Download as pptx, pdf, or txt
Download as pptx, pdf, or txt
You are on page 1of 102

Бяззлучнікавы

складаны сказ
ПЫТАННІ:
1. Паняцце бяззлучнікавых
складаных сказаў.
2. Тыпы бяззлучнікавых
сказаў.
3. Знакі прыпынку ў
бяззлучнікавых сказах.
БЯЗЗЛУЧНІКАВЫ СКЛАДАНЫ
СКАЗ
— гэта такі складаны сказ, у якім
пры дапамозе бяззлучнікавай
сувязі аб'ядноўваюцца
сінтаксічна раўнапраўныя або
нераўнапраўныя прэдыкатыўныя
часткі.
З хмарак першыя зоры выцеклі, за
бярозкамі вецер прыціх.
Я думаў: без кахання пражыву.
Прэдыкатыўныя часткі ў
структуры бяззлучнікавых
сказаў заўсёды цесна
ўзаемазвязаны і
ўзаемаабумоўлены.
Самі па сабе прэдыкатыўныя
часткі не маюць інтанацыйнай і
сэнсавай закончанасці, а таму
не могуць лічыцца
самастойнымі і незалежнымі.
Паміж прэдыкатыўнымі часткамі
бяззлучнікавага складанага сказа
выражаюцца розныя адносіны, якія
сінанімічныя адносінам паміж часткамі
складаназлучанага або
складаназалежнага сказа.
Паабапал чыгункі праплывалі ў
цемнаце сонныя вёскі, рэдка дзе свяціліся
ў вокнах адзінокія агні. — адносіны
адначасовасці, як у складаназлучаным сказе (можна
уставіць злучнік і).
Ракі не было відаць: затуманеная
далеч хавала яе. — адносіны прычыны, як у
складаназалежным сказе (можна ўставіць злучнік бо).
Разам з тым сустракаюцца
бяззлучнікавыя сказы тыпізаванай
структуры, у якіх выражаныя паміж
прэдыкатыўнымі часткамі адносіны
не маюць сінанімічных эквівалентаў
сярод складаных сказаў са злучнікамі.
Прыслухаўся — цішыня ночы.
Яна адкрыла вочы: сонца ў іх .
У гэтыя сказы нельга ўставіць ні адзін з вядомых
паратаксічных або гіпатаксічных злучнікаў.
Для сувязі частак
бяззлучнікавага складанага
сказа выкарыстоўваюцца
наступныя сродкі:
інтанацыя,
змест і парадак
размяшчэння частак,
трывальна-часавыя формы
дзеясловаў-выказнікаў.
ІНТАНАЦЫЯ па сваім характары
бывае:
інтанацыя пералічэння, выяўляецца
толькі ў тых сказах, дзе больш чым
дзве прэдыкатыўныя часткі : У лесе
ўжо настаў дзень, было відно, навакол
сцішана драмалі елкі, не варушыўся
ніводзін лісцік у жаўтлявым вецці
бяроз;
інтанацыя супрацьпастаўлення: 3
аднаго боку быў малады лес, з другога
боку было поле;
інтанацыя тлумачэння: За старой
асінай, за выжарамі густа, як ад
пажару, палымнела неба: там
толькі што села сонца;
інтанацыя папярэджання: Васіль
адчувае: да густога лесу не дойдзе;
інтанацыя абумоўленасці: Вішня не
апала — зіма не настала, вішня
апала — зіма настала.
Аднак адной інтанацыі для
фарміравання
бяззлучнікавага складанага
сказа недастаткова: змест і
парадак размяшчэння
прэдыкатыўных частак
павінны ўказваць на пэўныя
адносіны паміж імі.
На сувязь частак у
бяззлучнікавым складаным сказе
паказваюць таксама формы
трывання, часу і ладу
дзеясловаў-выказнікаў, якія
звычайна супадаюць:
Стаяла глыбокая восень, лісце з
дрэў усё абсыпалася, пасля
сцюдзёных зацяжных дажджоў
наступіла ранняя золкая сцюжа.
Рана ўстанеш — многа зробіш.
Бяззлучнікавыя сказы, у якіх
дзеясловы-выказнікі ўжыты ў
розных формах, сустракаюцца
радзей:
Дыхнула холадам у маі,
дажджы сцюдзёныя прайшлі,
начамі градуснік трымае слупок
чырвоны на нулі.
Прэдыкатыўныя часткі
бяззлучнікавых складаных сказаў
маюць будову простых сказаў, у
многіх выпадках — аднасастаўных:
Добра грэе сонца, ціха скідаюць
дрэвы сваё пажоўклае лісце, пахне
гэтым лісцем і асеннімі, яшчэ
жывымі, не пабітымі марозам
кветкамі.
Умеў памыліцца — умей і
паправіцца.
Мокры лясок, пясок.
Структура бяззлучнікавых
складаных сказаў можа быць
адкрытай і закрытай.
У бяззлучнікавых складаных сказах
з адкрытай структурай колькасць
прэдыкатыўных частак не вызначана,
можа быць павялічана, часткі
вымаўляюцца з інтанацыяй
пералічэння:
Трымціць гонкі асіннік,
пагойдваюцца цёмныя верхавіны
кедроўніку, шапацяць мяккія лапы
лістоўніц, пырхаюць сініцы,
цінькаюць дразды, іржавым рыпам
скігоча сіваграк.
У бяззлучнікавых складаных
сказах з закрытай структурай
толькі дзве прэдыкатыўныя часткі,
якія семантычна нераўназначныя:
Вяртацца назад, у горад, было
позна: ужо мала заставалася да
вечара.
Глянеш навокал — дух займае.
У залежнасці ад структуры і
значэння прэдыкатыўныя часткі
бяззлучнікавых сказаў
падзяляюцца на аднатыпныя і
разнатыпныя.
Аднатыпныя часткі
вызначаюцца аднароднасцю
сінтаксічнага значэння,
паралелізмам будовы і адносна
раўнамернай па вышыні тону
інтанацыяй. Да іх адносяцца
спалучальныя (пералічальныя)
і супастаўляльныя часткі.
Разнатыпныя часткі
характарызуюцца разнароднасцю
сінтаксічнага значэння,
адсутнасцю паралелізму будовы і
нераўнамернай па вышыні тону
інтанацыяй. Да іх адносяцца
дзейнікавыя, выказнікавыя,
азначальныя, дапаўняльныя,
акалічнасныя і далучальныя
часткі.
Бяззлучнікавыя складаныя
сказы са спалучальнымі
(пералічальнымі) часткамі
Паміж спалучальнымі
(пералічальнымі) часткамі
бяззлучнікавых складаных сказаў
выражаюцца адносіны адначасовасці
або сумеснасці і адносіны
паслядоўнасці.
У бяззлучнікавых сказах з
адносінамі адначасовасці або
сумеснасці паведамляецца пра з'явы
і падзеі, якія адбываюцца ці існуюць
сумесна ў адзін і той жа момант.
Асноўную ролю ў выражэнні гэтых
адносін адыгрываюць трывальна-
часавыя суадносіны выказнікаў
прэдыкатыўных частак.
Выказнікі ужываюцца ў адной
часавай форме — цяперашняга,
прошлага ці будучага часу):
Плывуць у небе самалёты, у
даль імчацца цягнікі
Шчабяталі пад страхой
ластаўкі, гулі пчолы за сцяной
Хай зазвоняць смела косы,
грукне ў лесе хай тапор...
Трывальныя суадносіны выказнікаў
паказваюць на ступень паўнаты
супадзення ў часе абазначаных імі
дзеянняў або станаў.
Калі выказнікі выражаны дзеясловамі
аднаго трывання, то супадзенне дзеянняў
або станаў поўнае.
Калі выказнікі выражаны дзеясловамі
розных трыванняў, то супадзенне
дзеянняў або станаў частковае, г.зн.
дзеянні або станы супадаюць толькі ў
пэўны адрэзак часу.
Свеціць сонца, шумяць дрэвы.

Маўчала ноч па-над палянай,


зялёны гай не гаманіў.

Рака загудзела, запеніў раўчук.

Параўн.: Сонца заходзіць, узняўся


туман (форма не адпавядае
значэнню).
У бяззлучнікавых сказах з
адносінамі паслядоўнасці
паведамляецца аб з'явах і падзеях, якія
адбываюцца або размяшчаюцца адны за
другімі.
Паслядоўнасць з'яў ці падзей
звычайна перадаецца ў плане аднаго
часу або розных часоў і афармляецца
трывальна-часавымі суадносінамі
выказнікаў прэдыкатыўных частак і
іншымі лексіка-граматычнымі сродкамі.
Калі выказнікі ўжываюцца ў адным і
тым жа часавым плане, адносіны
паслядоўнасці вызначаюцца парадкам
прэдыкатыўных частак і лексічным
значэннем слоў, што выступаюць у
функцыі выказнікаў:
Праходзіць ноч, пачынае цадзіцца
золкае світанне
Мінулася поле, пачаўся рэдкі лясок
Пакосім мы густыя асокі, мурагі,
усе валкі сухія мы зложым у стагі
Калі выказнікі ўжываюцца ў розных
часавых планах, адносіны паслядоўнасці
вызначаюцца трывальна-часавымі
суадносінамі гэтых выказнікаў.
Выказнікі могуць выступаць у форме
прошлага і цяперашняга, прошлага і
будучага або цяперашняга і будучага часу:
3 палёў ужо даўно сышоў снег, у
сасновым барку пачынае зелянець трава
Лісце на дрэвах пажоўкла, хутка
пачнуцца халады.
Кацеры набліжаюцца да берага, хутка
матросы ступяць на сушу.
У залежнасці ад інтанацыйнага
афармлення і мэты паведамлення паміж
аднымі і тымі ж прэдыкатыўнымі часткамі
бяззлучнікавых складаных сказаў могуць
выражацца розныя адносіны:
адносіны паслядоўнасці і супраціўныя
адносіны: Войскі пайшлі на захад, у горадзе
застаўся адзін толькі полк
адносіны паслядоўнасці і ўмоўна-выніковыя
адносіны: Вясна мінецца, прыйдзе лета
адносіны паслядоўнасці, уласна
супастаўляльныя адносіны і прычынна-
выніковыя або ўмоўна-выніковыя адносіны:
Вёска згарэла дашчэнту, жыхары разбегліся.
Бяззлучнікавыя складаныя сказы са
спалучальнымі (пералічальнымі)
часткамі маюць адкрытую структуру. У
гэтых сказах могуць аб'ядноўвацца дзве і
больш прэдыкатыўныя часткі рознай
будовы:
Знікла снежная імгла, праясніўся
далягляд.
Плачуць бярозы кудлатыя, сцелецца
сівы туман, шэпча над шэрымі хатамі
стрэх саламяных дыван.
Бяззлучнікавыя складаныя
сказы з супастаўляльнымі
часткамі
Паміж супастаўляльнымі часткамі
бяззлучнікавых складаных сказаў
выражаюцца ўласна
супастаўляльныя, супраціўныя,
неадпаведнасці і параўнальна-
супастаўляльныя адносіны.
У бяззлучнікавых сказах з уласна
супастаўляльнымі адносінамі
паведамляецца пра з'явы і падзеі,
паміж якімі існуе звычайнае
адрозненне.
Уласна супастаўляльныя
адносіны вызначаюцца на аснове
лексіка-граматычнага значэння
супастаўляемых членаў, інтанацыі і
парадку слоў у прэдыкатыўных
частках.
На супастаўляемых членах
звычайна робіцца лагічны націск, а
самі члены выражаюцца словамі з
розным лексічным значэннем.
Часцей за ўсё ў аснове
супастаўлення знаходзяцца дзеянні
(станы, адзнакі), абазначаныя
выказнікамі прэдыкатыўных частак.
Супастаўленне дзеянняў суправаджа-
ецца адначасовым супастаўленнем іх
суб'ектаў або аб'ектаў ці акалічнасцей,
якія абазначаюцца дзейнікамі, дапаў-
неннямі і акалічнасцямі прэдыкатыўных
частак:
Хлопцы чыталі, я сядзеў, слухаў.
У лясах, гаях дразды спявалі, у
балотах кнігаўкі крычалі
У тых выпадках, калі выказнікі
прэдыкатыўных частак
абазначаюць адно дзеянне (стан,
адзнаку), у аснове супастаўлення
знаходзяцца члены, якія
розняцца сваім значэннем.
У Мікіты свой характар, у
Макара свой звычай.
Вы туды, я сюды.
У некаторых бяззлучнікавых
сказах супастаўленне бывае
настолькі слабае і невыразнае, што
прэдыкатыўныя часткі можна
лічыць як супастаўляльнымі, так і
спалучальнымі:
Перавясла рукі шчэміць, сноп
ісці скакаць гатоў.
Лес туманам заснаваўся, луг
расой абмыўся.
Бяззлучнікавыя сказы з супраціўнымі
адносінамі змяшчаюць паведамленні пра
з'явы і падзеі, якія супрацьстаўляюцца
паміж сабой.
У аснове супраціўных адносін
знаходзяцца лексіка-граматычныя
значэнні суадносных членаў, якія ёсць у
прэдыкатыўных частках і маюць
антанімічны характар.
Пазіцыю такіх членаў звычайна
займаюць выказнікі, якія абазначаюць
розныя дзеянні (станы, адзнакі).
У бяззлучнікавых сказах з адносінамі
неадпаведнасці паведамляецца пра з'явы і
падзеі, якія не адпавядаюць адны другім.
Адносіны неадпаведнасці вызначаюцца на
аснове лексіка-граматычнага значэння
выказнікаў (часам у спалучэнні з іншымі
членамі сказа) або агульнага сэнсу ўсіх тых
слоў, што ўваходзяць у склад кожнай з
прэдыкатыўных частак:
Выганяеш гора ў дзверы,— гора сунецца
ў акно.
Спаць малога палажыла, неспакойны
сын не спіць.
Бяззлучнікавыя сказы з параўнальна-
супастаўляльнымі адносінамі змяшчаюць
паведамленні пра з'явы і падзеі, якія не
толькі супастаўляюцца, але і параўноўваюцца
паміж сабой.
Параўнальна-супастаўляльныя адносіны
вызначаюцца на аснове лексіка-грама-
тычнага значэння ўсіх членаў, якія знахо-
дзяцца ў складзе кожнай з прэдыкатыўных
частак:
Над ракою ў спакоі зацвітала каліна; у
сяле за ракою вырастала дзяўчына.
Шумела ў прысадах рабіны дарога,
праводзіла Насця хлапца дарагога.
Бяззлучнікавыя складаныя сказы з
супастаўляльнымі часткамі маюць
закрытую структуру. Сказы, у якіх
выражаюцца супраціўныя,
неадпаведнасці і параўнальна-
супастаўляльныя адносіны, заўсёды
складаюцца з дзвюх прэдыкатыўных
частак рознай будовы:
Неслі ворагі нам здзек, леглі ворагі
навек.
Сенакос не паспее ўправіць,— у
полі сыплецца спелы авёс.
Бяззлучнікавыя сказы з уласна
супастаўляльнымі адносінамі
могуць мець у сваім складзе не
толькі дзве, а і больш
прэдыкатыўных частак:
На вакзале стаяць цягнікі, на
прыстанку стаяць параходы.
Коні адпачылі, людзі сагрэліся,
завіруха сціхла.
У бяззлучнікавых
складаных сказах з
дзейнікавымі часткамі
выражаюцца суб'ектныя
адносіны.
Выказнік першай
прэдыкатыўнай часткі
абазначае стан таго суб'екта,
што названы ў другой
частцы.
Пры гэтым другая частка
выконвае функцыю дзейніка
адносна выказніка першай
часткі, г. зн. кампенсуе
дзейнік, які ў ёй адсутнічае.
Мне здаецца — прастор
набухае агнём навальніц (П.
Панчанка).
Сніцца Вялю: пахне шышкамі
і мятай (М. Танк); Стала
вядома: неўзабаве пачнуцца
халады (К. Чорны).
Чуваць толькі было — на
камінку мурлыкаў шэры кот
(Я. Брыль).
Бяззлучнікавыя складаныя
сказы, у якіх выражаюцца
суб'ектныя адносіны, маюць
закрытую структуру. Яны
складаюцца з дзвюх
прэдыкатыўных частак: у
першай частцы адсутнічае
дзейнік, а другая частка можа
мець розную будову.
Помніцца — мне было
холадна.
Чутно: здалёк рыпіць
трактар.
Мне снілася — шэры
рассеяўся змрок .
I дзівіць мяне — ціха над
самай зямлёй мільгаюць зоркі.
У бяззлучнікавых
складаных сказах з
выказнікавымі час-
ткамі выражаюцца пра-
цэсуальныя адносіны,
якія маюць дадатковае
характаралагічнае адцен-
не.
Асноўная роля ў выражэнні такіх
адносін належыць выказніку
першай прэдыкатыўнай часткі, у
пазіцыі якога выступаюць пры-
метнікі або ўказальныя займеннікі.
Канкрэтны іх змест
удакладняецца або тлумачыцца ў
другой прэдыкатыўнай частцы,
якая выконвае функцыю
разгорнутага выказніка пры
інфарматыўна недастатковым
выказніку першай часткі
Справа ў яго складаная:
кожны няўдалы рух ці
недахоп увагі могуць
сапсаваць дэталь...
Натура ўжо ў Сёмкі
такая: на месцы не ўседзіць
хвіліны (Я. Колас).
Бяззлучнікавыя складаныя
сказы, у якіх выражаюцца
працэсуальныя адносіны,
маюць закрытую структуру.
Яны складаюцца з дзвюх
прэдыкатыўных частак: першая
частка заўсёды ўжываецца ў
форме двухсастаўнага сказа, а
другая можа мець розную
будову.
Задума Дубка была вельмі
простая: ён наважыўся
паставіць донныя міны на рацэ
(М. Лынькоў).
У летні ціхі дзень выпадак
быў такі: сышоў з дарогі ў цень,
прылёг я ля ракі (А. Куляшоў).
Задача такая: трэба
пачынаць рамонт тэхнікі
(Звязда).
У бяззлучнікавых скла-
даных сказах з азначаль-
нымі часткамі выражаюцца
атрыбутыўныя адносіны:
другая прэдыкатыўная частка
выконвае функцыю разгор-
нутага азначэння да адпавед-
ных членаў першай часткі.
У аснове атрыбутыўных адносін
ляжаць лексіка-граматычныя
значэнні слоў, якія ўжываюцца ў
ролі ўдакладняльных членаў
першай прэдыкатыўнай часткі.
Такімі членамі з'яўляюцца
дзейнік або дапаўненне (іншы раз
у спалучэнні з дапасаванымі да іх
азначэннямі).
Была калісь пара: шумела
завіруха і замяла маёй
мінуўшчыны сляды (М.
Багдановіч).
Дума неспакойная жыла ў
майстра: ён хацеў пакінуць
пакаленням след жыцця свайго (М.
Танк).
Сёння тут цуда стварае народ:
будуецца сонечны горад-завод (А.
Александровіч).
Бяззлучнікавыя складаныя
сказы з атрыбутыўнымі
адносінамі маюць закры-
тую структуру, а іх
прэдыкатыўныя часткі —
розную будову.
Скора той надыдзе час,—
стануць явай мары (А. Бялевіч).
Па сакрэту чуў я чутку:
пасадзілі Лыску ў будку
(ККрапіва).
Адзінай была гаворка —
сумна без працы стаяць (П.
Броўка).
У бяззлучнікавых
складаных сказах з
дапаўняльнымі часткамі
выражаюцца аб'ектныя
адносіны: другая
прэдыкатыўная частка
выконвае функцыю
разгорнутага дапаўнення да
асобных членаў першай
прэдыкатыўнай часткі.
Аснову гэтых адносін
складаюць лексіка-граматычныя
значэнні слоў, якія паясняюцца
або ўдакладняюцца ў першай
прэдыкатыўнай частцы.
Часцей за ўсё другая
прэдыкатыўная частка паясняе
выказнік першай часткі, які
заўсёды выражаецца дзеясловам,
што патрабуе абавязковага
ўказання на аб'ект дзеяння.
Я верыў, шляхамі маіх
перамог са мною ідзе дарагі
чалавек (П. Глебка).
Нездарма кажуць людзі —
чалавек на рабоце харашэе
(П. Броўка).
Прыгледзьцеся — новыя
дні на вас пазіраюць у іскрах
світання (Я. Колас).
Зрэдку другая частка ўдакладняе
дапаўненне ў першай частцы,
выражанае лічэбнікам адно,
займеннікам усё ці займеннікам
што ў спалучэнні з часціцай вось.
Данік ведаў адно — тата
быў вельмі вясёлы і добры (I.
Шамякін).
Цяпер Сялібе ясна ўсё было:
вярнуліся ваўкі ў Чырвоны Лог
(М. Танк).
Самае важнае тут было
вось што: пачала Арынка
ліквідаваць сваю непісьмен-
насць (ЯКолас).
Бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх
выражаюцца аб'ектныя адносіны, маюць
закрытую структуру: яны арганізаваны з
дзвюх прэдыкатыўных частак рознай
будовы:
Помніць добра Кацярына — раз паклікалі
на сход (П. Броўка).
Паглядзі — ужо сонца на ўсходзе ўстае
(П. Панчанка).
Кажуць: на чужое не квапся (Т.
Хадкевіч).
Чуеш: завіруха (А. Савіцкі).
Ведала: нельга (А. Савіцкі).
У бяззлучнікавых скла-
даных сказах з акаліч-
наснымі часткамі выража-
юцца галоўным чынам
прычынна-выніковыя,
умоўна-выніковыя,
спосабу дзеяння, мэты,
уступальныя і часавыя
адносіны.
У бяззлучнікавых сказах з
прычынна-выніковымі
адносінамі змест адной
прэдыкатыўнай часткі — вынік
той прычыны, якая названа ў
другой частцы.
Прычынна-выніковыя адносіны
грунтуюцца на лексіка-
граматычным значэнні слоў, якія
выконваюць функцыю выказнікаў
прэдыкатыўных частак.
Прэдыкатыўныя часткі,
паміж якімі выражаюцца
прычынна-выніковыя адносі-
ны, не маюць пастаяннага
месца ў бяззлучнікавым сказе: з
прычынным або выніковым
значэннем можа ўжывацца як
першая, так і другая з іх.
Аксіння ішла павольна, спяшацца
не было куды (А. Кулакоўскі).
Горда стаялі плячыстыя гумны:
усё лета забралі яны (П. Броўка).
Была страшэнная завіруха,
дарогі замяло (М. Лынькоў).
Ветрык крануў верхавінне дрэў —
шустры шэлест паплыў па лесе (Т.
Хадкевіч).
Наблізілася старасць —
захацелася адпачынку (П. Пестрак).
Як відаць, адны
бяззлучнікавыя сказы
сінанімічныя
складаназалежным сказам
са злучнікам бо, другія —
складаным сказам
прамежкавага тыпу са
злучнікам і.
Бяззлучнікавыя сказы з умоўна-
выніковымі адносінамі вызнача-
юцца тым, што ў другой
прэдыкатыўнай частцы паказваецца
вынік той умовы, пра якую
паведамляецца ў першай частцы.
Умоўна-выніковыя адносіны
грунтуюцца на лексіка-граматычным
значэнні слоў, якія ўжываюцца ў
функцыі выказнікаў прэдыкатыўных
частак. Асабліва вялікая роля ў
выражэнні гэтых адносін належыць
формам ладу дзеясловаў-выказнікаў.
Было б добрае надвор'е — усё
магло б наладзіцца (В. Каваль).
Праедзь альбо прайдзі ад Кушкі
да Ямала, геаграфічных дзіў
убачыш ты нямала (П. Панчанка).
Павее ветрык — шурхнуць
травы (Я. Колас).
Засмяецца вясенняе сонца,
выходзь адразу ў поле (А.
Кулакоўскі).
У бяззлучнікавых сказах з
адносінамі спосабу дзеяння другая
прэдыкатыўная частка паказвае на
характар або спосаб працякання ці
існавання таго, пра што паведамляецца
ў першай частцы.
Асноўная роля ў выражэнні гэтых
адносін належыць лексіка-
граматычнаму значэнню слоў, якія
ўтвараюць спалучэнне выказніка з
акалічнасцю спосабу дзеяння ў першай
частцы.
Гэта акалічнасць заўсёды мае
абагульненае значэнне, якое
раскрываецца і характарызуецца ў
другой частцы:
У народзе гавораць так: лянок не
любіць лянот (У. Краўчанка).
Было калісьці так: англійскі фунт
на біржах свету ўздымаў тайфун (П.
Панчанка).
Я вось так гляджу: павінен чалавек
да ўсяго мець паняцце (М. Лынькоў).
Другая прэдыкатыўная частка
бяззлучнікавых сказаў з
адносінамі мэты паказвае на мэту
або прызначэнне таго, пра што
паведамляецца ў першай частцы.
Асноўная роля ў выражэнні такіх
адносін належыць выказніку
першай прэдыкатыўнай часткі, які
разам з падпарадкаванымі яму
словамі паясняецца зместам другой
часткі.
Разгарнуць хачу я крылле — я
ў свет вольны палячу (Я. Колас).
Ён зайшоў у хлеў з вязкай
канюшыны — трэба было
накарміць коней перад дарогай
(А. Чарнышэвіч).
Халімон прыжмурыў вочы,—
хацелася адразу і адным
поглядам абняць цэлую валоку
(П. Галавач).
Паведамленне, якое змешчана ў
другой прэдыкатыўнай частцы
бяззлучнікавага сказа з
уступальнымі адносінамі,
супярэчыць таму, што павінна
чакацца на аснове зместу першай
часткі.
Уступальныя адносіны
вызначаюцца на аснове лексіка-
граматычнага значэння ўсіх слоў, якія
ўваходзяць у склад кожнай часткі.
Ніхто не падаваў
каманды, песня ўзнікла неяк
адразу (М. Лынькоў).
Прайшло ў Парэччы лет
нямала, яно ж не цешыла
Міхала (ЯКолас).
У некаторых сказах структура
першай часткі вызначаецца тым,
што ўяўляе спалучэнне дзвюх
аднолькавых форм дзеяслова з
адмоўем не паміж імі ў функцыі
выказніка:
Хочаш не хочаш — сказаць
пару слоў трэба (Я. Колас);
Хвалі не хвалі — на чай не
запросіць (3. Бядуля).
У бяззлучнікавых сказах з часавымі
адносінамі змешчанае ў другой
прэдыкатыўнай частцы паведамленне
нечакана або раптоўна перапыняе тое,
пра што паведамляецца ў першай
частцы.
Асноўная роля ў выражэнні такіх
адносін належыць парадку
прэдыкатыўных частак у структуры
бяззлучнікавага сказа і лексіка-
граматычнаму значэнню слоў, якія
ўжываюцца ў функцыі выказнікаў гэтых
частак.
Часавыя адносіны заўсёды
суправаджаюцца дадатковым
прычынна-выніковым або ўмоўна-
выніковым адценнем:
Не паспеў стары выбрацца з снегу —
ранішнюю сціхоту прарваў стрэл (Б.
Мікуліч).
Не прайшло і хвіліны — абдымалі
суседзі паланянку-дзяўчыну (П.
Броўка).
Не прайшлі мы і сотню метраў —
ззаду пачуліся раскацістыя выбухі (П.
Галавач).
Бяззлучнікавыя складаныя
сказы, у якіх выражаюцца розныя
віды акалічнасных адносін,
маюць закрытую структуру:
яны ўтвораны ў выніку
аб'яднання дзвюх
прэдыкатыўных частак рознай
будовы.
Жонка толькі паспела ахнуць — Максім
перавярнуў кошык уверх дном (П. Пестрак).
Выйшаў бы ў поле — стала б весялей (Я.
Купала).
Лятуць рэпарцёры: падзея з падзей (П.
Панчанка).
На небе так хмарна — за год не праб'ешся
да зор (П. Панчанка).
Прасі не прасі — ратунку не будзе (Э.
Самуйлёнак).
Трэба паважаць: брыгадзір (А. Савіцкі).
Паглядзець — падзівіцца (Ц. Гартны).
У бяззлучнікавых скла-
даных сказах з далучаль-
нымі часткамі могуць
выражацца далучальна-
азначальныя, далучальна-
дапаўняльныя, далучальна-
паясняльныя, далучальна-
вылучальныя, далучальна-
выясняльныя і далучальна-
заключальныя адносіны.
У бяззлучнікавых сказах з далучальна-
азначальнымі адносінамі другая
прэдыкатыўная частка характарызуе першую,
вызначаючы ролю, прызначэнне, якасць таго,
пра што ў ёй гаворыцца.
На дадатковасць гэтай характарыстыкі
паказваюць указальны займеннік гэта (гэты,
гэтыя) і прыслоўе так (гэтак), якія
ўваходзяць у склад другой часткі і служаць
найбольш важнымі паказчыкамі названых
адносін.
Пры гэтым другая частка можа азначаць
усю першую частку або паасобныя з яе членаў.
Андрэй быў у добрым гуморы — гэта
адразу кідалася ў вочы (М. Зарэцкі).
Пахаваліся ўсе госці ў куточкі, так
спынілася вяселле сярод ночкі (М.
Багдановіч).
Твар быў хударлявы — гэтую
хударлявасць узмацнялі вуглаватыя
абрысы сківіц (I. Мележ).
Яна ўсміхнулася гарэзнай і
чароўнай усмешкай — гэткай
усмешкай можна заваяваць самага
жорсткага дзікуна (Б. Мікуліч).
Другая прэдыкатыўная частка
бяззлучнікавых сказаў з далучальна-
дапаўняльнымі адносінамі змяшчае
паведамленне, што дапаўняе або
ўдакладняе змест аднаго з членаў першай
часткі.
Асноўная роля ў выражэнні гэтых
адносін належыць парадку слоў і лексіка-
граматычнаму значэнню дапаўняемага ці
ўдакладняемага члена першай часткі, які
ў змененай ці нязменнай форме
паўтараецца ў другой частцы і
выдзяляецца інтанацыйна.
Над далінай палёт сакаліны, у
палёце — мужычая песня (П.
Трус).
Я збудаваў дом новы, ля саду ён
стаіць... (А. Русак).
Выйду я раніцай з плугам у поле,
поле — шырокі разлог (П. Глебка).
Навокал шумяць векавыя сосны,
шум нудны і таемны (П.
Галавач).
Бяззлучнікавыя сказы з
далучальна-тлумачальнымі
адносінамі адметныя тым, што
другая прэдыкатыўная ч-астка
паясняе і раскрывае змест першай
часткі.
Гэтыя адносіны заўсёды
вызначаюцца на аснове агульнага
зместу ўсіх слоў, што ўваходзяць у
склад кожнай часткі.
За акном замукалі каровы
— вяртаўся з пашы статак
(I. Шамякін).
Ад ракі далятаў гул:
ламала лёд на парогах (А.
Савіцкі).
Закапала з дрэў, таяў іней
на сонцы (М. Лынькоў).
Асабліва выразна характар
адносін праяўляецца тады, калі ў
далучаемай частцы зна.ходзіцца
займеннік гэта (то), які мае
абагульняльнае значэнне:
Загараюцца зоры-агні новых
фабрык, заводаў, палацаў,— гэта
крочыць па нашай зямлі
пяцігодкаю новаю праца (М.
Машара).
Пранізвае цішу сярэбраны
свіст — то далі калыша гудком
машыніст (К. Буйло).
У бяззлучнікавых сказах з
далучальна-вылучальнымі
адносінамі другая прэдыкатыўная
частка служыць для выдзялення і
падкрэслівання чагосьці важнага са
зместу або звязанага са зместам
першай часткі.
Гэтыя адносіны вызначаюцца на
аснове зместу прэдыкатыўных частак
або асобных членаў, якія
знаходзяцца ў далучальнай частцы і
выдзяляюцца сэнсава і інтанацыйна.
Пры такіх членах звычайна
ўжываюцца часціцы асабліва,
нават, якія надаюць значэнню
выдзялення тую ці іншую ступень
катэгарычнасці:
Ад наручнікаў зацяклі рукі,
асабліва знямела правая рука ля
самай кісці (Э. Самуйлёнак).
Навокал было пуста і ціха,
нават птушкі пахаваліся некуды
ад спякоты (П. Галавач).
У другой прэдыкатыўнай частцы
бяззлучнікавых сказаў з далучальна-
выясняльнымі адносінамі
змяшчаецца паведамленне, якое
раскрывае сутнасць або ўнутраны сэнс
таго, пра што гаворыцца ў першай
частцы.
У такім выпадку змест далучальнай
часткі з'яўляецца як бы вынікам, які не
выводзіцца непасрэдна са зместу
папярэдняй часткі, а служыць
дадатковым паведамленнем да яго.
Адзначаная асаблівасць абумоўлена
адсутнасцю ў першай частцы такіх членаў,
якія паказвалі б на прамую падставу
ўзнікнення таго, пра што гаворыцца ў
далучальнай частцы.
Асноўная роля ў выражэнні далучальна-
выясняльных адносін належыць лексіка-
граматычнаму значэнню слоў, якія
ўжываюцца ў функцыі выказнікаў (часам у
спалучэнні з падпарадкаванымі ім даданымі
членамі) прэдыкатыўных частак:
Міхаська прыслухаўся — нічога не чуваць
(А. Кулакоўскі); Выйду ў. вечар, вечар сіні,—
вее багавіннем (П. Трус).
Мы глядзелі на ўсход — сонца яркае
ззяла на піках (П. Панчанка).
У бяззлучнікавых сказах з
далучальна-заключальнымі
адносінамі другая
прэдыкатыўная частка змяшчае
дадатковыя звесткі
абагульняльнага характару
адносна зместу першай часткі.
Такія адносіны паміж
прэдыкатыўнымі часткамі
вызначаюцца на аснове іх зместу.
У большасці выпадкаў змест
другой часткі — гэта заканамерны
вывад або заключэнне адносна
таго, пра што гаворыцца ў першай
частцы:
Светлая галоўка мыслямі
занята, многа ўсякіх думак у вачах
Ігната (Я. Колас).
Ранак луг расой купае — дзень
гарачы будзе (А. Бялевіч).
Іншы раз у далучальнай частцы
падаецца не заканамерны, а магчымы
ці верагодны вывад або заключэнне; як
правіла, у складзе такой часткі
звычайна ёсць словы з мадальным
значэннем відаць, няйначай і інш.:
З грукатам разляталіся вогненныя
фантаны, відаць, рваліся вагоны са
снарадамі (М. Лынькоў).
Сям-там заняліся чырвоныя
заравы, няйначай бушавалі недзе
пажары (М. Лынькоў).
Бяззлучнікавыя складаныя сказы, у
якіх выражаюцца розныя віды
далучальных адносін, маюць закрытую
структуру: яны аб'ядноўваюць дзве
прэдыкатыўныя часткі рознай будовы:
У полі былі відаць людзі,— яны
спакойна і мірна працавалі (I. Мележ)ю
Агнявыя валаконцы ткуцца ў шоўк
чырвоны — гэта хмаркі ладзяць сонцу і
дзяньку кароны (Я. Колас)ю
Стала надзвычай лёгка, нават ногі
перасталі балець (I. Шамякін).
Бяззлучнікавыя складаныя
сказы з рознымі часткамі
У структуру бяззлучнікавых
складаных сказаў могуць уваходзіць
тры ці больш прэдыкатыўныя
часткі, паміж якімі выражаюцца
розныя віды семантыка-
сінтаксічных адносін. Гэтыя часткі
не толькі непасрэдна
аб'ядноўваюцца адна з другой, але і
звязваюцца ў пэўныя структурна-
семантычныя групы.
Бяззлучнікавыя складаныя сказы, у
якіх прэдыкатыўныя часткі аб'яднаны
непасрэдна адна з другой, сустракаюцца
рэдка.
Яны звычайна арганізуюцца з трох
частак аднатыпнага ці разнатыпнага
саставу: Зімка прыйшла; белы вываліў
снег; колас у гурбе знайшоў свой начлег
(ЯКупала); Прайшоў гадок, мінуў другі,
у касьбу запахлі мурагі (Я. Колас);
Цёпла і ціха цяпер — будзе багаты ўлоў
— начамі туманы бялеюць (М. Танк).
Шырока распаўсюджаны
бяззлучнікавыя складаныя сказы,
у якіх прэдыкатыўныя часткі,
аб'ядноўваючыся адна з другой,
утвараюць структурна-
сінтаксічныя групы.
Такія сказы арганізуюцца з
трох, чатырох і большай колькасці
частак, якія часцей за ўсё
вызначаюцца пэўным
паралелізмам будовы.
Трэба дождж — ідзе дождж, трэба
сонца — пячэ сонца (М. Чарот).
Кране рукой рабіны куст — звон чуецца
рабінавы, кране яна каліны куст — звон
чуецца калінавы (М. Танк).
Рушыўся снег, зашумела вада,
раскаваліся рэкі ад лёду; хлынула вон
зімовая нуда, сонца ўносіць цяпло і
пагоду; шумныя песні іграюць лясы,
павявае вецярок цеплаваты, белая ніва ад
снежнай расы ўбіраецца ў чорныя латы
(ЯКупала).
У некаторых сказах падобнага
паралелізму можа не быць:
Звоняць пілы, гудуць тапарышчы,
стогне дрэва — будуецца дом (П.
Глебка); Лес быў лісцёвы: горда
стаялі грабы, раскідваў густую
сетку ясень, маячылі светла-
шэрыя ствалы ліп, сям-там
высіліся бярозы з пачарнелай унізе
і зусім белай пад кронамі карой (Т.
Хадкевіч).
У радзе выпадкаў бяззлучнікавыя
складаныя сказы выразна членяцца на дзве
разнатыпныя часткі, з якіх адна, у сваю
чаргу, складаецца з дзвюх аднатыпных або
разнатыпных частак:
Відаць, у добрую часіну збіраўся
дзядзька ў пуцявіну: у Баранавічах
налучыўся кандуктар добры: ён згадзіўся
давезці ў Вільню дзядзьку сходна (Я. Колас).
Мне бачна — Полацк не старэе — ён
маладзее з кожным днём (П. Прыходзька).
ДЗЯКУЮ ЗА ЎВАГУ!

You might also like