Download as docx, pdf, or txt
Download as docx, pdf, or txt
You are on page 1of 1

Читаем Детям

Сябры
Мар’ян Дукса

Сябры
Сябруюць —
Ніколі не скажуць «не дам».
Усё яны дзеляць
Заўжды папалам:
Суніцы, чарніцы,
Банан, вінаград,
Пячэнне, халву,
Апельсін, шакалад.
Адзін будзе грэцкі арэх,
Як на грэх, —
Пароўну падзеляць
I грэцкі арэх!
Сябры яны —
Проста вадой не разліць.
I сталі нарэшце
Сабаку дзяліць.
А як ты падзеліш,
Калі ён адзін,
Яго не разрэжаш,
Нібы апельсін.
Рашылі:
Пабудзе ў адным будане,
А потым, праз дзень,
У другі зазірне.
Вось так падзялілі
Сабаку сябры,
I той не крыўдуе —
Мяняе двары.
I будзе ён бегаць
Вось так і далей —
Прыемна сябрам,
I яму весялей.

ChitaemDetyam.com 1

You might also like