Download as docx, pdf, or txt
Download as docx, pdf, or txt
You are on page 1of 2

22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія напала на Савецкі саюз…

Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Тысячы юнакоў і дзяўчын ,музыкантаў і


паэтаў, звычайных жыхароў весак і салдатаў сталі на абарону сваей Радзімы.
Гэта быў неверагодна цяжкі час і як ніколі людзі мелі патрэбу ў падтрымке.
Падтрымку добрымі словамі,спачуваннем і, безумоўна, музыкай… Музыка –
гэта тое, што дапамагала салдатам не здавацца, ійсці ўперад, пераадольваць
ўсе цяжкасці ваеннага часу. Але разам з музыкай не магчыма не паставіць і
вершы. Cловы заўседы мелі вялікую ўладу над чалавекам. Яны могуць і
падтрымаць, даць крылля , але і наадварот раніць сэрца і душу.
Вялікая Айчынная Вайна цягнулася амаль 4 гады. За гэты перыяд было
напісана больш 80 песен, надрукавна больш чым 100 вершаў. Кампазітараў,
паэтаў таксама абавязкова трэба ліцчыць войнамі. Іх творы дапамагалі людзям
не ўпасці духам, змагацца з нечысцю, яны сталі магутнай зброяй у вайне
супраць фашыстаў.
Творчасць Васіля Быкава, Канстанціна Сіманава, Баріса Васільева, Міхаіла
Шолахава найбольш яскрава праявілася ў гады Вялікай Айчынай вайны. Яны
ведалі аб суровых бітвах і побыце байцоў не па чутках…
З першых дней Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Шолахаў становіцца
пісьменнікам-франтавіком. Самай разящай зброяй Шолахава становіцца пяро, і
ён, ведаючы, якое моцнае ўздзеянне мае яго пісьменніцкае слова на розумы і
сэрцы людзей, у першы ж год вайны публікуе свае нарысы. Яго творы “На
шляху да фронта”, “Першыя сустрэчы”, “Людзі Чырвонай Арміі”, “На
Смаленскім кірунку” малявалі партрэты людзей, герояў-франтавікоў, паказвалі
суровыя падзеі вайны, поўнілі сэрца людзей любоўю да Радзімы, ненавісцю да
фашысцкіх захопнікаў. 22 чэрвеня 1942 года на свет з’явілася апавяданне
“Навука нянавісці”, у аснове якога ляжыць бяседа з лейтэнантам Герасімавым,
які пабываў у палоне. Па водгуках саміх франтавікоў гэта апавяданне,
падымала ў атаку нават параненых, рабіло волатамі байцоў, знясіленых у
бесперапынных сутычках з ворагам. На мой погляд, Міхаіл Шолахаў паказвае
вайну без прыкрас, як адбывалася на самой справе. Пісьменнік лічыў, што
наступнае пакаленне павінна ведаць усю праўду аб вайне і аб подзівгах тых, хто
не шкадаваў сябе ў барацьбе за сваю Бацькаўшчыну. Такім чынам, Шолахаў
унес значны ўклад у пабеду над фашісцкімі захватчікамі.
Франтавыя і партызанскія аповесці сталі асноўным жанрам творчасці Васіля
Быкава. У сваіх апвесцях «Жураўліны крык», «Альпійская балада», «Мёртвым
не баліць», «Сотнікаў», «Абеліск» пісьменнік паказаў вытокі гераізму
ўдзельнікаў вайны, складанасць узаемаадносін людзей у франтавых абставінах,
як у трагічных умовах вайны фарміруецца асоба, выяўляюцца маральныя якасці
чалавека. Няглядзячы на тое, што ў яго творах мала эфектных гістарычных
падзей, яму ўдаецца з узрушаючай глыбінёй перадаць пачуцці і думкі радавога
салдата. У сваих героях - салдатах, афіцэрах, партызанах - Быкаву важная
асоба, якая ўмее захаваць сябе ў хвіліну небяспекі. Такі партызан Ляўчук, які
ратуе жыццё чужога дзіцяці, рызыкуючы сваим; Сотнікаў, адданы таварышам і
які гіне ад рук ворага; настаўнік Мароз, які расплаціўся жыццём за вернасць
сваім ідэалам. Выразнасць пісьменніцкіх пазіцый выяўляецца ў маральнай
пэўнасці герояў, у іх пачуцці абавязку. Асаблівасцю твораў Васіля Быкава
з'яўляецца тое, што ў іх намалявана вайна такой, якой яна была - у людскіх
пакутах і перажываннях. Калі чытаеш творы Васіля Быкава саздаееца ўражанне
нібы ты з’яўляешся адным з герояў яго твораў. На мой погляд, толькі чалавек,
які прайшоў вайну, змог перадаць яе рэаліі з такой дасканаласцю.

Шостоковіч

Прокофьев

Священная война

Песня Катюша

You might also like