Download as docx, pdf, or txt
Download as docx, pdf, or txt
You are on page 1of 1

Вітаю!

У нас ёсць 7 нумароў газеты “Мужыцкая праўда”, 2 “Лісты з-пад шыбеніцы” і адзін верш.
Задача наступная: дзелімся на каманды, кожная каманда аналізуе свой твор. Трэба падрыхтаваць
выступ (праца камандная з большасцю тэкстаў), які б суправаджаўся прэзентацыяй (некалькі
слайдаў, якія б дэманстравалі галоўныя ідэі, цытаты, вашыя вывады, - то-бок вытрымка галоўнага,
якую людзі могуць занатаваць і візуальна ўспрыняць).
У сваім выступе вы мусіце раскрыць: галоўную тэму/тэмы вашага нумара ці ліста, як яна
раскрываецца, яе галоўныя ідэі, да якога вывада прыходзіць Каліноўскі, яскравыя, трапныя
цытаты, якія варта зачытаць і патлумачыць, у чым іх сэнс, у чым Каліноўскі бачыць праблемы, мэты
і задачы паўстання. У людзей, якія вас слухаюць, павінна скласціся вычарпальнае разуменне, пра
што быў гэты нумар/ліст.
* задача з зорачкай (для тых, хто здолее асіліць такую задачу) – расказаць, як Каліноўскаму
ўдаецца рабіць тэкст эмацыянальным, як ён пабуджае народ на паўстанне, якія сродкі і прыёмы
для гэтага выкарыстоўвае.
Выступ доўжыцца 5-7 хвілін.
Тэхнічныя парады:
- не змяшчайце на адзін слайд шмат тэзісаў, лепш падзяліце паміж слайдамі;
- не змяшчайце шмат тэкста. Лепш тэзісы, а звязаным тэкстам мусіць быць ваша выказванне;
- калі цытуеце, змясціце цытату на слайд і паралельна зачытайце, так слухачы лепш успрымуць
інфармацыю;
- заўсёды мае вялікі эфект, калі вы дзеліцеся ўласным уражаннем ад прачытанага.

Увага! Не трэба пераказваць біяграфію Каліноўскага, ваша задача – гэта ваш тэкст і праца з ім.

Плённай працы, дарагія! Памятайце, што Каліноўскі – адна з ключавых постацяў у нашай гісторыі,
сапраўдны нацыянальны герой, то рабіце так, каб было нясорамна, каб было годна.

Тэкст Вучні (тут трэба ўпісаць прозвішчы)


Мужыцкая праўда №1 2-3 вучні
Мужыцкая праўда №2 2-3 вучні
Мужыцкая праўда №3 2-3 вучні
Мужыцкая праўда №4 2-3 вучні
Мужыцкая праўда №5 2-3 вучні
Мужыцкая праўда №6 2-3 вучні
Мужыцкая праўда №7 2-3 вучні
Ліст з-пад шыбеніцы №1 2-3 вучань
Ліст з-пад шыбеніцы №2 1 вучні
Верш “Марыська чарнаброва, галубка мая…” 1 вучань

Калі нехта з класа не паўдзельнічае - не пераймайцеся. Гэта асабістая адказнасць кожнага –


упісаць сябе, дамовіцца з людзьмі, выканаць сваю частку задання. Калі нехта не прымае ўдзел ці
не ідзе на кантакт – працуйце з тымі, каго знайшлі.

You might also like