СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫ СКАЗ

You might also like

Download as pptx, pdf, or txt
Download as pptx, pdf, or txt
You are on page 1of 39

СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫ

СКАЗ
П Ы Т А Н Н І:
1. Складаназлучаныя сказы, іх
характарыстыка.
2. Складаназлучаныя сказы са спалучальнымі
часткамі
3. Складаназлучаныя сказы з
супастаўляльнымі часткамі
4. Складаназлучаныя сказы з пералічальна-
размеркавальнымі часткамі
5. Складаназлучаныя сказы з далучальнай
сувяззю.
6. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
Складаныя сказы, у якіх пры
дапамозе паратаксічных
злучнікаў або злучальных слоў
аб'ядноўваюцца сінтаксічна
раўнапраўныя прэдыкатыўныя
часткі, называюцца
СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫМІ
СКАЗАМІ.
 Прэдыкатыўных частак у
складаназлучаным сказе
можа быць дзве і больш:
1
Кавадла звінела, і 2молат
звінеў.
1
Цяклі дзянькі, ды2 йшлі
нядзелі, і 3час тут вольны
хлопцы мелі.
Злучальныя злучнікі абумоў-
ліваюць сінтаксічную раўнапраў-
насць частак складаназлучанага
сказа, незалежнасць іх адной ад
другой:
1
Я паціху ішоў міма, а 2хлопчык,
нібы той сланечнік, паварочваў
следам за мной свой круглы
тварык.
Злучнікі вызначаюць таксама
характар адносін паміж часткамі
складаназлучанага сказа; гэтыя
адносіны могуць быць:
 спалучальныя,

 супастаўляльныя,

 пералічальна-размеркавальныя,

 далучальныя.
Але!!! Калі ў складаназлучаным сказе
больш за дзве часткі, то яны могуць
звязвацца злучнікамі, якія
выражаюць розныя адносіны:
Колькі часу лодка рухалася паўз
бераг па плыні сама, але неўзабаве
перавозчык мой пачаў веславаць, і
лодка, пакідаючы за сабой ступкі-
вірунчыкі, зрабіла імклівы паўкруг,
вынеслася на сярэдзіну ракі.
У сэнсавых адносінах часткі
складаназлучанага сказа
неаднолькавыя, яны могуць
быць:
 адносна самастойныя;
 узаемаабумоўленыя.
Адносна самастойныя часткі
можна пераставіць або ўжыць у
якасці простых сказаў:
Густы туман пакрыў зялёны луг,
і першай песняй празвінела
птушка. або Першай песняй
празвінела птушка, і густы туман
пакрыў зялёны луг. ці Густы
туман пакрыў зялёны луг. Першай
песняй празвінела птушка.
Калі часткі ўзаемаабумоўленыя, яны
больш цесна звязаны сэнсам і перастаноўка
іх немагчымая:
Перад востравам вада дайшла да
калень, і рагач з бакоў намацваў не
дрыгву, а цвёрдае, як у рэчцы, дно.
Немагчымасць перастаноўкі частак
абумоўлена не толькі іх сэнсавай сувяззю,
але і асаблівасцямі будовы.
Першая частка больш самастойная, а
наступныя будуюцца ў залежнасці ад
папярэдняй.
На сувязь і ўзаемаабумоўленасць частак
складаназлучанага сказа паказваюць розныя
сродкі, якія, як і злучнікі, удзельнічаюць у
аб'яднанні іх у адно цэлае:
1) наяўнасць у першай частцы агульнага члена
сказа: На паляне стаялі калёсы і пасвіўся
навязаны на калок гняды конь.
2) наяўнасць у наступнай частцы займеннікаў
і прыслоўяў, суадносных з назоўнікамі
папярэдняй часткі: Мінула восень, а за ёю
прыйшла з марозамі зіма. Кіламетры праз
тры пачаўся лес, і тут адразу стала
спакойна і ціха.
3) пропуск у другой частцы членаў сказа,
якія ёсць у першай: Жоравы здаваліся
цяпер сярэбранымі, а крылы — нібыта
празрыстымі.
4) суадносіны трывальна-часавых форм
дзеясловаў-выказнікаў: Плыве ў садах
апалых грушаў пах і падаюць лісты з
рабіны чорнай.
5) паўторныя злучнікі перад кожнай
часткай: І туман адпаўзае ў дрыгву
клубамі, і жывіцаю пахне спрадвечны бор.
У адпаведнасці з будовай
частак і характарам адносін
паміж імі складаназлучаныя
сказы могуць мець
адкрытую або закрытую
структуру.
 Адкрытую структуру маюць
сказы са спалучальнымі і
пералічальнымі адносінамі.
Часткі ў іх аднатыпныя па сваёй
будове, і колькасць іх можа
быць неабмежаванай:
 Лагодна шалясцяць лясныя
дрэвы, ды дробны дожджык
цярушыцца аднекуль зверху.
 Закрытую структуру маюць
сказы з супастаўляльнымі і
далучальнымі адносінамі. У іх
заўсёды дзве ўзаемаабумоў-
леныя часткі, прычым другая
частка не дапускае наяўнасці
трэцяй:
 Мне рукі азяблыя полымя грэла,

а роднае слова сагрэла душу.


Такім чынам,
прэдыкатыўныя часткі складаназлучаных
сказаў у адпаведнасці са злучнікамі, якія
адначасова з'яўляюцца і сродкам сувязі, і
сродкам выражэння адносін паміж імі,
падзяляюцца на:
 спалучальныя,

 супастаўляльныя,

 пералічальна-размеркавальныя ,

 далучальныя.
 СПАЛУЧАЛЬНЫЯ ЧАСТКІ
складаназлучаных сказаў
звязваюцца спалучальнымі
злучнікамі і, ды (=і) і злучальнымі
словамі потым, затым, пасля,
якія паказваюць на часавыя
адносіны — адначасовасці або
паслядоўнасці.
У складаназлучаных сказах са
спалучальнымі часткамі паведа-
мляецца пра падзеі і з'явы, якія
адбываюцца ў адзін і той жа час
(адначасова) або змяняюць адна
другую (паслядоўна).
Найбольш пашыраны сказы са
злучнікам і, які звязвае часткі як з
адносінамі адначасовасці, так і з
адносінамі паслядоўнасці:
Плывуць насустрач сонечнай вясне
па рэках крыгі з шоргатам і трэскам, і
сон-трава падміргвае ў сне цнатлівым і
разгубленым пралескам.
Уткнуліся ў неба і зніклі ў змроку
таполі, і зноў разлеглася, папаўзло па
баках мутнае поле.
Злучнік ды звязвае часткі
складаназлучаных сказаў толькі са
значэннем адначасовасці, надаючы
ім дадатковае значэнне
катэгарычнасці:
Над вадой ля берага ціха спіць асока,
ды лаза зялёная жаліцца-шуміць.
Чарнее слуп каля дарогі, ды снег
мяцеліца мяце.
 Злучальныя словы потым, затым, пасля
звычайна аб'ядноўваюць часткі
складаназлучанага сказа з адносінамі
паслядоўнасці:
Праз дым вылятае некалькі іскраў,
потым яго праразаюць зыркія языкі
полымя.
Гара крута абрывалася, затым абрыў
пераходзіў у пакаты спуск.
Дзесьці за кустамі заржаў конь, пасля
данесліся вясёлыя галасы начлежнікаў.
 На адносіны адначасовасці і паслядоўнасці
паказваюць таксама трывальна-часавыя
формы дзеясловаў-выказнікаў. У
складаназлучаных сказах з адносінамі
адначасовасці выказнікі ўжываюцца ў адной і
той жа часавай форме — цяперашняга,
прошлага або будучага часу:
Ноч глухая ляжыць за вокнамі самотнай
хаты, і плачацца на горкую нядолю за мокрым
шклом раздзеты чорны сад.
Наліліся сокам спелыя брусніцы, і каля
дарогі выраслі грыбы. Зашуміць высокая
пшаніца, і зацвіце блакітны лён.
 У складаназлучаных сказах з
адносінамі паслядоўнасці
выказнікі могуць ужывацца і ў
аднолькавых, і ў розных формах:
Яна спявала, і ўслед за
голасам усё набліжаўся, ясней
вырысоўваўся воблік спявачкі.
Прайшлі дажджы, і ўсё
буяе.
 Аднак найбольш выразна адносіны
паслядоўнасці праяўляюцца ў такіх
складаназлучаных сказах, у якіх дзеясловы-
выказнікі ў прэдыкатыўных частках маюць
розную часавую форму:
І ўсе балотныя палянкі цвітуць агнямі
журавін, і неўзабаве ўспыхнуць гронкі
чырвоных, яркіх арабін.
Зносіць вецер сухія лісты, і зіма неўзабаве
пастукае ў нашыя дзверы.
Вухматы, пухкі снег пасыпаў, і кулачкі
засохлых лісцяў сціскаюць маладыя ліпы.
 Паміж часткамі складаназлучаных
сказаў, звязаных злучнікам і,
могуць выражацца прычынна-
выніковыя адносіны, на якія
паказвае парадак размяшчэння
частак: прычына заключаецца ў
першай частцы, а вынік — у другой:

Уначы добра падмаражвала, і ў


лесе санная дарога яшчэ трымае.
СУПАСТАЎЛЯЛЬНЫЯ ЧАСТКІ
складаназлучаных сказаў звязваюцца
злучнікамі а, ж (жа), але, ды (=але),
аднак, затое, толькі, якія паказваюць
на супастаўляльныя адносіны.
Супастаўляльныя адносіны маюць
наступныя разнавіднасці:
уласна супастаўляльныя;

супрацьпастаўляльныя.
У складаназлучаных сказах з уласна
супастаўляльнымі адносінамі толькі
супастаўляюцца дзеянні, з'явы, факты,
прадметы, прыметы, якія адрозні-
ваюцца паміж сабой.
Для сувязі частак ужываецца
найчасцей злучнік а:
Добрая слава ў кошыку ляжыць, а
благая па дарожцы бяжыць.
Воўк не пастух, а свіння не
агародніца.
У складаназлучаных сказах з
супрацьпастаўляльнымі адносінамі
паведамляецца пра супрацьлеглыя
дзеянні, з'явы, якія супярэчаць адна
другой.
Сэнс другой часткі ў такіх сказах не
адпавядае сэнсу першай, а часткі
звязваюцца з дапамогай злучнікаў
але, ды (=але), аднак, затое, толькі:
Кожны праўду знае, але (ды, аднак,
затое, толькі) не кожны яе любіць.
Зрэдку ўжываецца блізкі па
значэнні да злучніка а злучнік ж (жа),
які знаходзіцца не паміж часткамі, а ў
другой частцы пасля таго члена сказа,
які супастаўляецца з адпаведным
членам сказа першай часткі:
Я хлеба ў багатых прасіў і маліў,
яны ж мне каменні давалі.
Ліха знойдзе ўсюды, шчасце ж
уцякае.
У гутарковым стылі можа
ўжывацца злучнік адно, блізкі
па сваім значэнні да злучніка
толькі:
Вайна на румынскай зямлі
прыціхла, адно ў небе шумелі
начныя бамбардзіроўшчыкі.
ПЕРАЛІЧАЛЬНА-
РАЗМЕРКАВАЛЬНЫЯ ЧАСТКІ
складаназлучаных сказаў
звязваюцца злучнікамі і - і, ні - ні,
або, або - або, ці, ці - ці, то - то, не
то - не то, ці то - ці то, якія
выражаюць адносіны пералічэння,
чаргавання або ўзаемавыключэння
з'яў ці падзей.
Злучнік і - і звязвае часткі
складаназлучанага сказа, у якіх паказваецца
пералічэнне аднолькава магчымых з'яў і
падзей; у адмоўных сказах пералічэнне
падзей выражаецца злучнікам ні - ні:
I грукаюць голлем дубы, і ветры
паўднёвыя веюць, і ўзгоркі крутыя гарбы
пад сонечнай спёкаю грэюць.
Ні лесу, ні бяроз, абапал шэрая, мутная
шыр.
Ні лісце не зашалясціць, ні птушка не
праляціць.
Паўторны злучнік то - то
паказвае на паслядоўную змену
падзей, іх чаргаванне:
То сцюжа, то марозы, то
навальніца, дождж, то часам у
дарозе захопіць змрок і ноч.
Адносіны ўзаемавыключэння
выражаюцца злучнікамі або, або -
або, ці, ці - ці, пры якіх змест адной
часткі выключае магчымасць зместу
другой:
Час ад часу прагудзе машына,
або (ці) прагрукаціць амаль пусты
трамвай.
Або іх тут не было, або яны не
адважваліся падаваць голасу.
Злучнікі ці то - ці то, не то -
не то ўказваюць яшчэ і на
няпэўнасць, невыразнасць
падзей, якія ўзаемавыключа-
юцца:

Не то сякера мерна чэша, не


то хтось кашляе ці брэша.
ДАЛУЧАЛЬНЫЯ ЧАСТКІ
складаназлучаных сказаў
звязваюцца злучнікамі а то, і
то, ды і, ды і то, прычым,
прытым, і таму, а таму і
інш., якія выражаюць
далучальныя адносіны.
У складаназлучаных сказах з
далучальнымі адносінамі першая
частка з'яўляецца асноўнай, можа
ўжывацца асобна як просты сказ, а
другая частка з'яўляецца дапаўненнем
да яе.
У другой частцы змяшчаюцца
дадатковыя звесткі, заўвагі да першай,
указваецца на прычыну таго, пра што
паведамляецца ў першай:
Аб'езд быў далёка, і таму рашылі
паспрабаваць прайсці праз мост.
У ролі далучальных злучнікаў часта
ўжываюцца спалучальныя і супас-
таўляльныя злучнікі і, ды, а, але:
Чалавек усё жыццё правёў у дарозе,
а ў дарозе нельга быць слабым.
На дварэ ўжо цёмна, ды яшчэ
дождж лье як з вядра.
Рукавіца засталася толькі адна, і
тая, мокрая ад снегу, не грэе.
ДЗЯКУЮ ЗА ЎВАГУ!

You might also like