сочинение бел лит

You might also like

Download as docx, pdf, or txt
Download as docx, pdf, or txt
You are on page 1of 2

Васіль Быкаў – адзін з самых вядомых пісьменнікаў беларускай літаратуры,

удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Яго творы паказваюць нам страх і


жудаснасць вайны, заўсёды захапляюць сэрца,  трымая чытача у
пастаянным напружанні і чаканні новай падзеі. Па творах Васіля Быкава
пастаўлена шмат фільмаў. “Знак бяды” — адзін з гэтых твораў.
У аповесці паказаны маральны выбар чалавека ў цяжкі момант яго жыцця
– наступленне вайны. Наша пакаленне павінна ведаць пра падзеі таго
часу. Гэтыя веды – адна з частачак, якія скаладаюць цяперашнюю
беларускую культуру. Васіля Быкава сапраўды можна назваць лепшым з
ўсіх, хто спрабаваў пісаць пра ваеннае жыццё.

Як мне здаецца, кожны ведае, што здрада з’яўляецца там, дзе чалавеку
цяжка зрабіць выбар, выбар паміж жыццём альбо смерцю. Зусім нямногія,
такія як Сцепаніда і Пятрок Багацькі, могуць зрабіць правільны выбар і
пачаць ціхую, амаль непрыкметную “вайну” супраць ворага і яго рэжыму,
спрабуючы перашкодзіць фашысту. Сцепаніда, напрыклад,  з першых дзён
не мірыцца з новымі парадкамі, канфліктуючы з няпрошанымі гасцямі і
змагаючыся з ворагам да апошняга. Другія ж, такія як Гуж, Каландзёнак і
Недасека, адразу пачуўшы нядобрае, прыстасоўваюцца да рэжыму, і, нават
ідуць на службу да немцаў. Сярод усіх паліцаяў сваёйжорсткасцю, амаль
звар’яцеласцю вылучаўся Гуж, які яшчэ да прыхода вайны паляваў на
людзей. Адчуўшы смак крыві, а таксама ўладу ў сваіх руках – Гуж здзекваўся
з людзей, тым самым спрабуючы заглушыць даўнюю крыўду, калі яшчэ да
вайны, у перыяд калектывізацыі яго бацьку раскулачылі. Але ж вядома, што
крыўдай на крыўду адказаўшы – боль не загасішь, а нават і больш
распалішь. Другім, яшчэ больш небяспечным здраднікам быў Каландзёнак.
Ціхі, непрадсказальны, закрыты ў сабе, ён з лёгкасцю мог “прадаць” не
толькі сваю Айчыну, але, нават і сваіх родных бацькоў. Сам аўтар пра яго
кажа: “Няўклюда лягчоная, ні хлопец, ні дзеўка – паскуда адна”.

Кажуць, што ў жаха вочы вялізныя… Сапраўды, Васіль Быкаў удзяліў


значнае месца ў аповесці таямнічасці і скрытнасці паліцаяў, якія нясуць не
меньшую небяспкеу, чым адкрытыя варожыя супрацьпаборніцтвы на лініі
фронту. Фашыстам-акупантам аўтар адводзіць не так мога ўвагі. З
захопнікамі мы амаль не сустракаемся, і толькі бачым іх тады, калі яны на
некалькі дзён пасяліліся ў хаце Петрака і Сцепаніды. Але і за гэты кароткі
перыяд, адносна перыяда усёй Вялікай Айчыннай вайны, нам становіцца
зразумела, што гэтыя захопнікі пойдуць на ўсё, каб зняволіць ці знішчыць
наш народ, нашу культуру і нашу самасвядомасць.
Калі ўзяць аповесць «Сотнікаў», то ўба-чым, што тут прагучала новае
вырашэнне: судзіце, але і вас судзіць будуць. I яшчэ адно тлумачэнне: ад
кож-нага залежыць усё. Аўтар уцягвае нас у няпросты псіхалагічны працэс,
што адбываецца ў Рыбаку, уцяг-вае тым, што выклікае да яго добрыя
пачуцці, давер. рыбак чымсьці больш прыемны за таго самага Сотні-кава.
Але гэта толькі ўпачатку. А далей у Сотнікава вылучаецца такая рыса, як
нежаданне перакладаць свае праблемы на плечы другога, быць цяжарам, і
ён стара-ецца ўсё рабіць сам. Для мяне Сотнікаў — герой: ён застаўся
чалавекам у самай складанай сітуацыі. Праўда, перад павешаннем у
Сотнікава выявілася вельмі натуральная для чалавека агіда да смерці,
нежаданне развітвацца з жыццём: «... Але ён стрымаў сябе, толькі сэрца яго
да болю сцялася ад смяротнае распачы; як найбольшай палёгкі перад
канцом, захацелася запла-каць. Замест таго ён раптам усміхнуўся
напаследак сваёй, мабыць, жаласнай, вымучанай усмешкай...»

За ўсю гісторыю чалавецтва, вайна ніколі не прынесла чагосьці добрага.


Жах і боль вайны заставаліся ў сэрцах дзяцей, жанчын, салдат і генералаў
ваюючых краін. Але як жа былі тыя, хто па сваей воле, або па сваёй дурасці
быў прыхільнікам ворага? Іх не прызнавалі і захопніцкіяўлады, іх не
шкадавалі сваі. Аднойчы здрадзіўшы – яны назаўжды ставілі на сабе
пячатак недаверу. Цалуючы варожыя боты, змешаныя з брудам фашысцкай
ідэі, яны назаўсёды забруджвалі свае твары, на якія потым, нікому не
хацелася глядзець. Аўтар сцвярджае, што здраднікі больш страшныя за
адкрытага ворага, бо яны гатовы служыць любому злу, якое будзе пры
ўладзе. Менавіта здрада – найгоршы з чалавечых грахоў. Нажаль, гэты
чалавечы недахоп наўрад ці калі знікне.

You might also like