(Belarusian) How Language Shapes The Way We Think - Lera Boroditsky - TED (DownSub - Com)

You might also like

Download as txt, pdf, or txt
Download as txt, pdf, or txt
You are on page 1of 13

Translator: Hanna Varachkina

Reviewer: Hanna Baradzina

Я буду выкарыстоўваць
у размове з вамі мову…

таму што магу.

Гэта адна з чароўных здольнасцяў,


якія маюць людзі.

Мы можам перадаваць
сапраўды складаныя думкі адно аднаму.

Непасрэдна цяпер я ўтвараю гукі,

калі выдыхаю.

Я ўтвараю тоны, шыпенне і пыхканне,

і яны ствараюць вібрацыі паветра.

Гэтыя вібрацыі накіроўваюцца

да вашых барабанных перапонак,

і потым іх атрымоўвае ваш мозг

і ператварае іх у думкі.

Я спадзяюся.

(Смех)

Спадзяюся, што так адбываецца.

Дзякуючы гэтай здольнасці, мы, людзі,


здольныя передаваць свае ідэі

праз шырокія прастору і час.

Мы здольныя перадаваць веды


адное да аднаго.

Я прама цяпер магу пасяліць


у вашых галовах новую дзіўную ідэю.

Я магу сказаць:

“Уявіце сабе медузу,


якая вальсуе ў бібліятэцы

і разважае пра квантавую механіку.”

(Смех)

Калі ў вашым жыцці


ўсё пакуль што ішло добра,
у вас гэтай думкі да гэтага часу не было.

(Смех)

Але цяпер я прымусіла вас


пра гэта падумаць,

праз мову.

Вядома, існуе не толькі адна мова,

існуе больш за 7000 моваў,


на якіх размауляюць у свеце.

Усе мовы нечым адрозніваюцца


адна ад адной.

Некаторыя мовы маюць розныя гукі,

розныя словы,

а таксама розныя структуры,

што вельмі істотна: розныя структуры.

Праз гэта паўстае пытанне:

ці ўплывае тое, на якой мове


мы размаўляем, на наша мысленне?

Гэта старажытнае пытанне.

Людзі разважаюць пра яго ўжо вечнасць.

Карл Вялікі,
Рымскі імператар, казаў:

“Валодаць другой мовай --


азначае мець другую душу”

-– моцнае выказванне пра тое,


што мова фармуе рэчаіснасць.

З іншага боку,
шэкспіраўская Джульета кажа:

“Бо што такое назва?

Як ружу не заві, а пах той самы.“

Гэта гаворыць пра тое, што мова магчыма


не фармуе рэчаіснасць.

Гэтыя аргументы чаргаваліся


на працягу тысяч гадоў.

Але да нядаўніх пор не было дадзеных,

каб пацвердзіць адну ці другую версію.


Нядаўна ў маёй лабараторыі і ў іншых
лабараторыях па ўсім свеце

пачалі праводзіцца даследванні,

і цяпер у нас ёсць навуковыя дадзеныя,


каб узважанна разгледзець гэтае пытанне.

Дазвольце мне распавесці пра некалькі


маіх любімых прыкладаў.

Я пачну з прыкладу
абарыгеннай супольнасці ў Аўстраліі,

з якой мне давялося працаваць.

Гэта народ Куук Таёрэ.

Яны жывуць у Пормпурааў


на самым заходнім краі Кейп-Ёрк.

Сапраўды крута, што народ Куук Таёрэ

не выкарыстоўвае ў сваёй мове словаў


“левы” ці “правы“,

а замест таго заўсёды выкарыстоўвае


напрамкі свету:

поўнач, поўдзень, усход і захад.

І калі я кажу заўсёды,


я сапраўды маю на ўвазе заўсёды.

Яны кажуць напрыклад:

“О, у цябе мураш


на паўднёва-заходняй назе”

ці “Пасунь свой кубак крыху на поўнач-


паўночны ўсход“.

Нават “вітаю” на мове Куук Таёрэ гучыць як

“У якім напрамку ты ідзеш?”

І адказ павінен быць:

“Далёка на поўнач-паўночны ўсход.

А ты?”

Уявіце, што цягам усяго дня

кожнаму чалавеку, якога вы прывітаеце,

вы павінны сказаць,
у якім напрамку ідзяце.
(Смех)

Гэта прывядзе да таго, што даволі хутка


вы пачняце арыентавацца ў прасторы, так?

Таму што вы літаральна не можаце павітацца

не ведаючы, ў якім напрамку ідзяце.

Людзі, што размаўляюць на падобных мовах,


сапраўды добра арыентуюцца ў прасторы.

Яны арыентуюцца лепш,


чым мы лічылі магчымым.

Мы думалі, што людзі горшыя за іншых істот

з нейкіх біялагічных прычын:

“Ну, у нас няма магніту ў дзюбе


ці лусцы.”

Не, калі ваша мова і ваша культура


трэніруе вас нешта рабіць,

то вы здольныя гэта рабіць.

У свеце ёсць людзі, якія сапраўды добра


арыентуюцца ў прасторы.

І для таго, каб мы пагадзіліся з тым,

наколькі гэта адрозніваецца ад таго,


як гэта робім мы,

я хачу,
каб вы заплюшчылі вочы на секунду

і паказалі ў напрамку паўднёвага ўсходу.

(Смех)

Трымайце вочы заплюшчанымі. Паказвайце.

Добра, цяпер можаце расплюшчыць вочы.

Я бачу, сябры, што вы паказваеце


туды, туды, туды і туды...

Я і сама не ведаю, куды трэба.

(Смех)

І вы не надта мне ў гэтым дапамаглі.

(Смех)

Проста скажам, што дакладнасць у нас тут


не самая высокая.

Існуе вялікая розніца ў кагнітыўных


здольнасцях носьбітаў розных моваў, так?

Дзе пэўная група, такая як ваша,

не ведае, дзе які напрамак свету,

а ў іншай групе

я магу спытаць пяцігадовага


і ён будзе ведаць.

(Смех)

Яшчэ існуюць сапраўды вялікія адрозненні


ў тым, як людзі разумеюць час.

Тут у мяне здымкі майго дзядулі


ў розныя часы.

І калі я папрашу англамоўнага чалавека


ўпарадкаваць іх па часе,

ён напэўна размесціць іх

злева направа.

Гэта звязана з напрамкам пісьма.

Калі б вы былі носьбітам іўрыта


ці арабскай мовы,

вы б напэўна зрабілі гэта

справа налева.

Але як бы гэта зрабіла Куук Таёрэ,

абарыгенная група,
пра каторую я вам толькі што распавяла?

У ёй людзі не выкарыстоўваюць такія словы


як “правы” ці “левы”.

Я вам дам падказку.

Калі мы саджалі людзей тварам да поўдня,

яны ўпарадкоўвалі час злева направа.

Калі мы саджалі людзей тварам да поўначы,

яны арганізоўвалі час справа налева.

Калі мы саджалі іх тварам да ўсходу,

час ішоў у іх напрамку.


Якая тут заканамернасць?

З усходу на захад, так?

Такім чынам для іх час


не замыкаецца на целе,

ён замыкаецца на краявідзе.

Для мяне, калі я гляджу ў гэтым напрамку,

час ідзе ў гэтым напрамку,

Калі я гляджу ў гэты бок,


тады час ідзе ў гэты бок.

Я гляджу ў гэты бок,


час ідзе ў гэты бок.

Вельмі эгацэнтрычна з майго боку лічыць,


што час накіроўваецца ўслед за мною

кожны раз, як я паварочваюся.

Для Куук Таёрэ час замыкаецца


на краявідзе.

Гэта радыкальна іншы погляд на час.

А вось яшчэ адзін вельмі цікавы прыклад.

Калі я вас папрашу назваць


колькасць пінгвінаў,

тады, можам паспрачацца, я ведаю,


як вы будзеце вырашаць гэтую задачу.

Вось так: “Адзін, два, тры,


чатыры, пяць, шэсць, сем, восем.”

Вы пералічыце іх.

Вы назавяце кожнага лічбай,

і апошняя лічба, якую вы назавеце,


будзе колькасцю пінгвінаў.

Гэта маленькі трук,


якому вас навучылі ў дзяцінстве.

Вы вывучылі парадак лічб


і як іх выкарыстоўваць.

Маленькі лінгвістычны трук.

Але на некаторых мовах гэтага не зробяць,

таму што там няма дакладных словаў


для лічбаў.

Ёсць мовы, у якіх няма словаў


кшталту “сем”

альбо “восем”.

І людзі, якія размаўляюць на гэтых мовах,


не лічаць,

ім складана сачыць за дакладнай колькасцю.

Напрыклад, калі я папрашу вас супаставіць


колькасць пінгвінаў

з аднолькавай колькасцю качак,

вы гэта зможаце зрабіць палічыцыўшы іх.

Але народы, у якіх няма гэтай


лінгвістычнай рысы, так не могуць зрабіць.

Мовы таксама адрозніваюцца тым,


як яны падзяляюць спектр колеру --

бачны сусвет.

Некаторыя мовы маюць шмат словаў


для колераў,

некаторыя -- толькі некалькі,


“светлы” ды “цёмны”.

Мовы адрозніваюцца тым,


дзе яны праводзяць межы паміж колерамі.

Так у англійскай мове існуе слова


для абазначэння сіняга колеру,

якое апісвае ўсе адценні,


якія вы бачыце на экране,

але ў рускай мове не існуе адзінага слова.

Замест гэтага рускамоўныя


павінны адрозніваць

паміж светлым, “голубой”

і цёмным адценем, “синий”.

Такім чынам, рускамоўныя маюць досвед


даўжынёю ў жыццё

па адрозненні гэтых колераў.

Калі пратэставаць здольнасць людзей


адрозніваць тыя колеры паводле ўспрыняцця,
то высветліцца, што рускамоўныя хутчэй

пераадольваюць гэтую лінгвістычную мяжу.

Яны здольныя хутчэй адрозніць

блакітны ад сіняга.

Калі вы глядзіцё на мозг людзей


у той час, калі яны глядзяць на колеры,

напрыклад на блакітны,
які павольна пераходзіць у сіні,

мозг людзей, якія выкарыстоўваюць розныя


словы для блакітнага і сіняга колераў,

пакажа рэакцыю здзіўлення, калі колеры


пераходзяць ад светлага да цёмнага

кшталту “О, тут змяняецца катэгорыя”.

У той час як мозг англамоўнага чалавека,

які не адрознівае гэтыя катэгорыі,

не паказвае такога ж здзіўлення,

таму што для яго катэгорыя не змяняецца.

Мовы маюць
разнастайныя структурныя дзівацтвы.

Наступнае -- адно з маіх любімых.

Многія мовы маюць граматычны род, дзе

кожны назоўнік атрымоўвае катэгорыю роду,


як правіла мужчынскі ці жаночы.

І граматычны род адрозніваецца


ў розных мовах.

Напрыклад, сонца жаночага роду ў нямецкай


мове, але мужчынскага ў іспанскай,

а месяц наадварот.

Ці можа гэта паўплываць на тое,


як людзі думаюць?

Ці думаюць нямецкамоўныя людзі пра сонца


як пра нешта больш жаночае,

а пра месяц як пра нешта больш мужчынскае?

Высвятляецца, што гэта сапраўды так.

Так, калі вы папросіце носьбіта нямецкай


і носьбіта іспанскай моваў апісаць мост,

як вось гэты --

“мост” мае жаночы род у нямецкай мове

і мужчынскі ў іспанскай --

носьбіты нямецкай мовы хутчэй скажуць,


што масты “прыгожыя”, “элегантныя”,

стэрэатыпна жаночыя словы.

У той час як носьбіты іспанскай мовы


хутчэй за ўсё скажуць,

што яны “моцныя”, “доўгія”,

такія мужчынскія словы.

(Смех)

Мовы таксама адрозніваюцца ў тым,


як яны апісваюць падзеі, так?

Калі вы возьмеце напрыклад здарэнне.

У англійскай мове, нармальным будзе


сказаць: “Ён разбіў вазу”.

У такой мове як іспанская

вы хутчэй за ўсё скажаце: “Ваза разбілася”

альбо “Ваза разбілася сама”.

Калі гэта здарэнне, вы не скажаце,


што гэта нехта зрабіў.

У англійскай мове вы нават можаце сказаць


такую дзіўную рэч як

“Я зламаў маю руку”.

У многіх іншых мовах

нельга выкарыстаць такую канструкцыю,


калі толькі вы не вар’ят,

які пайшоў наўмысна ламаць сабе руку,

(Смех)

і вам гэта ўдалася.

Калі гэта быў няшчасны выпадак,


вы выкарыстаеце іншую канструкцыю.

Гэты факт мае наступствы.


Людзі, якія размаўляюць на розных мовах,
звяртаюць увагу на розныя рэчы

ў залежнасці ад таго,
што ад іх патрабуе мова.

Так, мы паказваем адно і тое ж здарэнне


носьбітам англійскай і іспанскай моваў,

і носьбіты англійскай мовы запомняць


хто гэта зрабіў,

таму што англійская мова прымушае казаць:


“Гэта ён зрабіў, ён разбіў вазу”.

а носьбіты іспанскай мовы менш схільныя


да запамінання таго, хто гэта зрабіў,

калі гэта было здарэнне.

Яны хутчэй запонмяць,


што гэта было здарэнне.

Больш верагодна, што яны запомняць намер.

Так, два чалавекі, якія назіраюць за


адной і той жа падзеяй,

з’яўляюцца сведкамі аднаго і таго ж


злачынства,

але ў рэшце рэшт запамінаюць


розныя рэчы пра падзею.

Гэта вядома адбіваецца


на паказаннях сведкаў.

Гэта таксама адбіваецца


на віне і пакаранні.

Возьмем носьбітаў англійскай мовы.

Калі я пакажу вам, як нехта разбівае вазу,

то скажу: “Ён разбіў вазу”, а не


“Ваза разбілася”,

нават калі вы гэта бачылі


на ўласныя вочы,

вы можаце паглядзець відэа,


вы можаце ўбачыць злачынства з вазай,

вы пакараеце некага больш,

вы таксама будзеце яго вінаваціць больш,


калі я скажу: “Ён разбіў яе”,
а не “Яна разбілася”.

Мова кіруе нашым разуменнем падзей.

Я прывяла вам некалькі прыкладаў таго,

як глыбока мова можа ўплываць на мысленне,

і да таго ж рознымі спосабамі.

Такім чынам, мова


можа мець вялікі ўплыў на тое,

як мы бачым на прыкладзе
прасторы і часу,

калі людзі размяшчаюць прастору і час

у вымярэннях,
якія адрозніваюцца адно ад аднаго.

Мова можа мець сапраўды глыбокі ўплыў --

як мы бачылі на прыкладзе лічбаў.

Валоданне лікам,

мець лічбы ў мове --

значыць адкрываць цэлы свет матэматыкі.

Сапраўды, калі няма ліку,


нельга карыстацца алгебрай,

вы не можаце рабіць ніякія з рэчаў,

неабходных для пабудовы залі


накшталт гэтай,

ці арганізаваць гэтую трансляцыю, так?

Гэты невялічкі фокус з лічбавымі словамі


стварае прыступку

ў вялікае кагнітыўнае царства.

Мова таксама можа сапраўды


аказваць ранні ўплыў,

як мы бачылі на прыкладзе колераў.

Існуюць вельмі простыя, базавыя рашэнні


на падставе ўспрыняцця.

Мы робім ўвесь час тысячы такіх.

Тым не менш мова туды трапляе

і ўцягваецца ў маленькія рашэнні


па ўспрыняццю, якія мы робім.

Мова таксама можа мець


вельмі шырокі ўплыў.

Прыклад з граматычным родам


можа быць крыху недарэчным,

але з іншага боку граматычны род


датычыцца ўсіх назоўнікаў.

Значыць, мова можа ўплываць на тое,


яе вы думаеце

пра што заўгодна,


што можа быць названа назоўнікам.

І гэта шмат што.

Напрыканцы я прывяла прыклад таго,


як мова ўплывае на рэчы,

якія для нас маюць асабістае значэнне --

такія з’явы, як віна і пакаранне


ці паказанні сведкаў.

Існуюць таксама істотныя рэчы


ў паўсядзённым жыцці.

Прыгажосць моўнай разнастайнасці ў тым,


што яна паказвае нам,

якім геніяльным і гнуткім


з’яўляецца чалавечы мозг.

Чалавечы мозг вынайшаў не адзін


кагнітыўны сусвет, а 7000 --

існуе 7000 моваў,


на якіх людзі размаўляюць у свеце.

І мы можам стварыць яшчэ многа такіх --

мовы, вядома, жывыя,

мы можам іх удасканальваць і змяняць


згодна з нашымі патрэбамі.

Трагічна тое, што мы страчваем


вялікую частку гэтай моўнай разнастайнасці

ўвесь час.

Мы страчваем прыкладна па мове


кожны тыдзень,

і па некаторых падліках
палова моваў у свеце знікне
ў наступныя сто гадоў.

Яшчэ горшай навіной з’яўляецца тое,


што непасрэдна цяпер

амаль усё,
што мы ведаем пра чалавечы розум і мозг,

звычайна грунтуецца на даследваннях


амерыканскіх англамоўных студэнтаў

ва ўніверсітэтах.

Гэта выключае амаль усіх людзей. Так?

Тое, што нам вядома пра чалавечы розум


папраўдзе вельмі абмежавана і неабектыўна,

і навука павінна быць лепшай за гэта.

Я пакіну вас з наступнай і апошняй ідэяй.

Я расказала вам пра тое, як носьбіты


розных моваў думаюць па-рознаму,

а не пра тое, вядома, як людзі,


якія жывуць у іншых месцах, думаюць.

Гэта тое, як вы думаеце.

Гэта тое, як мова, на якой вы


размаўляеце, вызначае ваша мысленне.

І гэта дае вам магчымасць запытацца:

“Чаму я думаю так, як думаю?”

“Як я магу думаць па-іншаму?”

І таксама:

“Якія думкі я імкнуся перадаць?”

Вялікі дзякуй.

(Апладысменты)

You might also like