Download as docx, pdf, or txt
Download as docx, pdf, or txt
You are on page 1of 7

Праблемы беларускай камп'ютарнай тэрміналогіі і яе ўніфікацыі

У межах сваёй перакладчыцкай дзейнасці беларускія пераклады сталі маёй нішай.


Падчас перакладаў паўстае мноства пытанняў па тэрміналогіі. Большасць заказаў якраз
тычыцца камп’ютарнай тэматыкі, таму фокус маёй тэрміналагічнай работы якраз на
камп’ютарнай тэрміналогіі.

Найперш я сутыкнуўся з тым, што камп’ютарнай тэрміналогіі не стае ў агульнамоўных


перакладных слоўніках, напр. у Руска-беларускім слоўніку Крапівы. Тут некалькі аспектаў.

1) У агульных руска-беларускіх слоўніках мала любой тэрміналогіі з новых


спецыяльных галін, не толькі з камп’ютарнай.
2) Камп’ютарная тэрміналогія ў розных мовах, у тым ліку ў той жа рускай, сама
з’яўляецца перакладзенай – з англійскай. Таму каб мець руска-беларускі слоўнік
такіх тэрмінаў, трэба параўноўваць між сабой рускі і беларускі пераклады з
англійскай.
3) Добрыя слоўнікі камп’ютарнай тэрміналогіі у свой час адсутнічалі нават у рускай
мове. Рэальная мова ў перакладзеных прадуктах адрознівалася ад таго, што было
ў слоўніках.
4) Спачатку адсутнічалі хадавыя праграмныя прадукты на беларускай мове,
немагчыма было абаперціся на існую практыку.
5) У Савецкім Саюзе ў свой час была свая камп’ютарная навука з аўтэнтычнай рускай
тэрміналогіяй, у Беларусі такой не было.

Але трэба было пачынаць. На пачатку 2000-х спрабаваў прасочваць камп’ютарную


тэрміналогію непасрэдна ў інтэрнэце, але знайсці адзінства было цяжка.

Было важна адшукаць правільнае, бо сучасныя стандарты перакладчыцкага бізнесу


прадугледжваюць аб’ектыўную і ананімную праверку якасці перакладу іншым
перакладчыкам. Пераклад маглі вярнуць з заўвагамі, і даводзілася абгрунтоўваць. Часта
адны праўкі супярэчылі іншым і я задаўся мэтай знайсці агульныя крытэрыі працы.

Узяць, напрыклад слова “приложение" у сэнсе камп'ютарнай праграмы. Першы раз


сутыкнуўся з ім у 2004 годзе. Тады яго перакладалі, між іншым, або “дадатак”, або
“прыкладанне” - згодна з перакладам “приложения" у перакладным слоўніку, хаця там не
прадугледжвалася значэння камп'ютарнай праграмы. Таксама на пэўных інтэрнэт-
пляцоўках быў варыянт “дастасаванне”. Адзін раз я ўжыў гэты пераклад, бо ён здаўся мне
інтуітыўна зразумелым і перадаваў той жа сэнс (дастасаванне як прымяненне, таксама
праз аналогію да прыстасавання). Я спадзяваўся, што слова прыжывецца і пашырыцца.

Але усё пайшло іначай. Приложение перакладаюць як “дадатак”, “прыкладанне” і нават


“аплікацыя” аж да стварэння суполкі Кампутэрм, якая узгадніла пераклад “праграма”, і
працягваюць перакладаць аж да сёння.

Наступным разам я спрабаваў арыентавацца на “Тлумачальны руска-англа-беларускі


слоўнік па інфарматыцы”, М.К. Бузы, дзе application program перакладалася на рускую
прикладная программ, а на беларускую дастасоўная праграма, пераклад мне падабаўся і

Старонка 1 з 7
я абгрунтоўваў яго аўтарытэтнасцю крыніцы. Але пра слоўнік мала хто чуў і мала хто ім
карыстаўся.

Г.зн. тады парадку ў камп’ютарнай тэрміналогіі не было. Беспарадак узмацніўся, калі


пачаўся бум перакладаў розных праграм.

Пабачылі свет пераклады папулярных браўзераў: Firefox, Opera. Гэта была цікавая вяха ў
спробах усталяваць камп’ютарную тэрміналогію. Звернем увагу найперш на Firefox. Іх
перакладчыкі далі беларусам сваё экстрэмальнае бачанне. Сервер у іх быў “паслугач”,
файлы cookie – “біркі”, сайты – “пляцоўкі”, лакалізацыя – “змесцаванне”, прыватнасць ці
канфідэнцыяльнасць (privacy) – “адасабленне”.

Што штурхнула на такую фантазію? Людзі былі незадаволены, што беларуская


тэрміналогія мае тэндэнцыю ўзнікаць не самастойна, а праз пераклад з рускай мовы. Яны
паспрабавалі дзейнічаць незалежна і перакласці наўпрост, часам з наватворамі.
Разуменне праблемы і ідэальнага стану было правільным, але іх захады не здаліся. Іх
пераклады адкінулі многія, палічыўшы незразумелымі, неабгрунтаванымі, а то і проста
буйнай фантазіяй.

Да Firefox спатрэбілася звярнуцца, бо ў адным заказе патрабавалася перакласці апісанне


дзеянні ў розных браўзерах з называннем іх пунктаў інтэрфейсу. Сярод іх быў і Firefox. Я
спытаў на форуме “Беларуская мова" у Livejournal, што напісана ў перакладзеных
браўзерах. Я грунтаваўся на прынцыпе, што пры перакладзе трэба спасылацца на тое,
што ўжываецца фактычна. То-бок, у змадэляванай моўнай супольнасці, людзі карысталіся
б браўзерам Firefox з беларускім інтэрфейсам, і каб апісаць ім парадак яго наладкі, я
мусіў проста працытаваць, а карыстальнік па маёй інструкцыі знайшоў бы, што трэба. На
форуме мне адказалі, але рэакцыя на пераклады бала адмоўная і з крытыкай, маўляў,
людзі ўдаюць няведанне тэрміналогіі, калі яе даўно ўсе ведаюць (напрыклад сайт, сервер
і г.д.). Пераклады былі неадэкватнымі сітуацыі і не былі прыняты нават мэтавай
аўдыторыяй.

Гэты сведчыла пра тое, што беларускамоўная грамада не існуе аўтаномна, як іншыя
моўныя грамады. Беларускамоўныя разрознены і аточаны рускамоўнымі, якія даносяць
новыя паняцці пад рускімі словамі раней. У іншых грамадах, калі тэрмін не прыйшоў на
сваёй мове, то яго для большасці няма. У беларускамоўных – не так. У іншых грамадах
карыстальнікі мовы - суцэльнае асяроддзе і новыя словы распаўюджваюцца ў ім. У
беларускамоўных у большасці выпадкаў зносіны – гэта пераклад з рускай і назад на
рускую (для супастаўлення з рускімі назвамі паняццяў).

Firefox - крайнасць. Былі спробы ўсталявання тэрміналогіі з грамадскай апрабацыяй. Былі


інтэрнэт-пляцоўкі, дзе ўзгаднялася тэрміналогія. Пры перакладах на беларускую мову мы
спрабавалі ўлічваць і іх напрацоўкі. Аднак паводле практыкі, яны не мелі вядомасці, і зноў
варыянты канфліктавалі між сабой, а людзі працягвалі выдумляць.

У 2010 г. я пазнаёміўся з ініцыятывай Кампутэрм, у якой удзельнічалі, у прыватнасці,


Зміцер Саўка, Уладзь Кошчанка, Вінцук Вячорка, Аляксей Булойчык, Ігар Грачышка,

Старонка 2 з 7
Усевалад Кімаеў. Да яе я далучыўся у сярэдзіне яе дзейнасці. На той момант з прычыны
нязгоды з метадамі працыяе пакінуў Ігар Грачышка.

З моманту далучэння я, улічваючы ранейшы цяжкі вопыт, спадзяваўся, што ініцыятыва


ўрэшце стане дапаможа сцвердзіць адзіную беларускую тэрміналогію. Сустракаліся
зацікаўленыя асобы, абмяркоўвалі тэрміналогію, дакументавалі. Чакалася, што вынікі
будуць важныя для грамадскасці. Адпаведна, рэчы, якія мне здаваліся недапушчальнай
памылкай, я крытыкаваў. У некаторых выпадках, калі спрэчкі былі завострымі,
прапаноўваў кампрамісы, каб не дапусціць больш дзіўных варыянтаў. Як аказалася, хаця
вынікі і маглі стаць асновай для ўсталявання многіх тэрмінаў, але уплывовасць і
аўтарытэтнасць ініцыятывы была пераацэнена, таксама недастаткова паказальнай і
навуковай была методыка яе працы, але пра гэта пазней.

У 2012 годзе мы нароўні з іншымі фірмамі далучыліся да перакладу вядомай


аперацыйнай сістэмы (назавём яе прадукт № 1), гэта стала праверкай уплывовасці
ініцыятывы Кампутэрм. Кліент выдаў свой гласарый. У ім выявіліся многія сур’ёзныя
памылкі, у прыватнасці, тэрміны не супадалі з тэрміналогіяй суполкі Кампутэрм. Быў шанс
правесці тэрміналогію ў гласарый прадукту № 1, каб дасягнуць мэты Кампутэрма. Аднак
не ўсе змены прайшлі. Найбольш лёгка праводзіліся выпраўленні сэнсавых памылак,
арфаграфічных памылак, няісных у слоўніку слоў. Цяжэй праводзіліся меней крытычныя
змены, напрыклад, замена нідзе не зафіксаваных тэрмінаў кліента на тыя, якія былі
шырока распаўсюджаны і зафіксаваны. Практычна немагчыма было уводзіць тэрміны, якія
не былі больш вядомымі за наяўныя ў гласарыі і не былі зафіксаваны ў слоўніках, а тым
больш якія былі наватворамі Кампутэрма.

Якасць лінгвістычных работ, як згадвалася раней, падлягала узаемнай старонняй


праверцы. Але цяпер мы не абараняліся ад выпраўленняў, а мусілі абгрунтоўваць свае
выпраўленні, якія выглядалі як свавольныя. Апеляванне да суполкі Кампутэрм не мела
сілы, бо гэта была невядомая групоўка з інтэрнэту, без вагі. Частка тэрмінаў Кампутэрма
супярэчыла агульнамоўным слоўнікам, таму не прызнавалася. Некаторыя тэрміны я не
спрабаваў прасоўваць увогуле, прадбачачы іх нежыццяздольнасць.

У 2014 годзе мы перакладалі інтэрфейсы вядомай маркі тэлефонаў (прадукт № 2). Мы


паспрабавалі правесці напрацоўкі Кампутэрма у разумнай ступені, імкнучыся захаваць
баланс між агульнай лексікай, тэрміналогіяй прадукту № 1, а наватворы ўводзіць у
крытычных выпадках. Напрыклад анг. share па-за Кампутэрмам звычайна перакладаецца
“дзяліцца чым-н.”, у апер.сістэме - “рабіць сумесным што-н.”, але гэта робіць пераклад
доўгім і грувасткім, нязручна таксама вытварыць з гэтага слова назоўнік, часта даводзіцца
перафармулёўваць. У Кампутэрма было слова “абагуліць” - наяўнае ў агульных слоўніках,
але пераасэнсаванае, мы яго выкарысталі. Для undo “адмяніць” (унесенае змяненне) мы
выбралі варыянт “адрабіць”, чыё значэнне таксама пацверджана агульным слоўнікам,
улічваючы тое, што варыянт “адмяніць” (ужываецца ў прадукце №1) сэнсава падобны да
“скасаваць” (адмовіцца ад нейкага дзеяння, анг. cancel), і на фоне уплыву рускай мовы
можа ўспрымацца аманімічна і блытаць. Гэта асцярожнасць была апраўданая, бо на
этапе фарміравання гласарыя давялося абгрунтавана змагацца з праўкамі рэдактара, на
некаторыя тэрміны важкіх абгрунтаванняў не знайшлося б, і ўдзел мог бы спыніцца тут жа.

Старонка 3 з 7
Выснова была такая: Кампутэрм не мяняў сітуацыю з тэрміналогіяй. Бо быў не адзін, не
ўплываў на большасць бакоў і не быў аўтарытэтам. Таксама перашкаджала
палітызаванасць, недахоп навуковага грунту і метадалогіі, пурызм, густы, якімі яны
злоўжывалі ў аргументацыі за свой варыянт. Падчас працы ігнараваліся папярэднія
напрацоўкі, напр. спецыялізаваныя слоўнікі. З гэтых прычын адзін удзельнік пакінуў
суполку, не жадаючы прымаць адказнасць за такія рашэнні Кампутэрма.

Кампутэрм часткова прынёс плён, імпульс быў зададзены слушна, але ў той жа час ён
вярнуўся да пачатковых заган, як у лакалізатараў Firefox, г.зн. з імкнення фарсіраваць
незалежнае ад рускай мовы стварэнне тэрміналогіі. Тэрміналогія, якую Кампутэрм адмёў
адпачатку як тую, што ўзнікла недастаткова незалежным чынам, нягледзячы на яе
ўстоянасць і вядомасць, зноў-такі даказала сваю аб’ектыўную трываласць. Хаця
незалежнае тварэнне тэрміналогіі і паважная мэта і пры гэтым было імкненне да
калегіяльнасці, але ўмовы для прарыву яшчэ не склаліся, і ініцыятыва Кампутэрм не
змагла стаць вырашальнай і выйсці за рамкі вузкай прыватнай ініцыятывы. Па-за ёй былі і
іншыя ўдзельнікі працэсу і дзейнічалі свае правілы.

Адсутнасць уплыву выявілася і праз публікацыю ў 2014 новага выдання Слоўніка па


інфарматыцы Міколы Савіцкага. У ім не былі ўлічаны напрацоўкі Кампутэрма і моўных
форумаў, не быў улічаны выхад беларускай аперацыйнай сістэмы і публікацыя яе
гласарыя. Слоўнік, бадай, не змяніўся з часу папярэдняга выдання ў 2009 года. Слоўнік
быў таксама няўзгоднены з афіцыйнымі і нарматыўнымі слоўнікамі, у ім увогуле панаваў
разнабой.

Праявілася гэта і тады, калі валанцёрская ініцыятыва перакладала сетку Укантакце на


бел. мову (афіцыйным правапісам), і перакладчыкі дагэтуль выкарыстоўваюць слова
“дадаткі” у сэнсе “приложения”. Валанцёрам спрабавалі апеляваць да Кампутэрма, але
для іх гэта імя не мела вагі.

У 2016 годзе распачаўся пераклад прадуктаў вядомай карпарацыі (прадукт №3), дзе я
адказваў за ключавыя лінгвістычныя напрамкі. Тады ўдалося правесці выпраўленні ў
беларускі гласарый, прадубляваць большасць тэрмінаў, якія мы ўкаранілі для прадукту
№2.

Пасля поспеху з прадуктам № 3 беларуская камп’ютарная тэрміналогія рабілася амаль


уніфікаванай у трох асноўных камп’ютарных карпарацый, чые прадукты ў нас
распаўсюджаны.

Далейшыя пазітыўныя зрухі:

У 2018 годзе лакалізацыю браўзера Firefox пасля пэўнага перыяду прастою перанялі
былыя ўдзельнікі Кампутэрма. Лакалізацыя рабілася з нуля і была пазбаўлена
“вынаходства ровараў”. Шмат у чым тэрміналогія, ужытая там, адпавядала тэрміналогіі
прадукту № 2 і прадукту № 3 з нязначнымі адхіленнямі ў бок зыходнай тэрміналогіі
Кампутэрма.

Старонка 4 з 7
У 2019 годзе валанцёры перакладалі аперацыйную сістэму Убунту (разнавіднасць
Лінукса), у ім яны прытрымліваюцца тэрміналогіі, блізкай да прадуктаў № 2 і № 3.

У гэтым жа годзе мы перакладалі адну распаўсюджаную ў Беларусі сацыяльную сетку і


таксама ўкаранілі тую ўніфікаваную тэрміналогію, што ўдалося выпрацаваць за ўсе гэтыя
гады.

У перспектыве планую на аснове свайго досведу падрыхтаваць слоўнік камп’ютарнай


тэрміналогіі.

Высновы

Для высвятлення беларускага перакладу камп’ютарных тэрмінаў недастаткова агульных


руска-беларускіх слоўнікаў.

Найлепш даведвацца іх праз практычны кантакт, г.зн. маючы беларускі інтэрфейс на


камп’ютары і на смартфоне.

Пры адсутнасці – можна наведаць спасылкі:

 Моўны партал Microsoft


https://www.microsoft.com/en-us/language/
 Гласарый Убунту:

https://docs.google.com/spreadsheets/d/1CetjMHK
DRJNezYUBl73nkj5SCagUFibDURzMnjO7jUY
(http://tiny.cc/d692jz / https://tinyurl.com/yyrkq8of )

Дзеючыя спецыяльныя слоўнікі узаемнасупярэчлівыя.

Для перакладу тэрмінаў, якія здаюцца новымі, спачатку трэба праверыць, ці не


перакладзены яны раней у межах згаданых праектаў. Калі не перакладзены – узгадніць з
перакладамі ў аўтарытэтных і нарматыўных спецыяльных слоўніках, у даведніках і
энцыклапедыях.

Сваё рашэнне трэба ўзгадніць з іншымі ўдзельнікамі працэсу –


адукацыйнымі, мовазнаўчымі, прававымі, нарматыўнымі інстанцыямі,
органамі стандартызацыі галіновымі аб’яднаннямі. Магчыма, праз пэўны
каардынацыйны цэнтр ці экспертны савет.

Падчас працы трэба кіравацца агульнымі, навуковымі крытэрыямі.


Напрыклад: http://movazbor.net/poshuk-terminalohii/ (ёсць у раздатачных
матэрыялах).

Старонка 5 з 7
Пры распрацоўцы новага тэрміну для новай рэаліі лепш арыентавацца на ўзаемасувязь з
тэрмінамі з іншых галін (сумежных), з агульнай мовай, забяспечваць арганічнае
словаўтварэнне, дасягаць інтуітыўнай зразумеласці, каб тэрмін лёгка ўкараняўся.
Пазбягаць палітызаваных і ідэалагічных рашэнняў.

Пра новыя распрацаваныя тэрміны – інфармаваць ў СМІ.

Змена тэрміналогі мовазнаўчымі інстытутамі не можа адбывацца ізалявана ад змен у


навучальных праграмах і матэрыялах органаў стандартызацыі, г.зн. яна павінна або
абапірацца на іх, або загадваць ім тыя ж змены. Што да навучальных устаноў, для
недзяржаўных навучальных устаноў павінна быць ліцэнзаванне, умовай якога павінна
быць датрымліванне афіцыйнай тэрміналогіі ў навучальных матэрыялах.

Віталь Станішэўскі

Тэл. +375-29-7756903

E-mail: info@lingva-by.com

Віталь Станішэўскі. Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны


ўніверсітэт ў 2000 годзе. Перакладчык. Кіруе агенцтвам перакладаў
LINGVA-BY, утвораным ў 2006 годзе пры Таварыстве беларускай
мовы.
У 2000 – 2003 гадах перакладаў відэафільмы на беларускую мову.

У 2010 годзе ўдзельнік ініцыятывы “Кампутэрм”.

У 2014 годзе ўдзельнічаў як рэдактар у праекце Асацыяцыі


Еўрапейскага Бізнесу па перакладзе тыпавых дакументаў на
беларускую мову.

У 2017-2018 гадах ўдзельнічаў як рэдактар у праекце “Перакладатон”


па валанцёрскім перакладзе Грамадзянскага Кодэкса РБ і Закона аб
нарматыўных прававых актах.

Старонка 6 з 7
Старонка 7 з 7

You might also like