрэсьлены, а разам зь ім патанулі і ўсе далейшыя палітычныя камбінацыі. Ён стаў
палкаводцам бяз войска – не было чаго і разьлічваць на кантакт з польскім падпольлем, якое
пасьля сутыкненьня з Чырвонай Арміяй само апынулася ў крызісе. Мяркуючы па ўсім, у гэты
час ён лічыў, што роля БЦР скончылася, ці, у найлепшым выпадку, стала пад пытальнік.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 136
Паасобныя дэталі эвакуацыі пацьвярджаюць, што БЦР у гэты час апынулася ў няпэўным
становішчы. 30 чэрвеня Рада БЦР пакінула Менск. Большасьць яе сяброў скіравалася ў
Кёнігсбэрг. Тым часам Астроўскі адкалоўся ад сваіх сяброў і вярнуўся ў Лодзь, куды пераехаў і
Кушаль. БЦР рассыпалася на часткі. Аднак гэтае няпэўнае становішча працягвалася нядоўга.
Ужо прыкладна 10 ліпеня Кох даручыў Бэкеру, які акурат тады прыбыў у Кёнігсбэрг, перавезьці
сяброў Рады ў Бэрлін і перадаць іх у распараджэньне ОМі . Астроўскага адшукалі ў Лодзі, і
12 ліпеня ён апынуўся ў Бэрліне. Усе гэтыя абставіны ўказваюць на тое, што дзейнасьць БЦР у
Нямеччыне была ўзноўлена на загад ОМі .
Толькі пасьля таго, як Рада пераехала ў Бэрлін, Розэнбэрг прызнаў яе за «выключнае і
адзінае прадстаўніцтва беларускага народу». У новых умовах Розэнбэрг вызначыў для БЦР
новую палітычную ролю, таму прызнаньне, на якое ОМі не магло рашыцца зь сьнежня 1943 г.,
наступіла толькі цяпер. У адрозьненьне ад прадстаўнічых органаў іншых усходніх народаў, Рада
была створана ў краі, а не ў эміграцыі і магла спаслацца па мандат Другога ўсебеларускага
кангрэсу. Адсутнасьць адпаведнага дэкрэту ОМі , які ўва ўмовах акупацыі па сутнасьці рабіў
Раду бяспраўным органам, цяпер станавілася козырам, маўляў, законнасьць БЦР грунтуецца на
волі народу, а не на распараджэньні акупацыйнай улады. Больш за гэта, зараз можна было
ахарактарызаваць дзейнасьць Рады ў эміграцыі як вынік будаўніцтва беларускай дзяржавы пад
нямецкай акупацыяй, перарваны прыходам Чырвонай Арміі.
20 жніўня, неўзабаве пасьля таго, як Розэнбэрг прызнаў БЦР, Астроўскі абвесьціў пратэст,
адрасаваны «ўсім урадам і народам сьвету» ў сувязі з тым, што Беларусь занялі савецкія войскі.
Такім чынам, БЦР і пасьля эвакуацыі не перастала быць інструмэнтам прапаганды, толькі
ня Готбэрга, а Розэнбэрга. Гэты пратэст, хаця і адлюстроўваў сапраўдную пазыцыю БЦР,
несумненна, нарадзіўся зь ведама і ўхвалы Розэнбэрга, інакш ён папросту ня быў бы
апублікаваны.
Рэальныя задачы і паўнамоцтвы Рады на тэрыторыі Нямеччыны былі вызначаны ў
інструкцыі ОМі . Яны зводзіліся да гэткіх палажэньняў:
Грамадзкай базай для дзейнасьці БЦР павінна было стаць беларускае насельніцтва, якое
апынулася ў Нямеччыне альбо на тэрыторыі Польшчы і Чэхаславаччыны, што заставаліся яшчэ
пад нямецкай акупацыяй. Пераважную частку гэтых людзей немцы гвалтоўна вывезьлі зь
Беларусі на прымусовую працу, іх агульная колькасьць дасягала 378 тыс. чалавек. Апрача таго,
у Нямеччыне знаходзілася некалькі тысяч маладых людзей, якія паступілі ў дапаможную
службу Люфтвафэ, а таксама нешматлікая даваенная эміграцыя. Такім чынам, у суме
атрымлівалася нешта каля 400 тыс. чалавек, прычым сярод выхадцаў зь Беларусі пэўную частку
складалі польскія і расейскія работнікі. У ліпені ў гэтую масу ўлілося некалькі дзясяткаў тысяч
уцекачоў, так што агульная колькасьць беларусаў у Нямеччыне і на акупаваных землях дасягала
500 тысяч.
Культурнай і сацыяльнай апекай ад імя БЦР павінны былі займацца бэрлінскае Беларускае
прадстаўніцтва (Vertrauenstelle ) і Камітэт самапомачы. Абедзьве арганізацыі мелі свае аддзелы
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 137
ў найбуйнейшых беларускіх асяродках. Цяпер і адна і другая былі падпарадкаваны БЦР. Толькі
зараз, у Нямеччыне, пад кіраўніцтва Рады быў пераведзены СБМ. Яго штаб зь Менску пераехаў
у Тропаў у Судэтах. Дзейнасьць Рады ў гэтых галінах зводзілася толькі да пераказваньня
нямецкім уладам сваіх пажаданьняў. Стараньнямі БЦР быў атрыманы дазвол на адкрыцьцё
беларускіх школаў пры ўмове, што такое жаданьне выкажуць бацькі ня менш як 20 дзяцей
школьнага веку. Некалькі такіх школаў і сапраўды было адчынена. У верасьні 1944 г. пры
бэрлінскай арганізацыі «Вінэта» была створана гастрольная тэатральная трупа пад назвай
«Жыве Беларусь», якая ў лістападзе – сьнежні дала 46 прадстаўленьняў у розных эміграцыйных
беларускіх асяродках. Арганізавана таксама і рэлігійнае жыцьцё. Увосень 1944 г. у Нямеччыне
выходзілі тры беларускія пэрыёдыкі – «Раніца» (яе апошні нумар выйшаў 21.3.1945 г.),
«Малады Змагар» (для моладзі) і «Беларускі Работнік», а радыёстанцыя ў Гамбургу да сакавіка
1945 г. вяла штодзённыя 15-хвілінныя перадачы на беларускай мове.
Аднак самай галоўнай задачай Рады быў удзел у нямецкай абарончай кампаніі. Па
сутнасьці, толькі гэтая мэта схіляла немцаў да падтрымкі існаваньня БЦР, яе сяброў і
супрацоўнікаў. Астроўскі апынуўся ў цяжкай сытуацыі: з аднаго боку, ён разумеў
непазьбежнасьць разгрому Нямеччыны, а з другога – адступаць ад супрацоўніцтва зь немцамі
яму не было куды. Апанэнты Астроўскага на Беларусі і ў эміграцыі папракалі яго ў тым, што ў
гэты безнадзейны для Трэцяга райху пэрыяд ён верна служыў яго інтарэсам, заклікаў беларусаў
да канца змагацца з Чырвонай Арміяй і такім чынам падштурхоўваў людзей да дарэмнага
кровапраліцьця. У сувязі з гэтымі закідамі варта бліжэй разгледзець вайсковую дзейнасьць БЦР.
У ліпені 1944 г. зь Беларусі былі звакуяваны шматлікія нацыянальныя
паліцыйна-вайсковыя фармаваньні. Яны сканцэнтраваліся на тэрыторыі Усходняй Прусіі і
Паўночнай Мазовіі.143 Сярод іх было шмат беларускіх часьцей: рэшткі БКА і яе афіцэрская
школа, 13-ты батальён СД, атрады дапаможнай паліцыі і інш. На думку Кушаля, можна было
набраць каля 10 тыс. салдат і афіцэраў – гэтага хапіла б на фармаваньне адной беларускай
дывізіі. Можна было спадзявацца і на згоду Арльта з Галоўнага ведамства СС. Пра гэта
сьведчыць стварэньне іншых разнастайных усходніх часьцей СС, тым больш, што ў
кастрычніку Арльт гаварыў, што намераны арганізаваць беларускую брыгаду СС.
Выкарыстаньне гэтых магчымасьцяў залежала ў вялікай ступені ад Астроўскага, паколькі
ўжо ў ліпені ён гаварыў пра гэта з Арльтам. Аднак прапанову аб стварэньні беларускага легіёну
Астроўскі накіраваў не ў Галоўную ўправу СС, а ў штаб генэрала Кёстрынга, камандзіра
Вэрмахту па справах ненямецкіх фармаваньняў, дзе ніхто не займаўся гэтым пытаньнем, і таму
было мала шанцаў на яго хуткае вырашэньне. Прапанова была зроблена ў сярэдзіне ліпеня,
акурат тады, калі Галоўная ўправа СС вырашала лёс войскаў, што эвакуяваліся ў Мазовію.
Гэтая ініцыятыва Астроўскага мела паважныя наступствы. З аднаго боку, гэта дазволіла
пераканаць чыноўнікаў ОМі , што беларусы стаяць на добрым шляху да стварэньня свайго
легіёну, і прапанову БЦР поўнасьцю падтрымалі. Але з другога боку, Галоўная ўправа СС
прыняла рашэньне ўлучыць усе беларускія часьці або іх рэшткі, што знаходзіліся ў Мазовіі, у
наваствораную 30-ю пяхотную дывізію СС пад камандаваньнем обэрштурмбанфюрэра Зіглінга.
Гэтую дывізію называлі яшчэ расейскай дывізіяй СС № 2. Яе нацыянальны склад быў вельмі
пярэсты. Найбольшую частку складалі беларусы, шмат было расейцаў, палякаў, украінцаў і
іншых. Пасьля кароткай падрыхтоўкі 23 жніўня 30-ю дывізію накіравалі на Заходні фронт, дзе
яна пачала хутка раставаць у выніку дэзерцірства. Частка ўцекачоў з гэтай дывізіі, пераважна
палякаў і беларусаў, восеньню 1944 г. уступіла ў войска генэрала Андэрса.
Гэтай гульні Астроўскага ня мог зразумець Кушаль, які імкнуўся да стварэньня беларускай
нацыянальнай вайсковай часьці – пра гэта сьведчаць ужо цытаваныя яго ўспаміны. Астроўскі
тым часам працягваў сваю лінію і высылаў Кушаля ў штаб Кёстрынга, каб падштурхнуць
немцаў і хутчэй дабіцца рашэньня аб фармаваньні беларускага легіёну. Гэтыя стараньні не
прыносілі ніякага плёну. Астроўскі рабіў выгляд занепакоенага, зьвяртаўся ў беларускую
сэкцыю ОМі , але справа ня зрушылася ні на крок. Нарэшце 11 кастрычніка да Кёстрынга
143 Апрача часткі беларускіх атрадаў, там яшчэ знаходзілася брыгада Камінскага, казацкія, каўкаскія, украінскія
і іншыя батальёны, а таксама чальцы дапаможнай паліцыі беларускай, польскай і расейскай нацыянальнасьці.
Акула лічыць, што іх агульныя сілы перавышалі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 138
напісаў Бройтыгам з ОМі , але і гэта не дапамагло. І толькі 6 лістапада на пасяджэньні БЦР
было сказана, што, «як высьветлілася», справа арганізацыі беларускага войска належыць да
кампэтэнцыі СС, а не Вэрмахту. Такім чынам, каб разблытаць гэтую справу, спатрэбілася
чатыры месяцы.
Аднак зацягваць чаканьне далей было небясьпечна, таму, каб апраўдацца перад уладамі і
паказаць, што, апрача лёзунгаў і заклікаў, робіцца нешта яшчэ для барацьбы з бальшавізмам,
БЦР у сярэдзіне верасьня арганізавала пад сваёй фірмай т. зв. батальён БКА. Было прынята
рашэньне, што, паколькі афіцыйна БКА не была распушчана, ня трэба ствараць яе нанова.
Праўда, не было атрымана ніводнай вінтоўкі і ніводнага мундзіра, аднак у бэрлінскай
камэндатуры ўдалося здабыць памяшканьне нібыта для параненых салдат БКА, якія вярталіся з
шпіталяў. Пад гэты дах сабралася некалькі сотняў салдат і афіцэраў, а таксама іх сямейнікі і
іншыя цывільныя асобы, якія прабылі ў гэтым «батальёне» пяць месяцаў – да канца студзеня
1945 г. Для бяздомных уцекачоў гэта быў не найгоршы прытулак. Усё гэта вонкава выглядала як
батальён БКА, афіцэрская школа і да т. п., рабілася многа шуму, ОМі па-ранейшаму дабівалася
яго легалізацыі, але вынікаў гэта не прынесла ніякіх. Больш рэальнае значэньне мелі атрыманыя
ад міністэрства пэўныя грашовыя датацыі пад гэты праект.
І толькі ў сярэдзіне сьнежня 1944 г. справа беларускага вайсковага фармаваньня апынулася
ў Галоўнай управе СС, тут яе абяцалі вельмі хутка ўладзіць. Аднак менавіта цяпер Астроўскі
пачаў «траціць надзею» на атрыманьне гэтага рашэньня, распарадзіўся прыпыніць дзейнасьць
вайсковага аддзелу БЦР і нават зьбіраўся распусьціць вучэбны батальён. Прыблізна 10 студзеня
БЦР атрымала вуснае паведамленьне, што Галоўнае ведамства СС згаджаецца на стварэньне
беларускай брыгады пад назваю Waffen- SS Grenadier-Brigade «Weissruthenien». Афіцыйнае
пісьмовае пацьвярджэньне аб гэтым было атрымана 26 студзеня. А на наступны дзень Астроўскі
абвясьціў заклік да барацьбы і распарадзіўся падрыхтавацца да вярбоўкі валянтэраў. У гэты час
Чырвоная Армія ўжо прабіла нямецкую абарону на Вісьле і наблізілася да Одэру. У Бэрліне
ўзьнялася такая паніка, што і гаворкі быць не магло пра вярбоўку добраахвотнікаў. Зрэшты, у
лютым, пасьля налёту амэрыканскай авіяцыі, перастала працаваць ОМі , а БЦР распачала
паступовую эвакуацыю сваіх супрацоўнікаў у заходнюю частку Нямеччыны. Такім чынам,
брыгада «Беларусь» засталася толькі папяровым праектам.
Паходжаньне вайсковай адзінкі, якая ў беларускай эміграцыйнай літаратуры атрымала
назву дывізіі «Беларусь», было зусім іншае. Яно зьвязана з пазьнейшым лёсам 30-й дывізіі
Зіглінга. Пасьля шматлікіх дэзерцірстваў, а таксама пасьля перадачы пад канец 1944 г. шэрагу яе
падразьдзяленьняў у войска Уласава, асабовы склад 30-й дывізіі значна паменшаў. У студзені
Зіглінг атрымаў загад папоўніць сваю дывізію шляхам вярбоўкі беларусаў. У сувязі з гэтым ён
зьвязаўся з Астроўскім, і той перадаў яму вучэбны батальён. Так 28 студзеня частка гэтага
батальёна, здатная да вайсковай службы, адышла да 30-й дывізіі, а сама дывізія зьмяніла назву. З
гэтай пары яна ўжо звалася: 30 Waffen- SS Grenadier- Division (Weissruthenische № 1 )–замест
ранейшага Russische № 2 . Пунктам яе фармаваньня стала мясцовасьць Гіршаў, што ў Баварыі.
Але камплектаваньне гэтай дывізіі так і не насьпела скончыцца, і на фронт яна так і не трапіла.
30 красавіка яна апынулася ў амэрыканскім палоне. У гэты час у яе ўваходзілі 3 батальёны –
1094 чал., зь іх 182 афіцэры і падафіцэры.
Такім чынам, шмат фактаў указвае на тое, што, нягледзячы на заклікі і дэклярацыі,
Астроўскі па магчымасьці стрымліваў фармаваньне асобнай беларускай вайсковай адзінкі ў
Нямеччыне. Прыкладна такую самую тактыку ён абраў і ў справе арганізацыі Саюзу
вызваленьня Беларусі. Гэтае пытаньне шмат разоў разглядалася на пасяджэньнях Рады, вяліся
дэбаты вакол назвы, статуту і праграмы, ствараліся камісіі для распрацоўкі дэталяў. Усё гэта
цягнулася аж да тае пары, пакуль уся справа ня страціла сэнсу перад абліччам непазьбежнай
катастрофы, да якой кацілася Нямеччына.
Стаўленьне Астроўскага да дзейнасьці Ўласава было лягічным працягам ужо апісанай яго
тактыкі. Сустрэча Гімлера з Уласавым, плянаваная на ліпень, адбылася толькі 16 верасьня. Было
дамоўлена стварыць т. зв. Камітэт вызваленьня народаў Расеі і армію, якая б падпарадкоўвалася
гэтаму Камітэту. Галоўная ўправа СС пачала рэалізацыю праекту. 13 кастрычніка ў гэтай
установе прайшла канфэрэнцыя з удзелам Арльта, Крогера і Бухарта, было прынята рашэньне
аб тым, каб даручыць Астроўскаму ўступіць у Камітэт. На думку кіраўніцтва СС, гэта не
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 139
павінна было само па сабе перакрэсьліць ідэю незалежнасьці Беларусі. Аднак Астроўскі рашуча
адмовіўся ад гэтага праекту. І не дапамаглі тут ні ўшчуваньні Арльта, ні націск Кальтэнбрунэра.
Торвальд піша, што ў часе спатканьня з Уласавым у Галоўнай управе бясьпекі Райху Астроўскі
сказаў яму: «Нашыя шляхі розныя. Вы – за вольную Расею, а я – за вольную Беларусь». Сваю
пазыцыю Астроўскі «вельмі адназначна» пацьвердзіў падчас візыту ў Розэнбэрга – недзе ў
апошнія дні кастрычніка.
Аднак знайшліся беларусы, украінцы і іншыя, якія пагадзіліся на ўдзел у абвешчаным
14 лістапада ў Празе Камітэце вызваленьня народаў Расеі. У адказ на маніфэст гэтага Камітэту
прадстаўнікі дзевяці народаў СССР, у т. л. і БЦР, 18 лістапада выдалі супольную заяву, у якой
адмовіліся ад прызнаньня кіраўнічай ролі Ўласава і запатрабавалі, ваб ён абмежаваў сваю
дзейнасьць справамі этнаграфічнай Расеі. Пачаліся новыя перамовы зь нямецкімі ўладамі, але
яны не дапамаглі вырашыць спрэчку паміж «сэпаратыстамі» і камітэтам Ўласава. Ды, зрэшты,
было ўжо занадта позна гаварыць аб гэтым.
Група афіцэраў і моладзевых дзеячоў крытычна паставілася да паводзін Астроўскага ў
справе ўдзелу ў камітэце Ўласава і асудзіла маруднасьць пры арганізацыі асобнага беларускага
вайсковага фармаваньня. Гэтыя людзі, што рваліся да безнадзейнай барацьбы, гуртаваліся вакол
палітычна-вайсковай арганізацыі – Беларускай незалежніцкай партыі (БНП). Яе кіраўнікі –
Усевалад Родзька, Міхаіл Вітушка і іншыя – супрацоўнічалі з Абвэрам, прадстаўлялі БНП як
патрыятычную кансьпірацыйную арганізацыю і выдавалі быццам бы нелегальны «Бюлетэнь
БНП», на старонках якога заклікалі даўзброенай барацьбы за незалежную Беларусь.144
БНП была створана ў Менску ў ліпені 1942 г., але больш значную дзейнасьць разгарнула
толькі ў чэрвені 1944 г., арганізуючы некалькі кансьпірацыйных выведна-дывэрсійных групаў у
тылах Чырвонай Арміі. У ліпені, а найпазьней – у жніўні 1944 г. Абвэр арганізаваў у Дальвіцы
ўва Усходняй Прусіі навучальны цэнтар і рыхтаваў там добраахвотнікаў для дывэрсійнай працы
на Беларусі. Палітычным кіраўніком цэнтру быў Родзька.
Істотную ролю ў вярбоўцы добраахвотнікаў адыгрывала прапаганда БНП.
Кансьпірацыйны арэол дазваляў ёй карыстацца такімі прыёмамі, якія былі недапушчальныя ў
афіцыйнай прапагандзе, і гэта выклікала да яе большы давер. БНП ня толькі выкарыстоўвала
патрыятычную фразэалёгію, але дазваляла сабе і крытыку нямецкай акупацыйнай палітыкі на
Беларусі, хоць гэтыя праблемы сталі ўжо справаю мінуўшчыны. Што да прагнозаў на
будучыню, дык тут БНП малявала непазьбежны канфлікт паміж саюзьнікамі пасьля перамогі
над Нямеччынай. Зыходзячы з такіх меркаваньняў, БНП прапагандавала ўзмацненьне ўласных
сілаў як вырашальнага фактару для будучыні Беларусі. У «Бюлетэні БНП» гаварылася:
Пад заклікам БНП: «Здабудзем беларускую дзяржаву – альбо згінем у барацьбе за яе!» –
шмат беларусаў накіравалася ў Дальвіц, а адтуль – на Беларусь, цешачы сябе ілюзіяй аб
ангельска-амэрыканскім канфліктце з СССР.
Праблема неадкладнага ўдзелу ў баявых апэрацыях летам 1944 г. перарасла ў канфлікт –
на гэтым грунце сутыкнуліся палітычныя амбіцыі Астроўскага і Родзькі. У выніку БНП
перайшла ў апазыцыю да Астроўскага і БЦР. Лідэры гэтай партыі абвінавачвалі Раду ў
няздольнасьці кіраваць незалежніцкім рухам і выкрывалі яе марыянэтачны характар. У канцы
1944 г. гэты канфлікт перарос у адкрытую варожасьць – Астроўскага крытыкавалі за палітычнае
згодніцтва, ускладалі на яго адказнасьць за эвакуацыйны хаос, у якім была страчана пераважная
частка сілаў БКА, за няздольнасьць арганізаваць беларускае войска ў Нямеччыне, за нежаданьне
144 Зьвесткі аб стварэньні і дзейнасьці БНП вельмі скупыя. Раманоўскі піша, што яна была створаная на
заданьне Абвэру. Магчыма, так яно і было, калі ўлічыць, што лідэр БНП Родзька зь вясны 1941 г. супрацоўнічаў з
Абвэрам і ўдзельнічаў у арганізаванай ім дывэрсійнай апэрацыі на Беларусі напярэдадні нападу Нямеччыны на
СССР. Пра сувязь БНП з Абвэрам сьведчаць таксама і некаторыя эміграцыйныя крыніцы. Затое шараговыя сябры
БНП былі перакананыя, што маюць дачыненьне да сапраўднай падпольнай арганізацыі.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 140
супрацоўнічаць з Уласавым і г. д. На пачатку 1945 г. Родзька ўвогуле адмовіўся ад
супрацоўніцтва з Астроўскім і выказаў шкадаваньне аб тым, што зьвязваўся зь ім у мінулым.
Фармальна БНП мела ўсе падставы, каб крытыкаваць Астроўскага, але ніякай разумнай
альтэрнатывы яна не сфармулявала. Усе закіды БНП папросту адлюстроўвалі нямецкія
абарончыя інтарэсы, якія вымагалі мабілізацыі ўсіх даступных сілаў і сродкаў для ўзброенай
барацьбы. Матывы паводзінаў Астроўскага ў Нямеччыне былі прынцыпова іншыя. Яго
адносіны да арганізацыі войска, Саюзу вызваленьня Беларусі і камітэту Ўласава сьведчылі аб
разуменьні бескарыснасьці і бяссэнсавасьці ўдзелу ў абароне Райху. Астроўскі прыклаў усе
стараньні да таго, каб запэўніць сабе і БЦР магчымасьць дзейнічаць і пасьля капітуляцыі
Нямеччыны. Супрацоўніцтва з Уласавым магло б пасьля вайны ўскладніць і нават зусім
перакрэсьліць яго палітычную працу ў эміграцыі. Лідэр БЦР не жадаў адмаўляцца ад такіх
шанцаў і таму пад канец 1944 г. узяўся перакройваць статут Рады, падганяючы яго пад новую
сытуацыю. Пленум БЦР прыняў гэты статут 14–17 студзеня 1945 г., калі Чырвоная Армія зь
берагоў Віслы рушыла ў паход на Бэрлін, а ОМі ўжо не заглыблялася ў гэткія справы.
ЗАКЛЮЧЭНЬНЕ
У выніку вайны і акупацыі Беларусь панесла вялікія людзкія страты. Калі беспасярэдне
перад нападам Нямеччыны ў ёй налічвалася 9,2 млн. жыхароў (у цяперашніх межах), дык пад
канец 1944 г. іх засталося толькі 6,3 млн. Такім чынам, насельніцтва зьменшылася на 2,9 млн.,
альбо на 32%. Аднак і па сёньняшні дзень гэтыя лічбы дэталёва не ўдакладненыя. Савецкія
крыніцы шмат гадоў сьцьвярджалі, што нямецкія акупанты зьнішчылі 1408 тыс. цывільных
жыхароў Беларусі і 378 тыс. выслалі на прымусовую працу ў Нямеччыну. Адначасова пісалася,
што летам 1941 г. адсюль на ўсход, у эвакуацыю, было вывезена 1,5 млн. чалавек і больш за
500 тыс. мабілізавана ў Чырвоную Армію. Акрамя таго, у ліпені 1944 г. у войска было прызвана
яшчэ звыш 600 тыс. чалавек. Разам гэта складала 4,4 млн чалавек, альбо на 50 % больш за
афіцыйна названыя людзкія страты (2,9 млн.), пры гэтым варта ўлічыць, што да канца 1944 г.
толькі невялікая частка эвакуяваных у глыб СССР магла вярнуцца на радзіму. Лічбы відавочна
не сыходзіліся, і таму колькасьць жыхароў, забітых акупантамі, ацэньвалі пазьней ня больш як
750 тыс. На думку аўтара, гэтая апошняя ацэнка больш адпавядае сапраўднасьці, аднак яна
па-ранейшаму завышаная.
Гаспадарка Беларусі таксама панесла вялікія страты. У 1945 г. узровень яе прамысловай
вытворчасьці складаў толькі 20 % ад даваеннай. У шмат разоў скарацілася і сельскагаспадарчая
вытворчасьць, адною з прычын гэтага былі антыпартызанскія карныя акцыі, у выніку якіх было
спалена некалькі тысяч вёсак. Летам 1944 г. савецкія ўлады засьпелі на Беларусі толькі 39 % ад
даваеннага пагалоўя коней, 31 % – буйной рагатай жывёлы, 11 % – сьвіньняў і 22 % – авечак і
козаў. Аднак цяжка вызначыць, у якой ступені прычынілася да гэтага нямецкая гаспадарчая
эксплуатацыя. Справа ў тым, што самыя вялікія разбурэньні ў беларускай прамысловасьці
адбыліся ў выніку эвакуацыі на ўсход машын і абсталяваньня, а таксама – зьнішчэньня
партызанамі дробных прадпрыемстваў у правінцыі. У дадатак немцы ўлетку 1944 г. правялі
эвакуацыю некаторых заводаў. Не выклікаюць даверу зьвесткі пра выкарыстаньне або
вынішчэньне свойскай жывёлы нямецкімі акупантамі – у некаторых выпадках гэтыя лічбы
перавышаюць стан даваеннага пагалоўя (сьвіньні, козы і авечкі), і гэта – без уліку вынікаў
эвакуацыі на ўсход, задавальненьня патрэбаў партызан і самога мясцовага насельніцтва.
Аднак асаблівым аспэктам акупацыйнай гісторыі Беларусі было яе палітычнае
становішча. Тут міжволі напрошваецца паралель з пэрыядам Першай сусьветнай вайны.
Усходняя палітыка кіраўнічых колаў другога і трэцяга Райху грунтавалася на розных
прынцыпах, а іх стаўленьне да беларускага пытаньня як палітычнага фактару было, па
сутнасьці, аднолькавае. У 1918 г. Беларусь была для Бэрліна «нязнанай краінай Эўропы», а
слабы нацыянальны рух і нямецкая палітыка што да Расеі не дазвалялі нямецкаму ўраду
прыняць і падтрымаць канцэпцыю беларускай дзяржаўнай незалежнасьці. У міжваенны пэрыяд
аўтарытэт Беларусі ў бэрлінскіх палітычных колах зноў-такі ня ўзьняўся – перашкаджала
адсутнасьць уласнай нацыянальнай дзяржаўнасьці і аслабленьне ў 30-х г. палітычных,
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 141
эканамічных і культурных пазыцый беларускага руху. Нездарма напярэдадні другой акупацыі
Гейзэнбэрг вельмі скептычна ацэньваў шанцы пэрспэктыўнага разьвіцьця Беларусі ў рамках
«новага парадку» ў Эўропе. Гэтая яго пазыцыя так і не зьмянілася да канца акупацыі.
Але пры бліжэйшым знаёмстве зь ёй Беларусь выйгравала. Пра гэта сьведчаць падобныя
дзеяньні Фалькенгайна і Кубэ – кіраўнікоў мясцовай адміністрацыі ў пэрыяд першай і другой
акупацыі. Іх праца мела значныя палітычныя вынікі. Так, Фалькенгайн насуперак пазыцыі
Бэрліна пасудзеяў стварэньню і нядоўгаму існаваньню Беларускай Народнай Рэспублікі, якая
заклала традыцыю сучаснай беларускай дзяржаўнасьці. Кубэ, у сваю чаргу, – у значна горшых
варунках – паспрыяў адраджэньню падаўленых у 30-я г. нацыянальных пачуцьцяў беларусаў і
ідэалу іх дзяржаўнай незалежнасьці. Акалічнасьці канфлікту «беларускага гаўляйтара» з СС
сьведчаць аб тым, што яго паводзіны грунтаваліся ня толькі на тактычных разьліках – падзеі
адбываліся ў той час, калі параза Нямеччыны не здавалася яшчэ непазьбежнай. Пасьля сьмерці
Кубэ яго намесьнік Готбэрг пераняў гэтую палітычную лінію і надаў ёй эфэктнае
прапагандысцкае гучаньне.
Вынікі цывільнага праўленьня – гэта паступовая беларусізацыя адміністрацыі, роспуск
калгасаў, арганізацыя школьніцтва, СБМ, культурнай і выдавецкай дзейнасьці, беларусізацыя
царкоўнага жыцьця і, нарэшце, БНС, Камітэт даверу і БЦР, якія, хоць і не атрымалі да канца
акупацыі фармальнага прызнаньня ў Бэрліне як органы нацыянальнага прадстаўніцтва,
фактычна ўсё ж такі адыгрывалі гэтую ролю. Ідэю корпусу Самааховы, якую Кубэ ня змог да
канца ажыцьцявіць ува ўмовах канфлікту з СС, пазьней рэалізаваў Готбэрг у выглядзе БКА. У
акупаваных краінах, якія мелі нацыянальную незалежнасьць, такія вынікі нельга было б
палічыць за дасягненьні, але ўва ўмовах Беларусі яны набывалі цалкам іншае значэньне, бо
стваралі магчымасьці для ўзмацненьня і распаўсюду нацыянальнай сьвядомасьці, для
арганізацыі нацыянальнага грамадзкага жыцьця.
Выкарыстаньне гэтых магчымасьцяў, заблякаваных доўгі час ува Усходняй і Заходняй
Беларусі, усе беларускія нацыянальныя палітычныя групы ацэньвалі як гістарычны шанец.
Праўда, некаторыя зь іх арыентаваліся на Польшчу і заходніх саюзьнікаў, аднак пры гэтым не
адмаўляліся ад актыўнага ўдзелу ў грамадзкім жыцьці, а ў некаторых выпадках – і ад
палітычнага супрацоўніцтва зь мясцовай акупацыйнай адміністрацыяй, бо яно павінна было
спрыяць узмацненьню беларускага нацыяналізму. Пры гэтым гістарычны досьвед паказваў, што
магчымасьць дамінаваньня Нямеччыны і небясьпека германізацыі беларусам наўрад ці
пагражала. Зрэшты, зь цягам часу меншалі страхі перад нямецкім дамінаваньнем, затое расло
перакананьне ў немінучым вяртаньні савецкай улады. І тут дасягненьні нацыяналізму павінны
былі ўзбагаціць нацыянальную сьвядомасьць, прышчапіць ёй імунітэт супраць русіфікацыі,
урэшце, стварыць гістарычныя аргумэнты, якія ўжо нельга будзе абмінуць ува ўмовах савецкай
Беларусі.
Цікава, што працэс палітычнай палярызацыі беларускага грамадзтва няспынна
ўзмацняўся, нягледзячы на злачынствы акупантаў, непазьбежнасьць паразы Нямеччыны і
вяртаньня савецкай улады. Большасьць насельніцтва жыла ў страху і чаканьні, але ўжо на
самым пачатку акупацыі побач зь ёю абазначыліся дзьве крайнія плыні – камуністычная і
нацыяналістычная, якія разьвіваліся ў вострай ідэалягічнай і ўзброенай барацьбе. Пік гэтага
супрацьстаяньня прыйшоўся на апошнюю фазу акупацыі, калі дзясяткі тысяч беларусаў сталі з
зброяй у руках па розныя бакі барыкады. Сярод іх, несумненна, было шмат людзей выпадковых,
якія трапілі туды пад прымусам, але шмат было і такіх, якіх вяла толькі ўласная рашучасьць і
нават фанатызм, які адлюстроўваў разуменьне сэнсу барацьбы.
Цяжка ацаніць іх пазыцыі адназначна. Удзельнікі камуністычнага руху, якія гуртаваліся ў
партызанскіх атрадах і савецкім падпольлі, мелі за сабой традыцыі, арганізацыйны грунт і –
самае галоўнае – усебаковую падтрымку з-за лініі фронту. Тым часам нацыяналісты, маючы за
сабою горкі досьвед недалёкага мінулага, пры ўсёй непасьлядоўнасьці нямецкай палітыкі
(справа Ермачэнкі) і адсутнасьці перад сабою абяцальнай пэрспэктывы паволі адваёўвалі свае
пазыцыі. Факт, што ў гэтых неспрыяльных умовах нацыяналізм стаў важным грамадзкім
фактарам і відавочнай процівагай для камуністычнага руху, быў, безумоўна, вынікам хуткага
авалоданьня нацыянальнай ідэі грамадзтвам, асабліва моладзьдзю. Тую самую зьяву адзначаў у
1918 г. Куршман, аднак на гэты раз яна ўзьнялася да непараўнальна вышэйшага ўзроўню.
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 142
Асабліва ўражвала нацыянальная актыўнасьць у апошнія месяцы акупацыі. Ксёндз Зянон
Ігнатавічус, літоўскі капэлян у Менску, слаба зарыентаваны ў сутнасьці справы, ацэньваў
убачанае на Беларусі як прызнаньне яе «поўнай незалежнасьці» і шкадаваў, што Літва не
дачакалася такога ад немцаў.
Савецкія ўлады рашуча выступілі супраць актывізацыі беларускага нацыяналізму. Шмат
фактаў сьведчаць аб тым, што найбольшую небясьпеку яны бачылі не ў стварэньні
антыпартызанскіх беларускіх фармаваньняў, а ў пранікненьні пачуцьця нацыянальнай
асобнасьці і сэпаратысцкіх тэндэнцыяў у масавую сьвядомасьць. Найбольш інтэнсіўна гэтыя
працэсы ішлі на абшары Генэральнай акругі Беларусь – тут на грамадзтва ўзьдзейнічалі
шматлікія палітычныя сродкі. Таму на гэтай тэрыторыі барацьба з нацыяналізмам была адной з
найважнейшых задач партызанскага руху, і вялася яна больш зацята, чым на Украіне ці ў
Прыбалтыцы. У часе вайны пра гэта сьведчыла, у прыватнасьці, стаўленьне партызан да
беларускага школьніцтва, а пасьля вайны – прыняцьце ў лютым 1945 г. спэцыяльнай рэзалюцыі
ЦК КП Беларусі аб перавыхаваньні грамадзтва ў духу савецкага патрыятызму і нянавісьці да
нямецкіх акупантаў, якіх не было там ужо некалькі месяцаў. У Польшчы такія захады былі
папросту непатрэбныя.
Абнародаваньне адпаведна падабраных злачынных аспэктаў нямецкай акупацыі ў
пасьляваенны час сталі аднымі з асноўных аргумэнтаў у барацьбе зь беларускай мовай,
культурай, нацыянальнай сьвядомасьцю і, урэшце, – з самімі нацыянальнымі дзеячамі. Усё гэта
рабілася дзеля таго, каб адцягнуць грамадзкую ўвагу ад палітыкі русіфікацыі, якая праводзілася
пад шырмай зьліцьця ўсіх пародаў СССР у адзіную сям’ю. Яна была скіравана на аслабленьне
нацыянальнага касьцяка краіны, і дзеля гэтага прымаліся самыя разнастайныя захады: масавыя
дэпартацыі беларусаў, расейская калянізацыя, выцясьненьне беларускай мовы з шырокага
грамадзкага ўжытку і яе зьвядзеньне да мовы сялянства і вузкіх колаў творчай інтэлігенцыі.
Прывядзём некалькі прыкладаў.
Паводле афіцыйных зьвестак, з 1950 да пачатку 60-х г. зь Беларусі «выехала» на ўсход,
галоўным чынам у Сібір і Казахстан, каля 900 тыс. чалавек. Так, з 1945 г. туды перасялілася
прыкладна звыш мільёна чалавек. У 1970 г., калі насельніцтва БССР яшчэ не дасягнула
даваеннага ўзроўню, колькасьць расейцаў на яе тэрыторыі павялічылася да 938 тыс. чалавек і,
такім чынам, перавысіла ўдвая даваенны ўзровень. У выніку, доля расейцаў у структуры
насельніцтва рэспублікі ўвесь час узрастала і ў 1970 г. дасягнула 10,4 %, аднак іх сапраўдная
ўдзельная вага была яшчэ большая; трэба ўлічыць, што ў іхніх руках апынуліся ключавыя
гаспадарчыя і палітычныя пазыцыі.
Зь першых пасьляваенных гадоў пачалася русіфікацыя вышэйшай школы (па-беларуску
выкладаліся толькі некаторыя дысцыпліны на факультэтах беларускай філялёгіі). Натуральна,
гэта адбілася на стане сярэдняй і пачатковай адукацыі. Школьнікі, якія марылі працягваць
навуку, бачылі, як падае грамадзкае значэньне беларускай мовы, і выяўлялі большую
зацікаўленасьць у вывучэньні расейскай мовы. Але і гэты мэханізм быў недастаткова
эфэктыўны, таму ў 60–70-х г. пачаўся масавы перавод беларускіх школаў на расейскую мову
навучаньня адміністрацыйным шляхам. У выніку поўнасьцю былі зьліквідаваны беларускія
школы ў гарадох, а на вёсках яны часьцей за ўсё заставаліся беларускімі толькі намінальна, бо
па-расейску там выкладалася вельмі многа дысцыплінаў.
Выдавецкая дзейнасьць таксама выяўна адлюстроўвала вынікі такой нацыянальнай
палітыкі. За пэрыяд з 1950 па 1985 г. агульны тыраж кніжак, выдадзеных у БССР, павялічыўся з
12,5 млн. да 53,3 млн. экзэмпляраў, пры гэтым доля беларускамоўных выданьняў зьнізілася з
10,7 млн. да 5,0 млн. экзэмпляраў, а іх доля ў агульнай кнігавыдавецкай прадукцыі зьменшылася
з 85 % да 9 %.
Русіфікатарская палітыка савецкіх уладаў ёсьць найважнейшым крытэрам для ацэнкі
пазыцыі і дзейнасьці беларускіх палітычных колаў і той часткі грамадзтва, якая ўва ўмовах
нямецкай акупацыі імкнулася да захаваньня і ўзмацненьня сваёй нацыянальнай ідэнтычнасьці.
Досьвед падказваў ім, што даваенныя прынцыпы савецкай нацыянальнай палітыкі ня зьменяцца
і пазьней, а пасьляваенная рэчаіснасьць пацьвердзіла гэтыя прагнозы. Таму, з гледзішча
нацыянальных інтарэсаў, іх дзеяньні былі апраўданыя, дарма што яны не маглі прывесьці да
стварэньня самастойнай беларускай дзяржавы. Гэтыя дзеяньні ўмацоўвалі нацыянальную
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 143
самасьвядомасьць грамадзтва і стварылі факты, якія сьведчаць, што стаўленьне нямецкай
цывільнай адміністрацыі да беларускай справы было лепшае, чым пры савецкай уладзе. Той
факт, што ў зьняволенай беларускай сталіцы працавалі толькі беларускія школы, аў вызваленай
– амаль толькі расейскія, дастаткова сымбалічны і не патрабуе камэнтараў. Гэтай ацэнкі не
мяняе факт нацысцкага генацыду, бо колькасьць ахвяраў НКВД у саміх толькі Курапатах пад
Менскам не саступае памерам эсэсаўскіх злачынстваў падчас усіх карных акцыяў у Беларусі.
Сьпіс скаротаў
АК – Армія Краёвая
БІП – Бюро інфармацыі і прапаганды Галоўнага камандаваньня АК
БКА – Беларуская краёвая абарона
БКС – Беларускі камітэт самапомачы
БНА – Беларускае народнае аб’яднаньне
БНК – Беларускі нацыянальны камітэт
БНП – Беларуская незалежніцкая партыя
БНС – Беларуская народная самапомач
БНР – Беларуская Народная Рэспубліка
БНТ – Беларускае навуковае таварыства
БСА – Беларуская самаахова
БССР – Беларуская Савецкая Сацыялістычная рэспубліка
БЦР – Беларуская цэнтральная рада
ВКЛ – Вялікае Княства Літоўскае
ГАБ – Генэральная акруга Беларусь
ГГ – Генэральнае губэрнатарства
ГК АК – Галоўнае камандаваньне Арміі Краёвай
ГПО – Генэральны плян «Ост»
КП(б)Б – Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі
КПЗБ – Камуністычная партыя Заходняй Беларусі
НДР – Нямецкая дэмакратычная рэспубліка
НСРПН – Нацыянал-сацыялістычная рабочая партыя Нямеччыны
ПБН – Партыя беларускіх нацыяналістаў
РННА – Расейская нацыянальная народная армія
РОА (Русская освободительная армия) – Расейская вызваленчая армія
СБМ – Саюз беларускай моладзі
СД – Служба бясьпекі
СС (Schutzstaffeln) – Ваенізаваныя ахоўныя атрады
УКП(б) – Усесаюзная камуністычная партыя (бальшавікоў)
УКБ – Ударны кадравы батальён
УПА – Украінская паўстанцкая армія
ФРН – Федэрацыйная Рэспубліка Нямеччына
ЦА ЦК ПАРП – Цэнтральны архіў Цэнтральнага камітэту Польскай аб’яднанай рабочай
партыі
AAN – Архіў новых актаў у Варшаве
AGKBZH – Архіў галоўнай камісіі па расьсьледаваньні гітлераўскіх злачынстваў у
Польшчы
ATW – Амэрыканскі вайсковы трыбунал
HJ – Гітлерюгенд
HSSPF (Hoherer SS-und Polizeifiihrer) – Галоўнакамандуючы СС і паліцыі
HSSPF RМ u WR (Hoherer SS-und Polizeifiihrer Russland-Mitte und Weissruthenien) –
Галоўнакамандуючы СС і паліцыі Цэнтральнай Расеі і Беларусі
ОКН (Oberkommando des Heeres) – Галоўнае камандаваньне сухадольных войскаў
ОТ – Ваенна-будаўнічая арганізацыя Тота
RFSS (Reichsfiihrer SS) – Райхсфюрэр СС
Юры Туронак: «БЕЛАРУСЬ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ» 144
RKO – Райхскамісарыят Остлянд
RKU – Райхскамісарыят Украіны
RMfdbO (Reichsministerium fur die besetzten Ostgebiete), ОMi – Імпэрскае міністэрства
ўсходніх земляў
RSHA (Reichssicherheitshauptamt) – Галоўная ўправа бясьпекі Райху
SSPF (SS-und Polizeifiihrer) – Начальнік СС і паліцыі
ZWZ ((Zwiazek Walki Zbrojnej) – Зьвяз узброенай барацьбы