Professional Documents
Culture Documents
Заданне Каліноўскі
Заданне Каліноўскі
У нас ёсць 7 нумароў газеты “Мужыцкая праўда”, 2 “Лісты з-пад шыбеніцы” і адзін верш.
Задача наступная: дзелімся на каманды, кожная каманда аналізуе свой твор. Трэба падрыхтаваць
выступ (праца камандная з большасцю тэкстаў), які б суправаджаўся прэзентацыяй (некалькі
слайдаў, якія б дэманстравалі галоўныя ідэі, цытаты, вашыя вывады, - то-бок вытрымка галоўнага,
якую людзі могуць занатаваць і візуальна ўспрыняць).
У сваім выступе вы мусіце раскрыць: галоўную тэму/тэмы вашага нумара ці ліста, як яна
раскрываецца, яе галоўныя ідэі, да якога вывада прыходзіць Каліноўскі, яскравыя, трапныя
цытаты, якія варта зачытаць і патлумачыць, у чым іх сэнс, у чым Каліноўскі бачыць праблемы, мэты
і задачы паўстання. У людзей, якія вас слухаюць, павінна скласціся вычарпальнае разуменне, пра
што быў гэты нумар/ліст.
* задача з зорачкай (для тых, хто здолее асіліць такую задачу) – расказаць, як Каліноўскаму
ўдаецца рабіць тэкст эмацыянальным, як ён пабуджае народ на паўстанне, якія сродкі і прыёмы
для гэтага выкарыстоўвае.
Выступ доўжыцца 5-7 хвілін.
Тэхнічныя парады:
- не змяшчайце на адзін слайд шмат тэзісаў, лепш падзяліце паміж слайдамі;
- не змяшчайце шмат тэкста. Лепш тэзісы, а звязаным тэкстам мусіць быць ваша выказванне;
- калі цытуеце, змясціце цытату на слайд і паралельна зачытайце, так слухачы лепш успрымуць
інфармацыю;
- заўсёды мае вялікі эфект, калі вы дзеліцеся ўласным уражаннем ад прачытанага.
Увага! Не трэба пераказваць біяграфію Каліноўскага, ваша задача – гэта ваш тэкст і праца з ім.
Плённай працы, дарагія! Памятайце, што Каліноўскі – адна з ключавых постацяў у нашай гісторыі,
сапраўдны нацыянальны герой, то рабіце так, каб было нясорамна, каб было годна.